Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Роўна ў тры начы Малюта быў у сваім кабінеце.
Наогул, трэба адзначыць, на новую каманду, якая прыйшла на Старую плошчу разам з Плаўскім, «перша-
бытнікі» глядзелі як на непаразуменне. Ім было няўцям, што робяць тут гэтыя людзі? Чаму прыходзяць да світання, а сыходзяць далёка за поўнач? За іхнімі спінамі часта чулася: ды часовыя, маўляў, яны, такія ў нас доўга не затрымліваюцца. I паўгода не пройдзе, як загрымяць разам са сваім выскачкай-шэфам.
Ахова і служба бяспекі таксама напачатку тузаліся, прасочваючы ў начных зборышчах крамолу, будзіла высокае начальства, а яно з перапуду ляцела дакладваць на саноўныя падмаскоўныя лецішчы.
Вось і сёння ветлівы заспаны прапаршчык доўга разглядваў службовае пасведчанне Малюты, потым кудысьці патэлефанаваў і толькі пасля гэтага, папрасіўшы прабачэння, адкрыў вароты, прапускаючы машыну.
«Так, не надта тут давяраюць нашаму шэфу, і з кожным днём гэты давер, падаецца, “узрастае”».
Узяўшы сякія-такія паперы, пераклаўшы найболей важнае са скрыняў стала ў сейф, у тры дваццаць ён спусціўся ў прыёмную.
Народу было няшмат. Падпарадкоўваючыся законам раніцы, усе гаварылі напаўголасу. Дакладна ў прызначаны час на парозе з’явіўся Яўлампаў і, дэманстратыўна зірнуўшы на гадзіннік, капіруючы шэфа, вымавіў:
Спадары, спускаемся ўніз, садзімся ў аўтобус, тых, хто спозніцца, не чакаем. Брахманінаў, дзе прэса?
Будзе ў аэрапорце.
Усе не спяшаючыся зрушыліся да ліфтаў.
Малюта Максімавіч, ужо ў спіну паклікаў дзяжурны ў гэты дзень у прыёмнай адстаўнік, можна вас на хвіліначку?
Так, Прохар Астапавіч.
Напарнік Івана Данілавіча мала чым ад яго адрозніваўся, хіба што быў мітуслівым ды ростам ніжэй.
- Ведаеце, калі я прыходзіў дадому з начной працы, мне жонка заўсёды мыла акуляры, шматзначна ўсміхаючыся, вымавіў ён і працягнуў стус газет. Вось вам на дарогу, каб не сумна было ў самалёце.
- Дзякуй, нічога не зразумеўшы пра акуляры, Скураш узяў газеты і паспяшаўся за астатнімі.
Загадкавыя словы пра жонку і акуляры праяснелі ў асветленым туалеце аэрапорта. Выціраючы рукі, Малюта ўбачыў на дужках і ў кугках шкельцаў ледзь прыкметныя бурыя плямкі застылай сабачай крыві. Прыкры халадок прабег паміж лапаткамі. «Неслабая ў дзядка была начная праца. А з выгляду божы дзьмухавец, мухі не пакрыўдзіць...»
Маторы гулі роўна. Амаль пусты самалёт, увабраўшы ў сябе жменьку напаўсонных людзей, пратыкаючы разрэджаную прастору, ляцеў насустрач невядомасці.
7.
Восень на Каўказе сёлета выдалася, як на ліха, дажджлівая. Навакольныя палі і гаі пад шэрым нізкім небам падаваліся вылінялымі, начыста пазбаўленымі яркіх кастрычніцкіх плям, а занавешаны каламутнай кісеяй дажджу гарызонт пачынаўся адразу за дарожным кюветам. Калі ж дождж не ішоў, дык у паветры нерухома трымалася нейкая водная завісь. Вопратка ад яе ў лічаныя хвіліны станавілася вільготнай, а металічныя часткі тэхнікі і зброі пакрываліся дробнай, праціўнай выпарынай.
Самалёт, да ўсеагульнага здзіўлення, прызямліўся ў аэрапорце Махачкалы. Сустракалі высокага госця без
прынятых тут урачыстасцяу, усяго некалькі чалавек на чале з кіраўніком рэспублікі.
Гэта звычайны азнаямляльны візіт, так што прашу вас без усякай помпы і горскіх празмернасцяў. Для справы лепш, калі аб нашым прылёце будуць гаварыць як мага менш, абдымаючыся з Магамедавым, папрасіў Плаўскі.
