Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Што вы, што вы, і ніколечкі я вас крыўдзіць не збіраўся, лісой заюліў дараднік, калі я што і раблю, дык толькі дзеля вас, а за гэта вы мяне можаце і караць, і звальняць, воля ваша. Мне галоўнае Плаўскага для будучыні захаваць і дапамагчы яму ажыццявіць наканаваную яму місію!
Гук крокаў і галасы паступова сціхлі.
Малюта сядзеў, нібы статуя, баючыся дыхаць поўнымі грудзьмі. Толькі цяпер ён адчуў, што змакрэў ад напругі, і, пасядзеўшы яшчэ хвілін пятнаццаць у сваёй схованцы, балазе, ужо амаль сцямнела, ён пераскочыў праз невысокія поручні і пачаў спускацца да ракі па стромкім касагоры, засеяным невысокай травой. Ля самой вады шэра цьмела выкладзеная штучным каменем сцяжынка.
Грамадзянін, хто вы такі і што тут робіце? нечакана пачуўся голас, і з ценю на дарожку выйшаў міліцыянер.
Фу ты чорт! міжволі вырвалася ў Скураша, -
напалохаў, ды госць я, госць, вось пайшоў прагуляцца, але, відаць, з перабору заблукаў. Як мне адгэтуль выбрацца? «Гэтага толькі не хапала, падумаў ён пра сябе, цікава, ці заўважыў мент, адкуль я спускаюся?» Ты лешв падкажы, як мне да ўсёй добрай кампаніі дабрацца?
Ды што тут падказваць, ідзіце прама, там будзе лесвіца ўверх, вось па ёй і падымайцеся, якраз у першы корпус і ўпрэцеся. А яшчэ лепш, я вас сам суправаджу. Выбачайце, служба.
Добра, давай суправаджай, спрабуючы намаляваць у голасе нецвярозыя ноткі, пагадзіўся Малюта. Эх, прыгажосць у вас тут неапісальная.
Гэта ў вас там, у Маскве, прыгажосць, а ў нас, што? У нас дзічына галімая. Так, дзянёк-другі прыродай палюбавацца, а вось жыць тут, ды яшчэ ў якойнебудзь таёжнай вёсцы, не давядзі Госпадзі! міліцыянер замоўк, ці то спалохаўшыся адкрытасці з незнаёмцам, ці то ўспомніўшы сваю вёсачку. Вы б, гэта, працягнуў ён, па траве б пабойваліся ўначы хадзіць...
А што такое, змеі?
Ды якія змеі, з іроніяй у голасе адазваўся ці то суправаджаты, ці то канваір, кляшчы ў нас тут інцэфалітныя лютуюць. Вы калі ў памяшканне прыйдзеце у туалет, або ў свой нумар не саромейцеся, распраніцеся ды папрасіце каго-небудзь вас з заду агледзець. Клешч, ён, набрыдзь, зацішныя месцы любіць падпахі або, прабачце ўжо, машонку. Так што я вам раю: абавязкова агледзьцеся, яны, сцярвозьг, новенькіх любяць. Хоць у нас тут і труцілі вясной, а падстрахавацца ўсёткі варта.
У Малюты адразу ўсё зачасалася. Пачало амаль выразна здавацца, што па яго ўраз астыламу целу запоўзалі нейкія невядомыя казуркі.
Слухай, ты мяне так не палохай, з мяне прэч хмель ураз зляцеў! Што, сапраўды так усё сур’ёзна?
Дзіўны вы чалавек, што ж я вас, як дзіцё малое палохаць бы пачаў? Вы ж начальнік, ды яшчэ са сталіцы... Ну вось і дайшлі.
Ля прыступак іх сустрэў яшчэ адзін вартавы парадку, а з ім і начальнік аховы Плаўскага, голены налыса, амаль квадратны здаравяка з немудрагелістым польскім прозвішчам Камінскі.
Ну, слава Богу, Малюта Максімавіч, а мы вас ужо абшукаліся. Шэф стаў турбавацца, гаворыць, можа нашае будучае гасударава вока выкралі мясцовыя распусныя дзяўчыны?
Ды не, Іёнадзь Адамавіч, якія дзяўчыны, вунь служывы гаворыць, што калі хто і адсмокча, дык толькі клешч, і той інцэфалітны, усміхнуўся Малюта.
Яны вам нагавораць, слухайце іх болып. Увесь участак разоў тры труцілі, так што кляшчы малаверагодныя, хоць агледзецца на ўсякі выпадак не зашкодзіла б...
Вось і я аб тым жа, ажывіўся было міліцыянер.
