Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Малюта ліхаманкава кінуўся запіхваць у сейф раскладзеныя на стале паперы, прыціскаючы плячом да падбароддзя тэлефонную трубку, хацеў даведацца ў кагонебудзь, дзе знаходзіцца гэты самы спецліфт, аднак усе набрапыя ім нумары аддавалі гулкім рэхам доўгіх гудкоў. Толькі настроеная на спатканне Мрозь аказалася на месцы і, выслухаўшы блытанае пытанне, якое перамяжоўвалася прабачэннямі за сарваны вечар, падказала напрамак.
Самы кароткі шлях, прасякнуўшыся складанасцю моманту, чаканіла Інга, з «апендыкса» прыёмнай самога сакратара. Сняшайся, каб паспець спусціцца да іпэфа. He паспееш, ляці па пажарнай лесвіцы, яна недалёка, але пасля Івана ГІаўлавіча ў ліфт не садзіся...
Замкнуўшы дзверы, Скураш бегам кінуўся ўніз, балазе, спусціцца было ўсяго паверх. Абмінуўшы доўгі калідор, ён некалькімі глыбокімі ўздыхамі аднавіў дыханне і ўвайшоў у прыёмную.
Дзяжурны, дужы яшчэ стары, убачыўшы ягоны разгублены твар, з разуменнем замахаў рукамі, паказваючы на бакавыя дзверы.
Можаце не спяшацца, Малюта Максімавіч, якраз паспееце і спусціцца, і адсапціся, і думкі ў парадак прывесці. Толькі што вельмі важны званок прайшоў, так што мінімум хвілін дзесяць ён дакладна будзе размаўляць, не менш.
Дзякуй... Скураш запнуўся, разумеючы, што забыў імя і імя па бацьку сённяшняга дзяжурнага.
Іван Данілавіч, лагодна ўсміхаючыся, падказаў сівы непрыкметны чалавек у сціплым, але бездакорна адпрасаваным гарнітуры. Вы не бянтэжцеся, усяго ж два тыдні на службе, дзе ўжо тут усіх запомніш. Праз гадок-другі й радыя будзеце забыць і імёны, і твары, але, на жаль, так ужо ўладкаваная памяць, нічым іх адтуль не выб’еш.
Выбачайце, Іван Данілавіч, я лепш спувічуся, a то нядобра мітусіцца перад высокім начальствам.
Правільна, малады чалавек, разважаеце. Можа быць, у гэтых, падавалася б, прасценькіх словах і ёсць запарука вашага поспеху, паверце ўжо старому.
Усю дарогу ў нязвыкла прасторнай машыне Малюта рэзаўся са сваім шэфам у «пераваднога дурня». Мабыць, гэта была адзіная картачная гульня, у якую ён нядрэнна гуляў. Сакратар жа Рады, як потым аказалася, гуляў ва ўсе гульні і прытым амаль заўсёды выйграваў.
Наатрымліваўшы ўдосталь «дурняў» і прывёўшы тым самым Івана Паўлавіча ў выдатны душэўны настрой, Скураш, сам таго не падазраючы, намацаў трывалую дарожку да сэрца гэтага нелюдзімага на першы погляд чалавека. Яны ўвайшлі ў вялікі дом, які зіхцеў казённай стэрыльнасцю, добра ўпісваўся ў хваёвы бор і лунаў вялізнай верандай з рассоўнымі вокнамі над дагледжаным фруктовым садам.
Малюта Максімавіч машынальна пакратаў аздобленыя забаўным разбярствам нарды, якія ляжалі на нізкім часопісным століку.
Гуляеце? пачуў ён.
Ды так, сярэдненька...
Сярэдненька гэта я гуляю. Можа, пакуль збіраюць на стол, пару караценькіх зганяем?
Іван Паўлавіч, хіба ў мяне ёсць выбар? Вядома, згуляем, трэба ж чымсьці смак «дурня» перад прыёмам сжы перабіць.
3 «ганаровым» лікам «пяць адзін», зразумела ў чыю карысць, перайшлі ў сталовую.
Малюта Максімавіч, я спадзяюся, вы не занадта галодныя і пагодзіцеся хвілін сорак пагуляць, як вы нядаўна справядліва зазначылі, перад прыёмам ежы. Я вось таксама люблю вайсковыя абарачэнні і не саромеюся іх, а чаго мне саромецца свайго жыцця? Я за спіны іншых не хаваўся, на печы не адседжваўся, усё, што мог, у Радзімы заслужыў. Ордэнаў і медалёў унукам і праўнукам хопіць. Хадзем шпацыраваць, і, скурчыўіны кіслую міну, ён шматзначна падняў уверх указальны палец.
