Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
чыў дзівацтва сваіх візітаў да Рыткі, амаль усе яны прыпадалі на поўню. Спачатку ён гэта звязваў з зарплатай, якую выдавалі ў канцы месяца. Калі ж грошы пачалі плаціць нерэгулярна, а потым і зусім на паўгода забылі аб гэтай некалі абавязковай працэдуры, ён спісаў месячныя цыклы на выпадковыя супадзенні. Грошы да гэтага часу ўжо перасталі адыгрываць для яго нейкую значную ролю, яны былі ў яго заўсёды. У адрозненне ад шматлікіх сваіх таварышаў па новым буржуйскім жыцці, Віктар не краў, не хітрыў і не скупляў у сваю бытнасць галоўным інжынерам за шклянку гарэлкі ў былога гегемона акцыі, ён учапіўся ў сваю родную шахту, не даў яе разваліць, разбазарыць. Больш за ўсё клопатаў і непрыемнасцяў у гэтай смяротнай сутычцы яму дасталося ад прадстаўнікоў яшчэ зусім нядаўна самага прагрэсіўнага класа, які з галодным азвярэннем ірвануў з бальшавіцкай дарэмшчыны ў дарэмшчыну капіталістычную.
На першым жа вольным сходзе, дзе ледзь не разарвалі былога дырэктара, чалавека добрага і адданага гарняцкай справе, Віктара аднадушна абралі генеральным. Сказаць па-праўдзе, ён доўгі час не мог вызначыць, чым гэтая пасада для яго стала выгодай ці прыкрай непрыемнасцю. Яшчэ да прыватызацыі, у эпоху працоўных камітэтаў і стачкамаў, яму хацелася кінуць усё, паслаць рабацяг на хрэн, адстаяць адзін цэх і пачаць сваю справу, але нешта ўтрымала яго ад гэтага, можа, прыродная злосць, а можа, дурацкая звычка ўсё даводзіць да канца; адным словам, Віктар не зламаўся і выдужаў. Далося гэта няпроста. Ён у драбнюткіх падрабязнасцях памятаў пераходзячыя ў істэрыку аповеды жонкі аб ператрусах, якія наладжвалі падвыпітыя актывісты працоўнага камітэта, калі яго не было ў горадзе. Яны ўвечар некалькі разоў рваліся ў яго старую кватэру і патрабавалі прад’явіць змесціва халадзільніка,
маўляў, «а пакаж нам, чым начальства харчуецца, у той час, як просты рабацяга з пустым жыватом арэ?». Абшарпаны «Мінск», да засмучэння вартавых раўнапраўя, з зайздроснай сталасцю аказваўся амаль пустым і, акрамя хатніх саленняў, нічога больш каларыйнага не ўтрымваў. Абследаваўшы на ўсякі выпадак шафы, рабкомаўцы сыходзілі, пакінуўшы раўці перапалоханую жанчыну і дзяцей. Усё гэта было даўно ў мінулым. Сёння ён, Віктар Пятровіч Захрэбаў, найбагаты чалавек у сваім рэгіёне, які практычна не залежыць ні ад каго, уключаючы дзяржаву лахманы якой бязвольна боўтаюцца на ўжо перарослай яе краіне, блытаючыся і сціскаючы далейшыя рухі.
Віктар глыбока ўздыхнуў і, яшчэ раз абыякава зірнуўшы на поўню, ступіў назад у пакой. На шырокім ложку, захутаўшыся па шыю ў лёгкую коўдру, сядзела, прыціснуўшыся да цёмнай драўлянай спінкі, прыгожая мініяцюрная жанчына. Вялікія, неяк па-дзіцячаму зіхатлівыя вочы глядзелі разумна і строга. Для Рыты занятака каханнем быў самай адказнай справай у жыцці. Яна любіла гэты працэс, чакала, саромелася яго і да страты прытомнасці баялася. Пры гэтым страх быў разнапланавым, з поўным наборам разнастайных пагроз, ды да таго ж яшчэ пераплеценых адна з адной, а таму гэтае ўсёпаглынальнае пачуццё нагадвала айчынную стратэгію нацыянальнай бяспекі, калі і пагрозы ніякай няма, ды баяцца трэба нутро патрабуе. Праўда, спытай яе хто-небудзь: «Чаго ты баішся?», наўрад ці ён атрымаў зразумелы адказ. Рыта баялася, і, мабыць, гэта было галоўным у звар’яцелым калаўроце адчуванняў і перажыванняў, якія прыдумаў Стваральнік дзеля кароткага імгнення непадзельнага яднання мужчыны і жанчыны. Калі ўсе страхі сябе вычэрпвалі, гудзенне крыві ў скронях суціхала, а ліхаманкавыя дрыжыкі ператвараліся ў
саладжавую, шчымлівую стому, Рыта станавілася сама сабой. I ўвесь вялізны сусвет на нейкі час змяшчаўся ў яе маленькім сэрцы. Яна з любоўю глядзела на свайго каханага мужчыну, працягваючы паглынаць у сябе ягоныя пахі, ціхія гукі паспакайнелага дыхання, пукатыя лініі вялікага цела і яшчэ цэлую кучу разнастайных рознасцяў, якім і назвы няма, хоць і жывуць яны ў жанчынах сотні тысяч гадоў, але ў кожнай свае.
