Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Што гэта за трызненне вы мне падсоўваеце? нахмурыўшы бровы, спытаў ён Абрушку.
Нічога асаблівага, так, для інфармацыі. Пакладзена...
Накладзена. Я што вам партком? Вы гэтага добраахвота вылічыце і да мяне, я яго з вялікім задавальненнем адпраўлю працаваць па прызначэнні сметнікі і сарціры чысціць. А гэтая Мрозь хоць сімпатычная?
Цалкам. Дзесьці пад трыццаць, нагастая, грудастая...
Ай ды Малюта, ай ды сукін сын! Прама па Пушкіну! Вучыцца ў яго, Лаўрэнцій, трэба, амаль на месяц
пазней нас прыйшоў у Раду, а ўжо пахвальныя лісты паляцелі, і, зірнуўшы на гадзіннік, перайшоў на сур’ёзны тон. Сёння папер досыць, да прэс-канферэнцыі засталося ўсяго нічога, завіце да мяне Аляксандра і Аліцыю Маркаўну, дзяжурных у прыёмнай папярэдзьце ні з кім не злучаць. Мы рыхтуемся.
Прэс-канферэнцыі, якія даваў Плаўскі, былі хутчэй грамадска-палітычнай падзеяй у жыцці сталіцы, чым звычайнымі інфармацыйнымі падставамі для нуднай журналісцкай браціі. Зацішша, якое звалілася на галовы абывацеляў пасля, напэўна, самых дзіўных выбараў у гісторыі дэмакратыі, панура ціснула на расплясканыя мазгі. У неапахмеленыя галовы народа назойліва лезлі самыя невясёлыя думкі і рытарычныя пытанні. Адно з іх было закавыкай з закавык: як магло здарыцца, што вялікая краіна (так яна, прынамсі, сама пра сябе думала) ізноў шляхам прамога волевыяўлення выбрала ў кіраўнікі нялюбага ёю чалавека, ды да таго ж абцяжаранага цэлым букетам комплексаў?
Пытанне гэтае вісела ў паветры і бестурботна ківала ножкамі, бо адказаць на яго ніхто не мог. Выбрала краіна і ўсё тут! Закон выкананы, паваротаў назад не бывае, словам поўнае дэма! Злёгку прыпалоханыя ад магчымых пераменаў новыя гаспадары краіны з палёгкай уздыхнулі і шчыльней паселі на звыклых шастках каля даўно падзеленых кармушак. Старыя бясколерныя часы Леаніда Ільіча, абцяжараныя галечай і абсурднымі перакосамі ўлады, злавесна замаячылі на найблізкіх подступах. Узлёт Плаўскага на вяршыню палітычнага Алімпу, прапахлага перагарам, казнакрадствам, імпічментам і шунтаваннем, быў адзінай нечаканай надзсяй для Расіі, якая, здавалася, ужо ў чарговы раз махнула на сябе рукой.
Зала для зносінаў з прэсай высокіх населыіікаў Старой плошчы знаходзілася ля ажурных кратаў варот шостага пад’езда і была зусім запоўненая. Справа і злева ў некалькі шэрагаў стаялі на рознавялікіх штатывах тэлеі відэакамеры. Амфітэатр цвёрдых казённых крэслаў, якія спускаюіша паўколам да сцэны, займалі журналісты з найбуйных інфармацыйных расійскіх і замежных агенцтваў. Асобна вылучаліся фотакарэспандэнты, якія, як дасведчаныя снайперы, загадзя выбіралі сабс пазіцыі, прастрэльвалі іх чэргамі аўтаматычных спускаў і асляплялыіых бліскавак сваіх дзіўных апаратаў. Сотні чорных выгінастых, як ліхія думкі, правадоў з разбегу ўзляталі на бліскучы лакіраваны стол і, раздуўшыся разнаколернымі галоўкамі мікрафонаў, гатовыя былі, нібы звітыя ў вялізны клубок змеі, з азвярэннем кінуцца на нічога не падазравалую ахвяру.
Саша Брахманінаў прэс-сакратар Плаўскага, без усякіх празмернасцяў абвясціў аб пачатку сустрэчы журналістаўз Сакратаром Рады нацыянальнай стабільнасці.
Іван Паўлавіч як заўсёды пачаў з дамашняй загатоўкі і хвілін за трыццаць намаляваў вельмі непрывабную карціну панаваўшых у краіне парадкаў, сутнасць якой ён уціснуў у пяць ёмістых слоў: вакол бардак ды імпатэнцыя ўлады. Жывыя, нс зацяганыя па бюракратычных паперах фразы нязвыкла вуркаталі ў невялікай зале. Плаўскі быў ва ўдары, ён купаўся ў басах свайго голасу, у асляпляльным святле тэлевізійных ліхтароў і ішпасвстным мігценні фотаблікаў. Гэта была яго стыхія, стыхія ўпэўненага ў сваёй праваце чалавека, якую ён нейкім неспасціжным чынам мог перадаць сваім слухачам.
