Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Фігура чалавека на фоне гэтай гульні святла падавалася амаль нерэальнай і, калі б не вітыя балясы парэнчаў, якія выходзяць прама ў сад веранды, яе цалкам можна было б прыняць за аптычны падман, народжаны заходам і нашым уяўленнем. Аблачына тытунёвага дыму
ахутвала ягоную галаву і нейкім дзіўным чынам прыцягвала да сябе драбок таго далёкага нябеснага святла, праз што нагадвала адліты з золата німб.
Скураш падкрэслена ветліва сядзеў у глыбіні пакоя ля разадранага трапезай стала, глядзеў на спіну курыльца ды імкнуўся сілай волі заціснуць у сабе лёгкае ап’яненне. Ён ведаў, што пасля такіх аўтагенных практык раніцай будзе расколвацца галава, і любыя, нават самыя малаважныя раздражняльнікі пацягнуць за сабою прыступы агрэсіўнасці або меланхоліі.
Аднак менавіта сёння новаспечанаму началыііку ўпраўлення Рады нацыянальнай стабільнасці неабходныя былі цвярозыя мазгі. Думкі з плынямі крыві, разагрэтай выпіўкай, патрабавальна стукалі ў скронях. Пачутае не ўкладвалася ў рамкі звыклага, і таму ўсярэдзіне ўсё сціскалася, нараджала рызыку і салодкае прадчуванне новага, невядомага, што запатрабуе ад Малюты поўнай самааддачы, працы да знямогі. Хто хоць аднойчы па-сапраўднаму кахаў, таму вядома гэтае магічнае пачуццё поўнага самарастварэння і стомленасці, якое выклікае неапісальны прыліў новых сілаў ды смагу далейшай дзейнасці, параўнальную хіба што з натхненнем мастака.
«Ты зноў паплыў, німб над галавой у адпетага грэшніка ўбачыўся, ты б яшчэ Апостала Паўла з цыгарэтай у зубах і ў генеральскім мундзіры прымроіў, дзякуй Богу, што тваіх думак жонка не чуе».
Ён на хвіліну ўявіў скептычна ўсмешлівы твар Кацярыны, яе кплівыя вялізныя вочы, у якіх калісьці з першага разу загруз ды так і застаўся там на ўсё жыццё. Жылі яны з жонкай, калі глядзець з боку, добра, выклікаючы стабільную зайздрасць навакольных, праўда, раз у некалькі гадоў, здаралася, дужа лаяліся і парываліся, чаго б тое не каштавала, развесціся, але потым усё неяк само сабою
ўціхамірвалася, вярталася на кругі свае, знаходзячы знаёмыя контуры любаснага звыклага жыцця.
Як і ў кожнай сям’і, у Скурашоў былі свае спрэчкі, якія доўжацца гадамі, і прадметы вечных, як сёння модна гаварыць, разборак. Адной з такіх «прадлёнак» было фундаментальнае пытанне аб асабістай адданасці, нават, хутчэй, фатальнай прывязанасці мужа да сваіх начальнікаў.
Малюта быў упэўнены, што без гэтага амаль фанатычнаі'а пачуцця не можа быць сапраўднай працы, сапраўднай вялікай справы. Каця ж, бачачы ягоныя пакуты пасля кожнага расчаравання ў чарговым куміры, якога ён з такой цяжкасцю гадамі ствараў сабе, падпарадкоўваючыся звычайнаму жаночаму эгаізму, замест спагады тыднямі пілавала яго за марнаванне нерваў і сіл, а галоўнае за неданесеныя ў дом грошы.
Паспрачацца з жонкай, хай нават у думках, Скурашу не далі.
Малюта Максімавіч, прымусіўшы здрыгануцца, перапыніў ягоныя разважанні кіраўнік сакратарыята Рады нацстаба Лаўрэнцій Міхайлавіч Абрушка, які бязгучна, як прывід, праслізнуў у пакой, даўно сядзіце?
У гэтым няхітрым, здавалася б, пытанні для дасведчанага вуха чыноўніка адгадваўся цэлы рой розгаласаў старых інтрыжак, рэўнасці, натуральнага страху быць абыдзеным, абылганым і, вядома ж, бесперапыннай барацьбы за доступ да цела начальніка.