Яе мужчына стаяў у плынях нябеснага святла, якое дробнай алмазнай іскрынкай злёгку паблісквала ў кроплях састылага поту на ягоньгм правым плячы; левае, далейшае ад яе, не блікавала, а падавалася высечаным з найчыстага белага мармура. Ёй раптам захацелася вельмі моцна зажмурыцца ды, зламаўшы ўсе ўмоўнасці, што дзеляць свет на рэальнасць і вобраз, прапіхнуць глыбока ўнутр сябе гэтае месячнае вакно, на дрыготкім глянцы якога быў немаведама як захаваны малюнак самага роднага ёй чалавека. Прапіхнуць, увабраць, схаваць і памерці, каб назаўжды адабраць яго ад людзей, ад працы, ад іншай жанчыны, ад сумнага у сваёй мітуслівасці жыцця.
Рыцёнак, ты чаго плачаш?
Гэта табе прымроілася. Пастой яшчэ трошкі ля вакна, яна вымольна выставіла перад сабою малюсенькую далоньку мне падаецца, што ў свеце зараз нешта адбываецца, а можа, гэта адбываецца ўва мне. Хутчэй за ўсё, гэта парушаная табой самота-адзінота: спрабуе вярнуцца на пакуль яшчэ занятае месца. Яна адвыкла ад таго, што са мной можа быць хтосьці, акрамя яе. Табе было добра?
Мне ніколі з табой не бывае нядобра. Мы разам ужо цэлае жыццё, а ты ўсё задаеш гэтае дзіцячае пытанне...
Сталець ужо позна, хутка састарэю. Якая незвычайная поўня! Ты паглядзі... А ведаеш, гэтая поўня -
самотных. Гэта наша з табой поўня. Уяўляеш, колькі яна нас шукала... I вось сёння знайшла. Я, падаецца, усё зразумела. Нам трэба перастаць сустракацца...
Я гэтага не змагу зрабіць, асіплым ад нечаканасці голасам вымавіў Віктар, паспешліва прысядаючы на край італьянскага ложка, які ён гады з тры таму назад падарыў Рыце. Ты не можаш, не маеш права не тое што гаварыць, нават думаць аб гэтым. Ры, ну давай заўтра ўсё кіну, і мы махнем куды-небудзь на выспы. Ты ж любіш выспы? Ён асцярожна крануў пальцамі ейны твар. Божа, як ён яе ведаў! Амаль на малекулярным узроўні. Ён мог апярэдзіць любое ейнае жаданне, адгадаць наступнае слова, якое яшчэ толькі нараджаецца ў глыбіні дыхання. Часам Віктару падавалася, што ўсе гэтыя веды былі ў ім заўсёды, а не ўзніклі ў плыні доўгіх гадоў іх дзіўнага кахання. Ры, ну перастань, усё пройдзе, гэта твая чортавая поўня ва ўсім вінаватая. Мне толькі іііто прыйшло ў галаву, піто гірыязджаю я да цябе апошнія гадоў сем чамусьці менавіта ў поўню.
А ў нас з табой і першы раз усё адбылося ў поўню. Ты хіба не памятаеш? Я першакурсніца, дурная і наіўная, ты ўжо выпускнік-завочнік. Самаўпэўнены і дасведчаны. Вялізная поўня на верандзе Мішкінага лецішча, я тады ледзь розум не страціла ад радасці! Рыта, абвіўшы рукамі яго шыю, зашаптала ў вуха, Я цябе кахаю, вельмі, вельмі. Але сустракацца нам больш не трэба.
Чаму? Ну, калі ты хочаш, давай пажэнімся. Ты ж ведаеш, што я без цябе не змагу жыць. Мне неабходна, каб ты заўсёды дзесьці была. Ты мой зямны дом, і мая адзінота ніколькі нс менш тваёй. Я жыву дурным жыццём, акружаны прыліпаламі і эгаістамі. Калі б ты ведала, як усё надакучыла. Я баюся заўтрашняга дня, што зіхціць сённяшняй пустэчай. Давай я хутка ўсё
ўладжу з разводам, слава богу, дзеці ўжо сталыя. Таго, што я зарабіў, хопіць на ўсіх.
