Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Прывітанне, аднакласнік, узрадаваўся Іван, скідваючы на зямлю заплечнік і прысаджваючыся no634. Чаго маўчыш? Я вам пачастункаў прынёс.
Спазніўся ты, Іван, на тры тыдні спазніўся, не дачакаўся цябе Селіван Пракопавіч...
Ды нічога, я яго дачакаюся, мне сёння спяшацца няма куды, пагасцюю пакуль у вас, па гаспадарцы дапамагу. Я двума лодкамі прыйшоў, там і дошкі, і прылады.
Глухімі вы там, у горадзе, усе сталі, я табе гавару памёр Шорац. Цябе ўсё чакаў.
У Івана перахапіла дыханне, ліловыя плямы заскакалі перад вачыма, прыкрасць і пустэча з подыхам скразняка наваліліся на яго. Горы, людзі, асабістая бязладзіца раптам перасталі існаваць. Пульсуючы рытм часу выцягнуўся ў адну бесперапынную, бясконцую лінію, як быццам нешта падсумоўваючы. Ужо сцямнела, на высокім небе запаліліся памінальныя зоркі, а дзве аднолькава згорбленыя горам фігуры ўсё яшчэ сядзелі ля мёртвага дрэва, пакуль не зліліся з цёмна-фіялетавай цямрэчай бязмесячнай летняй начы.
ГУБЕРНСКІСХОД
Як? Вы не любіце правінцыю? узбуджана выклікнуў Свірыдкін, сівы спадар перадпенсійнага ўзросту, які ўзначальваў у абласной думе групу спачувальнікаў. Ну, гэта ж, як бы ямчэй сказаць, нетактоўна з вашага боку. Вы ж чалавек з цэнтра. I на табе, такі ляп! У былыя часы... ён шматзначна падняў вялікі палец.
«Божа, як жа добра, што цяпер не “былыя часы”», надумаў, пацспваючыся, Васіль Андрэевіч, сталічны службовец, які прыбыў у энскую губерню разбірацца ў заблытанай цяжбе паміж губернатарам і заканадаўцамі.
Ды што ж ты, Арэст Георгіевіч, на госця напусціўся, адазваўся з суседняга стала дэпутат са смешным гірозвішчам Мазайка, вы яго, Васіль Андрэевіч, не слухайце, сам-то ён разы чатыры парываўся драпака задаць з гэтай самой правінцыі. А яго ў сталіцах не прынялі.
- Ужо я б на вашым месцы наогул бы памаўчаў. Толькі аб уласнай выгадзе і думае, ды як бы паразумнічаць перад нрыезджым начальствам, а мяі іе клопат аб роднай зямлі грызе.
- Грызе, Арэстушка, толькі зайздрасць цябе грызе. Як быў ты чыжыкам абкамаўскім, як шасцярыў усё жыццё, так і цяпер халуйствуеш...
А ты... задыхаючыся ад абурэння, павярнуўся за падтрымкай да госця Арэст Георгіевіч, не, вы толькі паслухайце, гэта я халуй? Ды гэта ж абраза народнага абранніка! Ды я ж засуджу цябе, пыса кулацкая...
На гучныя крыкі ў кабінет устрывожана зазірнула мілавідная сакратарка старшыні мясцовых заканадаўцаў і, не звяртаючы ўвагі на гатовых кінуцца адзін на аднаго дэпутатаў, як быццам іх зусім не было ў кабінеце, ветліва запрасіла Васіля Андрэевіча абедаць.
Той, надарыўшы маладзіцу ўдзячнай усмешкай, стрымгалоў кінуўся ў калідор.
Вераніка, вы выратавалі мне жыццё! Пастойце, яны ж там паб’юцца...
Шчас! Гэта ў іх эмацыйная разгрузка перад абедам. Да вечара памірацца.
He, вы ўяўляеце, я толкам і сказаць нічога не паспеў, а быў абвінавачаны ў нелюбові да правінцыі. Абсурд, я сам вясковы!
Ай, не бярыце вы гэта ўсё так блізка да сэрца. Яны, каб вы не былі са сталіцы, маглі і ў здрадзе Радзіме папросту абвінаваціць.
«Вось гэта ўліп, разважаў Васіль Андрэевіч, без апетыту сёрбаючы свой любімы і, трэба аддаць належнае, наварысты гарохавы суп. Калі далей справы так пойдуць, цялега мне ва ўпраўленне будзе забяспечаная. Цябе папярэджвалі: ніякіх ацэнак, ніякіх характарыстык, толькі збор фактаў. Ды якія тут ацэнкі, сказаў усяго толькі: пашанцавала, маўляў, што пасля службы ў войску ў вёску не вярнуўся. Ну і кадры! Гэта ж трэба, лоха з мяне вырашылі зрабіць, абыдуцца! He на таго натрапілі! He хочуць па-чалавечы, будзе ім па-чынавенску».
