Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
«Ну і навошта ты сюды прыцягнуўся? Навошта гнаў амаль двое сутак машыну, прыдумляючы сабе розныя прычыны і апраўданні гэтага абсалютна пазбаўленага логікі ўчынку. Ты ж пасля пахавання нават у Маскве на ягонай магіле ні разу не быў! А сюды навошта сарваўся?»
Колькі ні намагаўся, Малюта так і не змог адказаць сабе на пакутлівае пытанне. Але нешта незразумелае, невынішчальнае, як кліч крыві, шэсць доўгіх гадоў цягнула яго сюды, у гэтыя выстуджаныя вятрамі горы, да гэтага страшнага месца, дзе абарвалася жыццё яго былога куміра, які, як і належыць дэспату, не захацеў сыходзіць у іншы свет у адзіночку і прыхапіў з сабою яшчэ з паўтара дзесяткі верных і адданых яму людзей, сярод якіх, па ўсіх раскладах, павінен быў быць і толькі з чыстай выпадковасці не апынуўся і сам Малюта. Калі здарылася гэтая бяда, у далёкай мамчынай кватэрцы не змаўкалі званкі, нейкія незнаёмыя людзі выказвалі спачуванні, маці, палохаючыся, кідалася да тэлефона, а датэлефанаваўшыся і пачуўшы яго сонны голас, моўчкі клала трубку, жагналася ды ішла на кухню за валакардзінам.
He здарся тады, за год да трагедыі, таго скандалу з заканадаўчым сходам краю, ён, як і заўсёды, сеў бы ў верталёт насупраць губернатара і, хутчэй за ўсё, падзяліў бы яго долю. Аднак жыццёвыя дарогі гэта адно, сцежкі лёсу зусім іншая матэрыя, а тут так супала, што і
зямныя, і нябесныя іх шляхі разышліся, а час і праца хутка пакрылі іх намецямі ўзаемных крыўд і адчужэння.
А тады, увесну двухтысячнага года, здавалася б, на роўным месцы грымнула сапраўдная навальніца. Яшчэ не завяршылася зацяглая вайна за Ясейскі металургічны камбінат, галоўны бунтаўшчык і па сумяшчальніцтве народны дэпутат таміўся ў следчым ізалятары з паэтычным назовам «Белы лебедзь», заканадаўчы сход краю кідаўся, як хітрамудрая дзеўка, што хоча і рыбку з’есці і, як гаворыцца, на ліпку ўзлезці. Вось тады ў Ясейск і прыехалі сталічныя журналісты, якім Малюта, каментуючы складанасць сітуацыі, і ахарактарызаваў мясцовы заканадаўчы орган як «заапарк партыйных ідэй», a народныя выбраннікі, як і належыць глухаватым, але нахрапістым, аднадушна залямантавалі на ўсе лады: «Ды што ж гэта такое робіцца, людзі сумленныя ды ганебныя? Вы ўсе чулі, як нас толькі што абразіў маскоўскі чыноўнік, чужы і прышлы ў нашых месцах чалавек! Ату яго, ату! Вы толькі ўдумайцеся, суграмадзяне! Ён назваў усенародна абраную ўладу заапаркам! Заапаркам, гэта значыць звярынцам, а мы, вашыя верныя слугі, здабылі ў ягоных вуснах статус звяр’я! Дакуль жа мы ўсё гэта трываць будзем? Вон яго, прэч!». I пайшла пісаць губерня! I паляцелі лісты-даносы ў самыя высокія інстанцыі. I нават да самога толькі што абранага гаранта спрабавалі дастукацца, каб апавясціць аб такім бязладдзі. Балазе, Малюта ўзначальваў абласны выбарчы штаб новага прэзідэнта і нядаўна быў ім асабіста аблашчаны і ўзнагароджаны пахвальным лістом, так што ўсё абышлося. Ён не першы год у Ясейску «царовым вокам» сядзіць, і ўжо, пэўна, ведае, як каго там варта характарызаваць. Аднак, улічваючы з’яўленне федэральных акругаў і вядомую гаўністасць народных выбран-
нікаў, губерню яму ўсё ж лепш змяніць. I ад разноснага Плаўскага далей, і абраннікі супакояцца. Такім быў найвышэйшы вердыкт прэзідэнцкай канцылярыі.
