Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Паважаны Малюта Максімавіч, я памочнік прэзідэнта. Вам давядзецца трохі пачакаць, а пакуль, паколькі вы чалавек у нас новы, дазвольце мне растлумачыць вам некаторыя асаблівасці нашага ўсходняга этыкету... вы ўжо не крыўдзіцеся, ён тут свой, шмат у чым адрозны ад еўрапейскага. Свая, так сказаць, спецыфіка ва ўсім, і ў вялікім, і ў малым. У залу для афіцыйных прыёмаў вас будзе сунраваджаць высокапастаўлены супрацоўнік адміністрацыі, які вас прадставіць прэзідэнту і, у выпадку неабходнасці, зможа дапамагчы ў цяжкіх сітуацыях. Вітаць прэзідэнта ў нас прынята глыбокім паклонам. Падчас аўдыенцыі глядзець толькі на прэзідэнта. На пытанні, калі вам іх зададуць, адказваць коратка і аднасастаўна. Напрыканцы прыёму належыць таксама моўчкі глыбока пакланіцца і, не паварочваючыся да прэзідэнта спіной, выдаліцца. Ну вось, мабыць, і ўсё. Хвалявацца не варта, я ўпэўнены, усё будзе добра.
Зноў падьшілі супрацоўнікі аховы з ручнымі металадэтэктарамі, Малюту яшчэ раз дбайна абшукалі і правялі ў суседні пакой, ужо меншых памераў. Як ні дзіўна, чым бліжэй ён прасоўваўся да троннай залы, так Скураш ахрысціў залу прыёмаў, тым мацней ён пачынаў хвалявацца. Можа, яму перадалася наэлектрызаванасць навакольных, магчыма, прычынай таго было доўгае нярвовае чаканне гэтай сустрэчы. Але ён хваляваўся, як перад дзяржэкзаменам курсант-выпускнік, які цягне на чырвоны дыплом.
Дабрыдзень, я ваш суправаджаты, крануўшы Малюту за плячо, вымавіў паўнаваты, сярэдніх гадоў мужчына з моцным азіяцкім вымаўленнем. Праз некалькі хвілін вы ўдастоіцеся вялікага гонару мець зносіны з адным з найвялікшых людзей свету. Я буду ісці крыху наперадзе вас, падыду да прэзідэнта, пацалую яму руку, перадам вашае рэзюмэ, назаву вашае імя, імя па бацьку і прозвішча.
Выбачайце, а мне таксама трэба будзе цалаваць прэзідэнту руку? зніякавела спытаў Малюта.
— Hi ў якім разе! Гэты старажытны ўсходні рытуал існуе толькі для абраных, для людзей, набліжаных да ўладара. Бо толькі свой сабака ліжа руку гаспадара. Малюту ўразіла, з якім гонарам і годнасцю былі вымаўленыя гэтыя словы. Без сумневу, гэты чалавек шчыра верыў у тое, што гаварыў, і ганарыўся гэтым. «Божа, няўжо і мы дажывем да такога?» Скураша пацягнула перажагнацца.
Усё, заходзім!
Малюта не памыліўся, гэта сапраўды была самая сапраўдная тронная зала. Вялікі даўгаваты пакой з высачэзнымі столямі, злева доўгі стол для нарадаў, насупраць уваходу на даволі высокім памосце стаяў разьбяны стол, за якім на пазалочаным крэсле сядзеў бацька ўсіх турменаў. Па меры таго, як яны падыходзілі да гэтага стала, Малюце пачало здавацца, што чалавек на стальцы становіцца ўсё большым, а ён сам ператвараецца ў нейкага ліліпута. Калі да памосту засталося крокаў з тры, суправаджаты, не паварочваючы галавы, шэптам вымавіў: Вам стаяць! а сам спрытна падняўся па дзвюх прыступках, прарабіў згаданы раней рытуал: прыпаў на адно калена, пакорліва пацалаваў найвысокую руку і гучна вымавіў:
Скураш Малюта Максімавіч, прыбыў служыць Вам і вялікай Турменіі.
Турмен-башы выпраменьваў святло, якое нібы лілося з ягонага ілба і зіхацела ў шматлікіх гранях алмазных пярсцёнкаў.
Кланяйцеся, кланяйцеся, прашыпеў павадыр.
Малюта пакланіўся і, узгадаўшы інструктаж, утаропіўся прама ў твар Турмен-башы.
Слаўнае імя Малюта, гледзячы па-над ягонай галавой, вымавіў гаспадар краіны, затым, не зважаючы на візіцёра, звярнуўся да кагосьці нябачнага, а гэты Малюта добры чалавек?
