Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Слухай, а ты разумны! Гэтая ідэішча шмат чаго вартая, павер не апошняму на планеце эканамісту! пазяхнуўшы і з храбусценнем пацягнуўшыся, абазваўся Геворк. Але ўсе ідэі, дружа, пакідаем на заўтра. A цяпер, а цяпер, спрабуючы надаць п’яному голасу адмысловае, урачыстае гучанне, абвесціў ён, я павязу цябе, брат, да самых чароўных гурыяў гэтых некалі дзікіх месцаў!
Аднак устаць з-за стала ні адзін ні другі ўжо не змаглі. Здрадлівая падлога імкнулася выслізнуць з-пад ног і перакуліць доблесных джыгітаў, як наравісты жарабец.
Як і ва ўсякай грунтоўнай п’янцы, асабліва вайскоўцаў і дзяржслужбоўцаў, гурыі, гейшы, путаны, словам, дзяўчыпкі, з’яўляюцца, як правіла, персанажамі міфічнымі і прыходзяць да волатаў, стомленых няроўнай барацьбой з зялёным змеем, выключна ў моцных снах. На начлег сябры ўладкаваліся прама тут жа, у кабінеце, балазе зручных канапаў было аж цэлыя тры, а ў ашчаднага Амірана, такога ж, як і Малюта, качэўніка, запасныя камплекты бялізны і зубныя шчоткі заўсёды меліся.
Раніцай, як і належыць людзям з вайсковай закваскай, прыяцелі абудзіліся рана і, як гэта ні дзіўна, з вельмі цвярозай галавой, праўда, з моцна памятымі тварамі, але затое з нястрымным імкненнем дзейнасці. Малюта яшчэ гультаявата пацягваўся пад коўдрай, адсоўваючы далей момант нялюдскага гвалту над сваім любімым целам, якое, на жаль, непазбежна павііша быць прынесена ў ахвяру новаму дню. А пакуль доўжыўся гэты сакральны працэс, нястомны армянін ужо на ўсю моц раздзіраў свой жаласна пісклівы кампутар.
Ну, што, дружа, уставай і паглядзі, як верны сябар, зазнач, з цяжкай галавой, ва ўсю іванаўскую ляскаціць, зарабляючы табе твой ганарар. Так, тут, як не круці, табе яшчэ і прэмія свеціць!
I вялікая? млява адазваўся Малюта.
Будзь спок, прэміяльныя ў шэфа шчодрыя, як сонца ў пустэльні, галоўнае своечасова ў цень змыцца. Ідзі, чытай і папраўляй сваю справаздачу. Дарэчы, тэлефанавала Лара і перадала, піто цябе тэрмінова шукае жонка, твой мабільнік у нас адключылі, так, на ўсякі выпадак.
Я не зразумеў, ты што, насамрэч пагадзіўся наконт ідэі з шэльфам?! адкінуўшы ўбок коўдру, падняў бровы Скураш.
A то! Ты нават сабе не ўяўляеш, у якую масць ты патрапіў, у самую што ні на ёсць казырную. Літаральна пазаўтра да нас прыязджаюць з афіцыйным візітам вашыя галоўныя газавікі і нафтавікі на чале з Бімам Захеравым, чым не падстава абвясціць усяму свету аб крэўнай народнай крыўдзе? Усё, давай варажы з тэкстам, падняўся з-за стала Геворк, а я паскакаў да прэм’ера на пяцімінутку. Ну ты і малайчына, з табой працаваць мёд піць! Можа, застанешся на так званую сталую аснову?
He паспелі за Аміранам зачыніцца дзверы, як Малюта ўскочыў і, нацягнуўшы джынсы, адразу засеў за кампутар. Праз гадзіну ёмістая, на паўтары друкаваныя старонкі, дакладная і кароткі сцэнарны план дзеянняў на чатырох старонках былі гатовыя.
Па сцэнары неабходна было вытрымаць высокіх расійскіх гасцей у прыёмнай першай асобы дзяржавы, а калі тыя канчаткова ўздыбяцца ад абуральнай непавагі, абыякава запусціць іх у найвысокі кабінет. Гаспадар павінен выявіць поўную пагарду і не падаць рукі, матывуючы гэта тым, што ён жулікам, якія прыехалі рабаваць ягоны народ, рукі ніколі не падаваў і надалей падаваць не збіраецца.
Слухай, напрост Шэкспір! I «рукі не падаць» і «ўжывую ў прамым эфіры ўсяму народу паказаць»! цокаў пасля звароту языком Геворк. Ай, шайтан! Ну проста клас!
