Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
зразумела ўсім. Стаўленне твайго былога начальніка да Крамля і да мяне, у прыватнасці, мякка гаворачы, хрэновае. Я разумею, можа, у яго на тое і ёсць свае цалкам аб’ектыўныя падставы, але па-іншаму ні я, ні хто-небудзь іншы паводзіць сябе не маглі, ды і права не мелі. Хочаш, буду да канца з табой шчырай? Скураш намаляваў нявызначаны жэст, а яна працягнула: Ва ўсім, што з ім здарылася паўтара года назад, вінаваты толькі ён сам і яго вар’яты дарадцы. Яны чамусьці вырашылі, што ўлада ўжо звалілася прама ім у рукі, зазнач, цалкам беспадстаўна вырашылі, грунтуючыся выключна на адной ім вядомай логіцы. Няўжо цяжка было пралічыць, што мільёны, якія хтосьці ўклаў у яго трэцяе месца, патрабуюць вызначанай адпрацоўкі. Тое, што ён сам у кагосьці браў, гэта драбкі! На іх мы і ўвагі не звярталі, а вось асноўную масу, яна на секунду шматзначна запнулася, маўляў, ацані ўсю важнасць моманту, нават аддаваць або адпрацоўваць ніхто не патрабаваў. Проста трэба было маўчаць і выконваць свае абавязкі, і ўсё! Разумееш усё! Ганаровае званне выратавальніка Айчыны і Трону былі б яму забяспечаныя, з усімі выцякаючымі адгэтуль дывідэнтамі ў будучыні. Гэтага ад яго чакалі, на гэта спадзяваліся. Ведаеш, не я адна, многія тады ў ім расчараваліся. Але ўсё гэта лірыка, Таніна відавочна сердавала, і яе настрой патроху пачынаў турбаваць Малюту. Дык вось, сёння сітуацыя не меней складаная, сёння яму зноў можа выпасці казырная карта, і ён сапраўды пацвердзіць сваё званне поўнага ідыёта, калі гэтага не зразумее. Ну, папершае, нам лішняй напружанасці ў краіне не трэба; па-другое, будучыя выбары не за гарамі. Вось і рабі высновы. Што было, тое прайшло, аднак адносіны з кіраўніцтвам найбуйнога і знакавага рэгіёну выпраў-
ляць нам, хочаш ты таго ці не, усё ж прыйдзецца. Так што ляціце, Малюта Максімавіч, у Сібір і паспрабуйце ўпэўніць Плаўскага ў неабходнасці сустрэчы са мной. А я ўжо, наступіўшы на горла сваёй крэўнай крыўдзе, пастараюся правесці яго ўсюды, дзе трэба. Разумееш, пра што я гавару? Перамога імпэтна ўстала з-за стала і прынялася хадзіць па кабінеце. Сёння гэта вельмі важна! Чаму? Можа, калі-небудзь і распавяду. I галоўнае, Таніна, упёршыся рукамі ў вечка прыстаўнога століка, прысунулася ўшчылыіую да застылага ад напругі Малюты, сустрэча павінна абавязкова адбыцца да інаўгурацыі. Вылазь са скуры, круціся ваўчком, абходжвай каго хочаш, але ў Маскву яго дастаў!
Лёгка сказаць дастаў! У Скураша ажно голас ахрып. Самі ж гаворыце, што дурноты ў яго хоць адбаўляй, калі ўпрэцца пустая справа. Аднак паспрабаваць можна, раптам вырашыў Малюта. Толькі тады... з вас камандзіровачныя і ганарар.
Ну, ты зусім знахабіўся! Можа, табе яшчэ і камандзіровачнае пасведчанне выпісаць, а ты яго ў Плаўскага ў штабе адзначыш і да справаздачы прыкладзеш? А потым, паважаны таварыш, вас ужо з паўгода як са штату вывялі...
А ксіва дзейнічае... усміхнуўся Скураш.
Папрасіў за цябе народ, вось і дзейнічае, з відавочным гонарам у голасе заявіла Перамога. Грошай дам. Яна дастала з шуфляды стала даўгаваты канверт. Тут трохі, толькі на квіткі і гасцініцу. Пра ганарар пагаворым, калі вернешся, і, памаўчаўшы, нібыта гіадрахоўваючы, ці варта гэта гаварыць, дадала: Малюта, ад вынікаў тваёй паездкі будзе залежаць вельмі многае, і, першым чынам, для цябе асабіста.
4.