Віктар замоўк, слухаючы яе подых. «Ну чаму ўсё так па-дурному адбываецца? Чаму твой промысел, Божа, такі лукавы? Што з забароненага я сатварыў, зашто ты збіраешся адабраць у мяне гэты выратавальны прыстанак?»
А ніхто ў цябе нічога не адымае, як быццам падслухаўшы ягоныя думкі, спакойным роўным голасам вымавіла Рыта. Проста ўжо занадта позна. Позна. Якое дзіўнае слова. По-зна... Захрэбаў, ты хіба не адчуваеш? Проста, мы нарадзіліся адзінокімі, і з гэтым нічога не паробіш. He ведаю, магчыма, павярніся тады даўно нашае жыццё па-іншаму можа, і мы змаглі б перамагчы гэты праклён і быць разам. He ведаю. А ўсё бачыш, як склалася. Вядома, ты будзеш гіярэчыць, але ў нашым выпадку гэта не мае ніякага значэння. Проста ўсё здарылася само сабой. Дзве адзіноты не анігіляваліся, а выраслі да памераў сусвету, і ўжо ад нас не залежаць; калі мы будзем іх карміць, яны сажруць нашае каханне. Толькі не падумай, быццам я ціха звар’яцела. Нам проста трэба застацца такімі, якімі мы ёсць. Застацца каханымі. Мне сумна ад таго, што калісьці даўно спалохалася і не нарадзіла сабе твайго дзіцяці. Дзеці адзіныя лекі ад адзіноты, хоць гэта хутчэй проста ейная адцяжка. Ты ведаеш: самая страшная бяда чалавеіггва не атыповая пнеўманія, a менавіта адзінота, але гэтага, мабыць, ніхто не ведае.
Хадзем піць гарбату, перабіў яе Віктар. Мне падаецца, што мы нясем поўную лухту. Якая адзінота, вось жа мы, гюбач! Ён згроб далікатную, амаль бязважкую жанчыну і закружляў па пакоі. Паспрабуй нас разарваць, мы ж адно цэлае! Перастань мяне палохаць, я і чуць ні аб чым не хачу. Каханы мой чалавек, павер, я ўсё ўладжу
Эх, дурны ты дурны, хоць і старэйшы амаль на цэлы дзясятак. Яна пакалашмаціла яго, як школьніка,
па патыліцы. Вярні мяне на месца, a то расплешчаш. Проста сёння я ўсё зразумела, ведаеш, так адразу: раз і ўсё стала на свае месцы, нават неяк дзіўна, пэўна, час надыйшоў. Ты стаяў там, ля вакна, увесь у поўні, такі мармуровы, прыгожы. А я глядзела, нават думак нейкіх адмысловых у галаве не было, і раптам бах! Як прасвятлела ці што? У мяне такое бывае. Бацька гаварыў, што гэта ад бабкі. Яна ў мяне варажэяй была. Старая такая, з вялізнай кульбакай. Людзі яе не любілі. Тата пасля вайны ледзь паспеў яе ноччу вывезці з нашага горада. Бабулю хацелі спаліць суседзі: верылі, што яна порчу на скаціну насылае. А яна, наадварот, кароў ды і іх саміх лячыла. Я яе ні разу не бачыла, нават на фатаздымку. Першы раз са мной гэта ў трынаццаць гадоў здарылася. Месячныя пачаліся, і я адчула, што хутка захварэе цётка Галя. Яна праз паўгода пасля гэтага памерла. Спачатку я палохалася, а потым абвыкла, галоўнае, не спрачацца і не спрабаваць што-небудзь зрабіць насуперак.
Пачакай, апускаючы Рыту на ложак, сур’ёзным голасам вымавіў Віктар, ты мне галаву не дуры. У цябе хтосьці з’явіўся? Толькі давай чэсна, добра?
Усё-ткі прымітыўны вы народ, мужыкі. Я яму сур’ёзныя рэчы гавару, а ён... Рыта пакрыўджана махнула рукой. Няма ў мяне нікога, ды і не было. Нейкія дробныя папрыгунчыкі, яны не ў разлік, можа, калінебудзь за аднаго з іх я выйду замуж. Пакуль не ведаю, а ты так і застанешся ў поўні і прыгожым, і нікому я цябе ніколі не аддам. Ты мой. Я ведаю, што чым далей я буду ад цябе знаходзіцца, тым мацней ты будзеш ува мне сядзець, як вялікі надзейны цвік.