Можа, пра злодзея я злёгку перастараўся, а? гледзячы на экран з-за спіны сябра, спытаў Малюта.
А ты думаеш, ён не злодзей?
Злодзей, вядома. Ды яшчэ да таго ж і масон.
Ну і хай усё застаецца як ёсць. Вялікі яшчэ і сам чаго-небудзь напрыдумвае. Выводзім тэкст, аднак падпісваць не будзем, ці мала дзе гэтая паперка можа вынырнуць заўтра! Вось так! Я паляцеў на высокі даклад, дарагі таварыш выратавальнік!
Малюта не турбаваўся. He спадабаецца гэтая ідэя, народзім новую, у галаве ў яго ўжо круцілася з паўдзесятка розных задумак. Ад няма чаго рабіць ён пачаў чытаць мясцовую прэсу, якая выдавалася пакуль яшчэ і на расійскай мове. Чытаў і адкрыта цешыўся. Экзэрсісы мясцовых умельцаў пяра амаль капіравалі колішні часопіс «Карэя» часоў Кім Ір Сэна з яго хрэстаматыйным эпасам: «У чырвонага кулямётчыка Лі скончыліся патроны, а ворагі ўсё бліжэй і бліжэй, і тут над самым вухам зніякавелага байца прагучаў натхнёны голас таварыша Кіма: «Ты ж камуніст, сынок!» I кулямёт заляскатаў з новай сілай».
Малюта ў апошні час шмат паездзіў па былых савецкіх рэспубліках, а цяпер незалежных дзяржавах, дзівіўся, да чаго ж хутка былыя партыйныя лідэры, пераназваўшыся з первіых сакратароў ЦК у пажыццёвых прэзідэнтаў, вярнулі сваіх падданых ледзь ці не на сярэднявечны ўзровень. Галеча і безвыходнасць пануюць вакол, народ дэградуе і, варачыся ва ўласным соку, пачынае закіпаць сляпой лютасцю, бачачы крыніцу сваіх няшчасцяў у інтрыгах нейкіх міфічных ворагаў. Байская ўлада ўсё гэта выдатна разумее і бессаромна эксплуатуе прымітыўны і вечны дэвіз памерлага Рыма: «Хлеба і відовішчаў!» Вядома, гэты лозунг і цяпер яркай палатнінай лунае над светам, толькі вось замест нату-
ральнага хлеба з жывых каласоў прапаноўваецца генетычна мадыфікаваная жованка, а замест «калізеяў» тэлескрыня і сусветная павуціна. I атрымоўваецца зусім не радасная карціна: у Амерыцы высокі тэхнагенны ўзровень прымітывізацыі людзей і іх свядомасці, а тут, на прасторах некалі бязмежнай радзімы, і сукаватай палкай можна ператварыць народ у такое ж быдла. Будучая глабалізацыя хутчэй за ўсё з’явіцца сінонімам габлінізацыі ўсяго свету.
Каб хоць неяк адарвацца ад невясёлых думак-прусакоў, Малюта патэлефанаваў дадому. У родных пенатах усё было спакойна, толькі Кацька доўга і з нейкай нехарактэрнай для яе важнасцю дакладвала аб тым, што яму некалькі разоў тэлефанавалі са Старой плошчы і прасілі, як з’явіцца ў Маскве, абавязкова зайсці да Танінай Перамогі Ігараўны. Такім незвычайным імем гэтую энергічную жанчыну надарыў бацька франтавік, генерал і стойкі камуніст. Калі няшчасны ветэран даведаўся, што яго любая дачка пайшла працаваць да ненавісных дэмакратаў, а потым і зусім у адміністрацыю партыйнага рэнегата і ўсерасійскага алкаголіка, дзед пакрыўдзіўся не на жарт, ад дачкі адмовіўся публічна і заявіў, каб нават на могілках нагі яе не было. Перамога ж, пераняўшы бацькоўскі непахісны характар, была прыроджаным чыноўнікам. Разумная, хваткая, яна не пажаночы трымала ўдар, любую даручаную справу магла павярнуць у патрэбны ёй бок і заўсёды дамагалася перамогі. «Не магу я пры такім імені ў пераможаных хадзіць!» любіла паўтараць яна.
«Цікава, на які ляд я ёй спатрэбіўся?» думаў Малюта, але душу навіна ўсё ж пацешыла, значыць, не забылі! А калі не забылі, можна яшчэ на нешта спадзявацца!
