Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
He сустракаліся, дружа, не сустракаліся, дапытліва ўзіраючыся ў твар сябра і імкнучыся распазнаць, наколькі той змяніўся за гэтыя гады, вымавіў каўказец. 3 тых часоў, як з падпаленага Баку з’ехалі. Толькі за тое, што тады маёй сям’і дапамог ад разні ўцячы, я табе да труны абавязаны буду...
Ды кінь ты, Геворк, абышлося ўсё, і слава Богу. He столькі мне дзякаваць трэба, я ж табе гаварыў, a твайму суседу, азербайджанцу забыў, як яго звалі...
Мурад...
Вось калі б гэты Мурад тваіх у сябе ў кватэры не схаваў, я б са сваёй групай спазніўся...
А ведаеш, праз тыдзень забілі Мурада, свае ж на плоце раскрыжавалі, вырадкі. Нейкая сука настукала, што армян хаваў, каўказец гаротна махнуў рукой і, скінуўшы з магутных плячэй карычневую вельветавую куртку, прысеў за столік насупраць старога сябра.
Усё, давай завязваць з сумным, амаль восем гадоў не бачыліся... Каву будзеш? I Скураш махнуў рукой афіцыянтцы.
Дабрыдзень. Малюта Максімавіч, а я да вас... ля століка намалявалася хударлявая дзяўчына ў кароткай скураной спадніцы і сабранымі высока ўверх валасамі.
Ды што вы гаворыце? Якая прыемная нечаканасць, з усмешкай адазваўся Скураш і паказаў рукой на стул. Прысаджвайцеся, калі ласка. А гэта мой старадаўні прыяцель, сын ганарлівага Арцаха, Геворк Аміран...
Ну што ж, Малюта, выціснуўшы ўсмешку незнаёмцы і відавочна хаваючы прыкрасць, засабіраўся Геворк, я тут пайду пагуляю пакуль. Ведаеш, пагляджу там усякія падарункі-шмарункі...
Ды не варта вам нікуды сыходзіць, я літаральна на хвіліначку. Вось толькі, яна шматзначна падміргнула Скурашу, мы з Малютам Максімавічам абмяняемся, так сказаць, інфармацыяй...
Ну так. А можа, і тэлефончыкамі, у тон ёй падхапіў Малюта...
А вось такіх указанняў мне Яфім Шамалавіч не даваў, а сама я на такі кардынальны крок пайсці аніяк не магу. Ведаеце, дом, муж, хоць і чужы, але ўсё ж муж, марока з вамі, мужыкамі, адным словам. Вось гэта вам ад шэфа, маладзіца, пстрыкнуўшы замком зграбнай дамскай сумачкі, выняла карычневы канцылярскі канверт і спрытна засунула яго пад газету, што ляжала скрай стала.
Хлопцы, а вы часам не шпіёны? шэптам, пазмоўніцку зірнуўшы па баках, вымавіў Геворк.
Горш, брат, горш, прыбіраючы газету разам з канвертам у сваю торбу, з усмешкай кіўнуў Малюта. -
Мы як той дух святы: не відаць нікога, а дзяцей поўны двор. А вось гэта перадайце Фіме, ён падсунуў жанчыне флэшку, падобную на пацешную дзіцячую бірульку.
Дзякуй, Малюта Максімавіч. I выбачайце ўжо, што перапыніла ваш вечар успамінаў. 3 задавальненнем бы з вамі каўкі сербанула, ды бегчы трэба. Шэф нядоены, мукаць за спазненне будзе.
Ды ўжо гэта сапраўды. Яфім калі замыкае, мала не здасца. Прывітанне яму і да хуткага, другі матэрыял будзе гатовы праз тыдзеньчык. Мужчыны, ледзь прыўстаўшы, раскланяліся з сімпатычным кур’ерам.
Добранькая дзеўчынётка, вечна ты спяшаешся, гледзячы ёй услед і злёгку прыцмокваючы, вымавіў Геворк. Hi сабе, ні сябру...
He ўжо, ад Яфімавых дзяўчын хай нас берагуць усе ўгоднікі. Гэта, ведаеш, такі гібрыд акулы з п’яўкай...
Ай-яй-яй, і даўно ты п’явак баяцца пачаў? П’яўку, дарагі, галоўнае, да правільнага месца прысмактаць...
I вокам міргнуць не паспееш, як з цябе высмакчуць усё: і грошы, і інфармацыю, і рэпутацыю. I фотасправаздачу Яфіму на стол пакладуць, таксама, дарэчы, не за проста так. Ды ну іх, гэтых дзевак, іх вунь толькі свісні! Давай лепш распавядай, як ты, дзе ты?