Першая палова дня прайшла ў сустрэчах і нарадах. Становішча, мяркуючы па дакладах, у рэгіёне было напружаным. Прыдуманы кімсьці ў Маскве «каўказскі бліцкрыг» цалкам праваліўся. Слаба навучаныя, матэрыяльна не забяспечаныя, а галоўнае, маральна не гатовыя да партызанскай вайны войскі загразлі ў суседняй рэспубліцы і, уяўляючы адчайныя ўзоры гераічнасці, сіліліся зрабіць немагчымае: аднавіць канстытуцыйны лад. Аднак гэтага нельга было зрабіць па вызначэнні, таму што ніякай канстытуцыі, у агульнапрынятым сэнсе гэтага слова, у Чачні ўжо даўно не існавала. А аднавіць тое, чаго няма, не можа ніводнае, нават наймацнейшае войска.
Вы можаце выразна далажыць аб велічыні сапраўдных страт? дапытваўся Плаўскі ў камандзіра групоўкі генерал-лейтэнанта Голубева.
Іван Паўлавіч, гэта вельмі праблематычна, баявыя дзеянні ідуць больш паўгода. Кіраўніцтва неаднаразова змянялася, як і ведамасная падпарадкаванасць...
Генерал, я вас не разумею! Вы гэтае трызненне, прабачце за рэзкасць, можаце цывільным несці. Як гэта вы не ведаеце прамых страт? Дакладвайце, колькі забітых, колькі параненых, колькі без вестак зніклых? Ці за той нядоўгачасовы перыяд, калі я пакінуў родныя ўзброеныя сілы, змянілася гэтая сумная справаздачнасць?
Нічога не змянілася, бардака дадалося. Вы ж мяне добра ведаеце, Іван Паўлавіч, віляць я не гірывык і туфту
Сакратару Рады нацыяналыіай стабільнасці дакладваць не збіраюся. Няма такога ўліку па групоўцы ў цэлым, ёсць асобны па войску, асобны па ўнутраных войсках, асобны па МУС, асобны па ФСБ, ды і то, я мяркую, яны вельмі прыблізныя.
Невядома, чым бы скончыўся гэты даклад, калі б за спіной Плаўскага не з’явіўся начальнік ягонай аховы Аляксандр Сяргееў здаравенны хлопец, які прайшоў усе найноўшыя войны і канфлікты і які насіў дзівакаватую мянушку «Санька Савецкі Саюз». Выслухаўшы інфармацыю, Плаўскі папрасіў прабачэння і выіішаў.
Малюта Максімавіч, дабрыдзень. Палкоўнік Загорскі, прадстаўнік разведупраўлення войска. Можна вас на хвіліначку?
Скураш, паціснуўшы працягнутую руку, выйшаў з залы ўслед за афіцэрам.
Мне вас «Санька Савецкі Саюз» паказаў, як бы перапрошваючы, вымавіў палкоўнік. Пятра Харлампіевіча нідзе няма, а справа не церпіць адкладу. Нам толькі што паведамілі, што Сакратар сёння мае намер сустрэцца з мясцовымі, так сказаць, аўтарытэтамі, братамі Ізмаілавымі. He наша, вядома, справа ацэньваць іх дзейнасць з гірававога пункту погляду, але людзі яны з відавочна сумнеўнай рэпутацыяй. Можа, вы пагаворыце з ім на гэтую тэму, a то там машыны ўжо рыхтуюць, каб везці вас у Чачню. А куды насамрэч завязуць, гарантаваць ніхто не можа.
Малюта ліхаманкава думаў. Начутае, на першы погляд, падавалася поўным абсурдам, але, ведаючы непрадказальнасць шэфа і прыроджаны авантурызм Яўлампава, які ў бытнасць Плаўскага камандармам быў у яго начальнікам выведкі, можна было чакаць усяго, што заўгодна.
Адкуль такія звесткі?
Крыніца надзейная, але няма ўпэўненасці ў тым, што мы адзіныя валодаем гэтай інфармацыяй. Ужо не раз заўважалі, што звесткі, атрыманыя намі, практычна адначасова атрымліваў і супернік. Ніяк у толк не возьмем: ці то крыніца двоіць, ці то ў нас «пацук» завёўся. На ноч гледзячы ехаць па нашых дарогах, нават у суправаджэнні бронетэхнікі, я б не раіў, ды і патрэбы такой, наколькі я разумсю, няма.
Адчувалася, што афіцэр гаворыць шчыра і па-сапраўднаму занепакоены. Азірнуўшыся назад, ён трохі панізіў голас і працягнуў:
Для многіх, і не толькі ў войску, Плаўскі гэта нейкая надзея на будучыню. Так што падобная легкадумнасць недапушчальная ўдвая. Спадзяюся, вы, як чалавек вайсковы, гэта разумееце?