Скураш не прапускаў ніводнага публічнага выступу шэфа. Ён уладкоўваўся дзе-небудзь збоку бліжэй да стала, і з цікавасцю назіраў за Плаўскім і прысутнымі ў
зале. Перад ім павольна, з прабуксоўкамі раскручвалася нябачнае кола ўзаемапранікнення энэргій утоенага сэнсу слоў. Найстаражытпая і страхатлівая магія паступова атрымлівала сілу містэрыі, нараджаючы ўсярэдзіне ні з чым не параўнальнае пачуццё суперажывання, якое, у сваю чаргу, апроч волі, вызваляла дзікую сілу датычнасці. Адасобленае, асцярожнае і палахлівае «я» скурчвалася, саступаючы месца асляпляльнаму, нібы наркотык, калектывізму. Твар нясцерпна гарэў, прага дзейнасці перапаўняла душу. I ўсё гэта адбывалася з кожным. Дзіўным чынам непадобныя адзін да аднаго людзі, якія часам размаўлялі на розных мовах, раптам ператвараліся ў адзінаверцаў. У гэтым парыве, які мяжуе з апантанасцю яднання расплаўляліся індывідуальнасці, сціраліся маленькія чалавечкі з іх слабасцямі і бедамі ды нараджаўся грозны, сляпы, абезасоблены натоўп, гатовы рынуцца наперад, ствараючы або руйнуючы ўсё на сваім шляху.
Нешта падобнае Малюта, на сваё здзіўленне, назіраў і сёння. Вострыя на язык, мацёрыя і нахабныя ў іншых сітуацыях журналюгі лавілі кожнае слова Плаўскага, не адрываючы погляду ад сцэны, нешта чыркалі ў сваіх нататніках, распальваючыся разам з выступоўцам.
«Бесаўшчына нейкая! разважаў Скураш, утаропіўшыся на расчырванелую напышлівую Вольгу Гоц, нядаўна прызнаную «залатым пяром» года. Уяўляю сабе, што ён вытвараў з радавымі выбарнікамі, калі ўсёведу-Воленьку амаль да аргазму давёў. Ну, малайчына! Ды што Гоц, мужыкі і тыя туды ж!»
Іван Паўлавіч замоўк нечакана, проста не дамовіў фразу, цяжка ўздыхнуў і адкінуўся на спінку крэсла. Дасягнуўшы піка напругі, ён нібы прасіў хвіліну перадыху. У зале зашумелі, зашамацелі, заварушыліся. На
стале з’явілася попельніца, і Плаўскі, з усмешкай акінуўшы поглядам прысутных, маўляў, маю, у адрозненне ад вас, поўнае права, не спяшаючыся, уставіў цыгарэту ў муштук і, блажэнна прыжмурыўшыся, смачна зацягнуўся.
Спадары, прашу задаваць пытанні, робячы камусьці ўмоўныя знакі, вымавіў Брахманінаў, час у Сакратара абмежаваны. Калі ласка, прашу Грамадскае расійскае тэлебачанне...
Іван Паўлавіч, пералічваючы патэнцыйныя пагрозы нацыянальнай бяспецы, вы назвалі разбурэнне сістэмы кіравання краінай. Калі можна, падрабязней на гэтую тэму.
А што падрабязней? Фактычна ад гэтай сістэмы засталося адно шмаццё, якое хуценька прыватызавалі рэгіёны, яшчэ год-другі і яны канчаткова ператворацца ва ўдзельныя княствы. Mary растлумачыць больш вобразна. Краіна ў нас найвелізарная, як велічэзны дыназаўр. Тулава, ногі, даўжэзны хвост ды шыя з маленечкай галоўкай і яшчэ больш маленечкімі мазгамі, у зале яхідна захіхікалі. He сумнявайцеся, маленькія мазгі, і тыя абрызглыя, працягваў Плаўскі. Дык вось, пакуль сігнал ад башкі дойдзе да хваста, хваста ўжо няма зжэрлі, а зваротнай сувязі «хвост галава» наогул не прадугледжана. Я ясна выкладаю?
Куды ўжо ясней...
Калі ласка, пытанне калегаў Сі-эн-эн, адводзячы шэфа ад наспелага скандалу, умяшаўся прэс-сакратар.
