Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
3 усёй чынавенскай Масквы менавіта Старая плошча лічылася верхам службовага пасоўвання. Так было пры Сталіне, Брэжневе, Ельцыне, так засталося і цяпер. Любы, нават самы малаважны супрацоўнік са Старой плошчы заўсёды выклікаў трапятанне і павагу ў службовага люду з іншых ведамстваў, уключаючы суседнюю Лубянку. Колькі ўсяго было перажыта за гэтыя дваццаць гадоў! Колькі інфармацыі, чутак, паклёпаў і даносаў прайшло праз яго. Колькі інтрыг, трагедый, узлётаў і падзенняў ён бачыў, седзячы на сваім непрыкметным крэсле. Іван Макаравіч курыраваў групу рэгіёнаў, збіраў і аналізаваў інфармацыю, рыхтаваў першасныя дакументы; у залежнасці ад таго, супадалі яны з меркаваннем начальства або не, тыя пазней станавіліся асновай службовых запісак, дырэктыўных лістоў, а часам і болып важных дакументаў. Тэксты Івана Макаравіча амаль заўсёды супадалі з меркаваннем часта зменных начальнікаў, але ён, як надзейная і дакладная шрубка бюракратычнай машыны, сапраўды станавіўся незамяняльым. Яшчэ не нарадзілася і не паспела тая ўлада, якой не быў бы патрэбен разумны і рахманы службовец. Ён гэта разумеў і ўпотай ганарыўся сваім дачыненнем да гэтай векавой касты, якой належыла ды і належыць уся паўната ўлады ў краіне, і прытым не толькі ў нашай. Гэта выскачкі, у сілу тых або іншых акалічнасцяў узляцелыя на высокія пасты, наіўна думаюць, што яны улада. Дзе яны ўсе цяпер? Толькі апарат, таемны, нябачны чынавенскі ордэн, валодае ўладай і атрымлівае ў спадчыну яе. Ды што там атрымлівае ў спадчыну! Ён яе ніколі і не выпускаў з рук. Праўда, змяняюцца часы, змяняецца форма і назоў, а сутнасць, сутнасць, яна заўсёды застаецца служыць і гэтым корміцца. Вось сёння ў няласку патрапіла слова
«апарат», ну памянялі яго на слова «каманда». Што, гіалягчэла? Несур’ёзна ўсё гэта. Найболей кемлівая моладзь, якая аітанавала ў апошні час Стары пляц, безумоўна, успрыняла не толькі слова, але і саму сутнасць, дух апарата, правілы яго жыцця, гульні, усе яго плюсы і мінусы, і яна з задавальненнем вучылася ўсім тонкасцям у такіх зубраў, як Іван Макаравіч.
Часцяком у канцы працоўнага тыдня, адвячоркам у пятніцу яго выклікаў да сабе намеснік началыгіка ўпраўлення, зусім яшчэ малады чалавек, у недалёкім мінулым сярэдняй рукі супрацоўнік аднаго з камерцыйных банкаў, а да гэтага, па старых мерках, звычайны спекулянт. У кабінеце збіралася тры-чатыры чалавекі і, пасля некалькіх кілішкаў дарагога каньяка за агульнае здароўе, слова давалі Івану Макаравічу. Ён пачынаў успамінаць розныя гісторыі, павучалыіыя здарэнні з жыцця ўпраўлення. Больш за ўсё маладняку спадабалася яго прымаўка, што службоўцы ўсяго толькі пыл на ботах улады, але каб стрэсці гэты пыл, уладзе трэба нагнуцца. Моладзь весялілася і ўжо ўяўляла сябе гэтымі самымі ботамі, ім было да лямгіачкі, у пыле яны або не, галоўнае, каб не ціснулі.
Набеглыя ўспаміны ператварыліся ў амаль адчувальныя выявы. Ён ішоў, парыў па знаёмых калідорах, адчуваў іх пахі, жыў тым, ужо пражытым жыццём.
Адклаўшы лыжку, Хрусталапаў устаў з-за стала, выкінуў астаткі кашы ва ўнітаз, вымыў посуд і зірнуў на гадзіннік. Да адпраўлення дачнай электрычкі заставалася амаль пяцьдзесят хвілін. Ён паспяваў. На душы стала лягчэй. Усіюмніліся доўгія начныя спрэчкі з жонкай, якая ніколі не любіла ягоную працу, а праславуты апарат наогул лічыла зборышчам кар’ерыстаў і нягоднікаў.
Замыкаючы дзвсры, ён машынальна пляснуў сябе па
нагруднай кішэні, звыклай «корачкі» пасведчання там не было. Перад ім стаяла нялёгкая задача: навучыцца жыць без яе.
