Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
He толькі разумею, але і шмат у чым падзяляю вашыя думкі, аднак, Іван Паўлавіч, вы самі гаварылі аб псіхалогіі людаедаў...
Вось гэта і будзе вашай галоўнай задачай. У легіён павінны набірацца толькі чыстыя і сумленныя людзі. Людзі, якія будуць служыць не мне, не вам, а будучыні
свайго народа і пры гэтым выразна ўсведамляць сваю часовасць. Ведаеце, як казакі: бяда ў хаце яны на вайне, вораг зрынуты аруць зямлю, пішуць кнігі, выхоўваюць дзяцей. Думаю, вы асноўную ідэю ўлавілі?
Так, Іван Паўлавіч.
Вось і выдатна, працуйце ў аўтаномным рэжыме, калі і каго трэба будзе падключаць, я вам падкажу, a пакуль два дні вам на падрыхтоўку канцэпцыі. Пастарайцеся не моцна распісвацца, адсілы старонак сем. Ну і паралельна думайце над агульным палажэннем, мабыць, гэта будзе найважнейшы дакумент.
Малюту злёгку білі дрыжыкі ад усведамлення адказнасці, якая звалілася на яго. 3 аднаго боку, яму падабалася гэтая ідэя, з іншага адольвала збянтэжанасць толькі ад адной думкі, колькі бедаў можа нарабіць гэты легіён, калі яго ўзначаляць уладалюбівыя і карыслівыя людзі.
Машына ўжо неслася сярод сабе роўных у бліскучых плынях ярка асветленых вуліц, горад пачынаў жыць сваім начным жыццём. Ідэальная схема, намаляваная Плаўскім, пачынала знаходзіць пэўныя рысы, Скураш, адкінуўшы ўбок сумненні і сантыменты, прыняўся за выкананне дадзенага яму даручэння.
4.
У кватэры ў Інгі зазваніў тэлефон.
Гэта таварыш Мрозь?
Так, а з кім я размаўляю?
Ваш сябар. Я ад Міхаіла Васільевіча. Спадзяюся, помніце такога?
Яна ўжо даўно забыла аб існаванні ў сваім жыцці гэтых званкоў. Міхаіл Васільевіч Злобін даўно на пенсіі,
а можа, ужо і памёр. Прынамсі, пасля яе шлюбу з сынам самога Гроцкага ён прыбег увесь перапалоханы і дрыготкім ад хвалявання голасам растлумачыў, што ніякіх адносін у іх ніколі не было, што ўсе паперы ён знішчыў і забыў, як яе, спадарыню Гроцкую, завуць. I вось на табе.
Выбачайце, я не ўзгадваю ніякага Міхаіла Васільевіча, вы, відаць, памыліліся...
Дарма вы так. Глядзіце, як бы потым не пашкадаваць...
Ды пайшоў ты! і яна кінула трубку.
«Вось прыдурак, на ўвесь выхадны сапсаваў настрой. Значыць, збрахаў Злобін. Ну, вырадак, я цябе дастану, калі ты, сука, яшчэ не здох ад п’янкі і зайздрасці», яе думкі зноў перапыніў тэлефонны званок. Інга са злосцю схапіла трубку
Я ж табе сказала, казліная рожа...
Ну і ну, вось ужо не думаў, што я падобны да казла, адазвалася на вельмі арыгінальнае прывітанне трубка голасам Скураша.
Ой, прабач, Малюта...
За казла і вось так проста «прабач», не ўжо, дзетачка, за базар, як гавораць у нас на Старой плошчы, адказваць трэба. Паехалі снедаць. У цудоўны дзень з цудоўным чалавекам... карацей, я ўнізе, ля твайго пад’езда.
Паслухай, ну гэтак жа нельга, я толькі вочы прадрала...
I ўжо кагосьці адкасцярыла па тэлефоне...
Ды ну іх. А, ведаеш, паднімайся да мяне. Каву табе гарантую, а сама пакуль што-небудзь намалюю з фэйсам. Эй, паслухай, а адкуль ты мой адрас ведаеш?
Дзе працуем, мілка! Я, дарэчы, і код і паверх ведаю...
Глядзі толькі ад гонару не лопні, a то ліфт запырскаеш, мілок, з’язвіла Інга. Можа, я пагарачылася зранку да сябе хвалько ўпускаць?
Выпраўлюся, чэснае крамлёўскае!