А вось цябе персанальна ніхто і не пытае, не занадта ласкава адазваўся Камінскі. Глядзі, калі пакусаў начальніка клешч, адказваць табе давядзецца.
Ды будзе вам, Генадзь Адамавіч, хадзем. А вам вялікі дзякуй за дапамогу, павярнуўся Малюта да пануранага сяржанта і працягнуў руку.
Хадзем, хадзем, ледзь не перабіваючы поціск рукі, прыспешыў Камінскі і літаральна праз пару крокаў, не паніжаючы голасу, відавочна, для таго, каб яго чулі астатнія, з дакорам дадаў, вы так нам усю дысцыпліну і субардынацыю парушыце. Няма чаго з імі ручкацца, хай ведаюць сваё месца. A то добра ўладка-
валіся: учора аднаму служылі, а сёння іншаму! Дармаеды! На Каўказ іх трэба, хай трохі растрасуцца.
Малюта яшчэ з вайсковых часоў прывык ставіцца да салдата з павагай, і ў іншым становішчы абавязкова ўступіўся б за толькі што незаслужана абражаных служак, але цяпер яму было яўна не да гэтага, і ён прамаўчаў.
Малюта Максімавіч, ды не хвалюйцеся вы так наконт кляшчэй! Шэф загадаў усім збірацца ў лазню, каб заўтра, так сказаць, з чыстымі намерамі і светлымі галовамі прыняцца за святую справу, там і паглядзім, ці прысмактаўся хто да вас, a то, можа, сапраўды кляшчыху грудастую клікнуць. Тут яны крамяныя і сталічных ох як мілуюць, спадзяюцца, дурніцы, што западзе на іх хто ды з сабою ў Маскву павязе.
He ўжо, дабрэйшы Генадзь Адамавіч, платнымі паслугамі двухногіх кляшчых, як вы ўдала выказаліся, ніколі не карыстаўся і вам не раю, ужо як-небудзь патрываю да жонкі.
Ну, воля ваша, наша справа прапанаваць. Дзе лазня, ведаеце?
Прыблізна...
Тады да сустрэчы, а калі раздумаецеся наконт дзяўчынак...
Позна мне ўжо раздумвацца. Дзякуй!
Малюта зашыбаваў па дарожцы да някідкага двухпавярховага будынка, дзе яму быў вызначаны нумар. Нарэшце, застаўшыся сам-насам, ён прыняўся абкатваць выпадкова атрыманую інфармацыю. У сухім астатку атрымлівалася, што Старыкаў са сваёй камандай вырашыў раптоўна пакончыць з небяспечным канкурэнтам і застацца непадзельным распарадчыкам генеральскай галавы і цела. Цісне ён на самую хворую і слабую клавішу ў губернатарскай душы, і, мяркуючы па ўсім, да-
цісне і свайго даможацца. Ведаць бы толькі, каго яны плануюць у чарговыя генеральныя саюзнікі на новым этапе. Ды і ці будзе ён, гэты новы этап? Можа, усё краем і абмяжуецца? Хоць, мяркуючы па ўсім, Плаўскі ўжо закусіў цуглі і бачыць сябе ў Крамлёўскім кабінеце. Вядома, дай-то Бог, а там глядзіш, і нам чаго-небудзь абламаецца. Ды марыцца яно заўсёды лёгка і прыемна, але што мне цяпер рабіць? Ну ўжо ж не тэлефанаваць у Маскву! Спачатку дачакайся прызначэння, прыязджай у край, зацвердзіся, а там паглядзім, што да чаго.
На ўсякі выпадак пакруціўшыся галышом перад люстэркам і кляшчэй не выявіўшы, Малюта пераапрануўся ў спартовы гарнітур і падаўся ў лазню. Ен выдатна памятаў, што для генерала ёсць два святыя дзействы рыбалка і лазня.
Задумаўшыся, Малюта ледзь было не сутыкнуўся са Старыкавым і Дракавым, якія павольна прогульваліся ля корпуса.
А вось і Малюта Максімавіч, наш будучы намеснік Прэзідэнта ў краі, важна расцягваючы словы, прагнусавіў Аляксей Віктаравіч, пазнаёмцеся, праіпу вас.
Дракаў дэпутат заканадаўчага краявога схода.
Скураш, пакуль нікуды не прызначаны госць губернатара, паціскаючы працягнутую руку, сказаў Малюта.
Ну, вось і выдатна, вы галоўнае, не забудзьце, хто вас пазнаёміў... укруціў Старыкаў.
Дзякуй, Аляксей Віктаравіч, хітнуў галавой Малюта, а то мы сёння ўвесь дзень з Паўлам Пятровічам то там, то тут сутыкаемся, а прадставіць нас адзін аднаму так ніхто і не знайшоў часу. Вось вы, з уласцівай вам празарлівасцю, і ўхілілі гэтую прыкрую няёмкасць.