Пасля абеду ён адмовіўся ад запланаванай экскурсіі на адну з мясцовых прыродных славутасцяў, чым вельмі
засмуціў прыймаючы бок. Прайшоў у адведзены яму кабінет, запатрабаваў стэнаграмы пленарных паседжанняў і засеў за чытанне. Да вечара начарна быў ясны агульны расклад сіл. Высокі сход уяўляў сабою чатыры няроўныя групы, існыя, хутчэй за ўсё, на парытэтных пачатках, а па аднадушнасці, з якой выбраннікі галасавалі за прыняцце рашэнняў, датычных эканомікі, гандлю і крэдытаў, у дапытлівую галаву сталічнага службоўцы ўкралася вельмі прыкрая думка, аб сутнасці якой не складана было здагадацца. Да таго ж, умудроны бюракратычным досведам, Васіль Андрэевіч у надзейных сяброў «адтуль» навёў адпаведныя давсдкі, з якіх вымалёўвалася найдзівосная карціна. Аказваецца, усе народныя слугі вобласці, уключаючы самых лютых балыііавікоў і пралетараў, адносіліся да класа ўласнікаў, якія маюць у валоданні ад двух да сарака сямі фірм і прадпрыемстваў.
Пакарпеўшы над паперамі да цемры, чыноўнік вырашыў прагуляцца пешкі. Толькі што прашумеў бойкі чэрвеньскі дожджык. Горад, распалены за дзень, яшчэ не паспеў выкіпяціць упалую на яго вільгаць. Вуліцы аддана глядзелі ў неба сотнямі алеістых, з млявай павалокай лужын, у якіх павольна плавалі рознаколерныя зрэнкі ліхтароў. Твары сустрэчных жанчын свяціліся матавай таямнічасцю, сэрца здрадліва піхала камандзіраванага ў рабро. Васіль Андрэевіч любіў такія вечары, хоць жонцы не здраджваў ужо гадоў семнаццаць, але ўяўленне адважна выпускаў на волю. Паштурхаўшыся ў крамах, папараўноўваўшы кошты са сталічнымі, паслухаўшы, аб чым гавораць людзі і павыкупляўшы ўсе мясцовыя газеты, якія знайшоў, ён падняўся да сабе ў нумар.
Сон доўга не ішоў. Казённы ложак, узмоцнены па кутах сталёвымі пласцінамі на вялікіх нітах, стаяў непа-
рушна, як надмагілле; за расчыненым акном нягучна мармытаў сонны горад. Людзі, думкі, падзеі, зрыўкі гутарак мінулага дня ўсплывалі ў яго памяці і выбудоўваліся ў дзіўна стройныя чароды лагічных разваг. Сварка ў заканадаўчым сходзе цяпер падавалася прыкрай карыкатурай. А можа, гэтая грымаса і ўяўляе праўдзівы твар заканадаўца, прычым не толькі правінцыйнага? Ну не можа ж некалі адладжаны бюракратычны апарат, хай нават скалечаны партыйным дэбілізмам, так хутка дэградаваць. У сваіх сорак сем гадоў Васіль Андрэевіч пабачыў многае і дзякаваў лёсу, што пасылаў яму раскошу зносін з сотнямі найцікавых людзей. Кнігі і людзі, лічыў ён, вызначаюць і фармуюць асобу, і заўсёды здзіўляўся дзіўнай здольнасці кіраўніцтва краіны з зайздроснай сталасцю кідацца з боку ў бок. Няўжо яны кніжак не чытаюць?
Кінуліся ва ўсім вінаваціць партыю. Ату яе! А каго ату? У партыі народу было на добрыя тры еўрапейскія дзяржавы. Судзіць яе! Сябе, ці што, судзіць? Так, партыя ўсяго толькі структура, бюракратычпая прылада! Скажыце, чым нож вінаваты, што патрапіў у благія рукі? Вось ідэалогію людаедскую належала б выкрыць, гэта так! Праўдзівыя рожы правадыроў партыйных паказаць. Трэба. А мы абкамаўскае мурло ды ў дэмакратычныя прэзідэнты. Слава богу, зверху хоць нешта памянялася (ці надоўга?), a то б яшчэ год «ракіровачак», і загрымела б краіна ўслед за Саюзам непарушных.
