Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Над Масквой плаваў амаль крыштальны восеньскі вечар. Працоўная плынь машын схлынула, і Цвярская, захлёбваючыся разнаколернымі агнямі вітрын і рэкламы, бессаромна, не зважаючы на жабрачку-краіну, выстаўляла напаказ сваю распусную раскошу.
Малюта не ведаў, як сябе паводзіць, куды тэлефанаваць, як знайсці і папярэдзіць Плаўскага. Ён, як салдат, падпарадкоўваючыся гадамі выпрацаванай звычцы, у выпадку трывогі спяшаўся ў сваю частку. Там, за зялёным плотам усё станавілася на свае месцы, кожны ведаў, куды бегчы, што несці, каму падпарадкоўвацца, кім камандаваць. Але Рада нацыянальнай стабільнасці не была вайсковай часткай, там не было камандзіраў і байцоў, там сядзелі паднатарэлыя ў інтрыгах ваўкі, гатовыя разарваць любога, каб вызваліць для сябе шлях наверх. Смутнае, даўкае пачуццё трывогі смактала пад лыжачкай.
Скураш, перш чым падняцца ў свой кабінет, зазірнуў у прыёмную Плаўскага.
А ўсе ў кабінеце Пятра Харлампіевіча, адрываючыся ад тэлевізара, бадзёрым голасам паведаміў дзяжурны адстаўнік. Івана Паўлавіча яшчэ няма, ён ііа сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі.
Яўлампава Скураш употай пабойваўся і без адмысловай патрэбы ў ягоны кабінет не зазіраў. Пасля любой гутаркі з баявым намеснікам Плаўскага заўсёды заставалася асцярога, што словы, ды і сама тэма гутаркі будуць вытлумачаныя ім няправільна і павернутыя не ў тваю карысць.
Але сёння, асабліва не думаючы, ён увайшоў у нялюбы кабінет. За сталом, акрамя Пятра Харлампіевіча, сядзелі Абрушка, Брахманінаў і памочнік Сакратара Ілля Магуст, высокі малады чалавек з незапамінальным тварам опера.
Ну, ты паглядзі, у нашых шэрагах прыбыло! пляснуў рукамі гаспадар кабінета. I не пабаяўся, прыйшоў, малайчына! Садзіцеся, разам кеміць будзем.
А я вам што гаварыў, працягваючы Скурашу руку, вымавіў Лаўрэнцій Міхайлавіч, нармалёвы, наш хлопец...
I што нармалёвы хлопец аб усім гэтым думае?
Думаю, што ўсё гэтае трызненне кімсьці халтурна зрэжысавана і будзе мець не лепшы для нас працяг...
Гэта вашыя здагадкі або вам нешта вядома? нахмурыўся выведнік, які прывык даведвацца пра навіны першым.
Вядома мне не больш вашага.
Скураш падышоў да белай пластыкавай дошкі, якая стаяла перад сталом для нарадаў, і адмысловым фламастэрам, што ляжаў там жа, паспешліва пачаў пісаць:
«Падпісаны Указ аб адхіленні Івана Паўлавіча ад усіх пасад. Магчымы арышт. Заўтра або ў найблізкія дні гэтую навіну агучыць Цар!»
Упэўніўшыся, што ўсе здолелі разабраць ягоныя крамзолі, Малюта, пакрывіўшыся на зашторанае вакно, паспешліва сцёр губкай крывыя радкі.
У кабінеце павісла зыбкае маўчанне, ад якога пачынаюць ныць зубы, а да глоткі падкатвае здрадлівы камяк. Менавіта гэтага стану так ненавідзяць і так баяцца моцныя і рашучыя мужчыны, гатовыя праваліцца скрозь зямлю, пайсці на верную згубу, толькі б не сядзець у смярдзючай лужыне здрады.
Тэлефонны званок шарахнуў нечаканай чаргой, выводзячы ўсіх са здранцвення, уваскрашаючы надзею, паварочваючы да адвечнага рускага «авось». Яўлампаў схапіў трубку як тапелец выратавальную вяроўку ды, імкнучыся справіцца з хваляваннем, прахрыпеў:
Слухаю вас, і, заціснуўшы далонню мікрафон, узрадавана паведаміў: Шэф...
Уключы гучную сувязь, перабіў яго Абрушка, і скажы яму, што мы тут.
Іван Паўлавіч, я не адзін, у мяне ў кабінеце сабраліся ўсе нашы. Дазвольце перавесці тэлефон у рэжым канферэнцыі?
У пакой уварваўся гулкі бас Плаўскага.
