Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Раніцай, як ні ў чым не бывала, узышло радаснае і бестурботнае, нібы ўсмешка ідыёта, сонца. Яно абыякава жмурылася на ўчынены ўначы рэзрух.
Людзі, бяспечнейшыя са стварэнняў, якія калі-небудзь жылі на зямлі, прабягалі на заклік сваіх штодзённых спраў пакручанымі вуліцамі і, кінуўшы мімалётны погляд на раздушаныя дрэвамі машыны, у душы радаваліся свайму безграшоўю, што не дае магчымасці абзавесціся ўласным аўтатранспартам, і, з палёгкай уздыхнуўшы, спяшаліся на тралейбусныя прыпынкі. I толькі тут, не знайшоўшы на месцы звыклыя рагатыя вагоны, пачыналі гучна абурацца. Дзесьці бліжэй пад абед дабраўшыся да месца працы, народ з круглымі вачыма апраўдваў спазненне жудаснай бурай, якая, аказваецца, уначы (а мы спалі і нічога не чулі!) ледзь было не садзьмула іх родны горад з твару Сярэднееўрапейскага ўзвышша...
Праблемы горада гэта праблемы гарадскіх службаў, і асобна ўзятага чалавека, як правіла, не тычацца, як не тычацца яго наступствы цунамі ў Інданэзіі або наступствы выбараў прэзідэнта ва ўласнай краіне. Падзея адбылася, здзейснілася, пра яе пагаварылі і дружна забылі. Так было і пасля той страшнай начы. Стараннямі гарадскога галавы ў самыя кароткія тэрміны ў сталіцы ўсё было прыбрана, вычышчана, адрэстаўравана, на што з гарадской скарбонкі забралі адпаведныя сродкі, якіх з лішкам хапіла б на ўзвядзенне новага, тысячаў на чатырыста жыхароў, горада. Вядома ж, гэтыя грошы гораду былі кампенсаваныя з дзяржбюджэту а прасцей гаворачы, са сродкаў ускрайкавых тэрыторый неабсяжнай краіны. Там прыродныя катаклізмы з’ява звыклая, народ прасцейшы, ды і ад чужога вока далей. Так што клёны, якія выстаялі на ўзбярэжнай, выкарчавалі, ямы засыпалі і разбілі на іх месцы кветнікі, зуб’е сцяне ўставілі, дахі паправілі, месцам прыстанкаў мёртвых вярнулі першародны выгляд, балазе сваякі, як мурашы,
набеглі збіраць, ратаваць і аднаўляць свае дамы скрухі. I ўсё. Бура забылася. Метэаролагі, як заўсёды, растлумачылі прычыны яе ўзнікнення перападамі атмасфернага ціску, сутыкненнем халодных і цёплых франтоў, і гэтага навуковага цемрашальства аказалася дастаткова, каб людзі ў яго паверылі. Толькі некалькі гарадскіх вар’ятаў ды з дзесятак празорлівых, састарэлых і таму ўжо не баязлівых бацюшкаў пачалі нешта невыразна бубніць аб знаку Божым, аб яго папушчальніцтве, а самыя буйныя і лядашчыя са страхам заяўлялі аб наведванні горада галоўным Супастатам, самім Люцыпарам. He магла, маўляў, простая бура пазбіваць крыжы на шматлікіх цэрквах, вунь колькі і якіх вятругаў было дагэтуль, а крыжы стагоддзямі стаялі, а тут на табе уадначас і вобзем! He, нездарма гэта ўсё, па грахах і справах нашых аддаецца! I праломы ў Крамлёўскай сцяне невыпадковыя, ці так ужо й проста яе дрэўцам прабіць можна? Нібыта яна не крэпасць, не цвержа? Яе вунь бальшавікі з гарматаў разбамбіць не змаглі, а тут гнуткай вершалінай клёну цэглішча развярнула! Быць такога не можа! Відаць, сам рагаты хадзіў туды! Ох, не ўсё чыста сёння за гэтай сцяной, а туды ж адвеку імкнуць мары й надзеі народныя! Маліся, маліся, Русь праваслаўная, і іншаслаўная маліся, як умееш, бо не ведаеш ты, што будзе, і чаму хмара тая прыйшла з паўночнага захаду.
11.
