Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Паняцця не маю, калі памятаеш, я тэлік ужо гадоў дзесяць не гляджу.
Дык вось прыма, не міргнуўшы вокам, заяўляе, што агітавала яна сапраўды за кандыдата Веніяміна Сямёнавіча Бяззубава, за каго ўсіх і заклікае галасаваць, але сама б яна, як жанчына, значыць, аддала б свой голас генералу. Ён, маўляў, сапраўдны мужык. Уяўляеш, што тут пачалося?! засмяяўся Ліцвінаў. A калі Ален Дэлон прыляцеў, тут усё і рэкі, і горы, і тундра на вушах стаяла! А ён, прыгажунчык, стаіць побач з шэфам, аўтографы раздае, усміхаецца гэта,
гаворыць, ваш рускі Дэ Голь! Усё, Малюта, цяпер нас хрэн хто спыніць! Гэта надзея, надзея, разумееш? Валер прайшоўся рукой па ўскудлачаных валасах. Ды і чорт з імі, з гэтымі грашыма, якія былі асабіста мне абяцаныя, галоўнае, каб яны з актывам разлічыліся! А я хачу працаваць з ім і далей, разумееш, працаваць! Я на Плаўскага паставіў сваю будучыню і, паміж іншым, такіх, як я, мільёны! Мне сапраўды падаецца, што ён зможа выратаваць Расію. Ды і ці мне табе гэта гаварыць, я ж выдатна ведаю тваё да яго стаўленне! Добра, цяпер едзем у штаб...
Скураш з непрыхаванай радасцю глядзеў на старога сябра, паступова зараджаючыся ягоным запалам.
Ведаеш, давай спачатку ў гасцініцу, час ранні, можа, які-небудзь нумар сабе вырваць паспею. 3 Масквы спрабаваў замовіць, без толку. Усё занята і ў «Ясейску», і ў «Кастрычніцкай», толькі па выпісе.
Ну, «Ясейск» гэта варожы лагер, кіўнуў галавой Ліцвінаў, там твае крамлёўскія калегі змрочны адхадняк святкуюць. Цяпер Сані Укольніку патэлефануем, і ўсе пытанні вырашацца. Я яго папярэдзіў, што паеду цябе сустракаць, ён, пэўна, ужо і камандзіру даклаў. Давай, Ілля, спачатку ў «Кастрычніцкую», аддаў Ліцвінаў каманду кіроўцу і дадаў, там наш лагер.
Ды вы тут сапраўды разгарнуліся: тут чырвоныя, там белыя, і няма дзе беднаму падарожніку каня напаіць, скалануў галавой Малюта. Ганна Аляксандраўна з шэфам?
Тут ужо даўно, яны амаль увесь час разам. Парай класна глядзяцца. Добра, хутка сам усё ўбачыш. Зазваніў тэлефон. Ліцвінаў. Слухаю.
«Армейшчыну з нас палкай не выб’еш, разгляда-
ючы сябра, падумаў Малюта, даўно я яго такім акрыленым не памятаю, хіба што пасля Белага Дома, дзе ён са сваімі казакамі спрабаваў абараняць апору народаўладдзя ў чарговы раз ашуканай Расіі. Хоць што ёрнічать, калі ты і сам застаўся ў душы адданы Плаўскаму і на яго спадзяешся. Вядома, губернатарства гэта ўсяго толькі этап нарошчвання мускулатуры, а далей час пакажа. 3 Плаўскім загад небагат...»
-	На, з Укольнікам пагавары, перапыніў ягоны роздум Валер і працягнуў мабільнік.
-	Прывітанне, Саша.
Добрай раніцы, Малюта Максімавіч! Я ў гасцініцы. Чакаю. Вып’ем каўкі. Шэф прачнецца, пойдзем да яго, ён учора позна вярнуўся. Аб вашым прыбыцці яму Аляксей Віктаравіч далажыў, ён вас таксама чакае.
5.
Аляксей Віктаравіч Старыкаў быў самай таямнічай і незразумелай фігурай у асяроддзі Плаўскага. Сярэдняга росту, хударлявы, злёгку касабокі, з бясколерным, пагнутым тварам, таму рот прыкметна крывіўся, а вусны, згортваючыся ў трубачку, выплёўвалі шапялявыя і пры хуткім вымаўленні цяжка зразумелыя словы. Шэры, нібы ніколі не ведаў сонца, твар быў маларухомы, меланхалічны і гюўны невытлумачальнай скрухі, якая палохала. За некалькі гадоў знаёмства Малюта толькі аднойчы бачыў на ягоным твары нейкае падабенства ўсмешкі. Затое ў гэтага змрочнага і нелюдзімага чалавека былі незвычайна выразныя, злёгку раскосыя чорныя вочы, якія, здавалася, часам свяціліся знутры ненатуральным, гіпнатычным святлом. Маршчыны і ран-
няя сівізна гаварылі аб нялёгкім жыцці, якое выпала на яго долю.