Пачакай, пра мяне пасля, у мяне ўсё нармалёва. Я зараз з Турмен-башы новую эканоміку з апорай на ўласную дурноту будую, а ў цябе ж як? Вы што там з Плаўскім і насамрэч пераварот рыхтавалі? Гэта ж трэба, малайцы якія! Калі скандал з гэтым «Белым легіёнам» раскручвацца пачаў, мне многія нашы тэлефанавалі, тэлефон твой пыталі, запісацца хацелі. Плаўскага, вядома, шкада, моцны мужык, але я думаю, ён яшчэ выплыве! Давай расказвай! і, запусціўшы пяцярню ў свае цвёрдыя чорныя кучары, Геворк адкінуўся на спінку крэсла.
Ведаеш, столькі ўсяго адбылося, што адразу і не распавядзеш. Вядома, ніхто ніякія перавароты не рыхтаваў, хоць, можа, і трэба было. Там, Малюта ткнуў пальцам уверх, мітусні не церпяць, навацый не прызнаюць, а да рамантыкаў ставяцца, як да псіхічнахворых. Слава Богу, усё хутка скончылася...
У якім сэнсе скончылася? павёў Аміран магутнымі плячыма.
Ды ў прамым. Пасля адстаўкі шэфа вымелі ўвесь ягоны прызыў з Рады паганым венікам. Так што, сонечны Геворк Маўсесавіч, перад табой сядзіць звычайны ваенны пенсіянер з грашовым утрыманнем тры з паловай тысячы рублёў у месяц, не грэбуе ніякім заробкам, у чым ты толькі што меў гонар упэўніцца. Але на жыццё сваё басяцкае я не скарджуся. Вось хіба што абедаў, сытных ды танных шкада трохі, а галоўнае, штомесячных кніжных каталогаў. Прыгажосць: адзначыў патрэбную літаратуру, і яе табе даставілі! Малюта са шкадаваннем уздыхнуў. Ну ды нічога, абыдземся, надалей будзем асабістую бібліятэку папаўняць у агульным парадку, як і ўсе расійскія чытачы, а на смачную ежу зарабляць горкім потам, а не салодкім праціраннем штаноў у абвеяных легендамі кабінетах. Вось такія пірагі, цікавага мала... Слухай, раптам схамянуўся Скураш, пляснуўшы сябе па ілбе. Вось башка садовая! Што ж мы тут з табой тырчым, як камандзіровачныя нейкія! Паехалі да мяне. Кацька радая будзе, яна з тваёй Ларай амаль кожны тыдзень на тэлефоне завісае. Вось малайчыны бабы, то сочыва вараць, то шмоткі абмяркоўваюць...
He, дружа, госці-шмосці гэта ў наступны раз. Я ж у Маскве літаральна на дзень. Рыхтуем найвысокі візіт, сёння ўвечары ў Ашабад ляцець. Так што выбачай,
у нас з дысцыплінай строга. Слухай, у мяне тут адна думка ўзнікла, Аміран падняўся з крэсла, потым зноў сеў і прысунуўся бліжэй да Скураша. Карацей, ёсць у мяне да цябе адна прапанова: едзь са мной. Так-так, не здзіўляйся, хітнуў ён галавой, убачыўшы ўзнятыя бровы Малюты. Да вечара я ўсё вырашу. Арганізатар ты класны, ды й іміджмэйкер не апошні, а ў нас з іміджам, асабліва міжнародным, сам разумееш... Паехалі, a? I грошай заробіш, і Кара-Кумы свае любімыя ўбачыш. Яны ж табе падабаліся калісьці. Памятаеш серавадародныя пячоры? А наш трэніравальны лагер у гарах? Геворк папляскаў па кішэнях накінутай на спінку крэсла курткі ў пошуках цыгарэт.
Скураш адсунуў кубак і нахмурыўся.
Да-а. Хіба такое забудзеш? He толькі пячоры і пустэлыію ўспамінаю, я і Гулю памятаю, царства ёй нябеснае...
Добра, дамовіліся ж, што аб смутным сёння не будзем, пстрыкнуўшы запальніцай, сказаў Геворк. Ну дык што, рашыўся? Тады давай мне свой пашпарт, ды я пабягу. Кацьку бяру на сябе, ты ж ведаеш, каго-каго, а жанчын армяне ўгаворваць умеюць.
Скураш паскроб рукой злёгку зарослую шчаку.
А ведаеш, можа, праўда? Дзе толькі авантурнікі не знікалі! У рэшце рэшт, Турмен-башы дык Турменбашы! Паляцелі!
