Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
3.
Малюта злёгку хваляваўся, працягваючы сваё старое пасведчанне афіцэру аховы: ці мала што змянілася на Старой плошчы за гэты год з невялікім? Можа, маленькі, абцягнуты карычневай скурай кавалачак кардона ўжо страціў свае магічныя ўласцівасці ў сценах гэтага змрачнаватага брудна-шэрага будынку? Службовую ксіву, пасля таго, як Скураша звольнілі з Рады, трэба было здаць кадравікам, але ў яго яе ніхто не патрабаваў, а сам ён з ініцыятывай не спяшаўся, ды і навошта было спяшацца, калі гэтая «корка» безадмоўна дзейнічала на даішнікаў, як святая вада на чарцей.
Капітан, які пільнаваў галоўны ўваход у нетры айчыннай бюракратыі, па-казённаму ўтаропіўся ў расхінутае перад ім пасведчанне, злёгку дакранаючыся пальцамі, як быццам гатовы ў любы момант вырваць яго з рук пазапраўнага ўладальніка. Затым такім жа ўважліва-адцягненым поглядам вывучыў фізіяномію Малюты, злёгку прыжмурыўся, даючы зразумець, што працэс ідэнтыфікацыі ў яго мазгавым цэнтры завяршаецца, і, страціўшы да гірыхадня ўсялякую цікавасць, аўтаматычна вымавіў: «Праходзьце».
Хол першага пад’езда нічога асаблівага сабою не ўяўляў. Тут па-ранейшаму лунаў патрыярхальна-бальшавіцкі дух, які не толькі не выветрыўся, але ў апошні час, здаецца, прыкметна адужэў. Няўзброеным вокам было відаць, што выфарбаваныя ў нявызначаны колер сцены рамонту не бачылі ўжо гадоў пятнаццаць. Справа сваім звыклым жыццём жыў кніжны шапік, поруч з якім паўстала імправізаваная галерэя, якая складаецца з партрэтаў Гаранта Канстытуцыі ўперамешку з абразамі. Дзіўнае суседства не магло быць выпадковым у гэтым невыпадковым месцы, чыноўны люд абавязаны ведаць, на каго варта маліцца ў першую чаргу. Злева падслепавата прытуліўся немудрагелісты гардэроб, ля сцяны, пад вялікім люстэркам, стаялі нізкія драўляныя лавы, абабітыя дэрмацінам. Падлогу засцілаў някідкі, добра выцерты дыван. Спераду размяшчаўся ўваход у змрочную парадную, якой шызыя калоны і сталы змрок надавалі падабенства з ахвярнікам нейкага паганскага храма часоў позняй антычнасці. Два асноўныя і два тыльныя ліфты бясшумна развозілі наведвальнікаў па паверхах, пры гэтым адна з парадных кабінаў была адмысловай, выклікаць яе мог толькі начальнік вызначанага рангу, які валодае адмысловым ключом. Адзін з шасці паверхаў лічыўся рэжымным, куды патрабаваўся дадатковы пропуск або спецадзнака ў насведчанні. У былыя часы тут размяшчаліся кабінеты найбольш важных чальцоў Палітбюро ЦК КПСС, сёння ў іх утульна размясцілася вышэйшае кіраўніцтва Адміністрацыі. На гэтым паверсе заўсёды панавала амаль мёртвая цішыня, і рэдкія супрацоўнікі або наведвальнікі слізгалі бязгучна, нібы бесцялесныя цені ў змрочным асвятленні крывых калідораў. Малюта, калі здаралася такая патрэба, ішоў на засакрэчаны паверх, глыбока ўцягнуўшы
галаву ў плечы, як калісьці ў дзяцінстве ўначы па вясковых могілках, і імкнуўся хутчэй пакінуць ліхое Meena. Аднак сённяшняя сустрэча яму была прызначаная менавіта ў гэтых палацях.
3 Танінай ён пазнаёміўся падчас апошняй выбарчай кампаніі, калі напаўжывога Цара, як надзімную ляльку, вазілі па гарадах і весях Неабсяжнай. Малюта, не бясплатна, вядома, імітаваў у ягоным штабе кіпучую дзейнасць, накіраваную на падтрымку дзяржаўнага прэтэндэнта з боку адной з самавітых грамадскіх арганізацыяй.
Пераступіўшы парог прыёмнай першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі (а менавіта такую пасаду пасля дзіўнай перамогі на дзіўных выбарах заняла, па пратэкцыі ўсемагутнай дачкі Цара, ягоная знаёмая), ён вымавіў:
Дабрыдзень, я Малюта Скураш, мне прызначана сустрэча.
