Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Час палёту праляцеў хутка, але яны паспелі падрамаць, так што ў аэрапорце ўсе выглядалі бадзёрымі і свежымі, як хрумсткія агурочкі, і калі б не злёгку па-
мятыя фізіяноміі, можна было б лічыць, што ніякай п’янкі і не было. Праўда, людзі, здавалася б, яшчэ зусім нядаўна згуртаваныя агульным застоллем, зіркалі адзін на аднаго з лёгкай асцярогай, на ўсякі выпадак, спрабуючы скурпулёзна ўспомніць, хто што гаварыў у самалёце і ці не ляпнуў, не дай бог, чаго лішняга, неяк хутка і неўпрыкмет рассмакталіся па сваіх машынах. Малюта ведаў на сваім досведзе, што пасля падобных папоек заўсёды застаецца трывожнае пачуццё дыскамфорту і адвечных сумненняў, ці правільна ты быў зразуметы, ці так вытлумачаны жарт або намёк? Так што першая палова працоўнага дня ў яго нядаўніх сабутэльнікаў, a цяпер дзяржаўнага люду, пройдзе не толькі ў барацьбе з галаўным болем і пакутлівай смагай, але і ў пакутах, што называецца, душэўнага парадку. Аднак праца, усёпаглын’альная, знясільная, праца, якая высмоктвае ўнутранасці, спадарыня Праца паступова заганяе ўсе трывожныя сумненні кудысьці глыбока, туды, дзе яны, паступова назапашваючыся, будуць рабіць сваю страшную справу, каб аднойчы выплюхнуцца інфарктам або, горш таго, інсультам, гэтымі нязменнымі спадарожнікамі кар’ернага росту адказных працаўнікоў.
Скураш адразу ўбачыў, што Ашабад, асабліва яго цэнтральная частка, змяніўся да непазнавалыіасці. 3 вечна пыльнай і бруднай каланіяльнай правінцыі ён ператварыўся ў квітнеючы, яркі, дагледжаны горад, сапраўдную ўсходнюю казку. Новыя дамы, шырокія праспекты, якія адліваюць шклом офісных будынкаў, фантаны, паркі, скверы і шматлікія помнікі галоўнаму турмену і яго бацькам, ніяк не хацелі спалучацца ў Малюцінай галаве з малюнкамі мінулага. Выдраены, нягледзячы на вясну, да аспіднага бляску асфальт, па-еўрапейску ўтульна
шастаў пад коламі машын. Лёгкая ранішняя смуга і цёплая чырвань узыходзячага сонца надавалі гораду нейкую загадкавасць і адмысловую важкасць. Геворк увесь час нешта гаварыў, паказваючы рукамі то направа, то налева. Да Малюты даляталі толькі асобныя зрыўкі фраз, пра амбасады, банкі, ганебныя ўцёкі Сораза ды ісламскіх фундаменталістаў, яшчэ нешта, але ён ніяк не мог засяродзіцца...
Малюта быў у далёкім мінулым.
ІІасля трох сутак блукання па ашалелых Кара-Кумах яны, спецназаўцы-пачаткоўцы, пасечаныя пяском, высушаныя сонцам, выдубленыя начнымі халадамі, харкаючы кварцавым пылам, ад якога не ратавалі аніякія павязкі, нарэшце дацягнуліся да невысокіх гор і, перабраўшыся праз іх, апынуліся на беразе Каспія. Салёная вада давала палёгку толькі ў моры, варта было высунуцца на бераг, як цела пад пякучым сонцам увомірг пакрывалася дробнымі крышталямі саляной імжы і станавілася падобным на перасоленую старую воблу. Трэба было шукаць прэсную ваду. На ўсходзе заўсёды вада хаваецца ад чужога гюзірку. У пясках яе знайсці практычна немагчыма, хіба толькі сам падземны струмень выплюхнецца бедным раўчуком на камяністае ложа, збярэцца невялікае вазерца, больш падобнае на звычайную вялікую лужу; вырастуць па берагах выгнутыя вятрамі і спякотай дрэўцы з беднай лістотай, цвёрдалістны хмызняк з вострымі іголкамі калючак пяройдзе дарогу пяску, і ледзь жывая трава, з нейкімі вусікамі і лапкамі-карэньчыкамі, пачне ўпарта караскацца па камянях. Побач з аазісам людзі спрадвеку капалі студні. Месцы гэтыя лічыліся святымі, і забойства ў аазісе, як і любое іншае злачынства, лічылася ў мясцовых жыхароў найвялікшым блюзнерствам.
