Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Аднак Плаўскі, насуперак прадчуванням Скураша, прыняў яго як дарагога госця ў вялізнай гасцінай свайго гранд-люкса. Ведаючы, што Ганна Аляксандраўна ў горадзе, Малюта папярэдне заехаў у кветкавы павільён і, да свайго здзіўлення, выявіў там амаль маскоўскі выбар прывезеных з Галандыі раслін. Прымастаколіўшы вялізны букет на адной з раскошных канап, ён са шчырай радасцю абняўся з Плаўскім. Гутарка неяк адразу заладзіўся, яны абодва відавочна былі радыя сустрэчы, так што Малюта неўзабаве расслабіўся і перастаў адчуваць няёмкасць. Яны ўладкаваліся ля вакна, за вялікім круглым сталом, сервіраваным да позняга сняданку.
Плаўскі мала ў чым змяніўся за той час, што яны не бачыліся, хіба што злёгку схуднеў, твар загарэў, а ў вачах зноў засвяціліся іскрынкі рызыкі. Ён з натхненнем пачаў распавядаць аб сваёй барацьбе за сімпатыі народа. У мастацтве падабацца людзям ён быў відавочна моцны, і гэта яму падабалася, бударажыла кроў і вяртала былую ўпэўненасць у сваю непераможнасць. Наогул, як здалося Малюце, вакол генерала ўсё было літаральна прасякнута натхненнем, эйфарыю выпраменьвалі не толькі ягоныя набліжаныя, але і абсалютна староннія людзі, нават маладзіцы за гасцінічнай стойкай і тыя прамянелі нейкай асаблівай радасцю.
Пададзеныя стравы аказаліся на здзіўленне смачнымі, і мужчыны, відавочна разгарачаныя цікавай гутаркай, елі з хвацкім апетытам. Калі сняданак падыходзіў да заканчэння, Малюта зусім ужо было памкнуўся выказаць мэту свайго прыезду, але тут, як на ліха, нібы баючыся надоўга пакідаць свайго начальніка без нагляду намаляваўся ўсюдыісны Старыкаў, а літаральна следам за ім у пакой увайшла Ганна Аляксандраўна. Мужчыны падняліся.
Спадар губернатар, падхопліваючы цяжарысты букет, расплыўся ва ўсмешцы Малюта, дазвольце мне ад усёй душы павіншаваць першую лэдзі краю з чарговай бліскучай перамогай яе мужа. I не чакаючы адказу, уручыў даме кветкі.
Дзякуй вялікае, вядома. Толькі вось не ведаю, ці варта загадзя... пачала было Плаўская.
Варта, паважаная Ганна Аляксандраўна, самым паважным тонам перабіў яе Малюта. Гэта я не ад сябе гавару, а, так сказаць, ад Масквы ўкленчанай.
Я разумею, Малюта Максімавіч, што вы як заўсёды арыгінальныя! А што калі возьме вашая ўкленчаная ды і выдасць што-небудзь у апошні дзень. Што тады рабіць будзеце, букецік назад забярэце?
А гэта, дарэчы, цалкам можа быць, паспешліва ўмяшаўся Старыкаў, у нас вунь другія суткі сядзяць гэтыя гаўрыкі, прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама і яшчэ пару панурых тыпаў з адміністрацыі, усё нешта капаюць...
Змяніцца ўжо нічога не можа, катэгарычным тонам чалавека, надзеленага адмысловымі паўнамоцтвамі, перабіў яго Малюта, а з «панурымі», калі вы, Іван Паўлавіч, дазволіце, я паспрабую пагаварыць сам.
Плаўскі басавіта хмыкнуў і паціснуў магутнымі плячыма.
Ну што ж, Малюта Максімавіч, пагаварыце, a то чаго ўжо тут напрыканцы без толку вушамі па шчоках пляскаць. За віншаванне дзякуй. Будзем лічыць, што Скураш прагнуўся першым, ты згодная, Ганна Аляксандраўна? Плаўскі з ухмылкай зірнуў на Аляксея Віктаравіча, маўляў, упэўненей трэба быць, таварыш, вось бачыш, як старая гвардыя працуе.
Наогул-то ў мяне да вас гутарка ёсць, Іван Палыч,
скарыстаўшыся зручным момантам, пачаў нарэшце Малюта, пажадана б тэт-а-тэт.
А Аляксей Віктаравіч нам не памяшае? кінуўшы на яго дапытлівы погляд, спытаў раптам Плаўскі.
Ды не, вядома. Пытанне ўсё роўна патрабуе абмеркаванняў, чакаючы такога павароту справы, адказаў Скураш. Сакрэтнічаць усё роўна не мела сэнсу, калі вакол Плаўскага круцілася столькі дарадцаў. Лішняя разумная галава справе не памяшае, усцешыў ён наструненага Старыкава.