Калі б хтосьці ўсёмагутны змог хоць бы на некалькі гадзін зазірнуць у чарапныя скрынкі чыноўнікаў вышэйшых дзяржаўных устаноў краіны, ён бы жахнуўся. Ільвіная доля напружаных высілкаў маленькіх клетак шэрага рэчыва дзяржслужбоўцаў сыходзіла на прыдумванне і разгадванне найскладанейшых шматхадовак і
галаваломак, інтрыг, якія доўжацца гадамі, і барацьбы розных груповак за месца пад наменклатурным сонцам. Чым менш пэўных і неабходных для краіны спраў выдавалі на гара ўпраўленне, інстытут, група, каманда, тым мацней і даўгавечней яны былі, таму што не марнавалі каштоўны час на дробязі, а жылі чыстай інтрыгай, мэтай якой было адно самазахаванне і кругавая парука.
Закаціўшы выпрабавальны шар, відавочна разлічаны на неспрактыкаванасць Малюты, Абрушка з асцярогай пакрывіўся на расхінутыя дзверы веранды і прысеў на краёк крэсла ля неразрабаванай вежкі накрахмаленай сурвэткі, якая вянчала некранутыя прыборы сталовай сервіроўкі. He дачакаўшыся адказу на сваё пытанне, ён спадылба зірнуў на каменны твар Скураша, які вьшраменьваў таямніцу і паспрабаваў зайсці з іншага боку.
Малюта Максімавіч, мы, здаецца, з вамі не пасварыліся? Я пытанне задаю, а вы маўчыце. Як гэта загадаеце разумець?
Выбачайце, Лаўрэнцій Міхайлавіч, разумеючы, што няправільна сварыцца на роўным месцы з чалавекам, які штодня першым уваходзіць у кабінет усемагутнага шэфа дзеля ранішняга дакладу і разбору папер, Скураш, як бы ачуўшыся ад дрымоты і няшчыра паціраючы павекі, са знарочыстай ветласцю вымавіў: Я добра выпіў і вось, падаецца, задрамаў. Вы нешта спыталі? і, раптам, нібы схамянуўшыся, з жахам у голасе прашаптаў: А дзе шэф?
«Ну і гусак!» хмыкнуў пра сябе Абрушка і, кіўнуўшы ў бок веранды, таксама не падвышаючы голаса вымавіў: Вунь, паліць! Я пытаў, ці даўно вы сядзіце?
Глядзіце, а над галавой Івана Паўлавіча німб, зрабіўшы адпаведны вымаўленым словам выраз твару, выдыхнуў Малюта, аўсярэдзіне рэха адгукалася: «Даўся
табе гэты німб! Мала таго, што Кацьку сваім ідыятызмам замучыў, дык цяпер яшчэ і вар’ятам у вачах калегаў праславішся».
Тым часам, нябесны пралом скаціўся амаль да самага гарызонту, і слуп астылага пажаўцелага святла ўжо наперакос слізгаў па навакольных лапдшафтах і амаль упіраўся ў дашчаны насціл веранды. Фігура чалавека стала яшчэ цямнейшай, а воблака бясконцага тытунёвага дыму як бы замсрла ў неспасціжна нерухомым для гэтай пары года паветры, іскрыстым шарам ахутваючы яго буйную галаву.
Ты глядзі, а сапраўды ж... Містыка нейкая, трэба будзе яму сказаць. Прызнацца, не адрываючы погляду ад дзіўнага відовішча, працягваў Абрушка, я вас, Малюта Максімавіч, запаважаў. He кожнаму даецца такая здольнасць у, здавалася б, звычайных рэчах убачыць знак звыіп. Вось бачыце, вам дадзена, а мне не. Я ж, як зайшоў, ля дзвярэй хвілін пяць стаяў, на ўсё гэта тарашчыўся, а, акрамя раздражняльнага святла, нічога не ўбачыў. Давайце мо, пакуль ён там з сабе падобным абменьваецца тонкімі энэргіямі. вып’ем па маленькай за ягонае здароўе.
Малюта ведаў, што Лаўрэнцій Міхайлавіч спрактыкаваны апаратчык старой камсамольска-партыйнай школы, мінуў усе кругі кіруючай працы, бязлітасны горан ідэалагічнай барацьбы, і вось на табе на праверку гэты ідэйны баец балыпавізму апынуўся звычайным зачараваным містыкам. Спачатку Скураш у гэта не паверыў і ўжо было памкнуўся адпусціць якую-небудзь шпільку наконт Блавацкай і тонкіх матэрый, што ліпнуць да таямнічай жаночай чакры, але, бакавым зрокам убачыўшы напружаныя скулы і агонь, які разгараўся ў вачах суразмоўцы, які па-ранейшаму, як загіп-
натызаваны, глядзеў на веранду, перасцярогся. Колькі разоў ён пасля з падзякай успамінаў гэтую сваю прадбачлівасць і дзівіўся інтуіцыі, якая аберагала яго ад імгненнага крушэння кар’еры. Тады ён гэтага яшчэ не ведаў, як і іге ведаў таго, што сёння ўпершыню сутыкнуўся з дрымучай шматвяковай Крамлёўскай чартаўнёй.
