Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Малюта Максімавіч, перапыніўягозмрочныядумкі памочнік Сакратара Могуст, шэф прасіўусё падчысціць...
Ужо.
Вы ў курсе, што раззброілі асабістую ахову Паўлавіча і адключылі тэлефоны ўрадавай сувязі?
Ну вось і панеслася крывая ў шчаўе. Зараз падгоняць пяток «варанкоў» і ў Бутырку...
Ну вас, Малюта Максімавіч! Умееце, аднак, пажадаць маладому пакаленню прыемнага апетыту.
Малюта, дагнаў іх задыханы Віктар Казан, даўні прыяцель Скураша, які працуе ва ўпраўленні ўнутранай палітыкі, давай хутчэй да мяне ў кабінет, фэсэошнікі шапнулі праз пару хвілін па тэлебачанні выступіць прэзідэнт з важным паведамленнем.
Да кабінета яны не дабеглі, спыніліся ў адным з холаў, дзе ля тэлевізара з запаленымі цікаўнасцю вачыма пхаўся, як на пажары, службовы народ.
3 бялявай, амаль жывой каламуты экрана выплыў бясформенны твар хворага чалавека. Ён паўсядзеў за нейкім сталом. Пустыя вочы бессэнсоўна глядзелі ў камеру, здавалася, ён не разумее, навошта яго пасадзілі за гэты стол і што яму неабходна рабіць. Раптам, нібы ачуўшыся, ён пачаў скрыпучым зрывістым голасам несці нейкае глупства пра двух генералаў, якія, «што адзін, разумееш, што другі», а потым, зашіуўшыся на паўслове, вывеў свой подпіс пад кароткім указам аб адхіленні Плаўскага ад пасады Сакратара Рады нацыянальнай стабільнасці краіны.
Цішыня, якая на некаторы час запанавала вакол тэлевізара, раскалолася рознагалоссем. Кожны прыняўся па-свойму каментаваць убачанае.
Скурашу было ніякавата, падавалася, што ўсе глядзяць на яго і пакепліва хмыляцца. Нібы мяркуючы, што яму, як Пятру ў тую страшную ноч у садзе, вельмі хочацца ўцягнуць у сябе галаву і неадкладна адрачыся ад чалавека, на якога толькі што паказалі з экрана.
Імкнучыся захоўваць спакой, ён усё ж пайшоў у сталовую. Есці не хацелася. Узяўшы дзяжурныя талеркі, ён прысеў за свой звычайны столік.
Інга аб чымсьці бестурботна ціўкала з таварышкамі, старанна налягаючы на дэсерт. Малюты для яе ўжо не існавала.
Скурашу стала весела. Было цяжка ўявіць, што гэтая чужая жанчына насупраць яшчэ зусім нядаўна будзіла ў ім нейкія пачуцці.
Вы не адмовіце старому? прарыпеў побач знаёмы голас, і аб стол бразнуў паднос.
Што вы, Іван Данілавіч, вітаючыся і чамусьці чырванеючы, вымавіў Малюта.
Эх, вунь яно як абярнулася. Што ж паробіш, на Старой плошчы паркеты будуць пакаварней лёду. Паслізнуцца можна і зламаць сабе шыю. Вышэй нос, малады чалавек, вы са сваёй стараннасцю і ўнутраным нюхам, я ўпэўнены, не знікнеце. Шкада, вядома, што нашыя дарожкі не зрасліся, вельмі шкада. Ну ды нічога. У вас зараз, праўда, наступае самая каварная для службовага чалавека пара. Ой, тут вуха трэба трымаць востра! Міжлізень, ён болып страшны праславутага кітайскага часу перамен будзе...
Выбачайце, Іван Данілавіч, я не мог інакш паступіць...
Так, я разумею і ні ў чым вас не віню. А можа, нават і зайздрошчу вашай бесшабашнасці. Паступі калісьці і я так, сёння б спакайней спаў.
Іван Данілавіч, а што гэта «міжлізень»? Я першы раз такое слова чую.
Ну і не мудрано, вас яшчэ тады і ў праекце не было, калі наменклатура нарадзіла гэты тэрмін, які азначае самую цяжкую пару ў жыцці чыноўніка. Якіх толькі крушэнняў у гэты час ні адбываецца! Праўда, камусьці і пашанцаваць можа на касцях блізкага інпіы раз ох як высока ўзлятаюць. Міжлізень гэта прамежак часу,
калі адна, выбачайце, срака сыйшла, а іншая яшчэ не прыйшла, і лізаць беднаму дзяржчыноўніку няма чаго, а язык жа без гэтага ўжо не можа! Вось тут-та і глядзі, як бы чаго благога не лізнуў.