Што казаць, «бамжаваць» яму ўжо парадкам паднадакучыла, ды і гады падціскалі, трэба было нешта вырашаць: альбо дамагацца вяртання на дзяржслужбу, альбо заводзіць сваю справу, які-небудзь свой бізнэс, у якім ён мала што кеміў і таму баяўся, як чорт ладана. Можна было, вядома, і далей, нічым не абцяжарваючыся, вось так плыць па плыні, перабіваючыся выпадковымі заробкамі і са страхам чакаць старасць. Вунь і ў Кацькі, пры ўсёй яе нялюбасці да ўлады, і то ноткі надзеі слізганулі ў голасе. Адна рэч муж на персанальнай машыне ездзіць, іншая адстаўнік з мізэрнай пенсіяй.
Геворк вярнуўся бліжэй да вечара, праўда, перыядычна ён тэлефанаваў, падбадзёрваючы: усё ўсім падабаецца, усе ў захапленні, чакаем Самога, пакуль заняты, можа, працяг «Рахамы» піша. Нарэшце, дзверы расхінуліся, і Малюта ўбачыў, што сябар ззяе, як калядная елка, так што без слоў стала зразумела, што іх авантурная задума прынятая кіраўніцтвам.
Усё, крычы ўра! падняў рукі над галавой Геворк.
Што, няўжо і напраўду зацвердзілі? усміхнуўся Скураш.
He толькі зацвердзілі, але і махавік сусветнай крыўды ўжо на ўсю моц запушчаны. Трымай, гэта табе, хіхікнуў Аміран і ўрачыста выняў са свайго вечнага, як у Жванецкага, пацёртага карычневага партфеля вялікі скрутак.
Малюта разгарнуў поліэтыленавы пакет, і на стол выслізнулі, як зялёныя рыбкі, сем пачкаў стодаляравых купюраў у банкаўскім пакаванні.
Ох, ну нічога сабе! А што так шмат? Дзве твае, дзве мае, ён пачаў кучкаваць, а гэтыя тры прэмія ці што?
Дружа, гэта ўсе твае, кроўна заробленыя грошыкі, а што звыш дамовы шчодрасць Сонца.
Жартуеш! Малюта прайшоўся па пакоі і, раскінуўшы рукі, плюхнуўся на канапу.
У нас такімі рэчамі не жартуюць... падміргнуў Геворк і з усмешкай разваліўся побач з сябрам.
Ну, а калі не жартуюць, дык, можа, і насамрэч мне варта на пастаянку да вас прыстроіцца? Абрэзацца вы, здаецца, не прымушаеце, так што я з вялікім задавальненнем папрацаваў бы на дабрабыт народу пустыні, Малюта падняўся і стаяў ля стала, машынальна перабіраючы пачкі грошай.
He, вы толькі паглядзіце, як мы заспявалі, і куды толькі гобліны падзеліся! Ды супакойся ты, жартую я! убачыўшы, што Малюта нахмурыўся, узвысіў голас Аміран. Толькі вось пастаянка твая накрылася вялікім катлом для варэння плову. Ты думаеш, я, ацаніўшы ўвесь расклад, не стаў прасоўваць інтарэсы свайго вайсковага корыша? Дрэнна ты пра мяне думаеш. Нас пяцёра ў кабінеце было. Ён хвілін дзесяць думаў, а потым выдаў: «Лепш, гаворыць, прафесійнага авантурніка пры патрэбе запрашаць збоку, чым трымаць у сябе пад бокам, дабром гэта ні для нас, ні для яго не скончыцца». Так што, дружа, праца зробленая, адзнака табе дадзеная высокая, вось твой квіток да Масквы. Самалёт праз паўтары гадзіны. Якраз ёсць час адзначыць твой дэбют на нашай гасціннай зямлі.
Дзе там адзначаць! Мне ж яшчэ ў гасцініцу трэба заехаць, разлічыцца... заспяшаўся Скураш.
За ўсё ўжо заплочана, Малюта-джан, а рэчы твае разам з падарункамі сакратара Нацыянальнай Рады бяспекі даставяць прама да самалёта. Ты Бішыева памятаеш, з якім у самалёце сюды ляцелі? Ён, дарэчы,
Самому твой тост пераказаў, нават пра авіяскакуна не забыў. Скакуны ў нас, сам разумееш, святое. Так што Бікман Абішавіч таксама прыедзе цябе праводзіць. Ты давай не ўздыхай, каму сёння лёгка? Налівай, імяніннік! Сумна, вядома, што ты, прыдурак, так хутка ідэі вынаходзіш, Геворк засмучана развёў рукамі. Выходзіць, па тваёй віне нам толкам пагутарыць не атрымалася, вось нават нікуды і не з’ездзілі...