Што засумавалі, галубчыкі? I з тварамі, задуменнымі, як двухпудовыя гіры, бязрадасна ўздыхаеце над аб’ектыўнай несправядлівасцю, што валадарыць у сэрцам любімай Бацькаўшчыне? Супакойцеся, гэта яшчэ не канец, гэта толькі пачатак. Усім па дамах, няма чаго соплі на кулак намотваць. Заўтра ў сем трыццаць усе ў мяне. Усё! Ніякіх пярэчанняў! і тэлефон пісклява, па-шчанюкоўску загаўкаў кароткімі гудкамі.
Сапраўды, што мы кіснем? прарэзаўся маўклівы прэс-сакратар. Мы ўсе, уключаючы шэфа, ведалі, што гэта павінна адбыцца. Месяцам раней, месяцам пазней, якое гэта мае значэнне? Ды і чорт яе бяры, гэтую Старую плошчу, што ж мы, яшчэ цалкам спраўныя хлопцы, не знойдзем сабе малодкі? Пётр Харлампіевіч, закуска ёсць? Я зараз за гарэлачкай збегаю, у мяне ўжо тыдзень у халадзільніку настойваецца...
Саш, ёсць і гарэлка і каўбаска, перабіў яго гаспадар, не трэба нікуды бегчы. Зараз усё тут збудуем, a то Малюта Максімавіч нагнаў на нас нуды.
Выпівалі і закусвалі паспешліва, імкнуліся жартаваць, але весела не было, і, не дасягнуўшы чароўнай рысы, за якой пачынаецца ўсеагульнае яднанне і згода, раз’ехаліся па дамах.
11.
Ведаеце, не трэба гаварыць глупства. Лепш глядзіце, каб ён чаго напрыканцы не адпароў, прэм’ер хадзіў з кута ў кут па невялікім пакоі для нарадаў, у якім сабралася блізкае яму кола людзей. He нашая сабачая справа абмяркоўваць волю прэзідэнта. Нашая справа маленькая: будзе падпісаны ўказ мы павінны забяспечыць яго выкананне. Ён на хвіліну заціх як бы прыслухоўваючыся да чагосьці, і раптам з сілай пляснуў па паліраванай паверхні стала. I забяспечым! На тое мы сюды і пасаджаныя! Як прайшла ноч? Ён глянуў да міністра ўнутраных спраў.
Плаўскі нікому не тэлефанаваў. Так, я мяркую, ён пакуль нічога і не ведае. Вось яму тэлефанавалі. Усе кантакты зафіксаваныя. Плёнкі зараз у раздрукоўцы. Заслу-
гоўваюць увагі тры званкі, два ад камандуючых вайсковымі акругамі, а адзін з Чачні, ад Масхадава...
Што?! I гаворыце, нічога цікавага? Вось бл...! Да мяне гэтых далбаных генералаў! Вы што дурня з сябе строіце: «Заслугоўвае ўвагі, заслугоўвае ўвагі», ды я вашую ўвагу самі ведаеце дзе бачыў! 3 якіх акругоў тэлефанавалі?
Сібірскага і Маскоўскага.
Што?! Маскоўскага! Ды ты не міністр, ты прыдурак! Або з гэтым гарлахватам заадно? Мне дакладвалі, што гэта твая ідэя наконт «Белага легіёну». Ну глядзі, калі сталічная акруга ўстане на бок Плаўскага гэта ўсё! Чаму мне адразу не паведаміў?
Таварыш прэм’ер-міністр, прашу вас, не трэба так хвалявацца. Гутаркі былі пустыя, ні аб чым...
Ды вы паглядзіце на яго! Пустая ў цябе башка, калі яны адразу пасля тваёй тэлевізійнай хераты кучкавацца пачалі, значыць, папярэдняя дамоўленасць была. Тэрмінова плёнкі да мяне. А што гэта ў нас КДБ маўчыць? He, мужыкі, калі вы мне ў кішэню насярэце, я ў даўгу не застануся. Ужо чаго-чаго, а дуркі ў мяне на ўсіх хопіць. Дык што ў вас?
Лічу, што асабліва асцерагацца няма чаго, хоць становішча даволі складанае, тут я з вамі, Астап Сцяпанавіч, цалкам згодзен. Да сённяшняй раніцы нашае ведамства да гэтай аперацыі падключана не было. Я пра ўсё даведаўся з тэлевізара. Да мяне былі званкі, вядома, але яны насілі характар пытанняў. Народ цікавіўся, што адбываецца, і пытаў, як сябе паводзіць. У ранішніх зводках мне паведамілі аб інтэнсіўным радыёабмене некаторых амбасадаў і званках намесніка Плаўскага Яўлампава дзесятку былых сваіх калегаў, якія сёння знаходзяцца на камандных пасадах рознага ўзроўню.