Стваралася ўражанне, што Ясейск рыхтуецца да грамадзянскай вайны. Па горадзе дзень і ноч грукатала музыка і абчэпленыя перадвыбарнымі слоганамі-плакатамі грузавікі. Нанятыя байкеры са сцягамі кандыдатаў на піках насіліся па наваколлі, як рэвалюцыйныя самакатчыкі. На скрыжаваннях буйных гарадскіх магістраляў і плошчах ішлі бясконцыя мітынгі. Прамоўцы, змяняючы адзін аднаго, палівалі сваіх апанентаў на чым свет стаіць, іншы раз слоўныя баталіі пераходзілі ў сапраўдныя калатнечы, чуліся надрыўныя жаночыя крыкі, гулі міліцэйскія сірэны, заліваліся свісткі, гумовыя палкі глуха малацілі па згорбленых спінах. Больш за ўсё ў гэтых калатнечах даставалася ветэранам вайны і пенсіянерам, яны са сваімі чырвонымі сцягамі ўкліньваліся ў першы сустрэчны мітынг і пачыналі складна скандаваць: «Ельцынскую банду пад суд!»; «Жыда-масоны, вон з Русі святой!»; «Бяззубаў! Вярні ўкрадзенае ў народа!»; «Паплавок стаўленік Масквы!».
Мітынгоўцы кідаліся пераконваць «краснапузых», і кожны імкнуўся перацягнуць іх на свой бок. Але старыя, якім усё роўна дома рабіць было няма чаго (моладзь дзяцей не нараджала, а саджаць бульбачку і капацца ў агародзе было яшчэ рана), упарта стаялі на сваім, і калі што, натапырыўшыся тронкамі сцягоў, яны, як ратнікі на Куліковым полі, імгненназ «Інтэрнацыяналам» пераходзілі ў наступ. Калі налятала міліцыя і ўсе кідаліся ўрассыпную, старым часам даставалася. Потым, у машыне хуткай дапамогі, нюхаючы нашатыр і глынаючы слёзы, яны горка скардзіліся маладзенькім медсястрычкам з абыякавымі вачыма на свае старэчыя юдолі, a
ім усё паўтаралі, маўляў, сядзелі б вы лепш дома, цалей былі б. Але ім не хацелася сядзець дома, ім хацелася павагі да іхняй старасці, галоднага дзяцінства, страшнога юнацтва і прасякнутай чорным потам сталасці.
Аднак, як ні дзіўна, паступова большасць з іх перайшло на бок Плаўскага.
Варта толькі заходняму сонцу крануць навакольныя узгоркі, як сібірская амаль белая ноч накрывала горад, які расцягнуўся ўздоўж вялікай ракі, а на яго вуліцах з’яўляліся падпольшчыкі адмыслова нанятыя каманды, што расклейвалі левую і іншую крамольную агітацыю. Чаго толькі агаломшаныя гараджане раніцай не дазнаваліся пра кандыдатаў у губернатары! Як ужо тут разабрацца, дзе праўда, дзе паўвыдумка, а дзе галімая хлусня! Падлівалі масліца ў агонь і цэнтральныя СМІ. За тыдзень да паўторнага галасавання аўтарытэтная маскоўская газета «Сакрэтныя навіны» добрую палову прысвяціла асобе Бяззубава, які, аказваецца, усё жыццё змагаецца са сваёй прыціснутай гомасэксуальнасцю ды іншымі прыроджанымі комплексамі. Мазгі ў простага грамадзяніна кіпелі, як паравыя катлы, гатовыя ўзарвацца ў любую хвіліну. Але самае страшнае, што адбылося з жыхарамі найбагатага краю, гэтай некалі вялікай лагернай дзяржавы, дык гэта тое, што ў іхніх душах пасялілася смута. Падзяліўшыся на пралетарска-сялянскую большасць, устойлівую ўладна-прыватызатарскую меншасць і вечную праслойку-прастытутку разумнікаў ды творчага люду, край літаральна тануў у атмасферы ўсеагульнай нянавісці і злосці. Узгадаліся ўсе старыя крыўды, бязладзіца, зайздрасць, кожны спадзяваўся ўрваць хоць штонебудзь для сябе. Верагодна, так заўсёды бывае ў смутныя часіны, а смута на Русі, так ужо павялося, як правіла, заканчваецца бунтам або рэвалюцыяй. Дзікі
праляткультаўскі вершык дваццатых гадоў «Ёсць ісціна адна на свеце: бацькі ў крыві ў дастатку дзеці!» смутна бударажыла і без таго не заўсёды цвярозыя розумы ясейцаў, вока ліха касілася на сякеру або каністру з бензінам, а рукі так і свярбелі мястрымным свербам.
Да паўторнага галасавання заставалася крыху больш • сутак.
Малюту ў аэрапорце сустракалі добрыя знаёмыя, якія працягвалі верай і праўдай служыць Плаўскаму. Нарэшце, добра наабнімаўшыся і выпытаўшы ў Малюты гарачыя сталічныя навіны, усе раз’ехаліся па сваіх справах.