Жоўтая лістота, акуратна змеценая з выкладзеных брукам дарожак, пакорліва падпарадкоўваючыся лёгкаму ветрыку, круцілася пад нагамі. Неба толькі пачынала цямнець, і па ім хтосьці невядомы ганяў, без усякай паслядоўнасці, статкі яшчэ не гіацяжэлых ад вільгаці вяртлявых аблокаў.
Адкуль у вас такое нетрадыцыйнае імя?
Малюта гэта маленькі, малодшы...
Добры маленькі, пэўна, з цэнтнер вагой, і расточкам Бог не пакрыўдзіў...
Метр восемдзесят два, таварыш генерал-палкоўнік!
Добра, у гвардыю падыходзіце. Вы, наколькі мне памяць не здраджвае, ніякага дачынення да спецслужбаў не маеце? прыпаліўшы і выдзімаючы з сілай вычышчаны лёгкімі ад смалы і іншых брыдотаў дым, спытаў Плаўскі.
Так, праўда, пару разоў «контрыкі» спрабавалі прафілакціраваць, ды прыналежнасць да касты зампалітаў выручала.
Цікава, за што ж гэта?
Адзін раз за Высоцкага і анекдоты пра роднага Леаніда Ілыча, другі за прыхілыіасць да «опіуму для народа» і наведванне Божага храма.
Мудакі, што яшчэ сказаць? Хіба што з тых часоў мала што змянілася, назвы толькі памяняліся. Самая страшная бяда нашай краіны, на мой погляд, сёння не столькі засеўшая ўсюды партнаменклатура і абрызглыя мазгі суграмадзян, колькі міліцыя і КДБ, якія ўзрасцілі айчынную арганізаваную злачыннасць і шчыльна з ёю зрасліся. Вы паглядзіце, што вакол робіцца: дробных і сярэдніх жулікаў, бандытаў прыкрываюць «мянты», а буйных акул унукі жалезнага Фелікса. Гэта ж трэба было камусьці дадумацца: старэйшых афіцэраў «камітэта» без адрыву ад вытворчасці адправілі на кармленне ў буйныя банкі, фірмы, холдынгі. Пусцілі «казлоў» у агарод, а іх там і чакалі! Вось адкажыце мне, на каго вы будзеце працаваць, калі дзяржава вам плаціць паўтары, скажам, або дзве тысячы драўляных рублёў, a камерцыйны банк пяць тысяч даляраў?
А што тут адказваць? Вядома, на банк, тым болып, пад страхой дзяржавы! Выходзіць, поўная рэалізацыя суччынага прынцыпу падвойнай маралі, чаго ж не папрацаваць...
Правільна. Але чаму мы з вамі гэта разумеем, a прэзідэнт і ўрад робяць выгляд, як у тым анекдоце: «Тата, а што гэта было?» Вядома, Божа ўратуй, я не збіраюся грэбці ўсіх пад адзін грабянец, нават праводзіць адрозненні паміж начальнікамі і падначаленымі, маўляў, адны сумленныя і адданыя справе, а другія зажраліся і раз-
бэсціліся ўсёдазволенасцю. Гэта дурное. Падпарадкоўваючыся законам службы, другія непазбежна вырастаюць першых, а потым ужо ў сілу ўступае ўсемагутны закон захавання ўласнай сракі на пануючых вышылях. Вось і атрымоўваем падобнае па ўласным узоры. Чаму можна навучыцца ў племені людаедаў, дзе забойства чалавека не проста норма, а сгірава ганаровая, годная павагі і ўсеагульнага прызнання? Усё прагніло, і мы тым больш павінны цаніць людзей, якія захавалі ў сабе хоць нешта чалавечае. Ім у тым жыцці было нашмат цяжэй, чым нам. Уявіце сабе: бацька людаед, настаўнікі людаеды, а вы вегетарыянец. Колысі пакут! Колькі сілы трэба, каб выжыць і не стаць такім, як усе! Але гэта ўсё лірыка, шаноўі іы Малюта Максімавіч, а гіраўда жыі u ія такая: прэзідэнт цяжка хворы, і невядома, чым ягоная хвароба закончыцца. Краінай кіруюць смутныя асобы, для якіх захаванне высокага ўзроўню крыміналу вельмі выгаднае.
Плаўскі на некалькі хвілін замоўк, як бы абдумваючы апошнюю фразу, потым рэзка спыніўся і, прасвідраваўшы Малюту сваім бранябойным поглядам, працягнуў:
Ды ніхто фактычна краінай не кіруе, проста пакуль яшчэ працуе наладжаны механізм ды інэрцыя мышлення, пабудаванага на страху. Калі гэта ўсё скончыцца, адбудзецца трагедыя.