Малюта не без гаркаты з’ехаў у суседнюю вобласць, перавёз сям’ю, пачаў памаленьку адладжваць складаную бюракратычную сістэму стрымання і процівагаў, калісьці вынайдзеную папярэднім расійскім прэзідэнтам. Хоць наўрад ці той быў у стане прыдумаць нешта талковае самастойна, хутчэй за ўсё заўзятыя памагатыя, бачачы дзікі разгул суверэнізацыі і поўную адсутнасць у былога абкамаўца дзяржаўнай волі, спехам скляпалі інстытут абласных паўнапраўных прадстаўніцтваў, надзяліўшы яго функцыямі камісараў Троцкага, упаўнаважаных Дзяржынскага і ўсемагутнасцю першых сакратароў абкамаў нядаўна разваленай партыі. Стварыць стварылі, але адразу ж спалохаліся: «А што калі раптам разыдуцца царовы апрычнікі ды занадта на сябе коўдру пацягнуць? Ці яшчэ горш на бок губернатараў перакінуцца, a тыя ўсё болып і больш воляў ды суверэнітэтаў запатрабуюць? Што тады будзе, каму адказваць?» I панеслася крывая ў шчаўе: рэарганізацыя за рэарганізацыяй, куратар на куратары, лупцоўка за лупцоўкай. Давялі ўсё, як заўсёды, да поўнага абсурду. Вышэйшы чыноўнік, прызначаны на пасаду першай асобай дзяржавы, быў фактычна адціснуты ад гэтай асобы і дэфакта падпарадкоўваўся дробнаму клерку з аўральна створанага ўпраўлення.
Але ўсё гэта было так даўно і столькі ўсяго змянілася, што і падумаць страшна. Усё ў мінулым, а цяпер толькі абледзянелая дарога, дзікія горы і смутныя думкі, што ірвуць душу...
Малюта адвёў ад твару далоні і, жмурачыся ад толькі што вызірнулага аднекуль сонца, глянуў на крыж. Адпаліраванае да васковай жаўцізны дрэва, месцамі пакрытае ледзяной скарынкай, пералівалася разнаколернымі блікамі. Увесь схіл ля падножжа гэтага немудрагелістага знака жыцця і смерці быў нібы кімсьці старанна перакапаны. Начны снегапад злёгку прыцерушыў шматлікія грудкі і ямкі.
«Што за чартаўня?..» Малюта апусціў таніраванае шкло і паправіў акуляры. Аказалася, што ўвесь вялізны касагор быў абстаўлены сотнямі занесеных начной завеяй вянкоў і кошыкаў з кветкамі. 3-пад снегу то там, то тут праступалі, як крывавыя плямы на шпітальных бінтах, непакорлівыя гваздзікі, пунсовыя ад скрухі ружы, лопухападобныя рознакаліберныя вяргіні і яшчэ нейкія ненатуральна вялізныя ці то макі, ці то застылыя, быццам стэарынавыя, цюльпаны. Дужкі кошыкаў, лапнік вянкоў, разнастайныя падпоркі, перакуленыя і разадраныя ветрам, нібы рукі загінулых салдат у белых маскхалатах, цягнуліся да крыжа, да неба або проста тырчэлі ў розныя бакі, уяўляючы сабою працяглую, тужлівую карціну.
«Пэўна, гэта нашыя наіўныя мары, няспраўджаныя намеры, амаль юнацкія парывы і нерэалізаваныя надзеі памкнуліся сюды з усіх бакоў да ціхай смерці рускай зямлі, каб прыняць апошні бой і загінуць разам са сваім шалапутным камандзірам. Што за бязглуздзіца лезе табе ў галаву?» Малюта вылез з машыны, выграб з задняга сядзення вялікае бярэмя крыху подвялых за доўгую дарогу гваздзікоў ды, імкнучыся ісці асцярожна, абыходзячы знакі чужой павагі, павольна паплёўся да месца падзення верталёта, пазначанага іскрыстым крыжом...
2.
Пасля разгону непакорлівай Рады нацыянальнай стабільнасці і адстаўкі Плаўскага, Малюта Максімавіч Скураш не стаў ні на каго даносіць дзеля захавання пасады, як ні прасіў яго аб гэтым, спачатку па-сяброўску, a потым і без сарамлівасці палохаючы ўсялякімі бедамі, Іван Пятровіч Маргалкін унук вялікага дэсантніка, бацьку якога Плаўскі, аднаўляючы гістарычную справядлівасць, выбіў званне героя Расіі гадоў праз дзесяць пасля здзейсненага подзвігу. Толькі ўнук, на жаль, выйшаў ні ў дзеда, ні ў бацьку. Так, чартапалох нейкі. Падхалімнічаў некаторы час на Старой плошчы, нічым сябе адмысловым не выявіў. Аднак сякія-такія сувязі напрацаваў і, падхоплены адной з блізкіх да трона фінансавай групай, апынуўся ў сенатарскім крэсле, дзе і дагэтуль праседжвае штаны, свята выконваючы інтарэсы сваіх гаспадароў.
