Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Вось у гэтым мястэчку з татарскай назвай і прайшло не вельмі сытае дзяцінства і спартовая маладосць непрыкметнага хлопца, якога вуліца ахрысціла Пашка Драка. Наогул жа біцца ён не любіў, але дзесьці вычытаўшы, што дабро павінна быць з кулакамі, Павел закінуў дзіцячыя забавы, свавольства, а заадно і вучобу, і з галавой сыйшоў у бокс. I бокс даў яму ўсё. Ён стварыў з яго спачатку Пятровіча, а затым і беспярэчнага аўтарытэта, дэпутата, легенду краю Паўла Пятровіча Дракава. Якіх толькі быляў і небыліц, плётак і чутак аб ім не насіла людская ўсёведнасць. Як складалася яго каманда і як паступова прыбірала яна да рук самыя прынадныя кавалкі краявой эканомікі, мабыць, лепш
за ўсіх ведаюць хвалёныя ўсевідушчыя органы, якія самі ж таму актыўна спрыяюць. Яны калісьці паўнапраўныя гаспадары катаржнага краю проста хацелі па апрабаванай схеме, а менавіта, чужымі рукамі займець у прыватнае карыстанне заводзікі, параходзікі і іншыя залатаносныя атрыбуты падрослага капіталізму, а заадно і разумную партыю падкалоць: указанне аб узмацненні барацьбы са злачыннасцю рукамі саміх злачынцаў выканаць. А тут на табе абламалася! Праўда, “сінякі” і вар’ё аўтарытэтнае ў акрузе неяк адразу зніклі, і ўласнасць пераразмеркавалася, ды ўсё міма касаў праляцела. Ды маць тваю! Дзе такі-сякі? А падаць яго сюды!
А ў адказ кукіш. Аказваецца, кліент былы, па панядзелках не прымае, а жабракам падае па пятніцах. Сарваўся, адным словам, карась з кручочка і не думае назад вяртацца. А тут яшчэ, глядзі, з апальным генералам зблытаўся, стварыў у краі аддзяленне руху «Радзіма і Гонар», які грымеў тады па ўсёй Расіі, і мала сам, дык яшчэ і з добры дзесятак сваіх паплечнікаў у краявы заксход пасадзіў.
Прыкладна вось такую маляўнічую карціну і намаляваў Малюту былы галоўны фінансіст рэгіёна.
... і ніхто, ніхто яго ўжо не зможа спыніць. Уяўляеце, ён нават нам з губернатарам прапаноўваў сваё, г-мм, куратарства...
I што ж вы, пагадзіліся?
Цур на вас, цур! He, вядома. Узялі час на роздум да заканчэння выбараў...
Думаю, у святле апошніх падзеяў, з яхіднай усмешкай перапыніў суразмоўцу Малюта, усё можа вельмі ўскладніцца. Я чуў, што ў такіх выпадках з фізічных асобаў падушная подаць ушматкроць пера-
вышае выдаткі, так сказаць, асобаў юрыдычных. Ды да таго ж юрыдычная асоба не сваім крэўным разлічваецца, а казённым. Так што для прыватнай кішэні страты адразу становяцца адчувальней.
Ну што ж вы такі нялюдскі! Я да вас за спагадай, а вы са шпількамі, сусед махнуў рукой і націснуў пальцам кнопку выкліку. Давайце, можа, яшчэ па маленькай. Гэй, маладзіца! I зноў паніжаючы голас: А я ж папярэджваў Бяззубава, што так і будзе, як вы мне зараз сказалі. Ужо вы то напэўна ведаеце, якія грошы Павел Пятровіч уваліў у абранне генерала, і, прысунуўшыся бліжэй, Шалейка зашаптаў у самае вуха Малюты.
Ды будзе вам! здзіўлена адмахнуўся Скураш.
Настойваць не буду. За што купіў, за тое й прадаў. Але гавораць, генерал на іконе кляўся, што сяброўства ў іх навек, і грошы “сіротам” верне, а, здзейсніўшы марш-кідок на Маскву, Пятровічу аддасць усю губерню, аднавіўшы яе ў ранейшых савецкіх межах. Вось і думайце цяпер ужо вы там, у Крамлі, што рабіць? A то глядзіце, як бы не давялося і вам Пашку Драку дывановыя дарожкі на Чырвонай плошчы раскатваць, нашыя ж іншыя генералы ўжо даўно катаюць, а Паўлу Пятровічу гэта ох як падабаецца...