Генерал замоўк. Грубіянскі, злёгку рабы і таму падобны на высечаны са стэпавага каменю твар пазмрачнеў, бровы сышліся ля пераносся, плечы злёгку прыгорбіліся, крокі сталі павольнымі, падавалася, што ўвесь цяжар адказнасці, які ён добраахвотна ўзваліў на сябе, ламаючы ненадзейныя падпоркі, раптам дагнаў яго і прыціснуў да зямлі. Цень болю слізгануў па застылых скулах. Плаўскі па-бычынаму матнуў галавой, з асцярогай зірнуўшы на суразмоўцу.
Малюта, наэлектрызаваны блізкасцю і адкрытасцю шэфа, інстынктыўна адчуваў ягоны стан і ўсім сваім выглядам паказваў, што нічога не заўважае, а цалкам запяты пераварваннем атрыманай інфармацыі.
У нас учора адбылася вельмі цікавая сустрэча з міністрам унутраных спраў Болатавым. Дык вось, адной з тэм, якія мы закраналі, было стварэнне так званага Белага легіёну, нейкай падпарадкаванай Радзе нацыянальнай стабільнасці ваенізаванай арганізацыі, закліканай у найкароткі час калі не пакончыць са злачыннасцю і карупцыяй, дык хоць бы пачаць з ёй непрымірымую барацьбу...
Але ж, прабачце, такія арганізацыі ўжо існуюць, на мой погляд, іх нават занадта шмат...
Існуюць. А што толку? На каго яны працуюць? Ужо сапраўды не на дабрабыт дзяржавы, ім і прыкрываюцца. Гаворка ідзе аб стварэнні прынцыпова і якасна новай структуры. Болатаў прапаноўваў стварыць легіён як сакрэтнае падраздзяленне ўсярэдзіне свайго міністэрства і ўжо праз яго замкнуць на нашае ведамства. Калі пайсці па гэтай схеме, то вы, натуральна, кажаце праўду: атрымаецца чарговы мёртванароджаны вырадак. Вы, падаецца, былі на вайне?
Толькі як вайсковы дарадца...
Яшчэ мне анёлачак знайшоўся. Вы глядзіце, ад сціпласці не памрыце, мне-та не трэба лапшу на вушы вешаць. Дарадцы! Вы ўсе там так панараілі, што за вас дг/хі самыя вялікія ўзнагароды прызначалі...
Іван Паўлавіч, прабачце, што перабіваю, але такога бакшыша, як за вашую галаву, за ўсіх дараднікаў разам узятых...
Добра, абмяняліся кампліментамі і хопіць, адчуваецца ў вас камісарская закваска: пахваліў камандзіра -
паўсправы зрабіў. Дык вось, я яшчэ там, у Афганістане, заўважыў, што лепш усяго ваююць тыя салдаты, у якіх здарылася асабістае гора, скажам, у нядаўнім баі загінуў сябар, або каханая маладзіца, стаміўшыся чакаць героя, легла пад смаркатага студэнта. Адкуль што бярэцца! Учора здыхляк метр з кепкай на каньках, a сёння, глядзіш, пара пісаць рапарт да медалю «За адвагу». Адчуваеце, куды я хілю?
Пакуль, прызнацца, не.
А між тым ідэя простая: эфектыўней усяго са злачынцамі могуць змагацца людзі, пацярпелыя ад іх. Hi адна школа міліцыі, ніякая спецыялізаваная вучэльня не дасць нам болып устойлівых і непадкупных байцоў, чым войска людзей, якія на сваёй скуры паспрабавалі брыду дакранання нелюдзяў. Дык, можа, прыйшоў час даць магчымасць іх справядліваму гневу выйсці вонкі і паслужыць грамадству?
Але яны ж у масе сваёй юрыдычна бязграматныя, а любое працэсуальнае парушэнне непазбежна прывядзе да развалу нават відавочнай справы ў судзе.
Гісторыя паказвае, што калі перад дзяржавай стаіць выбар выжыць або загінуць у крывавым хаосе міжусобнай смуты, прынцыпы лібералізму павінны адступіць убок і вызваліць месца для рашучых і валявых дзеянняў. Сёння ў краіне ідзе вайна, і не толькі на Каўказе, нябачны фронт цяпер усюды, і калі мы гэтага не зразумеем, мы загубім Расію, дакладней, яе астаткі. Вы гэта разумееце?