У гарах з вадой было прасцей, вядома, калі гэта не камяністыя пустэльні. Тут найперш належала знайсці горную расколіну з больш багатай, чым вакол, расліннасцю, ды шукаць на дне дробную гальку, як першасную прыкмету таго, што калісьці тут была вада. I калі вам пашанцуе, дык праз пяць хвілінаў працы малой сапёрнай лапатай неглыбокая яма пачынала запаўняцца жаданай вільгаццю, але яе магло хапіць толькі на тое, каб задаволіць смагу ды злёгку абмыць твар.
Нацягнуўшы на голае цела прадублены потам камбез і сунуўшы ногі ў распаленыя чаравікі, Малюта паплёўся па схіле да зараснікаў шызага хмызняку. Праз метраў пяцьдзесят пад нагамі запятляла ледзь прыкметная сцяжынка. «Так, значыць, мы на правільным шляху!» падумаў ён і паскорыў хаду Проста так сцежкі ў гарах не нараджаюцца, тут яна відавочна не звярыная, а менавіта людская, выгінаючыся, караскаецца ўверх. Неўзабаве, узлезшы на невялікі камяністы грэбень, Малюта ўбачыў перад сабою ўнізе прыгожую горную крыніцу, якая ўтульна хавалася ў малюсенькай катлавіне сярод распаленых ад сонца гор. Дрэвы і кусты з чэзлым зялёным лісцем, як быццам змарнелыя смагай качэўнікі, як папала тоўпіліся ля вады. Ён павярнуўся, каб паклікаць астатніх, і здзіўлена зазначыў, што адышоў даволі далёка. Хлопцы паспелі ўжо расцягнуць тэнт і, выставіўшы ахову, уладкоўваліся на адпачынак. «Ды і добра, падумаў Скураш, асцярожна спускаючыся да жаданай вільгаці. Хоць спакойна выкупаюся ў чыстай вадзе».
Апынуўшыся на беразе, ён з цікаўнасцю пачаў разглядаць дзіўны вадаём. У мясцовасцях, дзе вады з лішкам, неяк і ў галаву не прыходзіць разгадваць хітрую механіку нараджэння крыніцы, у пустэльні ж, дзе само слова «вада» гучыць як чароўная замова, любая калю-
жынка выклікае пачуццё неапісальнага захаплення. Малюта асцярожна абыходзіў гэты нерукатворны цуд прыроды. Вады было шмат. Яна выцякала магутным струменем з-пад вялізнай шэрай скалы, напаўняла глыбокі натуральны басейн і з шумам накіроўвалася ўніз. Аднак спякота і раз’ядаючая скуру соль прымусілі яго перапыніць свае пошукі. Ён хутка распрануўся, набраў поўныя лёгкія паветра і, прадчуваючы ўжо мілатлівую прахалоду, зрыхтаваўся скочыць, як пачуў гучны жаночы вокрык:
Тут нельга купацца! Гэта пітная вада!
Скураш застыў. «Добра, хоць трусы не зняў», падумаў ён і ліхаманкава пачаў азірацца. Тоненькая чорнавалосая маладзіца стаяла на выступе скалы.
I хто ж яе, цікава, тут п’е? Малюта з цікаўнасцю разглядаў чароўную юную абарыгенку. На маладзіцы быў сіні закрыты купальнік недаравальная адвага для тутэйшых месцаў.
Людзі п’юць. Гэта адзін з самых вялікіх натуральных запасаў вады на гэтым беразе Каспія. Вада па трубаправодзе спускаецца далёка ўніз, амаль да самага горада. Трубы старадаўнія, з каменя, так што вада асабліва не награецца і не губляе свайго адмысловага смаку. A калі вы хочаце пакупацца, дык трэба абысці Аржан-Су злева, там невялікі вадаспад і «авечыя ванны».
Нацягваць камбінезон на ліпкае цела было неахвота, таму, пастукаўшы на ўсякі выпадак чаравікамі аб камень і ўпэўніўшыся, што іх за час кароткай гутаркі з незнаёмкай не аблюбавалі пад жыллё шустрыя скарпіёны або яшчэ якое-небудзь пустэльнае паскуддзе, ён абуўся і паспяшыў у паказаным кірунку.
Так у ягонае жыццё ўвайшла Гуля, ганарлівае і чуйнае стварэнне, чыё цела струменіла пах сушанага міндалю, а далонькі водар саспелага граната.