Маскоўская нядзельная раніца паняцце філасофскае і ў нечым падобнае да юдзейскага шабаду. Хваля падвышанай дрымотнасці і адкрытага пафігізму ахоплівае пераважную большасць жыхароў Першапрыстольнай, і яны, загнаныя тыднёвым бегам, пакуралесіўшы або выканаўшы ўсю хатнюю працу напярэдадні ў суботу, выкарыстаюць гэты адзіны дзень як натуральную аддуху для бяздзейнага валяння ў ложку, рытуальнага марнавання часу і паўапранутага бязмэтнага туляння па сонных пакоях пагружанай ва ўтульную ляноту кватэры. Пры жаданні гэтая чаканая раніца можа быць расцягнутай да першай вячэрняй зоркі, таму не здзіўляйцеся, калі замест прывітання а палове другой дня вам незадаволена прабурчаць: «I якога чорта балабоніць у такую рань, сёння ж выходны!»
Толькі штосьці вельмі незвычайнае можа прымусіць масквіча пакінуць сваю маленькую, з нечалавечай цяжкасцю адваяваную ва ўладаў крэпасць і пусціцца ў падарожжы па пустэльных вуліцах, пад якімі, выгінаючыся ў тунэлях, плывуць нязвыкла пустыя электрацягнікі, а светлыя пераходы самага прыгожага ў свеце метрапалітэна адзываюцца глухім рэхам на крокі нешматлікіх заспаных пасажыраў.
Вядома ж, у першую чаргу да такіх незвычайнасцей адносіцца пачуццёвая, так сказаць, сардэчная сфера нашага жыцця, даць поўную характарыстыку якой чалавецтва дагэтуль не мае сілаў. Божа, колькі дзідаў зламана ў несуцішных спрэчках аб вытоках любові! Колькі
найяснейшых розумаў чалавецтва заблудзілася ў яе лабірынтах і памутнелі свядомасцю! Куды яе толькі, гэтую бедную любоў, не заганялі! I на нябёсы, і ў апраметную, і ў душы людзей, і ў сэрцы, і ў іншыя, болын інтымныя часткі цела, a то і зусім аўтарытэтна заяўлялі: любові няма! I тут жа спяшаліся агаварыцца: яна-то, вядома, ёсць, але не такая, якой мы яе сабе ўяўляем. Гэтае пачуццё нашмат мацней нашых смаркатых страсцішак, шчымлівага прадчування бездані, бяссонных начэй, салодкіх і горкіх слёзаў, вершаў і музыкі, п’янлівай утрапёнасці, якая раздзірае на часткі разгарачанае цела, аказваецца, усё гэта дурасці. Праўдзівая любоў гэта любоў да Бога, да Радзімы, да кесара, да ізгоя, да правадыра, да чалавецтва, да дэмакратыі, у рэшце рэшт.
Кожная эпоха наперабой прапаноўвала нам сваю, самую праўдзівую, самую правільную трактоўку любові, і мы, законапаслухмяныя, згаджаліся. А што паробіш, не пагодзішся ерэтык, здраднік, вораг народа. Але пры гэтым усё неяк не так атрымлівалася: чым больш мы любілі Бога, тым мацней ненавідзелі сваё цела і людзей, вернікаў у іншага бога. Чым ярчэй палала ў нас полымя патрыятызму, тым часцей мы квапіліся на суседнія землі, чым больш па-вернападданніцку схілялі галовы, тым хутчэй саспявалі і пажыралі сваіх творцаў рэвалюцыі, чым гучней крычалі аб дэмакратыі, тым хутчэй прыходзіла дыктатура. Здавалася б, чалавецтва даўно павінна было загінуць у жалезных цісках такой любові, але ў аглядным часе гэтага не адбылося, і толькі з адной прычыны: ваш сын учора ўвечары ўцёк на спатканне і вярнуўся пад раніцу з запалымі шчокамі і шчаслівым агнём у вачах.
Скурашу падавалася, што дапатопны ліфт ледзьве паўзе ў сваёй вузкай всфтыкальнай нары, відавочна не
прадугледжанай даваеннай архітэктурай. Лёгкае смыленне шчок, перасохлае нёба, неадчувальны боль у далонях ад шыпоў барвовых ружаў гаварылі аб чымсьці прыемным, даўно забытым. Малюту гэта адначасова радавала і злавала.
Дзверы трыццаць шостай кватэры на пятым паверсе былі злёгку прыадчыненыя. У ярка асветленай вітальні, сцены якой былі ўпрыгожаныя драўлянымі разьбянымі пано з экзатычнай садавінай і невядомай зверыной, да вялізнага, ад падлогі да столі, авальнага люстэрка ў такой жа разьбяной раме скотчам была прылепленая запіска: «Кухня направа, кававарка зараз закіпіць, усё астатняе на стале. Хутка буду. І.М.».
