Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Вялікія двухстворкавыя дзверы балюча стукнуліся аб прымацаваныя да падлогі фіксатары. Змрочны Плаўскі, зыркаючы з-пад насупленых броў, цвёрдым крокам увайшоў у кабінет.
Ну што пахаваліся, як прусакі?
Іван Паўлавіч, што за тон?! раўнуў дзеля постраху прэм’ер. Вы не забывайцеся!
У вашым куратніку забудзешся, як жа! Ледзь прашчоўкаў і ўжо абасралі па самую макаўку. Астап Сцяпанавіч, не рыкайце, мяне таксама Бог голасам не пакрыўдзіў. Дзе гэты неданосак балотны? Я яму зараз у адно месца засуну тэчку з ягонымі прапановамі па гэтым далбаным легіёне. Ну нягоднік! Дзе ён?
Хто?
Хто-хто? He трэба рабіць такія вочы, таварыш Старшыня ўрада, дзе ваш унутраны міністр? Дзе гэты Гапон?
Іван Паўлавіч, бачачы рашучасць Плаўскага, наўмысна спакойна вымавіў Чысталіцаў, працягваючы для прывітання руку, я вас не разумею. Растлумачце, што адбылося? і, зірнуўшы на прысутных, звыкла кінуў: На сёння ўсё, усе свабодныя.
Астап Сцяпанавіч, я папрашу вас пакінуць Кузнечыкава.
Добра, Іван Паўлавіч. Уладзімір Мікалаевіч, затрымайцеся, калі ласка.
Я прашу вас як прэм’ер-міністра растлумачыць мне, што азначае ўчорашні выступ міністра ўнутраных спраў
па тэлевізары? I адразу хачу папярэдзіць: проста так мянс скалупнуць не атрымаецца. За мной людзі стаяць...
Іван Паўлавіч, я вас вельмі добра разумею, і таму давайце супакоімся, мітусліва закудахтаў Чысталіцаў. Прысаджвайцеся, калі ласка. Вы што будзеце: гарбату, каву?
Кофэ, буркнуў Плаўскі.
Я сам учора тэлевізар не глядзеў. Раніцай правёў маленькую нараду. Болатаў таксама быў, але псрад вамі сыйшоў разам з Чайбесам. Сцісла мне, вядома, пераказалі ўчорашняе. Вы толькі правільна мяне зразумейце, я змушаны буду правесці разбіральніцтва з міліцэйскім начальнікам. Я яму прама так і сказаў, каб падаў у маё распараджэнне ўсю доказную базу і не пазней сённяшняга абеда. A то, іш ты, шмат сабе дазваляюць! А наогул вам лепш бы патэлефанаваць прэзідэнту, вы яго кадр.
Тэлефанаваў. Прымацаваны ўжо трэцюю гадзіну талдычыць адно і тое ж: «Пры першай жа магчымасці злучу». Куды там злучаць, можа, ён ужо дуба даў. Вось прыбяруць мяне і абвесцяць народу.
Ды бог з вамі, Іван Паўлавіч, апантана перажагнаўся прэм’ер.
Плаўскі, абпякаючыся, піў каву, безуважліва слухаў коснаязыкую прамову кіраўніка ўрада, і да яго паступова пачынаў даходзіць сэнс таго, што адбываецца. Яго, Івана Паўлавіча Плаўскага, баявога генерала, банальна кінулі, развялі, як хлапчука, выкарысталі і выкінулі, бо не прыйшоўся да двара. Гукі, піто напаўнялі пакой, кудысый зніклі. Бязгучнай рыбай шамкаў зіхценнем металакерамікі смешны, заплыты тлушчам чалавек, які намінальна лічыўся на высокім пасту другой асобай дзяржавы і які ў дасканаласці спасцігнуў складаную навуку імітатара кіпучай дзяржаўнай дзейнасці.
У галаве ў генерала, чапляючыся адна за другую, як самапісцы, скакалі думкі. Да каго, а галоўнае, навошта ён прыйшоў сюды? Што хацеў пачуць? Гэтыя пустыя і хлуслівыя словы? Убачыць панураныя позіркі з іскрынкамі злараднасці?
Усярэдзіне кіпела злосць. Яму рагітам усё абрыдла. Да чорта ўсіх! Можа, праўду казалі паплечнікі, якія сёння ўначы пераконвалі яго нікому не верыць, а звярнуцца да народа, падняць верныя войскі і скончыць увесь гэты бардак у лічаныя дні. Але гэта вайна! Вайну Плаўскі ведаў і не любіў, тым больш, вайну ў Расіі, тут спакон веку на аднаго вінаватага прыходзілася па дзесятку нявінна загубленых. Нясцерпна захацелася кінуць усё гэта, паслаць усіх куды далей, узяць вуды і з’ехаць на балота, у Каломну, лавіць карасёў.
