• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чужаніца  Альбер Камю

    Чужаніца

    Альбер Камю

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 278с.
    Мінск 1986
    65.84 МБ
    ула рэвальвер. Дзяржанне аказалася пукатае, гладкае, спускавы кручок падаўся, нешта шчоўкнула, пачуўся сухі аглушальны ўдар, і ўсё пачалося. Я скінуў з сябе сонца і пот. I зразумеў, што парушыў раўнавагу дня, надзвычайную цішу пясочнага пляжа, дзе я быў нядаўна шчаелівы. Тады я стрэліў яшчэ чатыры разы ў нерухомае цела, і кулі ўваходзілі ў яго, не пакідаючы слядоў. I гэта былі нібы чатыры кароткія ўдары, якімі я пастукаўся ў дзверы бяды.
    Частка другая
    I
    Адразу пасля арышту мяне некалькі разоў дапытвалі. Але допыты тычыліся выяўлення маёй асобы і цягнуліся нядоўга. Першы раз, у камісарыяце, мая справа, здаецца, нікога не захапіла. Але ўжо праз тыдзень следчы глядзеў на мяне з цікаўнасцю. Спачатку ён запытаўся, як мяне завуць, дзе я жыву, чым займаюся, дзе і калі нарадзіўся. Пасля захацеў даведацца, ці выбраў я сабе адваката. Я прызнаўся, што не, і папытаўся — няўжо яго трэба мець заўсёды.
    — Чаму вы гэтак пытаецеся? — сказаў ён.
    Я адказаў, што, па-мойму, справа мая вельмі простая. Тады ён усміхнуўся і сказаў:
    — Можа, яно і так. Але ёсць закон. Калі вы не выбераце сабе адваката самі, яго вам прызначым мы.
    Мне здалося вельмі зручным, што суд сам клапоціцца такімі дробязямі, і я гэта сказаў следчаму. Ёп пагадзіўся са мной і заўважыў, што закон увогуле зроблены найвыдатнейшым чынам.
    Спачатку я не прымаў яго ўсур’ёз. Наша размова
    праходзіла ў змрочным пакойчыку, з усіх бакоў абвешаным шторамі, з адзінаю лямпай, якая стаяла на стале і асвятляла фатэль. На гэты фатэль ён мяне і пасадзіў, а сам застаўся ў змроку. Я ўжо чытаў падобныя апісанні ў кніжках, і ўсё гэта мне здалося гульнёй. Аднак пасля размовы я прыгледзеўся да яго ўважлівей — гэта быў высокі мужчына, з тонкімі рысамі твару і глыбокімі блакітнымі вачыма, у яго былі доўгія сівыя вусы і пышная, амаль белая шавялюра. Мне здалося, што ён чалавек разважлівы і ўвогуле — нават прыязны, хоць і мае нейкі нервовы цік, ад якога ў яго час ад часу пацепв|юцца вусны. Выходзячы, я нават ледзь не працягнуў яму рукі, але своечасова прыгадаў, што я забіў чалавека.
    Назаўтра да мяне ў турму прыйшоў адвакат. Ён быў маленькі, кругленькі, даволі малады, з дбайна прылізанымі валасамі. Нягледзячы на спёку (я сядзеў у адной кашулі), на ім быў цёмны гарнітур, крухмальны каўнер і нейкі дзіўны галыптук у шырокую чорнабелую палоску. Ён паклаў на мой ложак партфель, які прынёс пад пахай, назваў сваё імя і сказаў, што пазнаёміўся ўжо з маёй справай. Выпадак даволі даліканты, але ён не сумняваецца ў поспеху, калі, вядома, я буду яму давяраць. Я падзякаваў, і ён сказаў:
    — А цяпер пяройдзем непасрэдна да справы.
    Ён сеў на ложак і паведаміў, што ўжо маюцца пэўныя звесткі пра маё прыватнае жыццё. Высветлілася, напрыклад, што нядаўна ў прытулку памерла мая маці. У Марэнга паслалі запытанне. I адтуль следчаму паведамілі, што ў дзень пахавання «я выявіў нячуласць».
    — Самі разумееце,— сказаў адвакат,— мне пяёмка ў вас дапытвацца. Але гэта вельмі важна. I для абвінавачвання гэта будзе важкі аргумент, калі я не сумею нічога адказаць.