СТАРЫ I ГОРА
Стары напаўляжаў у шыкоўным скураным фатэлі. Вялікая галава з сівымі ўзбітымі валасамі, што хавалі астаткі фіксуючага лаку, бязвольна схілілася на грудзі. Мажнае, некалі трэніраванае цела, сяк-так убранае ў тоўстую тканіну белага гасцінічнага халата, было падобнае на кінутага дзецьмі расплаўленага на вясновым сонцы снегавіка-нябогу. Скрозь расхінутыя створкі прыкрай казённай белізны матава свяцілася яшчэ далёка не адрузлая скура. Шматлікія звілістыя шнары ад аперацый, як выпаўзлыя пагрэцца на сонейка змейкі, лілова паблісквалі ў нязыркім святле начніка. На ўсім гэтым вялікім целе пе было ні адной валасінкі. I калі б не бровы і некалі раскошная шавялюра, ад якой наперабой уздыхала нямала партыйных і камсамольскіх актывістак, дык Старога можна было выстаўляць у кунсткамеры як нейкі феномен. Ён заўсёды памятаў, колькі непрыемнасцяў і комплексаў было народжана гэтым феноменам, і толькі стаўшы тым, кім ён сёння ёсць, Стары з радасцю пазнаў, а галоўнае, у гэта безумоўна паверыў, што яго безвалосасць прыкмета богаабранасці, нейкая адмысловая сакральная метка. Менавіта так гэта яму растлумачылі прыдворныя ведзьмакі і чараўнікі, якія ніколі не пераводзіліся за сценамі старажытнай, з чырвонай цэглы цвержы.
Стары гучна храпануў і ачуўся ад свайго не то сну, не то забыцця. Галава марудна з неймавернай цяжкасцю пачала падымацца, выяўляючы твар з масіўным носам і шчыльна сціснутымі капрызнымі вуснамі, цяжкім падбародкам і заплытымі вачыма, якія дзівілі сваёй пустэчай і поўнай адарванасцю. Старому было холадна. Ён хацеў толькі аднаго: хутчэй выпіць гарэлкі і зноў зваліцца ў свой дрымотны нябыт, дзе, адгароджаны ад усіх надзейнай непранікальнай смугой марыва, ізноў заставаўся б адзін на адзін са сваімі ўспамінамі. Хоць дзіўныя малюнкі, якія ўзнікаюць у разбураным алкаголем мозгу, цяжка было назваць успамінамі. Галава Старога з сівымі кудламі, адкідваючы на сцяну страшны рагаты цень, кіўнулася з боку ў бок. Застыгла і раптам рэзка баднула паветра наперадзе сябе.
Гэй, прахрыпеў знаёмы нам голас. Куды яны мяне зноў дзелі?
Твар Старога перакасіла хваравітая грымаса, падавалася, што не толькі словы, але і думкі даваліся гэтаму чалавеку з вялікім намаганнем і болем.
Гэй, ужо гучней паклікаў Стары. Ён доўга тупа слухаў цішыню. I раптам яго твар стаў налівацца крывёй, у цьмяных вачах успыхнулі мсцівая злосць і нянавісць.
Вы што там усе, аглухлі, ці што?! зароў ён.
Але крык быў падобны хутчэй па скрыгат старога іржавага метала, ды і крыкам ён падаваўся хіба што толькі самому Старому. Аднак, нягледзячы на гэта, дзверы бясшумна расчынілася і ў пакой увайшлі амаль адначасова два чалавекі ў аднолькавых гарнітурах, аднаго росту, з аднолькава непрыкметнымі тварамі. У аднаго з іх у руках была матавая металічная скрыня са знакам чырвонага крыжа.
Слухаем вас, Ягор Кузьміч, стоеным голасам вымавіў медык і паставіў сваю скрыню ў фатэль.
Ідзіце ад мяне, нядобра прахрыпеў Стары. Хто вы такія? Чаму ўвесь час прысылаюць новых людзей? Ідзіце...
Ёсць, выразна, з тым жа падлізніцтвам адказаў доктар, паднімаючы сваю скрыню, але, развярнуўшыся да выхаду, ён натыркнуўся на свайго спадарожніка, твар якога выяўляў неадменны загад працягнуць зносіны з ачунялым чалавекам, які толькі што зваў іх.