Плаўскі моўчкі ўстаў і не развітваючыся выйшаў.
12.
У Радзе нацыянальнай стабільнасці панавала істэрычнае ажыўленне. Старажылы, якія бачылі ўжо не адну рэарганізацыю, уткнуўшыся ў выратавальныя паперы, рабілі выгляд, што нічога не заўважаюць і ўсё, што адбываецца, іх не тычыцца. На іх абыякавых тварах выразна чыталася: «Я ўсяго толькі ггрыдатак майго стала, і ўсё, што выходзіць за яго межы, не мае для мяне ніякага значэння».
Супрацоўнікі, якія гтрыйшлі з Плаўскім у шосты пад’езд і якія прывыклі ўжо да чыгунных варот на Ільінцы, збіраліся ў групкі, аб чымсьці шапталіся, азіраючыся па баках.
Малюта ўжо ў палове сёмай быў у прыёмнай начальніка з падрыхтаваным аглядам газет. Гэты агляд, які адрозніваецца ад афіцыйнага, які разносілі па кабінетах
дзесьці бліжэй да поўдня, ён рыхтаваў сам і некалькімі фразамі фармуляваў сэнс асноўных, знакавых матэрыялаў. Сёння газеты былі пустымі, толькі ў дзвюх з пазнакай «тэрмінова» былі надрукаваныя малюсенькія інфармашкі аб учорашніх выліваннях Болатава.
Плаўскі з’явіўся нечакана з агульнага калідора. Працягнуў Скурашу руку і жэстам запрасіў у кабінет. Твар Івана Паўлавіча быў напружаны, рабыя ад воспінак скулы хадзілі ходырам, рухі падаваліся рэзкімі, у голасе перакочваліся металічныя шары.
Ну што ў вас, Малюта Максімавіч?
Агляд прэсы, у асноўным, ён паклаў перад шэфам аркушы, на першым буйным іпрыфтам было набрана: «Магчыма, сёння вас адхіляць ад усіх займаемых пасадаў. Указ ужо падпісаны. Чакаюць, калі Цар зможа яго абвясціць. Трэба нешта рабіць».
Вядома, трэба, але хто ведае, іпто? Вы пакуль свабодныя, за агляд дзякуй. Я, гтраўда, прачытаў ужо асобныя газеты, так што ў курсе асноўных падзей.
Пазней Абрушка распавёў Скурашу, што ўначы іх сабраў Плаўскі, і яны амаль да раніцы абмяркоўвалі сітуацыю. Паднімаць войскі, на чым настойваў Яўлампаў, генерал наадрэз адмовіўся: «Я ніколі не дазволю, каб па маёй віне хтосьці развязаў новую грамадзянскую вайну. Хопіць, наваяваліся».
Гумова цягнуўся час, усе сабраліся ў кабінеце Лаўрэнція Міхайлавіча і, заглушаючы хваляванне анекдотамі, чакалі вяртання начальніка з Белага дома.
Сакратар вярнуўся знешне спакойным, толькі жаўлакі, якія хадзілі на скулах, апалі, а цёмныя маланкі, іпто зіхцелі ў зрэнках, ператварыліся ў абыякавыя вугельчыкі. Папрасіўшы нікога з ім не злучаць, ён выклікаў памочніка і замкнуўся ў кабінеце.
Усюдыісны «Санька Савецкі Саюз» па дапрозе з Дома ўраду засёк «хвост», праводзіў шэфа і затрымаў машыну, з якой вывалак несамавітага мужыка і такую ж жанчыну. Тыя хутка дапетрылі, што ўляпаліся ў кепскую гісторыю, і, асабліва не ўпарцячыся, прызналіся ў сваёй прыналежнасці да Галоўнага штаба МУС і ў тым, што ўжо тыдзень «водзяць» машыну Сакратара. Запісаўшы іх сведчанні на відэяплёнку, затрыманых перадалі палкоўнікам з Жытнай. Стараннямі Брахманінава гэтыя кадры патрагіілі ў «Сі-эн-эн» і разышліся па сусветных агенцтвах.
Услед за начальнікам у сваіх кабінетах замкнуліся найблізкія прыхільнікі Плаўскага і на поўную магутнасць запусцілі паперарэзчыя машыны.
He адставаў ад калегаў і Скураш. Нейкі ўнутраны дыскамфорт прымушаў мазгі працаваць толькі ў адным кірунку: у скрынях стала не павінна застацца ні аднаго лапіка паперы. Хто ведае, як яны заўтра будуць прачытаныя чужымі людзьмі. За апошнія гады двойчы даводзілася Малюту на сваёй скуры адчуць усю брыдоту недаверу і бяздушнасці дзяржаўнай машыны, якая спрабавала сцерці яго ў парашок за добрасумленнае выкананне свайго грамадзянскага доўгу.