    Ён хацеў, каб я дапамог яму, і запытаўся, ці было
    мне цяжка ў той дзень. Гэта пытанне мяне вельмі здзівіла, і я падумаў, што мне было б вельмі няёмка, калі б я мусіў сам спытаць у каго-небудзь такое. Я адказаў, аднак, што ўжо крыху адвыкся займацца самакапаннем і што мне цяжка адказаць яму што-небудзь дакладна. Вядома, я любіў маму, але гэта яшчэ ні пра што не гаворыць. Усе здаровыя людзі рана ці позна жадаюць смерці тым, каго яны любяць. Тут адвакат перапыніў мяне і быў, здаецца, нечым вельмі ўсхваляваны. Ён прымусіў мяне паабяцаць, што я не скажу гэтага ні на судовым паседжанні, ні ў следчага. Аднак я вырашыў растлумачыць: ад натуры я створаны так, што мае фізічныя патрэбы часта ўплываюць на мае пачуцці. А ў той дзень, калі я хаваў маму, я быў вельмі стомлены і хацеў спаць. I таму я не мог ясна ўсвядоміць, што адбываецца. Адзінае, што я магу сказаць пэўна, дык гэта тое, што я палічыў бы за лепшае, каб мама не памірала. Адвакат, відаць, застаўся незадаволены. Ён сказаў:
    — Гэтага недастаткова.
    Ён задумаўся. I потым спытаў у мяне, ці можна яму будзе сказаць на судзе, што ў той дзень я намагаўся стрымаць свае сапраўдныя пачуцці. Я сказаў:
    — He, бо гэта няпраўда.
    Ён зірнуў на мяне неяк здзіўлена, нібы я выклікаў у яго агіду. I амаль са злосцю сказаў, што, ва ўсякім выпадку, дырэктар і службоўцы з прытулку будуць выкліканы на працэс як сведкі, а «гэта можа зрабіць мне вельмі благую паслугу». Я заўважыў, што гэта гісторыя не мае ніякага дачынення да маёй справы. Але ён адказаў, што я ніколі не сутыкаўся з правасуддзем і гэта відаць адразу.
    Ён пайшоў раззлаваны. Я хацеў быў яго затрымаць, растлумачыць яму, што хачу ад яго спагады — не дзеля таго, каб ён абараняў мяне лепш, а проста так, як звычайна хочуць спагады ад кожнага чалавека. Тым
    болып што я бачыў, як ён хвалюецца праз мянс. Бачыў, што ён не можа мяне зразумець і толькі злуецца. Я хацеў давесці яму, што я такі самы, як і ўсе, абсалютна такі самы. Але я паленаваўся, бо падумаў, што, па сутнасці, гэта не так ужо важна.
    Праз некалькі дзён мяне зноў вадзілі на допыт. Была другая гадзіна дня, і кабінет гэтым разам быў заліты святлом, якое прабівалася скрозь празрыстыя фіранкі. Было дужа горача. Следчы прапанаваў сесці і вельмі абыходліва паведаміў, што «у сувязі з адной непрадугледжанай акалічнасцю» мой адвакат прыйсці сёння не можа. Але я маю права не адказваць на пытанні і чакаць адваката. Я сказаў, што магу адказваць і адзін. Тады следчы націснуў пальцам на кнопку на стале, і ў пакой увайшоў малады пісар. Ён сеў у мяне амаль за самаю спінай.
    Мы ямчэй умасціліся ў фатэлях, і допыт пачаўся. Спачатку следчы сказаў, што ўсе, у каго ён ні пытаўся, апісваюць мяне, як чалавека змрочнага і замкнёнага. Ён хацеў ведаць, што я сам думаю на гэты конт. Я адказаў:
    — У мяне проста няма нічога цікавага расказаць. I таму я звычайна маўчу.
    Як і на першым допыце, ён усміхнуўся і пагадзіўся, што гэта самая лепшая прычына. I потым дадаў:
    — Зрэшты, гэта абсалютна няважна.
    Ён змоўк і зірнуў на мяне, але раптам даволі рэзка выпрастаўся і скорагаворкай сказаў:
    — Мяне цікавіце вы, вы самі.
    Я не вельмі зразумеў, што ён мае гэтым на ўвазе, і таму не адказаў.
    — Сёе-тое ў вашых учынках мне застаецца яшчэ няясным,— дадаў ён.— Але я ўпэўнены, што вы дапаможаце мне зразумець гэта.
    Я адказаў, што ўсё вельмі проста. Ён папрасіў Ma­ne яшчэ раз з усімі падрабязнасцямі апісаць той дзень.
    I я зноў пералічыў усё, што ўжо казаў яму мінулы раз: Раймон, пляж, купанне, свара, зноў пляж, крынічка, сонца і пяць стрэлаў з рэвальвера. Пасля кожнай фразы ён казаў: «Так, так». I калі я дайшоў да нерухомага цела на пяску, ён, нібы ўхваляючы, сказаў: «Добра». Ужо каторы раз мне даводзілася вось так паўтараць адну і тую ж гісторыю, і, бадай, ніколі яшчэ я гэтак доўга не гаварыў.