Усё! Вы мяне загубіце! Прэм’ер са стогнам паваліўся ў мяккі фатэль-круцёлку. Ну няўжо нельга было па-чалавечы растлумачыць, што вы там у Барвісе задумалі? пытанне ставілася да кіраўніка Крамлёўскай адміністрацыі, які сціпла сядзеў і нешта запісваў (і які атрымаў ад Плаўскага трапную мянушку «Іржавы Дзяркач». Гол Уладленавіч, я да вас звяртаюся! Што вы там усё пішаце? He псуйце паперу, вам і так касету нашай гутаркі фэсэошнікі перададуць.
Астап Сцяпанавіч, абводзячы ўсіх адкрыта нахабным поглядам, як бы без ахвоты адазваўся чыноўнік, я такі ж выканавец, як і вы. I ведаю, паверце, не больш вашага. Указ пакуль яшчэ не гатовы, ды і невядома, ці будзе ён наогул.
Нямая сцэна атрымалася не горшай, чым у Гогаля. Перад кожным з саноўнікаў, надзеленых амаль неабмежаванай уладай, якая дазваляе ім у лічаныя хвіліны ўскалыхнуць па-ранейшаму вялізную краіну, як нямы напамінак іх праўдзівай цаны і поўнай нікчэмнасці, свяціліся злараднасцю вочы крамлёўскага ўпраўленца.
Першым выйшаў са здранцвення галоўны міліцыянер.
Гол Уладленавіч, вы што робіце? Па-вашаму атрымліваецца, што гэта мне самому прыйшла ў галаву думка перціся на тэлебачанне, абвінаваціць Сакратара нацыянальнай стабільнасці ў падрыхтоўцы вайсковага перавароту і паставіць, як цяпер атрымліваецца, краіну перад пагрозай грамадзянскай вайны? He, мы так не дамаўляліся! Я зараз еду да сябе, збіраю журна...
Спыніце істэрыку, генерал, павольна ўстаючы, цвёрда вымавіў «Іржавы Дзяркач». У кожнай гісторыі ёсць адзін пачатак, але канцы могуць быць вельмі розныя. He будзем панікаваць, спадары. Прэзідэнт прыме
самае мудрае і адзіна правільнае рашэнне. Безумоўна, наш прэм’ер мае рацыю, мы абавязаныя гэтае рашэнне выканаць. Учора ўвечары вы ўсё гаварылі правільна, Яўген Захаравіч, так што давайце не будзем панікаваць. Устанавіце за Плаўскім самае пільнае назіранне, аналізуйце ўсе ягоныя тэлефонныя гутаркі, правядзіце прафілактычную работу з найболей верагоднымі прыхільнікамі, галоўнае, не дапусціце кантактаў з былым Ахоўнікам. На хвіліну ён замёр, як бы спалохаўшыся апошніх слоў. Гэта, мабыць, самае галоўнае, і выкіньце з галавы гэтае трызненне пра грамадзянскую вайну.
Прыглушана залапатаў тэлефон. Астап Сцяпанавіч паспешна схапіў трубку ў надзеі, што неадкладныя дзяржаўныя справы паклічуць яго куды-небудзь далей ад гэтых небяспечных і няўдзячных гульняў.
Што?! Калі?! Ён адзін?! Ды вы ўсе ахранелі сёння! кінуўшы са злосцю трубку, прэм’ер разгублена развёў рукамі. Плаўскі паднімаецца да нас, з ім узброеныя ахоўнікі.
Зараз возьме нас усіх і арыштуе, як змоўшчыкаў...
спакойна вымавіў дырэктар ФСБ Конікаў.
Язык у вас без касцей, перабіў яго галоўны адміністратар. Астап Сцяпанавіч, як нам з Болатавым адгэтуль выйсці, каб не сустрэцца з Іванам Паўлавічам?
Вы заварылі і вам выйсці! Харошыя, нічога не скажаш! Вунь у тыя дзверы драпайце. Ігнат, прэм’ер звярнуўся да задыханага чалавека, які толькі што ўбег у пакой і спрабаваў нешта далажыць. Ды ведаем мы, ведаем, праводзь вось лепш гасцей да службовага ліфта.
Яшчэ не паспелі за хутка рэтыраваўшыміся зачыніцца дзверы, як гаспадар кабінета пачаў інструктаваць астатніх.
Мы ні храна не ведаем, самі толькі сёння пачулі, я наогул увечары тэлевізар не глядзеў. Карацей, мы паза справамі. Гэта Старая ітлошча ўсё задумала, хай туды і едзе разбірацца. Гэта палітыка, а мы урад, нашая справа гаспадарка...