Неўзабаве абвясцілі пасадку. Народ у салоне зашавяліўся, і гаворка перапынілася сама сабою.
3 Усходу ў Еўропу ляцець адно задавальненне: узляцеў у Ясейску ў сем раніцы, у сем раніцы ў Маскве і прызямліўся. 3 самалёта нядаўнія суседзі выйшлі зусім незнаёмымі людзьмі і, нават не зірнуўшы адзін на аднаго, разышліся ў розныя бакі, каб больш ніколі ў жыцці не сустрэцца.
7.
З’яўленне Малюты ў Ясейску не засталося незаўважаным не толькі сярод штабных Плаўскага, але і ў, што завецца, супраціўным лагеры. Народ, які атачаў Бяззубава, імгненна дапетрыў, што прайгралага губернатара спісалі ў тыраж і ніякіх судоў і перасудаў па выніках другога тура не будзе, так што ўсім, хто не поўны дурань, трэба тэрмінова, піхаючыся локцямі, прарывацца да цела новага абранніка і ўлюбёнца агульнанароднага. Словам, Ясейская губерня ўступала ў перыяд чарговага «міжлізня».
Традыцыйна расійскі чыноўнік чалавек ціхі і непрыметны. Скрабе сваім пёркам па паперцы і здымае з таго малую кропельку на годны пражытак. I Бога не забывае, і з начальствам дзеліцца. А што паробіш, ужо такія яны, бюракратавы палестыны: сам узяў, другому дай, ды і начальства не забывай! Прытрымлівайся гэтай граматыкі, і ўсё ў цябе будзе па-добраму. Толькі зусім ужо ліхвяр ды неразумны стане вымагаць у звычайнага сярэдненькага небаракі яго няправедныя срэбнікі. He, такога ў прыстойнай установе або дэпартаменце зроду не вадзілася ні ў былыя, ні ў цяперашнія часы. Праўда, чаго ўжо грашыць, у акругах і цяпер могуць, разам з зубамі грош выбіць, тут вам не там! Ну яшчэ могуць іншага разу пракурорскія або грэфаўскія павесяліцца, а так найпоўная цішыня.
Асабліва такая мілата прыкметная ў правінцыі. Там народ прывучаны, і даплату за прыспешванне ў вырашэнні любога пытання нясе спраўна. Галоўнае, што ні просьбіту, ні чыноўніку і ў галаву не прыйдзе, быццам
яны якія злыдні. Проста той няшчасны канверт, за якім так ганяюцца шэра-валошкавыя, з зайздрасці, што нічога іншага, больш талковага, чым рыцца ў чужой бялізне, у жыцці і рабіць не ўмеюць; дык вось канверцік гэты служыць своеасаблівым мастком, запарукай таго, што справа вашая будзе выкананая і абавязкова ў спрыяльны для вас бок. Усё робіцца па вякамі заведзенаму да ўзаемнага задавальнення бакоў чыну. Страта ж невялікая выйшла, a палічы, у якім прыбытку застаўся! У канцылярыю ідуць не аддаваць сваё, апошняе, крэўнае, а прасіць дазволу на прырост капіталаў ці дастатку. Так што драбок даў каравай утаптаў! I што ў гэтым крамольнага? He, не чыноўнік у сваім ліхаімстве вінаваты, а хітрае вышэйшае кіраўніцтва дзяржавы, якое яго, свайго, можна сказаць, прымусовага аратая, гнобіць і ў чорным целе трымае.
Як і ўвесь люд. На чыноўніцкі заробак, што партыкулярнага, што вайсковага служакі, кватэру прыстойную не купіш, ды што прыстойную, і непрыстойную таксама, дзеткам адукацыю не аплоціш, адпачыць на курортах не зможаш. А на пенсію выйдзеш яе нашыя разумнікі-дэпутаты завуць тэрмінам дажывання дык асабліва доўга не нажывешся, і, калі хто не дапаможа, то і пахаваць па-чалавечы не будзе на што. Аб гэтым і баліць галава ў канцэлярыста.
А тут форменная катастрофа. Улада змяняецца! I прытым не проста мясцовы міжсабойчык: пааблівалі адзін аднаго памыямі, як у былыя часы на справаздачных пленумах крайкома, схадзілі пасля гэтага ў лазенку пасядзелі за міравым сталом і жыві сабе спакойна далей да наступнага справаздачнага. А тут справа труба чужынец наступае! Чужынец, ён, вядома, чужых не любіць, а чужыя яму ўсе, хто не свае. I ў першую чаргу мясцовае, так бы мовіць, абарыгеннае насельніцтва.