Словам, пасля недоўгачасовай гутаркі ў кадравым органе, запхнулі Скураша ў належны гадавы адстой без захавання грашовага забеспячэння, але «корку» з подпісам усемагутнага на той час Чабейса чамусьці пакінулі, забылі, хутчэй за ўсё.
Да свайго выгнання з касты недатыкальных Малюта паставіўся па-філасофску, а жонка і зусім радавалася, мужа дома часцей бачыла. Памятаючы цытату з беларускага класіка: «Панства зранку ня меў, не чакай і пад вечар...», ён не без задавальнення вярнуўся да свайго звыклага стану “вольнага стралка”. Прафесіі гэтай не знайсці ні ў адным даведніку, але яна існуе і квітнее, магчыма, пад іншымі назовамі, аднак сутнасць яе застаецца нязменнай: у прыватным парадку і за прыстойныя ганарары
аказваць паслугі ўсё таму ж вяршку дзяржаўных кіраўнікоў. Як-небудзь паназірайце за паводзінамі высокіх дзяржаўных мужоў, ад саноўнага рыку якіх так шмат залежыць у нашым жыцці, і вы абавязкова звернеце ўвагу на дзіўных людзей, якія свабодна туляюцца па зале падчас важных нарадаў, якія перадаюць старшыні нейкія занатоўкі, a то і наўпрост шушукаюцца з саноўным начальствам. Шапнуў такі чалавек нешта ў найвысокае вушка, і нарада пайшла зусім па іншым рэчышчы. Вось гэта і ёсць «стралок», або нават «брыгадзір стралкоў», тайнага калектыву прыватных экспертаў і дараднікаў, прозвішчаў якіх няма ні ў якіх штатна-службовых раскладах. Людзі гэтыя з роду літаратурных «неграў», а менавіта тых, хто тонамі строчаць за рознамастных Бурыніных-Восініных іх хадавую макулатуру. Праўда, у адрозненне ад апошніх, гэтыя мудрацы адграбаюць нядрэнныя грошы і афіцыйна працуюць у розных навукова-даследчых інстытутах, хітрамудрых гуманітарных фондах, на рахунках якіх асядае немалая частка даволі сур’ёзнага ў апошні час айчыннага бюджэту. I ўсё чын-чынам, ні адзін пракурор носу не падсуне. Ды і што яму сунуць, калі ў генеральнага сваіх пазаштатных дарадцаў цэлая чарада.
Малюта ні ў якую кантору не пайшоў, ды і не ўзялі б яго пасля таго перапалоху ў Радзе, а працаваў так, адзін, здабываючы, дзе атрымлівалася, на хлеб і масла, балазе, сувязі і знаёмствы маюць асаблівасць знікаць толькі разам з чалавекам...
Аднойчы ў ціхім маскоўскім кафэ Скураш гультаявата цягнуў свой капучына і чакаў кліента, які замовіў яму нейкі прыперчаны артыкульчык для аднаго папулярнага глянцавага часопіса. У зале было ціха, нешматлюдна, цмянае святло мякка слізгала па абабітых цёмнымі драўлянымі панэлямі сценах.
Малюта, ты ці што? Няўжо сыйшоў да простага люду і вырашыў спусціцца на грэшную зямлю? Прама ад уваходу, шырока расхінуўшы для абдымкаў рукі, да ягонага століка рухаўся высачэзны шыракаплечы мужчына каўказскага выгляду з капой чорных непаслухмяных валасоў.
Геворк, сукін ты сын! радасна падняўся яму насустрач Скураш.
Ага, у вас, рускіх, як чурка, дык адразу і сукін сын! Сваёй маці я сын, яна, дарэчы, нядаўна пра цябе пытала. Ну, выдатна, дружа! і ён згроб Малюту сваімі дужымі рукамі.
Прывітанне, брат, садзіся да мяне, такую сустрэчу грэшна не адзначыць! Слухай, ды мы з табой цэлую вечнасць не бачыліся, так, неяк на званках трымаемся і ўсё...