Вядома, можа, гэта не яго справа, але развязаная заканатворчасць у сталіцы і на месцах надта ўжо падобная на разгул саўдэпаўшчыны пачатку стагоддзя, які даканаў тысячагадовую расійскую дзяржаўнасць. Ды мы і не ўмеем жыць па законах, мы амаль стагоддзе па волі правадыроў, па страху ды блату жылі, без цара ў галаве, без бога ў
душы. Якая ўжо тут дыктатура закона, ды і якога закона? Вунь іх колькі панапісалі! Федэралыіыя, рэгіяналыіыя, муніцыпальныя плюс указы, распараджэнні, пастановы, ведамасныя інструкцыі і ўсё на галаву простага чалавека. Для нас да нядаўняга часу суд быў карай нябеснай, у суд валаклі за тэрмінам, за катаргай, нам і ў галаву не магло прыйсці звярнуцца ў суд за праўдай і абаронай.
Партыю выкрылі, зараз за ўсе беды чыноўнікаў клянуць. I што крыўдна, начальства кляне. Паслухаеш міністра эканомікі, дык на нас, бедных, і таўра ўжо няма дзе ставіць: і краіну развалілі, і казну расцягнулі, і карупцыю развялі, і няшчаснаму народу прадыхнуць не даем. Пытаюць яго пра нашую зарплату, а ён эканаміст, што з яго ўзяць вяшчае: на мой погляд, маўляў, не больш двухсот даляраў. Вось табе, бабуля, і Юр’еў дзень. А ў самога на руцэ гадзіні гік тысяч за пятнаццаць зялёных, ды гарнітурчык штучкі за паўтары, гальштук у тры маіх месячных зарплаты. Чым не вораг дзяржаўнасці? Вось і служы пад такім пачаткам.
Стомленасць і сон неўзаметку адсунулі кудысьці ўбок невясёлыя думкі. Горад заснуў, і толькі нешырокая стужка насычаных месячным святлом аблокаў прывідна слізгала па чорным глянцы стомленых ад людзей вокнаў.
Раніца абудзіла ванітным смуродам хімічнага камбіната, вісеў над рудымі ад світальнага сонца дамамі. Гукі пакуль не здабылі сваёй дзённай сілы, і было чуваць, як за ракой бестурботна брынкаюць трамваі.
Кабякоў, такое прозвішча дасталася Васілю Андрэевічу ад далёкіх палавецкіх продкаў, дарма спрабаваў выплюнуць, выпаласкаць абрынутую заваконную брыдоту. «Можа, кава пераб’е? падумаў ён, спускаючыся да машыны, і як яны тут жывуць без процігазаў?»
На трэцім паверсе шэрага стандартна-пампезнага перыяду позняга сталінізму -будынка, які чамусьці
ў горадзе звалі «белы дом», лунала прадчуванне скандалу. Такое часта бывае перад футбольнымі матчамі і сесіямі вялікіх і малых парламентаў. Вы, магчыма, зважалі на паводзіны жанчыны перад люстэркам? Прыблізна тое ж самае дзеецца і з народнымі выбраннікамі, якія апынуліся ў полі дасяжнасці тэлекамер. Несумнеўнае нашае дасягненне не залежныя ад саміх сябе СМІ. Як бы мы даведаліся без іх аб надмерных клопатах раённага або абласнога дэпутата, прозвішча якога забывасм на наступны дзень пасля выбараў?
Кабякоў бачком, паважна вітаючыся з нешматлікімі знаёмымі, праслізнуў па невялікім змрачнаватым калідорчыку. У холе перад кабінетам старшыні ў святле тэлевізійных лямп разаграваліся дэпутаты. Злыя языкі пагаворвалі, што з паўдзесятка найболей заможных мясцовых цыцэронаў мелі свае персанальныя відэакамеры і з гонарам давалі ліпавыя інтэрв’ю арандаваным журналістам, а потым за кампанейскай чаркай наракалі на прадажных тэлевізійнікаў, якія сарвалі немалы куш за зняты з эфіру матэрыял...
У старшыні ішла планёрка, так што давялося хвілінаў сем піць каву і заляцацца з Веранікай, у якой Васіль Андрэевіч, да немалога свайго здзіўлення, даведаўся, што планёрка важная прылада народаўладдзя і вельмі неабходная для выпрацоўкі агулыіых дзеянняў падчас галасавання па асноўных пытаннях. Скончыць прававы лікбез маладзіцы не даў памочнік старшыні, распаўнелы малады чалавек з манерамі палавога. Хутка ўглыбіўшыся ў сэнс гутаркі, ён нешта злосна шапнуў сакратарцы на вуха і адправіў яе ад граху далей.