Малюту ўразіла гэтае ёмістае азначэнне, якое груба, але вельмі дакладна раскрывае асноўны стыль чынавенскага жыцця. Галоўнае, аказваецца, не схібіць у міжлізень, і табе забяспечаны рост, належныя выгоды, ціхая і сытая пенсія. He схібіць! Вунь іх колькі, якія з апетытам жуюць і вызнаюць гэтую чынавенскую ісціну. Ды ці толькі яны адны вызнаюць гэты прынцып? Бо па ім жыла і працягвае жыць уся краіна. Краіна Вечнага Міжлізня.
Ну што, гляджу, я вас збянтэжыў? Вы ўжо мацуйцеся... развітаўся стары. Яго сагнутая часам і чужымі таямніцамі спіна растварылася ў людской таўханіне.
У пераходзе на трэцім паверсе Малюту чакаў усхваляваны Казан. Схапіўшы прыяцеля за локаць, азіраючыся па баках, ён пацягнуў здзіўленага Скураша на лесвічную клетку.
Збірай рэчы і дуй дахаты, мянтоўскаму спецназу аддадзены загад у выпадку чаго адкрываць па вас агонь без папярэджвання. Каб байцоў не мучыла сумленне, да іх давялі інфармацыю, што ўсе вы бандыты з Прыднястроўя з рукамі па локці ў крыві, якіх з сабою прыцягнуў Плаўскі, які сабраўся ўзурпаваць уладу. Так што вы ўжо без суду дзяржаўныя злачынцы і прысуджаныя да смяротнай кары. Затрымка за малым адзін неабачлівы рух з вашага боку, і каюк! Мая табе парада не геройствуй, едзь дахаты.
Сыходзіць Малюта не стаў. Ён застаўся з Плаўскім, якога навідавоку ў дзесятка тэлекамер арыштоўваць не рашыліся, хоць непрыкметныя «Пазікі» са шчыльна запавешанымі вокнамі цярпліва чакалі каманды «фас».
Як толькі развітальна расхінуліся вароты, і ўжо не службовая, а прадстаўленая Плаўскаму кімсьці са знаёмых машына пачала выпаўзаць на пакатую плошчу, шэрыя аўтобусікі пачалі свой няўмольны рух. Але раптам успыхнулі дзесяткі асвятлялыіых ліхтароў, натоўп вынырнутых з-за кута журналістаў на чале з Брахманінавым з узбуджанымі крыкамі заспяшаўся да ўзорыстых чыгунных створак.
- Ён, магчыма, спыніцца і дасць вам сваё апопшяе інтэрв’ю, прыспешваў тэлевізійнікаў Аляксандр. Давайце хутчэй.
3 натоўпу рэпарцёраў, па-грубіянску распіхваючы навакольных рукамі, выскачыў апрануты ў карычнсвую куртку мужык і, не звяртаючы ўвагі на абуральныя вокрыкі, кінуўся да найблізкага з ужо выдзвінутых для кідку аўтобусаў. Замахаў рукамі. Яму неадкладна адкрылі дзверы. Людзі, якія знаходзіліся ў салоне, злавесна паблісквалі зброяй. 3 незадаволеным змяіным шыпеннем зачыніліся дзверы, і «шэрыя» машыны, з нянавісцю зыркнуўшы на навакольных фарамі, дэманстратыўна развярнуліся і скаціліся ўніз да Варваркі.
Плаўскі спыніўся літаралыіа на секунду каб запрасіць усіх у адно з інфармацыйных агенцтваў.
- Слава богу, здаецца, пранесла, выціраючы з бледнага твару пот, уздыхнуў Брахманінаў, паварочваючыся да Скураша, падаецца, ніхто і не заўважыў.
- Каму трэба, заўважыў...
13.
Наступны дзень прайшоў па сцэнары трыццаць сёмага года.
На Ільінцы ля шостага пад’езда таўпіўся народ. У
будынак Рады нацыянальнай стабільнасці прапускалі толькі начальнікаў, усім астатнім быў абвешчаны выходны дзень. Тэлефоны ў кабінетах маўчалі. Вострая цішыня, як шчыльны пласт пылу, ляжала на дзвюх апошніх паверхах хмурнага нелюдзімага гмаху.