А потым быў год звар’яцелых лістоў. Яны ў вялікай перавязанай шпагатам скрынцы дагэтуль захоўваюцца ў яго дзесьці на антрэсолях. Ну а далей, далей было падзенне ў бездань: яе маўчанне, яго бясконцыя званкі, незнаёмая мова, нарэшце у трубцы хрыплы голас яе бацькі: «Не тэлефануй сюды больш, чуеш, не збярог я тваю нявесту, афіцэр... Няма болып Гулі, забілі Гулю...»
Гэй, дружа, мы прыехалі! Ды ты спіш ці што? 3 крыўдай трос яго Аміран. Я яму тут салаўём заліваюся, а ён спіць, як тарбаган!
Прабач, Геворк, прабач, брат! Нешта на мяне нахлынула, такое пачуццё, быццам учора ўсё было...
Ды нічога, гэта ты ўжо мне прабач, я і забыў зусім. Прабач. Давай так, ты пакуль адпачывай, можаш па горадзе пабадзяцца, да вечара ўсё з табой праясніцца. Я на сувязі. Толькі не пі больш. Выклікаць могуць у любую хвіліну. I ніякіх крамольных каментароў на тэму таго, што бачыш і чуеш, перайшоўшы на шэпт, працягваў Геворк, не толькі ўслых, але нават і думаць аб падобным не заманіся. Hi на хвіліну не забывай ты ў вельмі вольнай краіне. Ну, здаецца, усё.
Найвысокая аўдыенцыя была прызначаная праз два дні. У горадзе стаяла жудасная спякота, і ўвесь гэты час Скураш прамаяўся ў нумары, які, на шчасце, аказаўся цалкам прыстойным, з усімі выгодамі, а галоўнае, абсталяваным кандыцыянерам. Раніцай Малюта акуратна пагаліўся, паснедаў і, надзеўшы касцюм, прыдзірліва агледзеў сябе ў люстэрку.
Палац бацькі ўсіх турменаў, пабудаваны французамі, уздымаўся мудрагелістым гмахам на пустэльным пляцы, абнесеным высокім ажурным плотам, за якім не
было відаць ні дрэўца, ні чалавека. Прыдзірліва вывучыўшы Малюцін пашпарт, прыбрамнік зрабіў званок, пасля чаго запавеса пстрыкнула, і каваная створка адпаўзла налева.
Праходзьце! абвесціў металічны голас са схаванага дынаміка.
Малюта зрабіў тры крокі ўнутр забароненага круга.
Спыніцеся і чакайце. За вамі прыйдуць, загадаў голас.
«Цікавыя парадкі!» падумаў Скураш.
Чакаць давялося даволі доўга. Сонца было амаль у зеніце і, не зважаючы на раннюю вясну, добра прыпякала. Малюта вырашыў зняць куртку, струменьчыкі поту ўжо гадка цяклі па пазваночніку.
Без папярэдняга агляду верхнюю вопратку здымаць забаронена, праляскала жалезнае гаварыла.
Узгадаўшы напамін сябра аб тым, што з аховай спрачацца сабе даражэй, ён пачаў уважліва разглядваць забаўную коўку кратаў, вытанчанасць якіх пераўзыходзіла і піцерскія і парыжскія аналагі. На яго шчасце, па дарожцы да КПП ужо павольна рухаўся нейкі чалавек. Зноў зазірнуўшы ў дакументы і ўпэўніўшыся, што перад ім знаходзіцца менавіта ён, Скураш Малюта Максімавіч, прыхадзень нарэшце прапанаваў змакрэламу наведвальніку прайсці ў палац. Пасля таго, як Малюта распрануўся ў гардэробе, яго агледзелі з дапамогай рамкі, затым дбайна абшукалі і забралі ўсё металічнае: ключы, тэлефон, гадзіннік і нават нататнік з аўтаручкай.
Нататнік і ручка мне могуць спатрэбіцца, напэўна, давядзецца нешта запісваць, пачаў было Скураш.
У вас будзе такая магчымасць, пачуўся лаканічны адказ.
Далей яго павёў іншы памагаты, як дзве кроплі па-
добны да першага. Сістэма руху засталася той жа: Малюта наперадзе, а ледзь ззаду суправаджаты, які аддае каманды: «Паднімаемся палесвіцы!», «Паварочваем налева!», «Стаім!».
Нарэшце яны дабраліся да вялізнага пакоя, які настолькі здзіўляў сваёй раскошай, што прыёмнай яго назваць можна было вельмі ўмоўна.