Выпіць за здароўе шэфа гэтым разам не атрымалася. Іван ГІаўлавіч Плаўскі, рэзка павярнуўшыся, хутка ўвайшоў у пакой, пакінуўшы на шырокіх парэнчах у промнях-агарках восеньскага захаду поўную попельніцу дымлівых недакуркаў.
Ну што, надзея радзімы маёй, Лаўрэнцій ды Малюта? Усё аб загубленых душах засмучаецеся? Хачу вас суцешыць: “загубіць” не заўсёды азначае «пагубіць»... Іншы раз у смерці аднаго выратаванне многіх. Аднак і шляхетныя імёны ў маіх помочнічкаў, аж мароз па скуры бяжыць! 1 весела акінуўшы па-вайсковаму ўскочыўшых падначаленых, працягнуў: Малюта Максімавіч, вы на сёння свабодны, добранька абдумайце нашую гутарку, а галоўнае, вызначыце алгарытм рэалізацыі асноўнай яе тэмы. 1 пажадана, іншымі сіламі. Да сустрэчы.
3.
Машына амаль бязіучна кацілася па нязвыкла гладкім для Падмаскоўя асфальце. Дарога нібыта без ахвоты віхляла сярод высокіх і стройных, нібы высыпаных на подыум, хвой. Святло фар, гойдаючыся ў такт уздымаў і спускаў, супакойвала і закалыхвала. Напруга мінулага дня і асабліва апошніх гадзін паступова развейваліся, саступаючы месца выразнай працы думкі.
Малюта любіў глядзець на бясконцую шэрую стужку лятучай дарогі. Яна заўсёды падавалася яму такой рознай, незвычайнай, таямнічай, і ён быў амаль упэўнены, што насамрэч гэта не ён, драбнюткая і найпростая часцінка чалавецтва, нясецца па гэтай бясконцасці, a яна шматаблічная ў сваёй аднастайнасці дарога вабіць ято і ўвесь навакольны свет з нікуды ў нікуды. Калі па якіх-небудзь службовых дзівацтвах яму даводзілася на тыдзень або больш затрымлівацца ў мітуслівым і шумным горадзе, ён пачынаў сумаваць, назапашаная з дня ў дзень стомленасць паступова перарастала ў раздражняльнасць, а тая, у сваю чаргу, непазбежна цягнула за сабой верную спадарожніцу злосць.
Раней ён не разумеў вытокаў сваёй злосці і, як кожны з нас, падпарадкоўваючыся эгаізму, шукаў яе першапрычыны ў дамашніх, калегах, начальніках, дрэнным надвор’і. Ды ці мала яшчэ дзе можна шукаць апраўданне самому сабе?.. I вось аднойчы яму адкрылася таямніца дарогі, яе філасофскае асэнсаванне, і ён нырнуў у яе, як у вір, безаглядна, на злом галавы, не думаючы аб перспектывах вяртання назад. Дарога гэта ацаніла і падаравала яму сваю літасць.
Толькі насыціўшы зрок мірным слізгаценнем злітых разам матэрыі, прасторы і часу ды ўпэўніўшыся, што шэрае мільгаценне працягваецца пад шчыльна замружанымі вейкамі, Малюта Максімавіч пачаў падрабязна аналізаваць апошнюю гутарку з сакратаром Рады нацыянальнай стабільнасці.
Прапанова суправаджаць Івана Паўлавіча да загараднай рэзідэнцыі паступіла ў самым канцы працоўнага дтія. Скураш ужо збіраўся патэлефанаваць Інзе і пацвердзіць учарашнюю дамоўленасць аб сустрэчы ва ўтульным рэстаранчыку, які яна яму паказала падчас мінулага і
пакуль што адзінага спаткання, як нязвыкла прастуджана затрашчаў тэлефон прамой сувязі. 3 лёгкім хваляваннем ён падняў трубку найважнейшага ў кабінеце тэлсфоннага апарата.
Дабрыдзень, гэта Плаўскі, нечакана завуркаталатрубка, праз чатыры хвіліны чакаю вас унізе, каля спецліфта.