Маленькі вёрткі праварукі аўтобусік імчаў па адносна ніштаватай ясейскай дарозе. Даўно заўважана, што чым далей на Усход ад Урала, тым «больш касавокае насельніцтва і праварукія машыны». Вось толькі небяспекі гэтай відавочнай ісціны дагэтуль ніяк не могуць ацаніць Крамлёўскія аналітыкі і стратэгі, ісціны, якая можа лёгка абвінуцца той самой трагедыяй, пра якую так пранікліва пісалі катаржнікі Патанін і Ядрынцаў.
Малюта, ну як там Масква на нашыя поспехі рэагуе? церабіў яго Валерка Ліцвінаў, з якім іх яшчэ ў даўнія часы звёў лёс вайскоўцаў-журналістаў. Пэўна, усе ў перадпаносным стане?
Маскве, Валер, усё абсалютна па дупы! паціснуў плячыма Скураш. Ну Старую плошчу і Засценкі, вядома, злёгку ліхаманіць. Яшчэ б, столькі бабак у Бяззубіка ўбухалі, і ўсё на вецер! А тут што? Як шэф? Хто са старой каманды побач?
Ведаеш, я ў іхніх штабных раскладах не вельмі моцны. Мне камандзір нарэзаў казакоў і адзін з далёкіх
заходніх раёнаў, у якім я, у асноўным, і знаходжуся. За свае вынікі я спакойны, а ў штабе смута нейкая. Да першага тура ўсім руліў Віктар Папоў, ты яго па Радзе павінен памятаць, доўгі такі...
Вядома, памятаю, адданы Плаўскаму чалавек. Мы тады, у дзевяноста шостым, удвух з ім і засталіся побач з шэфам, калі яго арыштоўваць збіраліся. Праўда, яшчэ Санька Укольнік скрыні пакаваў і з-пад носу ў фэсэошнікаў выцягваў. Дарэчы, як ён тут?
Нармалёва, на штатнай пасадзе ад’ютанта. 1 братан яго тут, а калі Папова пагналі за тое, што з першага тура не перамаглі, і іхні дзядзька Чарнамор аб’явіўся. Цяпер яны з Марынай усім і запраўляюць у штабе. Асабіста мне неяк без розніцы, хто там верхаводзіць, галоўнае, каб па грашах разлічыліся, a то пакуль трэці тыдзень пад сумленнае слова працуем, злёгку нахмурыўся Ліцвінаў, але тут жа ягоны твар асвяціла шырокая ўсмешка. А ты таксама добры гусак, мог бы мне і патэлефанаваць, што прылятаеш.
Спрабаваў, усё без толку. Твой маскоўскі адключаны, а хатні не адказвае. Малюта сцягнуў плашч і кінуў яго на суседняе сядзенне. Паслухай, а ў вас што, усе за грошы працуюць? Ідэйных, значыць, зусім няма? А Плаўскі ж ва ўсіх газетах трубіць, што ён на выбары пайшоў з адной дэсантурнай цяльняшкай і адданымі аднадумцамі, падчапіў ён сябра.
Давай, давай падшпільвай! Ты, я вунь бачу, таксама прыляцеў пенку здымаць! насупіўся былы калега. Ды нешта ранавата, асноўны дэсант масквічоў чакаецца ў нядзелю. На трыумфальнае, так сказаць, рахаванне. Але ты ў нас, вядома, заўсёды шустрым быў.
Якімі мы ўсе тут нярвовымі сталі, ледзь што і адразу ў бугэльку! Ты яшчэ на мяне надзьміся! He збіра-
юся я ні ў кога ні хлеб, ні пасады будучыя адымаць, як прыляцеў, так і палячу. Адкуль ты ведаеш, можа, я са спецмісіяй прыбыў вывезці Бяззубава, які прайграў, каб вы яго ў пераможным запале не задралі, на радасць мясцоваму народанасельніцтву.
Ліцвінаў зрабіў няшчырую грымасу і адкінуўся на сядзенне.
Ды гэтага мудака хоць сёння можаш везці. Вось ужо хто цалкам адпавядае свайму прозвішчу. А наконт пасадаў, ты ж ведаеш, шэф многае абяцае, ды Чарнамор усё спрытна ўразае. I адкуль ён яго толькі выкапаў? Вось ужо сапраўды смаржок паганы. Ды добра, усе гэтыя інтрыгі ніколі і не канчаліся, галоўнае ў іншым. Галоўнае, Малюта, перамога! Уяўляеш, мы змаглі перамагчы Маскву! Усю гэтую зарваную зграю, што яны толькі тут не рабілі, каго толькі не засылалі, а мы іх усіх зрабілі. Малайчына, генерал! Прыгналі Алу Пугачову, яна тыдзень па сельскіх клубах у славу Бяззубага спявала, а перад самым ад’ездам, ужо амаль на трапе, яе пытаюць журналісты, прычым зазнач, не нашыя, чужыя журналюгі: “Ну і ўсёткі, за каго б вы самі прагаласавалі, Ала Барысаўна?” I ты ведаеш, што яна ім адказала?