Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Аляксей Віктаравіч, не прыпадабняйцеся абарыгенам, цвёрда абарваў яго Плаўскі. I я вас вельмі папрашу забыць гэтае дурацкае слова «чужынец»! У справах дзяржаўных няма ні чужынцаў, ні сваякоў, ёсць толькі патрэбныя і прафесійныя людзі. Усё, закрываем гэтую тэму. А Музадохаў са сваёй камандай закрывае эканамічную тэму. Так было абяцана Ювінашвілі за ягонае добраахвотнае ўкладанне ў нашую агульную справу...
Але ж Іван Паўлавіч! не сунімаўся Старыкаў.
Ніякіх «але»! адмахнуўся Плаўскі. Вы выдатна ведаеце, колькі ў нас уваліў гэты банк, а з улікам будучых праектаў і наогул гаварыць няма чаго! Так, гэта вырашылі, што там далей, Марына Альбертаўна?
Прамысловасць і будаўніцтва. Гэтую тэму прасіў Дракаў, зазірнуўшы ў свае запісы, нацягнутым голасам вымавіла жанчына. Ёй таксама не падабалася сённяшняя ўпартасць шэфа, які ўсё самае прынаднае раздаваў направа і налева. Але тут трэба добранька падумаць, наколькі гэта будзе выгадна нам, холадна дадала яна, не паднімаючы вачэй.
А што ён яшчэ просіць? закурваючы новую цыгарэту, кашляючы і жмурачыся ад дыму, спытаў Плаўскі.
О, ды шмат чаго! улез Старыкаў і, ускочыўшы, як малады салдат перад генералам, затараторыў: Прамысловасць раз, будаўніцтва два, паўночны завоз тры, курыраванне сілавых структур чатыры, лясны комплекс пяць, спорт шэсць! Ды ўсё, карацей, літаральна ўсё...
Выбачайце, што вас перабіваю! Ён яшчэ прапаноўвае адміністрацыю пераўтварыць ва ўрад краю са старшынёй на чале, умяшаўся дагэтуль маўклівы старэйшы брат Аляксандра Міхась Уколыпк.
Густыя бровы Плаўскага павольна папаўзлі ўверх.
He зразумеў. А губернатар што? У сэнсе, якія яму адводзяцца дзіцянараджалыіыя функціяі?
Іван Паўлавіч, дазвольце, я паспрабую наконт дзіцянараджальных функцый растлумачыць як эканаміст, абыякава вымавіла Марына.
Давай, табе гэтая тэма бліжэй, з’яхіднічаў Старыкаў.
Ідэя ўрада для нас вельмі прывабная, прапусціўшы калючасць між вушэй і ведаючы, што генералу падабаюцца непрыстойнасці, якія Аляксей Віктаравіч, каб патрафіць шэфу, укручвае пры любым зручным выпадку, працягнула эканамічная дама: Такія схемы: «губернатар урад заканадаўчы орган», даўно ўжо існуюць у многіх рэгіёнах і нядрэнна сябе зарэкамендавалі. У прынцыпе, гэта калька сістэмы дзяржаўнага кіравання, але ў меншым маштабе. Для нас, з улікам вашых далейшых планаў, гэта цалкам прымальна. Лічу, што і нам цалкам можна было б абкатаць гэтую схему.
Але з гэтым сгіяшацца мы не будзем, падагулыііў генерал, які не збіраўся ні з кім дзяліцца толькі што прываліўшай уладай. Вы пакуль думайце, пішыце законапраекты, прыцягвайце спецыялістаў. У цэлым прапанова аб урадзе заслугоўвае ўвагі, гэта сапраўды цікава, так Паўлу Пятровічу і перадайце. Дайце-ка мне пералік ягоных запытаў. Укольнік-малодшы моўчкі працягнуў губернатару аркушык. Да-а, тут і няўзброеным вокам відаць, што апетыт у саюзнічкаў відавочна зашкальвае. Нічога, падумаем і будзем зразаць...
Ды яму, бандыцкай рожы, наогул нічога даваць не трэба! узарваўся раптам Старыкаў. Знахабіўся зусім! Эканоміку яму аддай усю, але гэтага, аказваецца, мала! Яго, ці бачыце, яшчэ і прэм’ер-міністрам трэба паставіць! У турму яго трэба, Іван Паўлавіч! У турму!
Спыніць істэрыку! раўкнуў генерал, шандарахнуўшы кулаком па стале з такой сілай, што непрыбраны посуд падскочыў уверх, жаласна задзынкаўшы відэльцамі і гарбатнымі лыжачкамі. Мая вам парада, Аляксей Віктаравіч, не заманіцеся дзе-небудзь яшчэ несці падобную лухту! 3 Дракавым жарты дрэнныя. Яму пакуль пакідаем паўночны завоз, спорт, ну і сілавікоў...
