Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
вым; не ўжо, лепш ад граху далей. Гэта толькі аднаасобны ўладар Беларусі Лукашэнка па прастаце калгаснай мог перад сваімі дэпутатамі сардэчна ўскрыкнуць: «Усім прэзідзентам людзі як людзі папалісь, а мне дурні». У нас кіраўнік вушлы пайшоў: або салодка схлусіць, або прамаўчыць з кіслай усмешкай, або з-пад броў так зыркне, як сярпом па адным запаветным месцы шасне. Нашыя ад амерыкосаў хутка засвоілі: народ не выбіраюць, гэта народ выбірае, а з гэтага і адпаведная выснова: хоць і праціўна, ды трывай царом будзеш.
15.
У Плаўскага нешта адбылося са сном. Раней ніякія трывогі і нервовыя перанапружванні не маглі аддаліць хвіліны дабрадатнага забыцця, і генерал, як толькі яго галава дакраналася да падушкі, апускаўся ў моцны, здаровы сон з практычна поўнай адсутнасцю якіх бы там ні было сноў. Але, перакваліфікаваўшыся з бравага ваякі ў перыферыйныя губернатары, Іван Паўлавіч адчуў сябе не ў сваёй талерцы, і нервовая сістэма, хоць і загартаваная войнамі і стрэсамі, стала даваць збоі. Плаўскаму пачалі сніцца сны. Гэта да такой ступені здзівіла генерала, што ён, ад мільгацення недарэчных і, галоўнае, ніякім чынам ад яго не залежных малюнкаў пачаў прачынацца па начах і ў першыя секунды, блытаючы сон з рэалыіасцю, працягваў з кімсьці спрачацца, кагосьці лаяць або аддаваць распараджэнні. Пазней, ачухаўшыся і канчаткова агоўтаўшыся, ён доўга сядзеў у тупым здранцвенні на змятай пасцелі, дарэмна спрабуючы адшукаць логіку і першапрычыны таго, што яму толькі што прымроілася. He знайшоўшы адказу і не звязаўшы
канцы з канцамі, Іван Паўлавіч прымаўся псіхаваць, глынаць прама з бутэлькі свой любімы баржомі і хапаць цыгарэты. Пасля трох-чатырох зацяжак, нягледзячы на глыбокую ноч, ашуканы арганізм, атрымаўшы сваю належную пасля абуджэння порцыю нікаціну, аўтаматычна прыводзіў усе органы ў стан няспання, і аб хуткім вяртанні сну можна было забыць. Пашвэндаўшыся па пратакольна нясмачнаабстаўленай апачывалыіі, у чарговы раз пацешыўшыся адсутнасці на шырачэнным казённым ложку законнай жонкі, якая абавязкова пачала б прыставаць з пустымі пытаннямі і нрыдзіркамі, ён, заштурхнуўшы за спіну падушкі, спрабаваў чытаць, але, не маючы навыкаў рэгулярных зносінаў з кнігай, хутка стамляўся, таму ўсярэдзіне нараджалася адваротная хваля раздражнення, і ён зноў хапаўся за выратавальныя цыгарэты. Генерал быў чалавекам абавязковым і надзвычай выканаўчым, не важна, аддавалі каманды яму ці ён сам ставіў перад сабою нейкія мэты, усё гэта павінна было быць выканана і ў тэрмін. «Загад камандзіра і стараннасць падначаленага могуць горы звярнуць!» часцяком гаварыў ён. Аднак у гэтым новым і, чаго граху таіць, страшным праз сваю непрадказальнасць жыцці ўсё ў яго выходзіла неяк ііе так, нічога не сгюрылася і не давала патрэбных вынікаў. Ну, здавалася б, што яшчэ трэба: сабраў людзей, паставіў задачы, вызначыў сродкі, узгадніў, хто з кім узаемадзейнічае, удакладніў тэрміны дакладаў. Дык не сядзяць яны перад табой, вачыма лыпаюць, расходзяцца з заклапочанымі, незадаволенымі, як двухпудовыя гіры, рожамі, а галоўнае, ніхто і не паварушыцца, каб на паўсагнутых кінуцца выконваць губернатарскую волю. Усё ўразвалачку, усё з абмоўкамі, з абавязковымі паперамі, a то яшчэ, глядзіш, і пра неканстытуцыйнасць намякнуць,
або на рашэнні заканадаўчага збору ківаць пачнуць, словам, па вайсковых мерках поўны бардак. Вось і рулі губерняй з такімі ўпраўленцамі! Але самае паганае, што падобным чынам да справы ставяцца не толькі абарыгены, якія дасталіся яму па спадчыне. Яны чынушы старой закваскі, што з іх возьмеш? Шкодзяць, гады, і сабатуюць, памятаючы мінулую вольніцу і зладзейскую беспакаранасць, наравяць усё насуперак зрабіць. Агідна іншае: калі ўслед за мясцовымі дзяржымордамі падобную дробнамярэжыстую пазіцыю займаюць і новыя людзі, што прыбылі з ім! Вось дзе форменная подласць! Здавалася б, свае, а туды ж, так і глядзяць, як бы чаго для сябе ўрваць, накаламуціць, а справу, ім даручаную, завалакіціць. Хоць якія яны, к чорту, яго людзі! Таксама ўсе з бору па хвойцы. Таго той парэкамендаваў, гэтага гэты, а што паробіш, адмовіць немагчыма: і той, і другі, і трэці, і чацвёрты усе неяк удзельнічалі і ў ягонай раскрутцы, і ў фінансаванні яго выбарчых кампаній. А кампаній гэтых за пяцігодку было цэлых тры, і прытым якіх!