Добры, Турмен-башы, добры! прагучаў аднекуль зверху меладычны голас.
«Божа! Чартаўня нейкая, быццам яму сам Алах адказвае», мільганула ў галаве ў Скураша.
Ты чуў, што аб табе гавораць? па-ранейшаму не гледзячы на яго, вымавіў аўтар вялікай Рухамы. Калі добры, ідзі і працуй. Толькі памятай, што для дрэнных людзей у нас у Кара-Кумах пяску яшчэ шмат засталося.
Малюта стаяў, як паралізаваны.
Кланяйцеся і адыходзьце, адыходзьце, прашыпелі ззаду.
Так, адыходзячы і кланяючыся, як кітайскія балванчыкі, яны пакінулі залу.
Памятаючы інструкцыі Геворка, Малюта падзякаваў усім за садзейнічанне, паабяцаў не забываць да труны іх дабрыню і клопат, дзякуючы якім ён спадабніўся бачыць найвялікшага з зямных жыхароў. Яму паўтаралі тымі ж дыфірамбамі. Аказваецца, ён спадабаўся прэзідэнту, і ў яго ёсць усе шанцы зрабіць нядрэнную кар’еру ў гэтай краіне вечна шчаслівых людзей.
Толькі за каванымі кратамі да Малюты паступова пачало вяртацца пачуццё рэальнасці. Неба, сонца, людзі, якія кудысьці спяшаюцца, пільна мінаюць пляц з нелюдзімым прыгажуном-палацам, заселены нейкімі цёмнымі сіламі, што паланілі гэтую краіну і ператварылі людзей у пакорлівых і ціхіх рабоў.
На суседняй вуліцы яго чакаў Аміран.
Ну якое, дружа, уражанне ад сустрэчы з нашымі гоблінамі?
Паехалі, Геворк, да крамы, возьмем гарэлкі, з’едзем куды-небудзь у горы і нажарэмся. Гэта проста нейкі фініш! Рукі цалуюць! Ты ўяўляеш, у мяне такое адчуванне, што я толькі што вярнуўся з логавішча гэтых, як ты іх там зараз назваў? Гоблінаў, ці што? Уяўляеш, я нават быў удастоены найвялікшага гонару бачыць іх правадыра! Ты ведаеш, што ён мне сказаў?
Нешта ты, дружа, вельмі нервовым зрабіўся пасля высокай сустрэчы. Гэта, брат, блізкасць пустыні, пэўна, адбіваецца. I давай дамовімся, панізіўшы голас і ледзь не сілком запіхваючы сябра ў машыну, вымавіў Геворк, крычаць на вуліцах у нас не прынята, гэта можа быць расцэнена як парушэнне грамадскага парадку. Садзіся і паехалі, працаваць трэба, а не гарэлку піць. He ўсё так дрэнна, як табе падаецца, ужо загадана перавесці цябе ў адну з прэзідэнцкіх гасцініц, гавораць, глянуўся ты яму. Гэтага толькі не хапала маёй беднай армянскай галаве...
Малюта маўчаў, тупа гледзячы ў лабавое шкло. Яму было сорамна за сваю хвілінную слабасць. Ну падумаеш, што ўласна адбылося? Табе з імі дзяцей хрысціць ці што? Адробіш сваю тэму, бабкі атрымаеш і ў Маскву, а ўрукі хай самі разбіраюцца, хто і як імі кіруе. Яшчэ мне барацьбіт за дэмакратыю Азіі знайшоўся!
Дык гаворыш, гобліны табе нашыя не спадабаліся? перапыніў ягоныя развагі Аміран. Толькі я табе вось што, дружа, скажу нашыя ад іншых, у тым ліку і вашых, мала чым адрозніваюцца. Мне апошні час наогул падаецца, што ідзе актыўная трансфармацыя ўсёй нашай цывілізацыі, а мы, як сляпыя, гэтага не бачым. Можа, ты і маеш рацыю, сапраўды будзе сусветная кастрацыя хрысціянскіх каштоўнасцяў і створанай на іх базе культуры. Да чаго гэта прывядзе, невядома, і якая сіла вылезе з-пад абломкаў старой атлантычнай Еўропы, ніхто знаць не можа, ды, падобна, асабліва і не імкнецца даведацца, а спахопяцца, ды, баюся, позна будзе. Аднак трэба думаць, што гэта будзе сіла, глыбока нам чужая і варожая. На жаль, аб гэтым мала хто здагадваецца...