Так, вядома, дзякуй вам, Аляксей Віктаравіч, трохі ў hoc прабубніў Павел, ну дык я пайду, a то яшчэ справы ёсць. Значыць, мы з вамі дамовіліся, заўтра абедаем у мяме дома. Я сам чаго-небудзь смачненькага старадаўняга згламэздаю. Чакаю. А вы прабачце, паварочваючыся да Скураша, працягнуў Дракаў, што так і не пагаварылі пакуль, можа, заўтра, можа, яшчэ калі, добра? Думаю, што, э-э-э, часу ў нас будзе ўдосталь.
«Мабыць, для мяне Дракава на сёння ўжо звышдастаткова! Але Старыкаў красавец, круціцца, як кацянё, такому атруты ў гарбату блізкаму капнуць раз плюнуць! Цікава б паслухаць, аб чым яны там за Пашыным абедзенным сталом гаварыць будуць», як бы гіадрахаваў Малюта, ідучы да лазні. Яму чамусьці было трошкі шкада гэтага неспрактыкаванага і шмат у чым наіўнага баксёра.
14.
Прызначэнне Малюты адбылося толькі ў жніўні. Ніякіх адмысловых інструкцый і пажаданняў пасля выхаду ўказа ён не атрымаў, у дзяржаўныя кабінеты запрошаны не быў, толысі будучы ягоны начальнік, якому невядома з якога перапуду, даручылі кантроль за намеснікамі, насіўся гга шостым пад’ездзе Старой плошчы з лямантам, што ў Ясейск не таго прызначылі, што ў Малюты дзірка ў галаве, і наогул ён бсзгаловы, але пераплюнуць волю першага нама кіраўніка не так і проста, а калі па-праўдзе, то ўсім было да балды. Дзяржаўная Масква рыхтавалася да чарговага шунтавання, і нікога чужыя праблемы не цікавілі. Гэта пазней ужо, паблукаўшы па калідорах улады, Скураш стаў здагадвацца аб
праўдзівых прычынах тых даўніх стогнаў рыжабародага начальніка з пыхкай люлькай, а прычына была банальнай і старэй свету: салодкая пасада праплыла паблізу без усякай асабістай карысці і выгоды. Ох, і не ўзлюбілі яго за гэта ў родным упраўленні! А каму ты палюбішся, калі чужому кашальку аборт зрабіў? Толькі на другі год намесніцтва Малюта сцяміў, што да чаго, і пачаў вазіць у Маскву дары. Хай і дробныя, але заўсёды начальствам чаканыя. Так ужо ўладкованы чынавенскі свет: найнізкія валакуць вышэйшым, а тыя, у сваю чаргу, яшчэ болып высокім, і так да... аж і боязна ўявіць! Але як толькі Скураш лрыняў умовы гульні і пацягнуў, дык у яго тут жа па-свойску адсеклі кавалак бязлюднай тэрыторыі, балазе фармальныя падставы былі, і пасадзілі туды парачку яго былых падначаленых, надзяліўшы іх намеснікаўскімі статусамі. Вось так, не мыццём дык катаннем, начальства сваё выкружыла. Ды і Бог з ім, што на тых ліпавых суб’ектах людзей менш пражывала, чым у вялікай сталічнай шматпавярхоўцы, каго гэта хвалюе? Малюта даўно яшчэ напісаў дакладную аб ліквідацыі гэтых пацешных суб’ектаў, што жаруць бюджэтныя грошы, як кот Васіль дармовую смятану...
У Ясейску новага намесніка чакалі з кіпучым нецярпеннем, як калісьці даўно чакалі ў глухой правінцыі прыезду справядлівага пана: вось, маўляў, ён прыедзе і ўжо ўсіх развядзе. Як пазней аказалася, няўрымсцілася ўсім, а больш за ўсіх чакала новага аб’екта публічнага абсмоктвання пішучая брація, якая найперш чакала ад новага «царовага вока» адкрытых баталій з губернатарам і скарачэння генеральскага апетыту, які рос не па днях, а па гадзінах. I якое ж было ўсеагульнае расчараванне, калі прышлы чыноўнік закапаўся ў паперах, пачаў
сустракацца з простымі грамадзянамі, начыста адгарадзіўся ад журналістаў, прыняўся ездзіць па гарадах і весях і лётаць па нацыянальных пасёлках, станах і факторыях, куды не тое што масквічы, а і свае мясцовыя, раённага ўзроўню начальнікі раз у дзесяцігоддзе зазіралі парыбаліць ды папаляваць.