Вось гэта сябар, я разумею! бліснуў белазубай усмешкай Аміран.
Зборы былі нядоўгія. Кацярына, якая звыкла да частых адлучак мужа, асабліва і не пратэставала, а, прымаючы да ўвагі не лепшы стан сямейнага бюджэту і ведаючы ад Лары, што апошні час Геворк зарабляе нядрэнныя ірошы, нават узрадавалася. У цяперашнія ваўчыныя
часы жыць без заначкі страшнавата стала. Ды і Малюце трэба было на час вырвацца з Масквы, змяніць абстаноўку і адасобіцца ад сваіх цяжкіх думак.
Спецрэйсы адпраўляюцца заўсёды без затрымак. Моцна піць пачалі яшчэ ў VIP-зале. Але гэта былі толькі кветачкі, Дамадзедава зямля чужая, а людзі Азіі на чужыне стрыманыя. Ці мала што? Аднак варта было толькі шасі адарвацца ад зямлі, высокія госці адчулі сябе дома і расслабіліся канчаткова.
Імкнучыся не губляць нітку гутаркі, Скураш цішком з цікавасцю аглядаў незвычайнае ўнутранае ўбранне лайнсра. Ён быў багата ўпрыгожаны сапраўднымі турменскімі дыванамі, відавочна ручной працы, і партрэтамі Сапарурада Міязава. Святое аблічча было ўсюды: у кабіне пілотаў, на дзвярах памяшкання сцюардэс, ва ўсіх салонах самалёта, на вокладках часопісаў і рэкламных праспектах. Стваралася ўражанне нябачнай прысутнасці гэтага вялікага чалавека. Магія нагляднай агітацыі, што ў царкве, што ў былыя часы ў палацах культуры, што ў гэтым свідруючым прастору летаку, рабіла сваю вечную справу: Правадыр, як і Бог, быў усюды, нават усярэдзіне цябе, асабліва на нецвярозую галаву, стваралася ўражанне, што ён усё бачыць, чуе і за ўсё з цябе спагоніць.
Запомніце, паважаны Малюта Максімавіч, адсёрбваючы з піялы духмяны «Хэнэсі», павучаў сакратар Нацыянальнай Рады бяспекі Бэкмэн Бішыеў, сучасная Турменія гэта краіна нявіннай маральнасці і абсалютнай цвярозасці. Геніем Турмен-башы мы ў найблізкі час па асноўных паказчыках абгонім Расію, a затым і Амерыку. I гэта не пустыя словы, гэта абсалютна ўзважаная заява дзяржаўнага чалавека. Дайце нам
час, і арабы са сваімі эміратамі будуць адпачываць. Дзеля гэтага ў нас ёсць усе магчымасці. Я рады, што вы з намі. Ціха, таварышы! Дамо слова новаму чальцу нашай каманды, і наогул, я б параіў усім, кожнаму па сваёй лініі, прыгледзецца да гэтага годнага чалавека. Прашу вас, спадар Скураш.
Малюта разумеў, што ад гэтага тоста можа залежаць многае. Так ужо ўладкаванае чынавенскае жыццё, што часам адна ўдалая п’янка дае болып вынікаў, чым тыдні карпатлівай працы.
Вялікае дзякуй, паважаны Бэкмэн Абішавіч, за магчымасць падняць гэтую дабрадатную піялу ў коле такіх паважаных людзей. He схаваю, я хвалююся, і па меры таго, як гэты нябесны скакун робіцца ўсё бліжэй і бліжэй да дарагой майму сэрцу Турменіі краіны маёй вайсковай юнацкасці, майго першага кахання і гаркаты яго трагічнай страты, сэрца маё стукае ўсё мацней і мацней. Але не толькі выявы далёкага мінулага перапаўняюць мяне, вядома ж, больш за ўсё мяне хвалюе блізкая сустрэча з кіраўніком вашай дзяржавы, які сваёй воляй у найцяжкі час згуртаваў нацыю, павёў за сабою і дамогся сапраўдных, а не міфічных, вынікаў. Мудрасць і сіла вялікага чалавека ляжыць у яго родным народзе, дастойнымі сынамі якога з’яўляюцца ўсе тут прысутныя. Давайце ж вып’ем за вялікі турменскі народ, які так палымяна любіць свайго Турмен-башы.
Тостам новыя знаёмыя, падобна, засталіся задаволеныя. Геворк, праўда, потым з’едліва сказаў: глядзі, каб цябе ад рэўнасці да вялікага не зарэзалі прама ля трапа самалёта.