Малюта заварыў гарбату і тупа сядзеў за пустым сталом. Яго раздзірала жаданне дзейнасці, хацелася кудысьці збегчы, тэлефанаваць, запрашаць да сябе людзей, працягваць пачатую працу. Але народжаны ўсярэдзіне парыў разбіваўся аб халодную сцяну абыякавасці, якая ўзнікала з усведамлення ўласнай непатрэбнасці. Адчуванне смутнай трывогі паступова нарастала ў душы.
Ніякі следчы, ніякія мукі не даймалі кінутага ў невядомасць чалавека мацней, чым гэтая чортава кругаверць, народжаная ўсярэдзіне сябе самога. Пэўна, менавіта так калісьці хвіліна за хвілінай, гадзіна за гадзінай, дзень за днём даймаў сябе вязень, пакуль не ўпадаў у поўную саманянавісць, ахвотна падпісваючы любую паперу, каб хутчэй пазбавіць сябе ад нясцерпнага катавання. Катавання самім сабою.
Інюў першы дзень Міжлізня.
Нсчакана зазваніў тэлефон унутранай сувязі.
Малюта Максімавіч, казённа прагучаў у трубцы незнаёмы жаночы голас, праз пяць хвілін спусціцеся ў хол, які размешчаны ля кабінета Сакратара Рады. I тэлефон зноў замоўк.
Яны ішлі адзін за адным па нешырокіх калідорах. Іх цяжкія крокі не маглі заглушыць тоўстыя дывановыя дарожкі, і гук глуха стукаўся аб светлыя сцены.
У асноўным будынку маўклівую калону падзялілі на тры групы і пачалі запускаць па адным у былы кабінет члена Палітбюро Лазара Майсеевіча Кагановіча.
Да ўсякага, хто выходзіў з запаветных дзвярэй, як да ўладалыііка нейкага сакральнага досведу, звярталіся запытальныя позіркі, але ніхто з іх не прамаўляў ні гуку, усе маўчалі, бо кожны хацеў застацца і састарэць тут, на Старой плошчы, кожны асцярожна, як у халодную каламутную ваду, уваходзіў у свой Міжлізень.
Выкліку Малюта чакаць не стаў. Спадылба зірнуўшы на капітана з валошкавымі пятліцамі, ён павольна пайшоў у свой кабінет, крыху пастаяў, затым надзеў куртку і, пакінуўшы ключ у дзвярах, выйшаў на вуліцу.
Паблізу струменілася, падпарадкоўваючыся сваім законам, сталічнае жыццё, якому не было справы ні да Міжлізня, ні да «Белага легіёну», і ні да Плаўскага, ні да Малюты, ні да прэзідэнта, і знікні раптам яны ўраз усе, растварыся ў бясколерным паветры кастрычніка ніхто б гэтага, хутчэй за ўсё, нават і не заўважыў...
Частка другая
ЦЕНЬ ГОБЛІНА
1.
Вясновыя замаразкі з начнымі снегападамі ў перадгор’ях Саян справа звычайная нават у красавіку. Малюта, не ведаючы дарогі, вёў машыну асцярожна. Збоку падавалася, быццам вялікая гарбатая «Таёта», з недаверам спрабуючы навобмацак пярэднімі коламі падмерзлыя за ноч і здрадліва зацярушаныя снегам вымоіны, ішла на іх і, крышачы лёд, абліваючы белыя збочыны гідкай ледзяной жыжкай, незадаволена буркатала, павольна прасоўвалася па горным серпанціне. Падняўшыся на невялікі перавал, Малюта ўбачыў злапомную ЛЭП. Металічныя апоры, падобныя на выродлівыя крыжы, з якіх начны вецер толькі што паздзіраў целы раскрыжаваных, перасякалі дарогу, збягалі ўніз і, знікаючы за блізкай сопкай, вынырвалі дзесьці далёка наперадзе цёмнымі худымі тычкамі. Правады, нацягнутыя холадам, тонкімі, шэрымі лініямі наўскос перакрэслівалі і дарогу, і касагоры, і ўвесь белы свет, замкнёны ў гэтым ваўкаватым узгор’і.
«Проста нейкая даліна здзічэлых духаў, падумаў Малюта, і трэба ж было генералу пражыць такое складанае і недарэчнае жыццё, каб здабыць забыццё
сярод гэтых нелюдзімых, пазбаўленых расліннасці і блізкасці жылля каменных узгоркаў».
Машына ўслед за дарогай, нібы не хочучы, скацілася ўніз, абмінула гару і, прыціснуўшыся да абочыны, затармазіла. Чалавек за рулём сядзеў моўчкі, уткнуўшыся тварам у далоні і баючыся павярнуць галаву направа, дзе непадалёк на стромкім схіле ўзвышаўся вялікі драўляны крыж.