Пах добрай кавы непадзельна ўладарыў у прасторнай, у два вакны, кухні. Узмоцненае шыпенне агрэгата, які зіхцеў чорным пластыкам і матавым бляскам нержавейкі, лямпачкамі і маленькім дысплеем, нарэшце абвінулася гучным булькатаннем, і ў празрысты пузаты кававарнік са стогнам палягчэішя паліўся пульсіруючы і гарачы цёмны цурок. Кававарка паступова супакоілася, замоўкла.
Цішыня незнаёмага жытла навалілася на нерашучага Малюту. Кватэрныя гукі і шоргаты, якія спачатку разбегліся гірэч ад незнаёмца, асцярожна, як цікаўныя шчанюкі, сталі вылазіць са сваіх зацішных куткоў і з асцярогай набліжацца да яго, залазіць у вушы, бударажыць уяўленне. Дзесьці рыпнула, няўлоўна прашамацеў нейкі лёгкі шоргат, ціха заплёскалася вада. На яе гук, як лунацік, чамусьці і пайшоў Скураш.
He звяртаючы ўвагі на вялікія памеры пакояў і іх убранне, ён, затаіўшы дыханне, асцярожна краўся да крыніцы гэтага заклічнага, узрастаючага плёскату вільгаці, што вырвалася з цесных труб. Вось яны,
патрэбныя і чамусьці таксама прыадчыненыя дзверы. Бессаромна яркае святло тонкай палоскай паказвала сваім лязом кірунак далейшага руху. Малюта, канфузячыся свайго блазенства, набраўшы поўныя грудзі паветра, рашуча прасунуў у ванную руку з букетам, павярнуў твар далей ад звабнага святла і для пэўнасці шчыльна закрыў вочы.
Ну вось я так і ведала, што вы нічога лепшага не прыдумаеце, як кінецеся за мной падглядваць, нечакана аднекуль ззаду разануў цішыню кплівы жаночы голас.
Скураш азірнуўся. Перад ім у кароткім прасценькім халаціку стаяла Інга.
У рэстаран у гэты дзень яны так і не патрапілі.
Страшных памераў ложак яшчэ захоўваў астаткі іхняга цяпла, падушкі і коўдры разляцеліся ў розныя бакі як пасля выбуху і застыглі ў сваёй асуджанай непатрэбнасці, у паветры плавалі, зліўшыся разам, іхнія пахі. Галасы, якія перакіпалі ад знямогі, чуліся з суседняга пакоя, і стыльна абстаўленая спальня з рэўнасцю да іх прыслухоўвалася.
Божа, які ж ты патрасны мужык... Мне яшчэ ніколі, ніколі не было так добра. Я ўпершыню ад гэтага плакала. Ты, пэўна, думаеш, што я дурніца, так?
Дурань якраз я, і мне так падаецца ўжо два тыдні. Ты ведаеш, у першы дзень нашага знаёмства я ледзьве стрымаўся, каб не накінуцца на цябе...
Я і сама ледзь не ўляглася на твой пісьмовы стол. Добрая парачка, нейкія маньякі.
Ну, так ужо і маньякі, проста злёгку дурнаватыя. Высокае званне маньяка мне яшчэ давядзецца заслужыць...
Што ж, не буду супраць, калі ты зоймешся гэтым хоць зараз.
Спальня занервавалася, з асцярогай мяркуючы, што яны стануць вырабляць гэта па-за яе сценамі і, толькі ўбачыўшы на сваім парозе ўжо напаўсплеценую парачку, з палёгкай уздыхнула, прымаючы яе ў сваю шырачэнную зыбку.
Дзень сыходзіў у дробную дрыготку прасеянага небам касога дажджу. Ён расплёскваўся на шыбу, скручваўся ўніз звілістымі струменямі, і ад гэтага заваконны свет падаваўся нейкім нерэальным, фантастычна размытым. Дзве голыя фігуры прыціснуліся адна да адной і адлюстроўваліся ў злёгку затуманеным празрыстым люстэрку. Збоку і напраўду магло падацца, што ў гэтую хвіліну ніякая сіла на свеце не зможа адарваць іх...
5.
Першая ананімка аб амаральных паводзінах начальніка ўпраўлення і супрацоўніцы сакратарыяту легла на стол Плаўскага роўна праз тры дні.