Скончыўшы важдацца з паперамі, Малюта вырашыў усёткі зазірнуць да Інгі.
Мрозь сядзела на сваім працоўным месцы і засяроджана чытала тоўсты часопіс.
А, гэта ты? Прывітанне. Гавары хутчэй, што трэба, a то зараз дзяўчаты вернуцца.
Прывітанне. Ды нічога мне, уласна, не трэба, проста адвсдаць зайшоў. Збіраюся паабедаць. Калі ёсць жаданне, можна схадзіць у наш рэстаранчык. Чуе адно маё месца, што хутка канец нашай канторы.
Думаю, што канторы яшчэ не канец, а вось многіх адсюль папросяць, Інга на секунду замоўкла, сумняваючыся, ці варта працягваць пачатую фразу, але пасля некаторых ваганняў выпаліла: ...і цябе, па ўсім відаць, таксама.
He зразумеў.
Чаго ты не зразумеў? Цябе ж рускай мовай пагграсілі не совацца, куды не варта, а ты што зрабіў? Сарваўся і пабег тэлефанаваць. Ну і каму ты дапамог? Слабаком аказаўся твой Плаўскі, спалохаўся, ці бачыш, рукі запэцкаць і падняць тое, што яму належыць па праву. Такое тут не прабачаюць. Давай бяжы і далей яго ратуй! Хацела б я паглядзець, як ён табе калі-небудзь дапаможа. Усё, дарагі мой, тваёй кар’еры канец. Таму, ведаеш, я цябе вельмі прашу, не прыставай да мяне больш з дурнымі прапановамі і наогул рабі выгляд, што мы незнаёмыя. Вы што, на самай справе ўсе дурнаватыя і прыйшлі сюды ратаваць Бацькаўшчыііу? Ды каму вы патрэбныя?!
Малюта павольна закіпаў. Напэўна, упершыню ў жыцці яму раптам захацелася стукнуць жанчыну. Інга, мабыць, гэта адчула і неяк вельмі хутка перамяніла інтанацыю.
Добра, ты толькі не дуры. У нас з табой спачатку ўсё так добра атрымлівалася... А зараз... Увогуле, трэба ўзяць сябе ў рукі. Мы нейкі час не зможам сустракацца. He зводзячы ад нядаўняга палюбоўніка вачэй, яна зрабіла выгляд, што гатовая пусціць у ход самую безадмоўную жаночую зброю слёзы. Я прашу цябе, не трэба дурасцяў. Усё пройдзе. Табе-та ўжо ўсё роўна губляць няма чаго, а я што буду рабіць без гэтай працы? Ты сам вінаваты ва ўсім, бо ўсё так добра пачыналася... Ты нават не ўяўляеш, куды, на якія вышыні ты зачыніў сабе дарогу... і мне таксама.
Вусны Скураша завагаліся ў пагардлівай усмешцы. Крутнуўшыся на абцасах, ён моўчкі выйшаў прэч.
«Ды і хрэн з ёй, з гэтай сцервай! Сука яна і ў Афрыцы сука. Насамрэч усё да лепшага, разважаў ён па дарозе ў сталовую. Хоць пры чым тут гэтая дурніца? Колькі прайшло гадоў, а дух Берыі і Троцкага, можа каго і больш страшнага ўсё яшчэ лунае ў гэтьгх калідорах, калечачы, заражаючы сваімі страшнымі бацыламі тутэйшых людзей. Колькі ні перафарбоўвай сцены, колькі іх ні пакуй у дарагія драўляныя панэлі, яны ўсе таксама струменяць праніклы ў іх страх і подласць. Гэтыя кабінеты і не такіх ламалі, не тое што смазлівую дзяўчыну, якая пракладае сабе перадком дарогу наверх. Прапашчае месца».
Ён злавіў сябе на думцы, што ў апошні час яго атачала нейкая суцэльная ўтрапёнасць. Выжылыя з розуму старыя з іх містычнымі пошукамі прыдатных людзей для перадачы нейкіх таемных ведаў. Звонкае, гатовае ледзь ці не перавярнуць свет каханне хлуслівай жанчыны, якая аказалася ўсяго толькі прадуманым крокам да чарговай прыступкі службовай лесвіцы. Дзяржаўная машына, якая ляціць невядома куды і невядома кім кіраваная. Лёсы, растаптаныя нечай прыхамаццю, сотні пакалечаных людскіх жыццяў. Усё гэта пераплялося ў нейкі ліпкі згустак, адгарадзілася ад свету высокай, насычанай бурай крывёй сцяной, існавала нібы само па сабе...