Уважліва выслухаўшы пераказ гутаркі з Танінай і ад душы пасмяяўшыся з ружовай гісторыі, Плаўскі ўставіў у муштук чарговую цыгарэту і вымавіў тонам, які не дапускаў пярэчанняў:
Добра, перадайце Перамозе Ігараўне, я згодзен на сустрэчу. Супакойцеся, Аляксей Віктаравіч, спыніў ён дарадніка, які відавочна парываўся нешта запярэчыць, вайсковыя дзеянні на час згортваем. Людзям перадых патрэбен, ды і абозы трэба падцягнуць. Малюта мае рацыю: пакуль варта задружыцца, тым больш, не я іх аб гэтым прашу, а яны самі белы сцяг выкінулі. Увечары з гэтай нагоды цеснай кампаніяй вып’ем. Усё, вырашана. Генерал падняўся, даючы зразумець, што аўдыенцыя скончаная. У мяне зараз сустрэча з выбаршчыкамі, а вы давайце з масквічамі разбірайцеся.
3 маскоўскімі гасцямі ўсё стала зразумела даволі хутка; аказваецца, ім паступіла ўжо каманда згортвацца і адпраўляцца дадому, а ў выпадку ўзнікнення якіх-небудзь непрадбачаных сітуацый нічога не прадпрымаць без дакладу Скурашу.
Пакруціўшыся тры дні ў асяроддзі будучага губернатара ажно да самых выбараў і шчыра перагрузіўшы
печань у ноч падліку галасоў, Скураш, поўны ўражанняў і трывожных думак, вяртаўся дадому.
У самалёце яго суседам па бізнэс-класе быў намеснік былога губернатара Андрэй Міхайлавіч Шалейка, грузнаваты, хваравітага выгляду спадар, некалі загадчык краявых фінансаў. Шалейка відавочна пачуваўся да жудасці дрэнна. Верагодна, ад усяго разам: і ад выпітай з гора лішніцы, і ад прайграных выбараў; і ад здрады баязлівага шэфа, які напрыканцы выбарнага марафону стаў вінаваціць сваіх намеснікаў і паплечнікаў ва ўсіх смяротных грахах з абяцаннямі перасаджаць іх у турму, калі народ паўторна акажа яму давер; і ад бязладзіцы ў сям’і.
Усё гэта ён блытана распавёў Скурашу падчас пералёту: і пра сына, якога набрыдзь знарок на іголку пасадзіла, а ён у яго паследак, усяго толькі ў шосты клас пайшоў, і пра прастату, якая запалілася на нервовай глебе.
Правілыіа ацаніўшы сітуацыю, Малюта, не чакаючы літасці сцюардэсаў, рашуча наліў небараку, якога нават і ў дэпутацкую залу не пусцілі, поўны стограмовы келіх каньяку са сваёй вернай срэбнай пляшкі.
Ды нязручна неяк! замахаў рукамі Андрэй Міхайлавіч. У мяне ж таксама ў партфелі ёсць. I выпіць, ці ведаеце, і закусіць жонка збірала. А, ды добра! За знаёмства, ці што! Ух-ф! Добры каньяк. Французскі?
Прыднястроўскі, з Ціраспалю...
Аляксей Міхайлавіч ледзь не папярхнуўся:
Як жа гэта вам не сорамна мяне такой атрутай частаваць? Хоць вы пераможцы, вам ужо ўсё можна... Пагаворваюць, што да інаўгурацыі ваш гарлапан наогул збіраецца край аддаць на разрабаванне сваім прыднястроўскім янычарам.
Будзе вам, якія янычары, генерал нічога падобнага
сабе нават на вайне не дазваляў, ды і бандытаў у яго асяроддзі ніколі не было...
He было, дык ужо ёсць, і, усвядоміўшы, што ляпнуў лішняе, Шалейка нахмурыўся і засоп. А вы, уласна, кім будзеце новай уладзе? дастаючы з-пад сядзення партфель, звярнуўся ён да Малюты.
Нікім. Так, мінак, дакладней, стары калега.
«Што гэта ён так спалохаўся?» цішком зірнуўшы на суседа, падумаў Скураш і прадставіўся.
А, дык вы з адміністрацыі прэзідэнта? з уздыхам палёгкі вымавіў былы. А то я ўжо збаяўся, думаю, раптам з якім-небудзь ваўкалакам п’янствую. Давайце-ка закусвайце, жонка раніцай спякла. Піражкі нашыя, сібірскія, тут вось розныя: і з капусткай, і з мяскам, і з бульбачкай. Бярыце, не саромейцеся.