Аляксей Віктаравіч ніколі ні з кім не размаўляў прылюдна. Ен абавязкова адасобліваўся, замыкаўся, сыходзіў з памяшкання і нешта хутка нашэптваў суразмоўцу, пранізваючы яго ліхім поглядам. Асабліва непрабіўны ён быў з жанчынамі, часам нават падавалася, што ён іх таемна ненавідзіць. Або баіцца. Адзінай прадстаўніцай слабога полу, якую ён трываў і нават, стваралася ўражанне, паважаў, была нейкая Марына Якаўлеўна, счаўрэлая, але няблага складзеная дама, з такім жа, як і ў Старыкава, бясколерным тварам і абсалютна невыразнымі, паптушынаму пустымі вачыма. Ад яе заўсёды веяла холадам і пыхай. Чуткі прыпісвалі Марыне Якаўлеўне незвычайныя фінансавыя здольнасці і цудоўнае веданне сучаснага эканамічнага свету. Трэба сказаць, што разам гэтая парачка глядзелася жудаснавата і была болып падобнай на дасведчаных змоўшчыкаў-аферыстаў. Ніхто не ведаў, чым яны глянуліся Плаўскаму, але цягаў ён іх за сабою ўсюды. Да гэтых дваіх прымыкалі браты Укольнікі, якіх усе чамусьці лічылі пляменнікамі Старыкава, многія нават знаходзілі ў іх нейкія падобныя рысы.
Акрамя гэтага, у групу «цёмных сілаў», як яе ахрысцілі набліжаныя да генерала вайскоўцы, уваходзілі яшчэ тры і зусім экзатычныя асобы. Кудлаты, нячэсаны і заўсёды неахайна апрануты вядзьмак Якаў і яго памагатая Гэла, высокая, даволі эфектная дзяўчына з ярка-рудымі валасамі. Ім нязменна адводзілася асобнае памяшканне, якое яны за пару дзён запаскуджвалі да неабходнасці поўнага рамонту, развешвалі па сценах кабалістычныя знакі, карты зорнага неба, сталы завальвалі паперамі з астралагічнымі схемамі, кнігамі па чорнай магіі, шаманству ды іншай дрэнню. Па кутах на падлозе стаялі шарападоб-
ныя акварыўмы, у якіх пад цьмянымі лямпамі поўзалі вялізныя чорныя скарпіёны, яшчаркі і іншае паскуддзе. Акно, нібы павуцінай, было зацягнута пыльнай шэрай марляй, а пад ім стаяла пастаянна ці то канапа, ці то тапчан. Без адмысловай патрэбы ў гэты па-булгакаўску нядобры пакой заходзіць ніхто не любіў. Праўда, яшчэ ў Маскве, калі штаб-кватэра гнанага генерала знаходзілася ў старадаўнім будынку побач з Трэццякоўкай, Малюта, праходзячы паблізу злапомных дзвярэй, часцяком чуў працяглыя стогны Гэлы, гучнае сапенне Якава і жаласнае рыпанне тапчаністай канапы. «Нядрэнна яны там варожаць», з лёгкай агідай думаў ён, на хвіліну ўявіўшы сцэну мілосцяў у асяроддзі скарпіённа-яшчарнай брыдоты.
Завяршаў гэтую галерэю стары, бяскрыўдны, лысаваты габрэй з круглымі на выкаце вачыма, рэдкай бародкай, ад нараджэння спалоханым тварам, заўсёды мітуслівы няўмека Арон Майсеевіч Басір. Ён значыўся па гаспадарчай частцы і стала скардзіўся на ўціск і несправядлівасць, спрычыняныя яму ледзь ці не ўсім светам. Амаль усе, хто сутыкаўся з гэтымі людзьмі, шчыра здзіўляліся, навошта яны былі патрэбныя Плаўскаму, але, ведаючы яго круты і злапомны нораў, пытаць не рашаліся. Ёсць яны, ну і ёсць! А ў каго цяпер няма прыдворных ведзьмакоў, прадказальнікаў, прадракальнікаў, астролагаў і іншых чарадзеяў. Вядома, гэтая сумленная гопкампанія ў поўным складзе ніколі на вялікай публіцы не з’яўлялася, у чым, пэўна, і складалася сутнасць прыдворнай інтрыгі. Чым вышэй паднімаўся ў краіне аўтарытэт Плаўскага, тым больш людзей залучалася ў яго арбіту і тым большай іх колькасці патрабаваўся, так сказаць, доступ да яго цела. А доступ гэты пільна кантралявала цалкам падуладнае Аляксею Віктаравічу кола.