Дабрыдзень, Малюта Максімавіч, прысаджвайцеся, калі ласка, на Малютава здзіўленне, расплылася ў самай сардэчнай усмешцы сакратарка. Перамога Ігараўна вас чакае, зараз дагаворыць па тэлефоне, і я дакладу. Вам гарбату ці каву?
Усё роўна, апускаючыся ў крэсла, адказаў ён.
Хвіліначку, хвіліначку, падаецца, ужо вызвалілася. Перамога Ігараўна, у прыёмнай Скураш Малюта Максімавіч. Добра. Праходзьце, калі ласка, махнула рукой усмеіплівая сакратарка і, паклаўшы на рычаг трубку ўнутранай сувязі, дадала: Я зараз звару вам кавы і прынясу.
Таніна выйшла з-за стала і па-сяброўску абняла Скураша.
Прывітанне, добра выглядаеш, загарэлы нейкі, дзе быў?
Дабрыдзень, Перамога Ігараўна, куды ж вы ўсё маладзееце? Нават нязручна пры такім самавітым кабінеце. He, не лісліўлю, выгляд і экіпіроўка на ўсе пяць!
Кінь ты з сябе кондавага салдафона курчыць, вяртаючыся на сваё месца, з усмешкай вымавіла чыноўніца. Ну прысаджвайся, распавядай, як жывеш, чым займаешся?
Ды так і жыву, хлеб жую, адазваўся Скураш, хто за што плоціць, тое і раблю...
Я чула, ты Плаўскаму партыю ствараць дапамагаў, а цяпер яго губернатарскія выбары кансультуеш?
He без таго, жыць жа на нешта трэба? Праўда, у апошні час, калі перамога стала яснай, як божы дзень, там і без мяне кансультантаў хапае, нават з лішкам.
Вы там часам не пасварыліся? зазіраючы ў вочы Малюту, насцярожана пацікавілася гаспадыня кабінета. Вось табе і каўку прынеслі, а заадно, можа, і мне кубачак перападзе з нагоды?
Перамога Ігараўна, імбрык вялікі, на ўсіх хопіць, стрэльнуўшы ўбок Скураша вочкамі, прашчабятала сакратарка і, відавочна дэманструючы хадой свае доўгія ногі і гонкія сцёгны, накіравалася да дзвярэй.
Ох! Ох! Ох! з ухмылкай гледзячы ёй услед, з’едліва нраспявала Таніна. Я яе сапраўды калі-небудзь выганю. Мужыкі да мяне прыходзяць, а яна іх усё сіліцца да сабе ў пасцель зацягнуць. I што яна ў табе такога знайшла, можа, і мне варта прыгледзецца? A то з гэтай працай ужо і забываць пачынаю, што баба. Ты хто па задыяку?
Скарпіён, чамусьці злёгку збянтэжыўся Малюта.
Ну, тады ўсё зразумела. Глоба гаворыць, што мужыкі гэтага знаку добрыя палюбоўнікі. Класная кава, праўда?
Наколькі я памятаю, гэта вы можаце па-сапраўднаму ацаніць чорны напой, а для мяне вялікай розніцы няма, што заварная, што рашчынная, усё роўна пасля яе мяне да сну хіліць, узрадаваўся змене тэмы Малюта. Паміж тым Таніна працягвала яго ўважліва разглядаць.
Дык калі ты, гаворыш, з Плаўскім сустракаўся?
«Даўся ёй гэты Плаўскі, я, здаецца, і не гаварыў, што з ім сустракаўся. Трэба неяк вызначыцца, наколькі варта з ёй быць адкрытым, мяркуючы па ўсім, гутарка маецца быць сур’ёзнай», рахаваў Малюта.
Ды не бачыліся мы ўжо даўно. Як першы тур пачаўся, так ён у Маскве і не быў, а ў Ясейск я не лётаў. Па тэлефоне размаўляў дзесьці тыдні два таму назад...
He пра мяне, часам? нечакана спытала Таніна.
Ды не. 3 чаго б? здзівіўся Малюта. Ён, памойму, і не ведае, што мы знаёмыя...
А ты што, не чуў? Ён жа, якраз дзесьці з паўмесяца назад, назваў мяне ў адным тэлеінтэрв’ю «легкадумнай дзяўчынкай з ружовым бантам». I ўяўляеш, менавіта ў гэты дзень я прыцягнулася на нейкі прыём у ружовым гарнітуры і з ружовай фінціфлюшкай на галаве. Стаім усім гуртам ля вялізнага тэлевізара, энтэвэшныя навіны глядзім. Усе ж хвалююцца, што там у Ясейску? Ці табе тлумачыць: губерня ключавая, ад яе да Масквы адзін крок! I тут гэты твой гусак як зараве гіра ружовую дзяўчынку, якая робіць яму падкопы і лье ваду на млын ягонага асноўнага канкурэнта. Ты ўяўляеш, што было далей на гэтым грэбаным фуршэце! Усе ледзь са смеху не пападалі! Мне потым гаварылі, што яму нейкая сука падказала, быццам у мяне ёсць ружовы гарнітур! А я потым дома ў істэрыцы да раніцы білася, гарнітур гэты, дарагушчы, дарэчы, уласнаручна спаласавала нажніцамі і ў смеццеправод спусціла. Наравела-а-ся! Ну
і што ён пасля гэтага, мужык? Так яго ў вайсковых акадэміях вучылі да жанчыны ставіцца? He паверыш, як успомню, дык дагэтуль калоціць.