Так, адзін прывід ужо калісьці гойсаў па Еўропе, а які яго зменіць, аднаму гобліну вядома, перабіў Малюта, а тое, што свет наш у надломе, асабліва выразна відаць на прыкладзе творчых асобаў. Ты паглядзі вакол і ў літаратуры, і ў жывапісе, і ў кіно, і нават на нашым памыйным тэлебачанні калі нешта і выплывае таленавітае, дык абавязкова ці чарнуха суцэльная, ці такі аваіігардны залом, што жыць не хочацца. Свет сапраўды паскорана спаўзае з рэалістычных крытэраў, a дэфармаванае мастацтва непазбежна спараджае дэфармаваную свядомасць. Сёння практычна ў кожным офісе, ды што офіс, у мільёнах кватэр на сценах вісіць такое ўбоства, што ўслед за вачыма мазгі разбягаюцца. А людзі ж гэта бачаць кожны дзень, яны пад гэта ядзяць, спяць, трахаюцца, паміраюць.
Пазнаю старога спрачальніка і дасведчанага схаласта, засмяяўся Аміран. Я памятаю, як ты яшчэ ў вучэльні ўсяму ўзводу галовы тлуміў, даказваючы спа-
чатку першаснасць духу, а потым першаснасць матэрыі. Я б, вядома, і сёння з найвялікшым задавальненнем узяўся паспрачацца аб нялюбых табою неарэалізмах, ды галава зусім іншым занятая. Гобліны гоблінамі, а працаваць усё-ткі пачынаць трэба. Заданне сёння ўжо атрымана, і ўмовы выканання абвешчаныя. Вялікі гаспадар вырашыў, што пра яго мала гавораць у свеце, так і зусім забыць могуць. Вось табе і прапануецца прыдумаць падставу для прыстойнага міжнароднага скандалу, у межах закона і прыстойнасцяў, вядома. Выконваеш працу, атрымліваеш дваццаць тысяч амерыканскіх тэнге і «дранг нах хаўс»! Так што, бачыш не заданне, а існая дробязь.
Ты гэта сур’ёзна, ці што? уразіўся Малюта.
Куды ўжо сур’ёзней. А мне, між іншым, умовы для разумовага працэсу табе загадана стварыць. Зараз едзем за горад, у новыя гатэлі, гэта нешта накшталт раскошных вілаў для вельмі высокіх гасцей. Але глядзі, у абслузе там простых людзей няма, а ўсе памяшканні настолькі добра ўладкаваныя, што ў іх усё відаць і чуваць, нават у сарцірах і лазнях.
Так, Геворк-джан, узычыў дык узычыў, засмяяўся Малюта.
Ну ўжо чым багатыя. Ты ж, спадзяюся, не забыў баявы кліч крылатай пяхоты? падміргнуў Геворк і жартаўліва штурхнуў яго ў плячо.
Яшчэ б! «Няма задач невыканальных!»
Ну вось і будзем выконваць, толькі на гадзінку заедзем да мяне ў офіс. Хоць паглядзіш, як я ўладкаваўся, заадно без шпігаў паабедаем і па кроплі вып’ем.
Аміран ужо даўно сур’ёзна займаўся канструяваннем устойлівых фінансава-эканамічных сістэм і быў
прызнаным аўтарытэтам у гэтай вобласці. Калісьці вельмі даўно, калі само слова «бізнэс» успрымалася як страшная лаянка, Малюта мог гадзінамі слухаць развагі сябра на далёкія і не зусім зразумелыя яму тэмы. Аднак у вуснах гэтага аграмаднага армяніна цяжкавымоўныя эканамічныя формулы атрымлівалі рысы нейкай незвычайна складанай і заваражвальнай паэзіі, у якой усё чароўным чынам, як у трактатах алхімікаў, ператваралася ў грошы.
Вячоркі іх гадзінай, вядома ж, не скончыліся, а пазначэнне выпітага спіртнога па старадаўняй мерцы «па кроплі» абвінулася амаль кілаграмам «агністай шатландскай вады» на брата. Бражпічалі, каб нікога асабліва не бянтэжыць, прама ў кабінеце родапачынальніка турменскага эканамічнага феномену. Над падгулялымі сябрамі ва ўсю сцяну шугала разнаколернымі лямпачкамі Каспійскае мора, будучыня эканомікі і прывідная надзея краіны.
Да ночы ўсё ўжо было перагаворана і пераўспомнена. Малюта, асалавела гледзячы на карту, цяжка варочаючы языком, уставіў:
Геворк-джан, а можа, прапанаваць Вялікаму, хай падоўжыць Алах яго гады, перадзяліць па-свойму шэльф Каспія, a то злым суседзям усё, а бедных турмен, як і ў ранейшыя часы, зноў прыціснулі, а?