Выбарчыя баталіі ён любіў і заўсёды ўспамінаў з асаблівай ахвотай, як і кароткае сваё знаходжанне на вайне, дзе яму пару разоў ледзь не давялося загінуць. А што, выбары гэта тая ж вайна, толькі іншымі сродкамі і метадамі!
Але не пра новыя, самыя галоўныя выбары балела цяпер у яго галава. Трэба было ў абавязковым парадку ўладкаваць гэтую дурацкую правінцыю, зрабіць з яе цукерку, усім паказаць, што ён сабою ўяўляе як маштабны кіраўнік. Вось быў усюды бардак, а ён здолеў навесці парадак, даў людзям не толькі надзею, але і рэальны дастатак, а калі здолеў гэта зрабіць у краі, здолее ўправіцца і з усёй краінай. Калі б яму сказалі раней,
што абраннік народа настолькі несвабодны ў сваіх учынках і рашэннях, ён бы не толькі не паверыў, але і паслаў бы куды далей падобнага казачніка. А тут гэта прыйшлося выпрабоўваць на ўласнай скуры. Ды калі губернатар, вышэйшая службовая асоба правінцыі, з амаль неабмежаванай уладай, абраны народам так апутаны абавязацельствамі перад сваімі відавочнымі і таемнымі крэдыторамі, дык можна ўявіць, у якой залежнасці знаходзіцца першая асоба ўсёй дзяржавы. Страшна падумаць! А чаго ты хацеў? Калі няма за табой ні партыі з яе казной, ні спадчыны з заводамі і параходамі, тут ужо круціся-не круціся, а па няпісаных правілах усё роўна давядзецца камусьці прадавацца. Магчыма, у гэтым і тоіцца асноўная фішка народаўладдзя. Праціўна, але што рабіць, калі такая рэальнасць: ці сам пад каго-небудзь ляжаш, ці чакай, калі цябе хтосьці заўважыць і зробіць стаўку як на жвавага і перспектыўнага скакуна. Нездарма ж палітыку часта параўноўваюць з іпадромам. Хто і калі гэта прыдумаў, генерал не ведаў, але спінным мозгам адчуваў, што дэмакратыю ў сучаснай Расіі вынаходзілі не для таго, каб народ мог сам сабою кіраваць і жыць па справядлівасці, а цалкам для іншых мэтаў. Ён сам бачыў, што ўжо даўно ў нетрах роднай кампартыі самі сабою або падвуськаныя кімсьці паўсталі новыя сілы, заклапочаныя адзіным пытаннем: як бы ўладкаваць усё так, каб на законных падставах і, галоўнае, бяскроўна адна група ўдачлівых людзей магла адняць уладу і грошы ў другой падобнай групы. He гнаіць жа сабе падобных прахвостаў у лагерах ды склепах Лубянкі, свет не той і час не той. Напэўна, гэта і ёсць цывілізаваны падыход да праблемы ўлады. На хітрым Захадзе да гэтага дайшлі ўжо стагоддзі чатыры таму, а мы ў сваёй татаршчыне ўсё па даўніне мутузім адзін аднаго смя-
ротным боем. Нават бальшавікі і тыя, дарэчы, пачыналі з народаўладдзя, ды і Гітлер, здаецца, таксама.