    Пасля некаторага маўчання ён падняўся і сказаў, што хоча мне дапамагчы — я яго зацікавіў, і з боскаю дапамогай ён што-небудзь зробіць дзеля мяне. Але раней ён хоча задаць мне некалькі пытанняў. I без усялякага пераходу ён раптам спытаў, ці любіў я маму. Я сказаў: «Але, як і ўсе». Пісар, які дагэтуль роўна стукаў на машынцы, чамусьці зблытаўся — відаць, націснуў не на тую літару, і апошнія словы яму давялося перадрукаваць. Зноў без усялякай відавочнай сувязі следчы запытаўся, ці страляў я з рэвальвера ўсе пяць разоў запар. Я трошкі падумаў і сказаў, што спачатку стрэліў толькі адзін раз, а праз некалькі секунд — яшчэ чатыры разы.
    — Чаму паміж першым і другім стрэламі вы зрабілі паўзу? — запытаўся ён.
    Я зноў убачыў перад сабой чырвоны пляж і адчуў, як сонца пячэ мне чало. Але нічога не адказаў. Маё маўчанне, відаць, занепакоіла следчага. Ён сеў, раскудлачыў валасы і, абапершыся локцямі на стол, схіліўся да мяне з нейкім дзіўным выглядам:
    — Чаму, чаму вы стралялі ў нерухомае цела?
    Я зноў не здолеў яму адказаць. Следчы пацёр лоб рукамі і паўтарыў пытанне нейкім крыху разгубленым голасам:
    — Чаму? Вы павінны сказаць мне. Чаму?
    Я па-ранейшаму маўчаў.
    Тады ён раптам устаў, шырокай хадой падышоў да краю стала, выцягнуў з тумбы шуфляду і дастаў з яс
    срэбны крыж з распяццем. Трасучы ім, ён вярнуўся да мяне і абсалютна непазнавальным, амаль дрыготкім голасам закрычаў:
    — Ці ведаеце вы, хто гэта?
    Я сказаў:
    — Натуральна, што ведаю.
    Тады ён, захлынаючыся, палка прызнаўся мне, што ён верыць у бога, і ён упэўнены, што ніводзін чалавек на зямлі не вінаваты настолькі, каб бог не дараваў яму гэтага, але трэба, каб сваім раскаяннем чалавек ператварыўся ў дзіця, у немаўлятка, чыя душа — чыстая і адкрытая, і здольная ўспрыняць усё. Следчы ўсім целам наваліўся на стол. Ён махаў распяццем амаль над самай маёй галавой. Шчыра кажучы, я вельмі дрэнна сачыў за яго думкай — мне было горача, у кабінеце лёталі мухі і часам садзіліся мне на твар. Апроч таго, следчы выклікаў у мяне страх. Я разумеў, што гэта смешна, бо сапраўдны злачынца тут — я. Але ён не сунімаўся. Увогуле я зразумеў, што ў маіх паказаннях, на яго думку, ёсць толькі адна цьмяная рэч — чаму я счакаў, раней чым стрэліць другі раз. 3 рэштай — усё выдатна, а вось тут ён не разумее.
    Я хацеў быў сказаць, што ён не мае рацыі, на гэтую рэч не варта звяртаць такой увагі: яна наогул не мае вялікага значэння. Але ён перапыніў мяне. Ён выпрастаўся і з апошняю надзеяй вылечыць маю душу папытаўся, ці веру я ў бога. Я адказаў, што не. Ад такой знявагі ён сеў у фатэль. Ён сказаў, што гэта немагчыма, што ўсе людзі вераць у бога — нават тыя, хто адвярнуў ад яго свой твар. I ён упэўнены ў гэтым, упэўнены, і калі хоць раз яму давядзецца ў гэтым засумнявацца, яго жыццё страціць усялякі сэнс.
    — Няўжо,— закрычаў ён,— няўжо вы хочаце, каб маё жыццё не мела сэнсу?
    На маю думку, гэта мяне не датычылася, і я так яму і сказаў. Але ён ужо перагнуўся цераз стол, пад-
    сунуў Хрыста пад самыя мае вочы і крычаў, як апантаны:
    — Я хрысціянін! Я малю яго дараваць табе грахі твае! Як жа ты можаш не верыць, што ён пакутаваў дзеля цябе?
    Я, вядома, заўважыў, што ён звяртаецца да мяне на «ты», але мне ўжо абрыдла яго слухаць. Гарачыня душыла ўсё мацней. I я зрабіў выгляд, нібы згаджаюся, як раблю заўсёды, калі хачу пазбавіцца ад надакучлівай размовы. На маё здзіўленне следчы шалёна ўзрадаваўся.
    — Вось бачыш! Бачыш! — закры