Інаўгурацыя з чужога, незразумелага і цяжкавымоўнага слова ў расійскай свядомасці хутка ператварылася ў сінонім пышнага свята з добрай, зацяжной п’янкай. Асабліва гуляў і весяліўся службовы люд, для якога
ўсшэсце на кіруючае месца прэзідэнта, губернатара, мэра або іншага галавы азначаў канчатак Міжлізня адпаведнага ўзроўню. Нарэшце пасля столькіх хваляванняў, інтрыгаў і подласцяў з’явілася новая ўладная срака, якую, паводле старажытнай традыцыі, належыла надалей абходжваць сваім чыноўным языком, служачы ёй і пакланяючыся. Ну, а ўжо калі табе зрабілі ласку паклікаць на само таемства зыходу ўлады на абранніка лёсу, то весялосці тваёй і аптымізму не павінна быць ні канца ні краю.
Вялікая канцэртная зала, ВКЗ, Ясейска гула, як вулей. Старая краёвая знаць чынна фланіравала па прасторных і светлых вестыбюлях, пачціва і вельмі стрымана вітаючыся, бо ніхто яіпчэ дакладна не ведаў, кім заўтра будзеш ты, а кім былы сутаварыш, які няшчыра ўсміхнуўся табе. Заўважыўшы сярод залы невялікі кружок, у цэнтры якога нязменна знаходзіўся хто-небудзь з тых, хто прыехаў з Плаўскім, мясцовыя бачком падкатвалі і ўважліва прыслухоўваліся да размоў, як правіла, небагата апранутага, у стаптаных чаравіках спадара, які з бляскам у вачах нёс часам поўнае глупства. Але паспрабуй жа ты разбярыся, што цяпер глупства, а што рацыяналыіае зерне, з якога і павінна цудоўным чынам вырасці мадэль айчыннага капіталізму з дазаванай дэмакратыяй.
Цырымонія ўступлення на пасаду новага, шаснаццатага губернатара Ясейскага краю была абстаўленая з належнай такому выпадку пышнасцю. Цэлы сімфанічны аркестр іграў урачыстую музыку, сцэна была задрапаваная дзяржаўнымі сцягамі і дзяржаўнымі арламі, бо ўласных гербаў і сцягоў у краі яшчэ не было. Афіцыйную Маскву прадстаўляў Галоўны кантралёр прэзідэнта Платонаў Мікалай Платонавіч, які заняў гэты пост
пасля сыходу Пужына, а да гэтага служыў у Мікалая Мікалаевіча намеснікам. Чалавек з органаў, да публічнай палітыкі ніякага дачынення не меў. У назапашвальніку для адмыслова ганаровых гасцей ён нервова церабіў накрухмаленую сурвэтку, піў ваду і ад нязвыклай для тутэйшых месцаў духмені неймаверна пацеў, шэры пінжак, які страціў форму, даўно не прасаваныя штаны і штохвіліннае заглядванне ў чырвоную тэчку рабілі яго доўгую, няскладную фігуру смешнай і шкадобнай. Мікалай Платонавіч разумеў усю ўскладзеную на яго адказнасць і болып за ўсё баяўся што-небудзь наблытаць пры абвяшчэнні прэзідэнцкага віншавання. Дапамагаць і асіставаць яму ў гэтай справе быў прызначаны Замойленка Леанід Сяргеевіч, нізкарослы худзенькі чалавек з неадрознай у натоўпе знешнасцю, які некалі служыў дырэктарам сірочага прытулку аднаго з сібірскіх гарадоў. У свой цяперашні кабінет на Старой плошчы Леанід Сяргеевіч быў падняты сілай першай хвалі айчыннай дэмакратыі. За шэсць гадоў свайго знаходжання ў Маскве правінцыйная ціхоня ўмудрыўся зрабіць галавакружную кар’еру і займаў пост начальніка галоўнага ўпраўлення правінцый, і, як пагаворвалі дасведчаныя людзі, гэтая пасада не была для яго мяжой. Запарукай такой упэўненасці быў той факт, што за ўвесь свой чынавенскі век Леанід Сяргеевіч не прыняў ні аднаго самастойнага рашэння.
Малюта, хоць яго афіцыйнае прызначэнне пакуль яшчэ не адбылося, трымаўся бліжэй да афіцыйных масквічоў, вырашыўшы пра сябе, што для карысці справы, мабыць, варта зрабіць на іх добрае ўражанне. Да прызначанага часу народ не спяшаючыся пачаў падцягвацца ў вялікую падковападобную залу, падзеленую амаль напалову шырокім папярочным праходам, на якім і раз-
мяшчаліся крэслы самага прэстыжнага раду. У цэнтры размясціўся генерал з жонкай, справа і злева ад губернатарскай пары расселіся ганаровыя госці. Малюту таксама вызначылі месца ў гэтым радзе недалёка ад правага краю. Ледзь далей, відавочна, бянтэжачыся, сціпла сядзеў Дракаў. Малады хударлявы, са злёгку выцягнутым тварам, ярка выяўленымі скуламі, уважлівымі, чэпкімі вачыма, ён не рабіў уражання монстра, якім яго малявалі міліцэйскія зводкі і людскія плёткі. Дарагі гарнітур сядзеў на ім няскладна, было відаць, што да вопраткі падобнага крою ён яшчэ не асабліва прывык.