«Што за трызненпе мне ў галаву лезе? думаў генерал, з азвярэннем гасячы чарговы недакурак у перапоўненай попельніцы. Можа, сказаць Старыкаву, хай сваіх шаманаў і всдзьмаў дашле, хоць бы сон нармалёвы аднавіўся, a то я сапраўды такімі тэмпамі не толькі да Крамля не дажыву, а, чаго добрага, месяцы праз тры ў тутэйшую дурку дагаджу. Хоць Масква Масквой, дурка дуркай, а пра дзень цяперашні трэба думаць, менавіта гэты дзень будучыню і корміць. Сапраўды, чахарда атрымоўваецца з кадрамі: аднаго раяць стаўлю, другога стаўлю, а трэцяга раяць трэба кагосьці з папярэдніх здымаць, штаты не гумовыя, кагосьці ссоўваць даводзіцца. А каго звольніш без шкоды самому сабе? Вакол адны засланцы, за кожным стаіць маё абяцанне, і калі што, не пазбегнуць крыўдаў. Трэба нешта тэрмінова прадпрымаць, інакш усё гэта табе можа вылезці бокам. Напэўна так, Палыч, звяртаючыся да сабе як бы збоку, працягнуў свае развагі Плаўскі, ён часта ў доўгіх дыялогах з сабою звяртаўся да гэтага няхітрага прыёму, садзіся і пішы тэзісы сваёй заўтрашняй нарады з ключавымі намамі і напраўленцамі. Пра бессань і планы на будучыню будзеш потым уздыхаць».
Hi ў чым не вінаватыя падушкі і кніга разляцеліся ўбакі, пустая бутэлька з-пад «Баржомі» глуха бухнулася на прыложкавы дыван. Прыступ кіпучай энергіі ахапіў генерала. Ён хутка прайшоў у кабінет, зачыніў акно, з якога ўжо цягнула гіерадсвіталыіай прахалодай і рачной волкасцю, сцепануўся і, накінуўшы на плечы куртку ад спартовага касцюма, прысеў за пісьмовы стол. Ручка сама сабою ліхаманкава заслізгала па клетках тоў-
стага праноўнага сшытка. Генерал пісаў доўга, перачытваў напісанае, закрэсліваў і зноў упісваў амаль тыя ж, толькі што закрэсленыя, словы. Прамучыўшыся такім чынам не меней паўгадзіны, ён з прыкрасцю шпурнуў ручку на стол. Далей дзесятка малазразумелых і агульных фразаў ён так і не прасунуўся, хоць скрэмзаў добрых чатыры старонкі, затое яго нясцерпна пацягнула ў сон. Баючыся выпусціць гэты дабрадатны момант, ён паспяшаўся назад у спальню. Астьглая пасцель абліла прыемнай прахалодай, і лёгкі сон мякка, па-кацінаму заплюшчыў ягоныя павекі.
Іёнсрал праспаў доўга, занепакоеная ахова, асцярожна зазірнуўшы ў спальню і ўбачыўшы, што губернатар мірна сапе, не стала перарываць ягонага адпачынку, a паведаміла ў горад, што шэф затрымаецца на нявызначаны час у сувязі з асобай занятасцю. Пацікавіцца, што за экстраная «занятасць» утварылася ў губернатара з раніцы, нікому і ў галаву не прыйшло. Заняты значыць заняты.
Плаўскі прачнуўся па-вайсковаму рэзка, як быццам усярэдзіне спрацавала сталёвая спружына. Зірнуўшы на вакзальнага выгляду гадзіннік, што вісеў над дзвярыма, ён прысвіснуў ад здзіўлення: ішла ўжо дванаццатая гадзіна.
Пазапланавая нарада кіруючага складу пачалася праз дзве гадзіны пасля прыбыцця галавы краю на працу. Кожнаму службоваму чалавеку здаўпа вядома, што няма нічога болып агіднага, чым пасляабедзенная нарада. Ды і як жа па-іншаму, калі разамлелы пасля абеду арганізм усякай чалавечай істоты абавязкова патрабаваў супакою, лёгкай дрымоты, да прыкладу, у курылцы завода, на ахапку духмянага сена, проста на цёплай, нагрэтай сонейкам зямліцы, на скураной канапцы ў пакоі адпачынку, ці ва ўтульным крэсле прама за працоўным ста-
лом, ці, у горшым выпадку, на скрыпучым расківаным крэсле звычайнага канцылярыста усё залежыла ад таго, хто ты ёсць у гэтым свеце і якой якасці і важкасці занятая табой пасада. I чаму гэта тонкія натуры паэтаў да гэтага часу ні разу не кранулі такую далікатную і пікантную тэму, як стан пасляабедзеннай чыноўнай душы? А гэтая запаветная гадзіна-другая ох як важная ў шэрым, звычайным жыцці папераводцы. О якія салодкія нядоўгія кляванні носам у лёгкім марыве чуткага сну, якія незвычайныя і дзёрзкія для казённых інтэр’ераў і строгіх кіруючых партрэтаў інтымныя гукі вантробнага сапення маладзенькай каляжанкі, а чаго каштуюць палахлівыя, прыглушаныя акалічнасцямі стогны ўсё ўмелай і адданай сакратаркі! Чым не ода ў славу ўрачыстасці жыцця і існасці!