Ды кіньце, Перамога Ігараўна, проста выпадковае супадзенне, а на язык ён сапраўды востры і нястрыманы. Вы б чулі, якія ён перлы ў Парыжы перад вышэйшым светам старой рускай эміграцыі выдаваў. Князі, графіні, пабітае моллю дваранства, усе ў старэчым маразме, ахкаюць-охаюць: ах генерал, ах будучы Калчак, ах вызваліцель Расіі, ах рускі Дэ Голь! Ну наш міратворац размяк, на радасці ладна махануў праўдзівага французскага каньячку ды і ўрэзаў высакароднаму збору са ўсёй пралетарскай нянавісцю ўсё, што ён пра іх думае і як ацэньвае іх нядаўнія захапленні Горбі і нашым прэзідэнтам. А напрыканцы для пераканаласці яшчэ і вельмі непрыстойным характэрным жэстам прадэманстраваў, як ён будзе іх усіх мець.
Жах які! пляснула рукамі Перамога. Ён жа тады быў сакратаром Рады нацыянальнай стабільнасці! Вышэйшы дзяржаўны службовец! Вось ганьба! Hi сораму, ні сумлення, далібог! I што, няўжо так прама і паказаў?
А што яму было губляць? паціснуў плячыма Скураш. Ён ужо, мабыць, адчуваў, што яго хутка прыбяруць. Ды і Бог з ім, хоць ён у яго і не верыць. Перамога Ігараўна, вы хоць злітуйцеся, скажыце ўжо, навошта выклікалі, a то я, пакуль ляцеў дадому, сабе ўсе мазгі скруціў.
А, дарэчы, дзе гэта ты быў? У Ясейску ці што?
Няўжо я б вам стаў так нахабна хлусіць? Вы толькі тэлефонную трубку зніміце, і вам тут жа дакладуць, куды і нават з кім я лётаў. Восеньскімі Кара-Кумамі вырашыў палюбавацца, служыў я там калісьці вельмі даўно.
Штохвілі не лягчэй! Скандал з шэльфам і газавікамі, нябось, твая работа?
Малюту ажно ў пот кінула.
Ды якія яшчэ газавікі, я з былымі вайсковымі сябрамі тры дні так газаваў, што дома сабака ад выхлапу ледзь не задушылася. Дык навошта ўсёткі вызвалі, Перамога Ігараўна? другі раз паспяшаўся адысці ад небяспечнай тэмы Малюта.
Ты паглядзі на яго! Праўды абцугамі не выцягнеш! А ўсё мкнецца да сценкі прыперці бедную жанчыну. Навучылі вас у акадэміях, што лепшая абарона нападзенне, вось вы і пхнецеся. А наконт Захерава і ягонага газу і хрэн з ім, можа, хутчэй папруць, a то ўжо зусім закраўся, усякі сорам страціў. Так што наконт шэльфу? Каліся.
Малюта ніякавата памешваў у кубачку кававую іушчу.
Крыўдна, пахітала галавой Таніна, выходзіць, не давяраеш. А тое, што гэтая справа без цябе і тваіх сябрукоў не абышлася, мне і так ясна, тут і да варажбіткі хадзіць не трэба. Грошай хоць прыстойна зарабіў?
Ды кажу ж я вам... тужліва зацягнуў старую песню Скураш.
Добра, скаланула галавой Перамога, не давяраеш мне, хлусі далей. А я вось табе, паміж іншым, збіраюся даверыцца. I не проста нейкія там бабскія соплі, а сапраўды важную для краіны справу. Мне цябе, дарэчы, станоўча рэкамендавалі вельмі розныя людзі, нават дзіўна! Я сапраўды ведаю, што некаторыя з іх адзін аднаго на дух не пераносяць, а пра цябе гавораць добра. А гэта, ведаеш, у нашых колах паказчык. Адным словам, паручылася я за цябе перад кіраўніцтвам, падвядзеш, галавы мне не знасіць! У Ясейскім краі восьвось другі тур выбараў, тое, што Плаўскі яго выйграе,