Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Нават вы?
А што мы? Мы толькі правадыры на пачатковым і сярэднім этапах. Яшчэ раз паўтару многае, вельмі многае будзе залежыць ад вас і вашай веры ў свае сілы. Але гэта ўсё ў будучым...
Іван Данілавіч замоўк. Цішыня, як нечаканая таямніца, прыкра разанула па вушах і да гуду крыві ў скронях напружыла нервы. Думкі, нібы спалоханыя святлом прусакі, разбягаліся ў розныя бакі.
Малюта не мог дабіцца толку, як паставіцца да пачутага. Калі гэта правакацыя, то чыя і, галоўнае, якая яе мэта? Калі гэта вербаванне, то зноў-такі чыё? Ягоны роздум перапыніў спакойны старэчы голас.
Перастаньце сябе мучыць, раздзірацца сумненнямі і здагадкамі. Калі ўсё будзе нармалёва, вы атрымаеце адказы на ўсе свае пытанні. Можаце нават да часу забыць сённяшні вечар, лічыць нашую гутарку дзівацтвамі выжылых з розуму старых, якія вырашылі ў апошнія свае гады жыцця стварыць у Крамлі падпольную групу па выратаванні Расіі. Сёння, Малюта Максімавіч, важней іншае. Плаўскага павінны ў найбліжэйшы час адхіліць ад усіх пасад, мы нават не выключаем, што яго могуць арыштаваць.
Як арыштаваць? Ён жа трэцяя асоба ў дзяржаве? Малюта паспрабаваў падняцца з фатэлю, гаспадар жэстам утрымаў яго на месцы.
Давайце без залішніх эмоцый. Пытанне гэтае ўжо вырашана, на днях прэзідэнтам будзе падпісаны адпаведны ўказ.
Але за што? Бо дзякуючы Плаўскаму цар застаўся на сваім троне, ды і сёння ён робіць, як мне падаецца, усё дзеля ўмацавання вертыкалі яго персанальнай улады...
Наіўны вы чалавек. Улада не можа быць камусьці абавязанай, у адваротным выпадку яна перастае быць уладай і становіцца залежнай ад кагосьці прастытуткай. А ўжо калі гаворка заходзіць аб асабістай уладзе, справа, як правіла, крывёй пахне. У нашым выпадку, я думаю, абыдзецца вялікай шуміхай. Я мяркую, што
прэзідэнт не у стане зараз разумна ацэньваць свае дзеянні, ён вельмі слабы, хворы і цалкам залежыць ад блізкага круга, а Блізкія вырашылі, што Плаўскі ўяўляе для іх рэальную пагрозу. Вы такое прозвішча Амроцкі чулі? і, не дачакаўшыся адказу Малюты, які са сваіх крыніц ведаў, што шэфа і ўсемагутнага фаварыта Крамлёўскага двара злучае нейкая таямніца, стары працягнуў: Дык вось, гэты спадар лічыць, што бескантролыіае ўзмацненне аўтарытэту Плаўскага стварае рэальную небяспеку для той групы людзей, якая сёння фактычна кіруе краінай.
Іван Данілавіч, вы страшныя рэчы гаворыце! Калі гэта сапраўды так, неабходна тэрмінова паведаміць Сакратару, трэба нешта прадпрымаць! Скураш усё ж ускочыў з фатэлю і затупаў па пакоі.
Позна спрабаваць штосьці змяніць. Плаўскі, у рэшце рэшт, сам шмат у чым вінаваты. Кідаўся з боку ў бок, сек з пляча, ва ўладу заехаў, як у чарговую выбарчую кампанію. Крэмль шуму не любіць, і, галоўнас, шэфа вашага аб гэтым папярэджвалі. Тут, на версе, у адзіночку ваяваць нельга, а каб скалаціць сваю партыю, трэба час і досвед, веданне цвёрдых законаў падкавёрнай барацьбы. А ён: бах, трах! Прэс-канферэнцыі, візіты, безапеляцыйныя заявы... А дзяржава гэта, ведаеце, не казарма...
Пачакайце, Іван Данілавіч, прычым тут гэта ўсё? Казарма, дзяржава... Тады трэба ўмяшацца і паспрабаваць змяніць сітуацыю...