Выпілі яшчэ, пажавалі пірагоў. Малюта нутром чуў, што чалавек хоча выгаварыцца, выплюхнуць вонкі нешта важнае, што яго точыць, гняце і, падобна, ужо доўгі час круціцца на языку.
Вы мне прабачце вялікадушна, а можна пацікавіцца вашым пасведчаннем? па-дзіцячы канфузячыся, спытаў фінансіст...
Калі ласка, Малюта дастаў «корачку», а то раптам вы не то што з ваўкалакам, а з кім і парагацей суседнічаеце.
Дык вы што ж, з органаў? не то з расчараваннем, не то з павагай, вымавіў Шалейка, вяртаючы кніжачку і канфузячыся яшчэ больш.
He, Андрэй Міхайлавіч, да органаў я, на шчасце, не маю ніякага дачынення. Служу выключна дзяржаве і яе народу, у гэтым вы мне можаце абсалютна верыць.
Добра, добра. Тады давайце вып’ем! ён спехам чокнуўся і перакуліў толькі што прынесены бортпра-
вадніцай каньяк. Разумееце, адным словам, тут у нас у краі такое дзеецца! ён, адчуваючы небяспеку, паглядзеў па баках і перайшоў на шэпт. Гэта добра, што вы не з органаў, я іх пабойваюся, гэта генетычнае, калі з дзяцінства расцеш сярод лагераў, дык увесь свет уяўляецца, ці ведаеце, гэтакім вялізным канцлагерам, дзе ўсім запраўляюць усемагутныя органы. Я выразна памятаю, калі бацька ў пяцьдзесят другім першы раз прывёз мяне, хлопца жаўтаротага, у Ясейск, ведаеце, што больш за ўсё мяне ўразіла ў вялікім горадзе? He, не высокія дамы, хоць у нас у Рашотах вышэй, чым два паверхі, баракаў не будавалі, не машыны і трамваі, нават не прыгожыя цацкі ў крамах! He, мяне ўразіла іншае: як гэта столькі людзей могуць хадзіць без канвою, без аўчарак і не строем! Уяўляеце? Дык якія ўжо тут любоў і павага да чэкістаў? Ды добра. Цяпер мяне зусім іншае мучыць. У нас у краі, не бяруся сапраўды сказаць, хто, але хтосьці выгадаваў монстра і выпусціў яго на волю...
Каго? шчыра здзівіўся Малюта. Якога монстра?
Самага сучаснага, худзенькага такога, непрыкметнага. Вы думаеце, гэта Плаўскі на выбарах перамог? He, пашанотны Малюта Максімавіч, гэта Монстар злопаў Бяззубава з усімі ягонымі памагатымі.
Андрэй Міхайлавіч, ды якія монстры! Вы, напэўна, проста ператаміліся. Учора з гора лішку кульнулі ды раніцай на старыя дрожджы дадалі. Супакойцеся, такое часам бывае. Давайце яшчэ па маленькай ды паспім крыху, ці што, губляючы да суразмоўцы цікавасць, вымавіў Малюта і матнуў рукой сцюардэсе. Яшчэ па сто каньячку, калі ласка.
Ды не п’яны я, зморшчыўся Шалейка, і, паверце ўжо, не вар’ят. Вам прозвішча Дракаў што-
небудзь гаворыць? Спартовец ён, ці ведаеце... Ага, гляджу, і вы ў твары перамяніліся. Дык вось слухайце...
На багністай мяжы сібірскіх стэпаў і тайговага камлюка маркотна прымастаколілася невялікае павятовае мястэчка. Хаты, кволыя палісады, чэзлыя агароды, скаліёзныя дрэвы, ды і самі людзі усё было шэрым і несамавітым, як зацёртыя кадры чорна-белага пасляваеішага кіно. Сталы люд мястэчка з дня ў дзень кешкаўся ў вялізным катлаване, адвалы якога бялявымі горамі ўздымаліся адразу ж за скрайнімі агародамі. Горад, як тысячарукі крот, выварочваў з зямных нетраў найкаштоўнейшую руду, з якой здабываўся самы стратэгічны ў краіне метал. Начальства і медыкі ў адзін голас пераконвалі ўсіх, што руда, практычна, нерадыёактыўная, але мужыкі ў горадзе чэзлі, не паспеўшы састарэць, і ўжо пасля сарака пачыналі з нудой глядзець на незарослыя могілкі, растапыраныя крыжы ўздоўж маскоўскага тракту. Самі жыхары някідкасць свайго жыцця неяк не прыкмячалі і былі па-свойму шчаслівыя.