Трэба сказаць, Малюта, праз сваю прыроджаную талерантнасць, быў з гэтай камандай у самых добрых адносінах. Ён мог, чакаючы, пакуль вызваліцца шэф, доўгую гадзіну слухаць Арона Майсеевіча з выразам негіадробнай цікаўнасці на твары, чым дастаўляў таму відавочнае задавальненне. Ён не забываў нахвальваць празорлівасць Якава і, калі падхінаўся прыдатны выпадак, адкрыта падлашчваўся з Гэлай, ад чаго тая імгненна заводзілася і, падобна, была відавочна не супраць зацягнуць яго ў свае вядзьмарскія палацы. Аднак прысутнасць там казурак, хоць і роднасных яму па знаку, ды сімпатый не памнажаючых, ягоны запал начыста астуджвала, і ён усякі раз граматна змываўся пад самай добрапрыстойнай прычынай. I толькі аднойчы яму ўсё ж не ўдалося вышмыгнуць ад рудавалосай, бо здарылася гэта прама ў ліфце...
3 Аляксеем Віктаравічам у Скураша былі свае адмысловыя адносіны. Пасля выгнання Плаўскага са Старой плошчы Малюта па-ранейшаму працягваў круціцца ў звыклых яму колах палітыкаў, журналістаў, дэпутатаў і сярэдняй рукі чыноўнага люду, так што іншы раз за дзень яму атрымлівалася вывудзіць вельмі каштоўную і цікаватую для Плаўскага інфармацыю.
ІІроста дзіўна, якія даверлівыя і поўныя мужнасці нашыя людзі! Б’е іх жыццё, б’е, а яны ўсё роўна застаюцца патрыётамі, клапоцяцца пра лепшую будучыню сваёй зняважанай і апаганенай зямлі. Гэта цяпер нешта адбылося з народам, ён абвяў, замкнуўся ў сабе, стаіўся і зусім страціў надзею, усвядоміўшы, што болып ад яго нічога не залежыць, а тады, восем гадоў назад, усс былі адважнымі, актыўнымі, яшчэ ў нешта верылі і марылі. На гэтых марах краіну падлавіў і апусціў бессаромна былы абкамавец са сваёй пражэрлівай сямейкай.
Многія, даведаўшыся, хто такі Малюта і на каго працуе, гірама прапаноўвалі свае паслугі і гатовыя былі выконваць ліобыя даручэнні, абы дапамагчы Плаўскаму вярнуцца ў вялікую палітыку Народ быў, вядома, розі іы, падыходзілі і акцёры, і палітыкі, якія не хацелі свяціцца ў прамых кантактах з апальным генералам, і свой брат, журналіст, і мянты, і чэкісты. Адзін з іх, так, па сяброўстве, бывала, прыцягваў вельмі каштоўныя звесткі ледзь ці не літарнага характару. Дык вось, нейкай часткай сабранай інфармацыі Скураш і дзяліўся з Аляксеем Віктаравічам, і не толькі з ім адным, але і з тым жа Паповым, і з Абрушкам, які перавандраваў з Рады ў крэсла кіраўніка апарата партыі. Словам, адносіны Малюта выбудоўваць умеў, яго шанавалі, хацелі мець з ім сяброўства, і ўсякі лічыў яго сваім чалавекам. Адзінай, з кім у яго ніяк не ладзіўся кантакг, была Марына.
Скураш неўзаметку выпаў з агулыіай каманды дзесьці неўзабаве насля ўстаноўчага з’езду Расійскай народнарэспубліканскай партыі, якую Плаўскі, употай ад шырокіх масаў, спрабаваў зрабіць па вобразу і падабенству амерыканскага аналага, нават цішком сустракаўся з некалькімі кангрэсмэнамі і паліттэхнолагамі рэспубліканцаў. Ледзьве яго адгаварылі запрашаць падобных спадароў на сам з’езд, хоць тэлеграму ад амерыканскага амбасадара, заўзятага рэспубліканца, урачыста зачыталі.
6.
Трэба сказаць, пад’язджаючы да былой крайкомаўскай гасцініцы, а імя «Кастрычніцкая» ў былыя часы мелі ўсе без выключэння падобныя ўстановы ва ўсіх рэгіёнах, абласцях і рэспубліках, Малюта злёгку хваляваўся. Ён не зусім уяўляў сабе, як складуцца яго новыя адносіны з былым шэфам.