Медык павярнуўся тварам да Старога, зрабіў пару крокаў наперад і паставіў скрыню на пісьмовы стол. Па-гаспадарску ўключыў вялікую настольную лямпу пад зялёным абажурам. Такія лямпы, пачынаючы з дваццатых гадоў, сталі не толькі абавязковай часткай працоўных кабінетаў вышэйшых кіраўнікоў краіны, але і своеасаблівым знакам, які казаў аб прыналежнасці іх гаспадароў да верхняга эшалона савецкіх упраўленцаў, так званай крамлёўскай наменклатуры. Даўно ўжо распаўся Савецкі Саюз. Грозная некалі кампартыя неяк неўзаметку рассмакталася па камерцыйных структурах, замежных фірмах і банках, пакінуўшы пасля сябе груды гістарычнага смецця, зырка-безвыходную галечу і натоўпы адарванага ад дармовага карыта люмпену. Шматлікае змянілася, нават сцягі і гербы, а вось незабыўная лямпа Ілліча ўсё гэтак жа працягвае палаць сваім зялёным д’ябальскім святлом над абноўленым Крамлём, над Старым пляцам, над ладна пакрамсанай краінай у кабінетах і рэзідэнцыях вялікіх началыіікаў новага часу.
Стары з дзіцячай цікаўнасцю глядзеў на чалавека ля стала і, падавалася, чагосьці чакаў.
Ягор Кузьміч, нам пара памераць ціск, прыняць душ і класціся адпачываць, працягваючы важдацца ля стала, вымавіў доктар у цывільным.
У апошні час Стары болып за ўсё любіў прымаць душ. Так жа калісьці раней ён да самазабыцця любіў лазню.
Пойдзем у лазню, уладна, як яму падавалася, вымавіў ён.
Добра, адказаў, паварочваючыся, лекар. У яго руках пабліскваў невялікі прыборчык, падобны на стары наручны гадзіннік з вялікім цыферблатам.
Стары інстыктыўна прыпадняў левую руку і працягнуў яе наперад, запясце прыемна абхапіў манжэтліпучка, у які нябачная маленькая турбіна пачала нагнятаць паветра. На электронным дысплеі высвяціліся лічбы: 87 на 139, пульс 78.
Ну вось, усё ў вас, Ягор Кузьміч, як у касманаўта.
Вы мне ўсё паўтараеце: як у касманаўта, як у касманаўта, з штучнай раздражнёнасцю перакрывіў Стары. Ты мне лепш, ці разумееш, гарэлкі прынясі, калі я касманаўт.
Ну што вы, Ягор Кузьміч, вам жа катэгарычна забаранілі...
Што? Хто гэта мне можа забараніць?
Выбачайце, выбачайцс, я проста абмовіўся, вам не рэкамендавана.
То-та ж. Глядзі ў мяне. Забараняльнікі сраныя. Я вось зараз вазьму вас усіх ды як забараню. Нясіце, сволачы, гарэлку!
Зараз, зараз, спрытна прыбіраючы ў кантэйнер прыборы і раскладзеныя на ўсякі выпадак аднаразовыя шпрыцы, забуркаваў медык. I два аднолькавых чалавекі амаль адначасова выслізнулі з пакоя.
«Як чэрці з табакеркі», адзначыў пра сябе Стары. Яму вельмі хацелася выпіць. Гэты запал апошнія пяцьшэсць гадоў валодаў ім стала і непадзельна. Астаткамі свайго розуму ён разумеў, што рабіць гэтага нельга, але супрацівіцца сваім жаданням ён не мог яшчэ з дзіцячых часоў. У юнацтве гэта, праўда, было не гэтак прык-
метна, але па меры пасоўвання па наменклатурнай лесвіцы тармазы ўсё часцей і часцей давалі збой. Блізкае асяроддзе і хатнія ведалі, што пярэчыць яму або адмаўляць у чымсьці не проста нельга, а часам і небяспечна для ўласнага здароўя. Ён мог успыліць па любой падставе, стукнуць падпарадкаванага, перакуліць святочны стол, зламаць більярдавы кій і яго абломкам распароць суконнае пакрыццё стала. Прычынамі таго маглі стаць звычайныя дробязі: нявінны жарт, пярэчанне, нрайграная партыя на більярдзе. Ён не мог цярпець пярэчанні, але яшчэ больш не любіў прайграваць. Гэтым часта карысталіся яго набліжаныя, яны з ювелірнай дакладнасцю навучыліся прыпадносіць яго промахі і паразы як чарговыя перамогі і дасягненні. Чым жахлівей быў правал, тым гучней і згодна гучаў хор, што ўзносіў яму хвалу як пераможцу. Спачатку яму гэта не падабалася, і ён нават спрабаваў з гэтым змагацца, але гютым абвык, а з часам і зусім паверыў у сваю бязгрэшнасць, і нават цяпер, знаходзячыся ў памежным стане, ён працягваў у гэта свята верыць.