Малады чалавек, перастаньце гарачыцца, дакументы ўжо падпісаныя, Блізкія чакаюць толькі спрыяльнага моманту, калі стан хворага злёгку палепшыцца, і яго можна будзе наказаць тэлегледачам. Цяпер размова можа ісці толькі аб захаванні на сваіх месцах некалысіх чалавек, якія прыйшлі ў Савет разам з Плаўскім, у тым
ліку і вас. Вядома, мы вас не няволім. Можаце дакласці ўсё свайму кіраўніцтву, пры гэтым, выконваючы вядомыя меры засцярогі, але пасля дакладу дыстанцыруйцеся ад Плаўскага і скараціце, наколькі гэта магчыма, асабістыя кантакты. Галоўнае ж напішыце падрабязную дакладную аб сваёй працы па стварэнні «Белага легіёну», пакуль без указання, на чыё імя, і не падпісваючы дакумента. Адразу агаваруся, гэта не запрашэнне да здрады свайму начальніку, гэта, хутчэй, адзін з крокаў па ягоным выратаванні. Вы мне верыце?
He ведаю, неабходны час, каб усё пераварыць. Выбачайце, ужо занадта шмат усяго сёння звалілася на маю галаву. Толькі пісаць рапарта я не буду, а пра «Белы легіён» упершыню ад вас сёння і пачуў. Наогул, што гэта за легіён такі, і з якога боку тут нашая Рада?
Ну не ведаеце, і не трэба. Я спытаў, вы адказалі. Усякі адказ гэта адказ, і высновы рабіць таму, хто задае пытанні.
Калі вы не супраць, нам пара ехаць. Позна ўжо, і стаміўся я, як пасля добрай перадзелкі. Ноч самаедства мне забяспечаная.
Ды Бог з вамі! Вядома ж, едзьце. Толькі, я вас вельмі прашу, не спяшайцеся рабіць дурасці і гуляць у геройства, думайце першым чынам аб сабе, апошнія словы прагучалі выразна і абыякава, як голас дзяжурнай па станцыі, якая аб’яўляе аб адпраўленні цягніка. I вось яшчэ што, Малюта Максімавіч, я вам вельмі ўдзячны за цёплае стаўленне да Інгачкі, у дзяўчынкі складаны лёс, але ў яе ёсць неблагія задаткі. Трымайцеся адзін аднаго. Падняўшыся, стары выйшаў з пакоя, уключыў святло і наклікаў сваім звычайным скрыпучым голасам: Дзяўчаты! Што ж гэта вы кінулі нас, хоць бы чайком папесцілі!
«3 чаго гэта, уласна, ён яе так апякуе? прамільгнула ў галаве ў Малюты. I тут нейкія турусы! Ці не занадта шмат загадак для аднаго вечара?»
За гарбатай гаварылі ні аб чым, старыя скардзіліся на болькі, Інга, адчуваючы напружанасць Скураша, лашчылася да яго як магла. Малюта са здзіўленнем адзначыў, што гэта яго раздражняе. Да чаго ж дзіўныя істоты жанчыны! Яны беспамылкова чуюць, што ў мужчыны з’явілася нейкая таямніца або, да прыкладу, завяліся прыстойныя грошы, і тут жа пускаюць у ход усе свае ўлоўкі, якія не паддаюцца логіцы, каб выцягнуць з яго і тое, і другое.
Дарогай гутарка не клеілася. Малюта з цяжкасцю перамолваючы пачутае, моўчкі давёз сяброўку да пад’езда і, спехам развітаўшыся, паехаў дадому. Яму была неабходная звыклая абстаноўка, у якую можна было забрацца, як у стары замыты швэдар, адкінуць надакучлівыя ўмоўнасці. Толькі ў гэтай звонкай цішыні можна было раскласці ўсё па палічках, разабраць па складовых частках і паспрабаваць выказаць здагадку, у што ж усё гэта выльецца заўтра.
10.
Дзве нездаволеныя адна адной чалавечыя істоты сядзелі, ахінуўшыся ў коўдры, на разадраным жаданнем ложку і маўчалі. Бутэлька віскі, шырокія кантаваныя шклянкі няўстойліва перакасабочыліся на зморшчынах змятай прасціны. Гаварыць не хацелася. Галава была забітая думкамі, і яны перашкаджалі засяродзіцца.
Малюта злаваў на сябе, замест трапяткой стомленасці, салодкага поту на разгарачанай скуры яго накрывалі хвалі раздражнёнасці, у pone плаваў гідкі алюмініевы прысмак.
Ён ненавідзеў гэты стап, падобнае на фініш бессэнсоўнага курсанцкага кроса, калі ты прыбег першым, a вынік твой нікому не цікавы. Чаму было не паслухаць жонку і не займацца гэтым сёння? He, падпарадкоўваючыся старажытнаму клічу галоднага дзікуна, настаяў на сваім, лічачы, што толькі блізкасць з жанчынай і са смерцю даюць магчымасць мужчыне здабыць унутраны спакой і прыняць правільнае рашэнне. Кацярына старанна енчыла, ён механічна рухаўся, спрабуючы прагнаць цяжкія думкі і праваліцца ў аксамітную бездань.