Як сілавікоў? не сцішаўся Старыкаў, бандыту і сілавікоў?!
Глядзіце, я вас пры ўсіх папярэджваю, што падобныя рэплікі вас да дабра не давядуць. Увесь праваахоўны блок будзе пад пільным наглядам Ляскаля, але ён пакуль у гэтай вобласці ніхто, проста былы мснт невысокага палёту. Так што хай Дракаў прапаноўвае сваё, a Ляскаль пакуль за ім папрыглядае, заадно і досведу набярэцца, каб самому галаву адразу ў пельку не соваць.
А што будзем рабіць з прамысловасцю? спытала Марына Альбертаўна.
Па пытанні так хвалюючай усіх прамысловасці мы сёння прымем палавіністае рашэнне, голасам, які не церпіць пярэчання, заявіў Плаўскі.
А гэта як? шчыра здзівілася жанчына.
А вось так! шумна ўстаючы, падагульніў шэф. Я зараз еду на заслужаную мной рыбалку, а вы садзіцеся і выбудоўвайце ўвесь будучы штат да тэхпсрсаналу ўключна. I рыхтуйце прапанову па палавіністым рашэнні галоўнага эканамічнага пытання. Вось вам падказка: мы павінны яго дорага прадаць, пры гэтым заха-
ваўшы за сабою поўны кантроль. Без гэтага кантролю рабіць нам у краі няма чаго.
8.
Самалёт з Ясейска прылятаў па графіку. Малюта раптам адчуў, што пачынае хвалявацца. Учора позна ўвечары, калі ён выходзіў з кабінета Танінай, сённяшні дзень уяўляўся яму простым і зразумелым: прыехаў у аэрапорт, сустрэў губернатара, правёў да Старой плошчы, здаў з рук у рукі Перамозе Ігараўне і ўсё. А вось сёння чамусьці з самага абуджэння яго біў мандраж. У кішэні заверашчаў мабільнік.
Малюта Максімавіч?
Так, Скураш. Слухаю вас. Хто гэта?
Гэта з адміністрацыі прэзідэнта. Вы сустракаеце Плаўскага?
Так, сустракаю, толькі што абвесцілі пасадку самалёта. Як сустрэну, адразу ж ператэлефаную Танінай, як мы з ёй і ўмовіліся. А вы, прабачце, хто?
Таніну сёння адхілілі ад пасады ў сувязі з пераходам на іншую работу, пасля кароткай паўзы, выразна сказаў голас.
Што?!! у вачах Малюты пацямнела, ён імгненна ўявіў пабарвянелы твар генерала...
Ды вы не хвалюйцеся. Усе дамоўленасці застаюцца ў сіле. Сустракайце генерала і а чатырнаццатай гадзіне суправадзіце яго ў трэці пад’езд. Ведаеце, дзе гэта?
Так, вядома.
I вядзіце яго прама ў прыёмную Мікалая Мікалаевіча Пужына, які ўжо прызначаны замест ГТерамогі Ігараўны. Вы ўсё зразумелі?
Ды зразумеў, імкнучыся не выдаць голасам збянтэжанасць, вымавіў Скураш. Але Пужына я не ведаю. Мы толькі аднойчы мімаходам сустракаліся ў кабінеце мэра Ульянаграда.
Гэта не важна. Ён вас ведае. Поспеху. Галоўнае, наладжвайце вашага былога началыйка на пазітыў, вымавіў голас і адключыўся.
«Во справы!» Малюта затупаў па зале афіцыйных дэлегацый. Проста бздур нейкі! Чаму не патэлефанавала сама Перамога? Можа, тут крыецца нейкі падвох? ён пачаў названьваць Танінай, аднак усе яе тэлефоны, уключна з мабільным, глуха маўчалі. Так, мабыць, і не варта сёння тэлефанаваць апальнай знаёмай, гавораць, гэта кепская прыкмета. Галоўнае, супакоіцца, Плаўскаму падобная перамена павінна, па ўсёй бачнасці, спадабацца. Калі я толькі не памыляюся, гэты Пужын з чэкістаў, службу скончыў ні то маёрам, ні то падпалкоўнікам, і гэта ў сустрэчы, якая мае адбыцца, можа адыграць вельмі станоўчую ролю. Пры ўсіх раскладах генералу з палкоўнікам любых войскаў і службаў будзе размаўляць звыкла і лягчэй, чым з занудным грамадзянскім клеркам, а ўжо тым больш з дзяржаўнай матронай. Вось гэта я разумею кар’ерны рост: падпалкоўнік, намеснік мэра, галоўны кантралёр, першы намеснік Кіраўніка адміністрацыі! Вось гэта растуць людзі! Выходзіць, нездарма цябе сёння з раніцы латашыла, Скураш! Ну нічога, Пужын дык Пужын. Нам, крывічам, адзін хрэн...