Спадар Плаўскі, як часта вы бачыцеся з прэзідэнтам, аб чым гаворыце? Гэта адно пытанне. Другое: ходзяць чуткі аб пагаршэнні яго здароўя. Як вы гэта пракаментуеце?
Скураш, як і ўсе, хто рыхтавалі гэтую сустрэчу, думаў, што падобнае пытанне хто-небудзь задасць. У Івапа Паўлавіча былі падрыхтаваныя тры пазітыўна-нейтральныя адказы, але, ужо паспеўшы пазнаць свайго шэфа, усе ггрысутныя супрацоўнікі апарата Рады ўнутрана напружыліся. Хто ведае, што ў гэты момант можа прыйсці яму ў галаву?
У прэзідэнта, напэўна, няма патрэбы ў такіх сустрэчах, а ў мяне і пагатоў. А чаго, уласна, сустракацца? Мне і без гэтага працы хапае, секануў не па пісаным Плаўскі. Што тычыцца яго здароўя, дык я не доктар. Я, як вам вядома, рускі генерал, і мая справа вайна і парадак, а гэта вельмі далёкая ад медыцыны вобласць прымянення чалавечага інтэлекту...
«Здаецца, пранесла», падумаў Скураш, але генерал, зірнуўшы спадылба на журналістаў, правуркатаў:
Але, па маіх дадзеных, зала замерла, прэзідэнта рыхтуюць да сур’ёзнай аперацыі на сэрцы. Будзем спадзявацца на яе шчаслівы зыход.
Журналісты паўсхопліваліся з месцаў, многія кінуліся да выхаду, спяшаючыся першымі данесці да сваіх агенцтваў і выдавецтваў сенсацыйную навіну.
Ну, гэта ён дарма, ні да кога не звяртаючыся, вымавіла Гоц, гэтага яму не даруюць.
Апошняе пытанне, перакрываючы шум, амаль пракрычаў Брахманінаў.
У каго будзе знаходзіцца ядзерны чамаданчык у момант аперацыі?
У прэм’ер-міністра, як таго і патрабуе канстытуцыя.
Калі ў краіне ў гэты час пачнуцца беспарадкі, ці гатовыя вы, спадар Плаўскі, узяць на сябе ўсю паўнату ўлады?..
Выбачайце, спадары, ужо амаль зароў прэссакратар, час прайшоў. Дзякую за ўвагу.
Генерал збіраўся яшчэ нешта сказаць, але перадумаў і, махнуўшы рукой, сыйшоў са сцэны.
Скураш заўважыў, што наперадзе журналістаў да выхаду кінуліся супрацоўнікі іншых падраздзяленняў адміністрацыі.
«Ну, гэтыя, зразумела, да пачутага яшчэ і свайго з тры кашолкі накруцяць, уяўляю, якая цяпер свістапляска пачнецца, ужо крочачы па доўгім калідоры да свайго кабінета, падумаў ён. Неяк усё гэта не ў час, ды і навошта гусакоў цвяліць?»
6.
Тонкую пластыкавую тэчку з прапановамі па «Белым легіёне» Малюта перадаў шэфу за два дні да гэтай няшчаснай прэс-канферэнцыі і з нецярпеннем чакаў ацэнкі сваёй працы. Ужо сотні разоў былі перабраньгя ў галаве ўсе магчымыя слабыя месцы дакумента, абгрунтаваныя адказы на верагодныя заўвагі, і вось, седзячы на другім паверсе ведамаснай сталовай, куды доступ быў адчынены ўсім супрацоўнікам, Скураш у чарговы раз пракручваў самае слабое месца будучага праекту абгрунтаванне законнасці з’яўлення самастойнай сілавой адзінкі, падпарадкаванага Радзе нацстабу.
Малюта Максімавіч, вам можна скласці кампанію? перапыніў яго пакуты знаёмы голас.
Падняўшы галаву, ён убачыў дзяжурнага дзядкаадстаўнічка з гірыёмнай Сакратара.
Вядома, Іван Данілавіч, прысаджвайцеся, калі ласка, папераджальна адсоўваючы крэсла, усміхнуўся Малюта.
Ну-с, я бачу, вы ўжо цалкам асвоіліся, разгружаючы на стол свой паднос, добразычліва працягнуў
ветэран. Праўда, ужо выбачайце старому за цікаўнасць, а чаму вы абедаеце тут, у агульнай, так сказаць, зале? Здаецца, неяк не па чыне...
Так, Іван Данілавіч, жыццё памянялася, дэмакратыя квітнее буйным цветам, вось і спрабую крочыць у нагу з часам. Дзень там абедаю, два тут. I ў начальства на вачах, і для падначаленых даступней.