У Плаўскага сваіх у Ясейскім краі не было. Ды і адкуль ім было ўзяцца? Мясцовыя калабарацыяністы, якія кінуліся ў добраахвотныя памагатыя, як правіла, не лічацца. Такія сяк-так прыдатныя толькі падчас выбарчых баталій, а ў мірным паўсядзённым жыцці падыходзяць хіба што на ролю дробных паліцаяў. Вось і пацёк служылы люд па-буйней у «Кастрычніцкую», каб любымі шляхамі прымазацца да блізкага круга перадінаўгурацыйнай асобы.
Але не ў «Кастрычніцкай» вырашаліся гэтыя пытанні. У гасцініцы запраўляла пакінутае Аляксеем Віктаравічам без нагляду дробнае паскуддзе ў асобах Якава, Басіра, рыжай Гэлы, Арыны Сяргееўны, поўнай дамы старэчага ўзросту з вострымі вочкамі і тонкім рухомым носам, якая ўсё жагналася і ўсёчасна сплёўвала праз левае плячо. Арына Сяргееўна звала сябе «маці салдац кая» і ўсіх менавала няйначай як «сыночак» або «дзетачка». На ладным ейным бюсце зіхцелі нейкія медалі і казачыя «пацешныя» крыжы. У адным з далёкіх, слаба асветленых кутоў гасцінічнага холу не-не дый мільгацела худая падцягнутая фігура будучага ўсемагутнага начальніка контрвыведкі Плаўскага Ляскаля, увогуле добрага ўкраінскага хлопца, з дзіўным, зусім не хахляцкім прозвішчам. Нават былы калега і корыш Малюты Валер Ліцвінаў і той, не ўтрымаўшыся ад спакусы, прымаў духавенства і казацтва, абяцаючы падтрымку і ўсялякае заступніцтва.
Плаўскі з самымі блізкімі людзьмі, адразу ж пасля другога тура перабраўся ў афіцыйную рэзідэнцыю Прэзідэнта Расіі, якая размяшчаецца непадалёк ад Ясейска, на маляўнічым беразе вялікай сібірскай ракі.
Такія рэзідэнцыі пачалі будаваць яшчэ пры Хрушчове, які першым з савецкіх кіраўнікоў вырашыў праінспектаваць работу партпадданых непасрэдна на месцах. Да гэтага асабіста аглядаць імперыю было прынята толькі ў нярускіх Раманавых, ні Ульянаў, ні Джугашвілі, пры ўсёй іхняй людаедскай любові да народу, у гэты самы народ ніколі не хадзілі.
Мелася такая рэзідэнцыя і ў Ясейскім краі. Уяўляла яна сабою вялізную, абгароджаную і добра ахоўную тэрыторыю ўзбярэжнага хваёвага бору, на берагавой лініі якога былі выбудаваныя вельмі сціплыя па маскоўскіх мерках драўляныя катэджы і два капітальныя каменныя дамы. Яны ж, уласна, і з’яўляліся афіцыйнай рэзідэнцыяй прэзідэнта.
Блізкае кола не без цяжкасці адгаварыла Плаўскага заняць апартаменты Гаранта Канстытуцыі, націскаючы на тое, што з нядаўняга часу, пры ўсёй ягонай цяперашняй велічы, ён усё ж з’яўляецца васалам пакуль яшчэ ўсёмагутнай Масквы. Самы забойны аргумент нечакана адшукаў Саша Укольнік, не міргнуўшы вокам задаўшы наіўнае пытанне:
А вы, Іван Паўлавіч, калі станеце прэзідэнтам, каму-небудзь дазволіце спаць на сваім ложку?
Чаго?! гыркнуў генерал і размясціўся ў суседніх, не меней шыкоўных апартаментах.
Гэтай раніцай ужо даўно скончыўся сняданак, але едакі, ссунуўшы ўбок талеркі з недаедзенымі амлетамі і кашамі, выправодзіўшы збянтэжаных пакаёвак і кухароў, прыставіўшы да дзвярэй ахову з сваіх людзей і гучней уключыўшы тэлевізар, згрудзіліся на адным канцы доўгага абедзеннага стала. Вырашалася самае галоўнае пытанне кадравае.
Іван Паўлавіч, Іван Паўлавіч! Вы падумайце добранька, у хвалявапні крывіў рот Аляксей Віктаравіч, аддаць месца нама па фінансах і эканоміцы нейкаму чужынцу...