Плаўскі прыляцеў разам з Ганнай Аляксандраўнай і Старыкавым. Жонцы губернатара быў пададзены асобны аўтамабіль, і яна адправілася па сваіх справах. ГІерасадзіўшы аднаго з ахоўнікаў у сваю машыну, Малюта
ўладкаваўся ў «мэрсэдэсе» Плаўскага і, з цяжкасцю суняўшы хваляванне, пачаў дакладваць абстаноўку, якая рэзка змянілася.
Дык кажаш, «ружовую кабетку» сыйшлі? Можа, гэта і добра. Баба ва ўладзе, ды яшчэ на рэгіёнах...
Іван Паўлавіч, можа, гэта яны адмыслова да вашага прыезду пастараліся, скарыстаўшыся паўзай, уставіў Малюта, для поўнага, так сказаць, замірэння? Трэба ж неяк аднаўляць з вамі стасункі, ды і Адміністрацыяй цяпер кіруе недурны чалавек, па чутках, хутка можа зяцем Цара зрабіцца...
Ды прычым тут зяць! раздражнёна выпаліў Старыкаў, які сядзеў побач з шэфам. Тут проста нейчая разумная разводка. На самастойныя гульні такога маштабу ваш былы калега-журналіст не здольны, на якую пасаду яго ні пастаў. У голасе Аляксея Віктаравіча адчувалася непрыхаваная прыкрасць, мабыць, нешта непапраўна бурылася ў яго загадзя выбудаваных схемах. I раптам яго нібы натхніла. А што калі гэта пачатак горшага варыянту, Іван Паўлавіч? Ваш кляты сябар вам даўно тэлефанаваў?
Ты думаеш, гэта ягоныя гульні? насцярожыўся Плаўскі.
А хто яго ведае, толькі на сувязь з ім выйсці варта, і лепш да візіту на Старую плошчу.
Малюта напружыўся кожнай сваёй часціцай, спрабуючы не прапусціць ніводнага слова з гэтай, як яму падавалася, вельмі важнай гутаркі. За кароткі час працы ў Радзе нацыянальнай стабільнасці ён толькі мімаходам судакрануўся з таемнымі механізмамі, якія прыводзяць у рух уладныя структуры. Як звычайны грамадзянін, які не валодае ніякімі таямніцамі, ён па наіўнасці яшчэ да нядаўняга часу верыў у існаванне ней-
кай вышэйшай дзяржаўнай справядлівасці, якая неспасціжнай выявай спускалася на ўладароў краіны, і тыя са звычайных смяротных цудоўным чынам ператвараюцца ў носьбітаў і распараднікаў народнай волі, заступнікаў і суддзяў сваіх падданых. Народная вера ў добрага і мудрага пана, камісара, начальніка, сакратара Палітбюро і, нарэшце, прэзідэнта працягвала спакойна жыць у народзе. I не было ў тым нічога выпадковага і незвычайнага, бо вера гэтая была замяшаная на такой грымучай сумесі, што і чэрці і лісліўцы паламалі б сабе шыі. У аснове векавой расійскай веры ў светлага Цара ляжала ўсё: і хрысціянства, і паганства, і асновы земляробскай супольнасці, і старажытныя цэхавыя традыцыі, і прыроджаны славянска-татарскі калектывізм, і амаль стогадовая ўраўнілаўка, а, галоўнае, звярыная нуда па волі і лепшай долі. Самае дзіўнае, што гэты круты замес нікуды не знік з душ людзей. Той старажытны і прасцяцкі чалавек па-ранейшаму жывы і, як тысячу гадоў назад, працягвае з тупой упартасцю абагаўляць дзяржаву і свайго ўладара, жадаючы бачыць у ім героя, жраца і ахвяру адначасова. I толькі акунуўшыся ў цёмную бездань самой улады, выпрабаваўшы на сваёй уласнай скуры ўсю яе брыдоту і подласць, чалавек становіцца відушчым, але гэта не прыносіць яму ні радасці, ні шчасця, ні дастатку. Боль і безвыходнасць пасяляюцца ў душы, цяжкасць і пакуты сумлення скалынаюць яе, a галоўнае, пачынае днямі і начамі тачыць страх. Страх уласнай няволі і безабароннасці.