I вось ён, пачатак урачыстасці! Святло ў зале паступова згасае, міжволі прыкоўваючы ўвагу да зіхоткай сцэны, і цішыню ўзрываюць урачыстыя гукі гімна. Гэтая дзяржаўная музыка, закліканая ўвасабляць моц і веліч дзяржавы, у апошні час выклікала ў Скураша супярэчлівыя пачуцці. Старая мелодыя непазбежна цягнула з памяці і старыя словы: «Саюз непарушны рэспублік свабодных...». Так што замест судакранання да вялікіх спраў у душы нараджалася форменная настальгія з гаркавым прысмакам прыкрасці на цяперашніх уладароў, якія самі нічога вартага прыдумаць не могуць, а толькі прыбіраюцца ў чужыя абноскі.
3 першымі гукамі гімна зала, як прынята ў падобных выпадках, дружна ўстала, і ў гэты ж самы час з бакавых дзвярэй па цэнтральным праходзе, не звяртаючы ўвагі на дзяржаўную песню, да свайго месца ганарліва гірайшла Ала Пугачова, запрошаная на ўрачыстасці самім генералам. Толькі ашаламляльных памераў капялюш хаваў яе самазадаволеную і злёгку гарэзную ўсмешку. Калі б хтосьці назіраў за тым, што адбываецца, не чуючы гуку, ну, дапусцім, глухі, перад ім паўстала б найзабаўная карціна: у залу ўваходзіць Прымадо-
на, і ўвесь народ, начале з губернатарскай парай, урачыста ўстае. Злыя языкі потым доўга абсасвалі гэты анекдот, а Плаўскаму Ала Барысаўна з таго моманту рэзка перастала падабацца.
Але на гэтым казусы генеральскай інаўгурацыі не скончыліся. Усклаўшы сваю вялізную лапу на Канстытуцыю, Іван Паўлавіч прагыркаў кароткі тэкст клятвы, звернутай да жыхароў краю, пасля чаго, паводле сцэнара, на сцэне з’явіўся ўладыка Яўлагій, тады яшчэ ў чыне біскупа Ясейскага і Тунгускага. Праспяваўшы прыемным барытонам належныя на такі выпадак малітвы, ён урачыста дабраславіў генерал-губернатара на подзвіг богадагоднага служэння народу выявай Хрыста Уседзяржыцеля і па звычцы працягнуў абраз для цалавання, чым настолькі збянтэжыў Плаўскага, які не верыў ні ў чорта, ні ў бога, і той замёр у здзіўленні. Неапраўданая паўза зацягвалася, з залы, з першых шэрагаў, спрабуючы выправіць становішча, прыняліся падказваць, хто як мог, і, як заўсёды ў такіх выпадках, недарэчы. Між тым архірэй, успрыняўшы замяшанне Плаўскага як запрашэнне мовіць слова, павярнуўшыся да залы, зрыхтаваўся піхнуць пропаведзь. Па шэрагах пракаціўся лёгкі шум адчаю. Мясцовы люд, добра дасведчаны аб прыхільнасці свайго біскупа да публічнай пустагаварылыіі, прадчуваючы весялуху, застыў у чаканні. Сітуацыю выратаваў вядучы. Спрытна адціснуўшы ўладыку ад стацыянарнага мікрафона, ён гучна абвясціў павесялелай публіцы:
Дзякуем нашаму архірэю за духоўнае пажаданне губернатару. А зараз слова даецца Галоўнаму кантралёру Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Платонаву Мікалаю Платонавічу.
Усе з палягчэннем уздыхнулі. Уладыка, трымаючыся
з усіх сілаў, каб не раз’юшыцца, з відавочнай крыўдай накіраваўся ў правую кулісу. Але тут галоўны кантралёр, які ў гэты самы момант паднімаўся на сцэну, нечакана спатыкнуўся на прыступцы і ледзь было не расцягнуўся яму насустрач. Сур’ёзнасці гэта прысутным яўна не дадало.