Аднак угаварыць сябе нашмат лягчэй, чым падмануць. Зашлёпаўшы сваімі прыгожымі ластамі па паркеце, Каця знікла ў ваннай, потым прайшла на кухню і праз хвіліну вярнулася з выпіўкай і стосам бісквітаў. Ён моўчкі плюхНУЎ У шклянкі, і яны выпілі. Кожны думаў аб сваім. Малюта раптам падумаў, што ці не лепш апрануцца і сыйсці, але ісці было няма куды, не да Інгі ж гэтай, на самай справе, несці навіны, якія зваліліся на яго. Каму яны патрэбныя, яго самакапанні, імкненне да нейкай вышэйшай ісціны, пошукі неіснуючай праўды?..
Скураш спадылба зірнуў на жонку, і яна, нібы адразу адчуўшы ягоны стан, схамянулася, пацягнуўшыся да яго вачыма. Малюта заціх. Усмешка, якая падбадзёрвае і выпраменьвае пяшчоту, успыхнула на ейным твары, вусны злёгку варухнуліся, выдаючы ці то ўздых, ці то заклічны гук.
Усё сапраўднае пачынаецца з вачэй. Ён заўсёды ведаў гэта і цяпер раптам зразумеў, як жа ён без гэтага змаркоціўся... Бо такое бывала ў яго толькі з Кацяй.
Коўдры скінулі амаль адначасова.
Вынырнуўшы з бездані і адсопшыся, яны, нібы маладыя, застыглі нерухома, баючыся спалохаць тое, што з імі толькі што адбылося.
Паступова свет здабыў свае звыклыя абрысы. Да далёкага, не бачнага ўначы сонца паляцела выплюхнутае імі цяпло, сцены пакоя ўвабралі ў сябе іхнія стогны, шэпт, усхліпы, дрыжыкі рэальнасці прабеглі па іхніх аголеных целах, і, шчыльней прыціснуўшыся адзін да аднаго, нацягнуўшы на сябе коўдры, яны ціхамірна заснулі. Калі б у гэтую хвіліну чалавецтва загінула, гэтыя двое засталіся б навечна самымі шчаслівымі з людзей.
Паспаць ім не далі.
Амаль адначасова зазванілі ўсе наяўныя тэлефоны. Пакуль жонка блытана гаварыла па хатнім, Малюта, намацаўшы мабільны і пракашляўшыся ад сну, адказаў:
Слухаю.
Гэта добра, што ты яшчэ ў стане чуць. Спадзяюся, у цябе дома ёсць тэлевізар? здзекліва прагучаў халодны голас Інгі.
Пэўна, ёсць, а што, вайна пачалася?
Мне падаецца, горш, і мабільнік гадзенька запішчаў сігналамі адбоя.
Узяўшы пульт, Каця націснула на кнопку. На экране шалеў міністр унутраных спраў.
...Такім чынам, «Белы легіён» задумваўся як прылада дасягнення асабістай улады, і я не выключаю магчымасці дзяржаўнага перавароту. Наогул, у апошні час Плаўскі адышоў ад прынцыпу калегіяльнасці ў прыняцці ключавых рашэнняў, але, як вядома, дыктат ні да чаго добрага не прывядзе. У народа і ў краіны ў мінулым маецца падобны сумны досвед. Аднак з поўнай упэўненасцю магу заявіць, што ў прэзідэнта ёсць надзейныя, разумныя сілы, якія ў стане супрацьстаяць любым спробам вярнуць нас да таталітарызму.
Паслухай, што за ахінею ён нясе? накінуўшы на іх абодвух коўдру, спытала жонка. Якія легіёны? Вы што, на самай справе рыхтавалі дзяржаўны пераварот? Ну, слава Богу, знайшліся ў краіне сапраўдныя мужыкі! і, абняўшы Малюту, яна зашаптала яму ў вуха: He бойся, нават калі цябе сашлюць у Сібір, я паеду з табой.
Перастань дурэць! Якая яшчэ Сібір! Але яны-ж... Вунь яны як загнулі! А я, прыдурак, прыняў усё за старэчы маразм звар’яцелага чэкіста. Выклікаіі таксі, я еду на Старую плошчу.
Разумныя жанчыны таму і разумныя, што дакладна ведаюць, калі не трэба спрачацца з мужчынам. Пакорліва ўздыхнуўшы і неахвотна нацягнуўшы на сябе халацік, жонка паплялася да тэлефона.