Шмат я чаго разумею, але прымаць рашэнні будзе Сакратар, а на нашую долю, як заўсёды, выпадзе ганаровы абавязак запусціць іх або ўжо, на худы кансц, зрабіць так, каб ваўкі былі сытымі і авечкі цэлымі. Хадзем да Івана Паўлавіча, пакуль ён у залу не вярнуўся.
Плаўскі, адасобіўшыся ў суседнім кабінеце, размаўляў па мабільным тэлефоне. Сяргееў, паспеўшы пераапрануцца ў камуфляж, дэманстратыўна загарадзіўшы сабою дзверы, аб чымсьці шаптаўся са сваімі падначаленымі.
Аляксандр Леанідавіч, прабач, што перарываю вашую гутарку, сходу пачаў Скураш, тэрмінова патрэбен «доступ да цела». Хоць, мяркуючы па тваёй баявой размалёўцы, ты павінен быць у курсе справы. Гэта праўда?
Што?
Нс рабі разумны твар, ты ж афіцэр! Хто ўгаварыў шэфа ехаць з Ізмаілавымі?
Малюта Максімавіч, вы б цішэй гаварылі, аглядваючыся па баках, зашаптаў Аляксандр, мне і так галаўнога болю хапае. Ніхто яго не ўгаворваў, ён сам мяне з Яўлампавым бітую гадзіну пераконваў, што гэта самы бяспечны шлях.
Значыць, мы з вамі спазніліся. Крыўдна, азірнуўшыся да выведніка, развёў рукамі Малюта, шэф прыняў рашэнне, упэўніў найболей прасунутых адрэналіншчыкаў, і чорта з два іх цяпер атрымаецца вярнуць на шлях ісцінны. Хоць паспрабаваць бы трэба. 3 кім у яго гутарка? Можа, нам зайсці?
Я б не раіў. Масхадаў ужо трэці раз тэлефануе.
Цікава, а яму што трэба?
Дзверы рэзка расхінуліся, Плаўскі раздражнёна саўгануў тэлефон у рукі ахоўніку і, змерыўшы падначаленых калючым поглядам, выціснуў з сябе разам з клубамі тытунёвага дыму:
Каб праз сорак хвілін усе былі ў адзінай форме вопраткі, і, спыняючы Малюту, які рушыў да яго, папераджальна падняўшы руку, гатовым зарыкаць голасам дадаў: Ніякіх пярэчанняў і спрэчак. Выконвайце загад.
Нечакана выглянула сонца і прыдуркавата жмурылася ў нешырокіх вымоінах аблокаў. Асмялелае, ужо злёгку кранутае восеньскімі фарбамі лісце бессаромна стрэсвала з сябе халодныя кроплі прама на галовьг бестурботных мінакоў, якія відавочна паспяшаліся пазбавіцца ад дакучлівых парасонаў і каптуроў. Прыморскі горад жыў сваім звычайным жыццём.
Калісьці даўно, у апошнія гады Гарбачова, Скураш часта прыязджаў сюды і нядрэнна ведаў мясцовыя традыцыі і норавы. Ужо тады за ўяўным спакоем і непахіснасцю
традыцый усё выразней вымалёўвалася цень нацыянальнага адчужэння і рэлігійнай нецярпімасці. Паступова ў яшчэ існым Савецкім Саюзе звужаліся зоны рускага ўплыву. Малюта дагэтуль памятаў адну выпадкова падслуханую начную гутарку. Яго і размоўнікаў падзяляла густая, ломкая сцяна жывой загарадзі і непранікальная, глейкая імгла паўднёвай начы. Людзі ішлі па суседняй алеі і спыніліся прыпаліць. У цемры любы, нават самы маленькі агеньчык падаецца ледзь ці не асляпляльным выбліскам.
Паслухай, Мамед, паўшэптам, усхвалявана, як здалося Малюту, спрабаваў пярэчыць адзін з суразмоўцаў, мяркуючы па окальным вымаўленні, выхадзец з цэнтральных абласцей Расіі, ты ж не ўмееш, а галоўнае, не ведаеш, як гэта рабіць...
Вадзім Сяргеевіч, дарагі, я што, сам гэтага хачу, а? Ну, ты падумай, калі не я займу тваё дырэктарскае крэсла, яго ўсё роўна зоймуць нашыя, толькі вось хто гэта будзе, ні табе, ні мне не вядома. Дык на які чорт выпускаць такі шанец?
Ды крыўдна ж! Я што, не родны ў гэтых мясцінах? Завод з нуля паднімаў...