Чужаніца
Альбер Камю
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 278с.
Мінск 1986
шліся. Мы з Мары кончылі гатаваць сняданак. Але яна есці не хацела, і я амаль усё з’еў адзін. А першай гадзіне яна пайшла, і я крыху паспаў.
Гадзіне а трэцяй у дзверы да мяне нехта пастукаўся. Увайшоў Раймон. Я яшчэ ляжаў, і ён падышоў і сеў на край ложка. Нейкі час ён сядзеў моўчкі, і я папытаўся, як у яго прайшло. Ён расказаў, што зрабіў усё так, як задумаў, але пад канец яна дала яму поўху, і ён за гэта яе пабіў. Рэшту ж усё я бачыў сам. Я сказаў, што цяпер, па-мойму, яна пакараная і ён
можа быць спакойны. Раймон пагадзіўся. Ен заўважыў, што паліцэйскі цяпер дарма стараецца — дыхту яна дастала, і нічога ён ужо не зменіць. I дадаў, што паліцэйскіх ён добра вывучыў і ведае, як сябе з імі паводзіць. Потым ён запытаўся — мабыць, я чакаў, што ён адкажа паліцэйскаму на поўху. Я адказаў, што нічога такога не чакаў і наогул — паліцэйскіх не люблю. Раймон, відаць, быў гэтым вельмі задаволены. Ён прапанаваў куды-небудзь схадзіць. Я падняўся і пачаў прычэсвацца. Ен сказаў, што трэба, каб я быў яму сведкам. Мне было ўсё роўна, але я не ведаў, што павінен буду сказаць. На думку Раймона, досыць было пацвердзіць, што дзяўчына яго ашукала. Тады я згадзіўся.
Мы выйшлі, у кавярні Раймон пачаставаў мяне чаркай гарэлкі. Потым яму захацелася згуляць партыю ў більярд, але я пудлаваў увесь час і прайграў. Пасля ён прапанаваў пайсці ў бардэль, але я адмовіўся, бо не люблю такіх рэчаў. Мы паціху пайшлі назад, і ён увесь час расказваў, які ён задаволены, што правучыў сваю кралю. Па-мойму, ён ставіўся да мяне вельмі прыязна, і я падумаў, што мы някепска прабавілі час.
Яшчэ здалёк я заўважыў, што на парозе нашага дома стаіць стары Саламано і выгляд у яго нейкі ўзрушаны. Калі мы падышлі бліжэй, я ўбачыў, што ён без сабакі. Ён азіраўся вакол, круціўся на месцы, намагаўся нешта разгледзець у цемры пад’езда, мармытаў бязладныя словы і зноў пачынаў шнарыць па вуліцы пачырванелымі вочкамі. Раймон запытаўся, што здарылася, але стары нічога не адказаў. I я толькі цьмяна пачуў, як ён шапнуў: «Свалата, падла»,— і зноў пачаў круціцца ва ўсе бакі. Я папытаўся, дзе яго сабака. Ён раздражнёна адказаў:
— Уцёк! — і раптам скорагаворкай забалбатаў: — Павёў я яго на Манёўравы пляц, як звычайна. А там
народу, кірмаш, балаганы з артьістамі прыехалі. Ну, спыніўся я — паглядзець «Караля-ўцекача». А як сабраўся пайсці, глянь, а яго ўжо і след прастыў. Праўда, даўно ўжо трэ5а было яму аброжак вужэйшы купіць. Ды каб жа я ведаў, што гэтая падла вось так возьме дый уцячэ.
Раймон пачаў яму тлумачыць, што сабака, мабыць, проста заблудзіўся і яшчэ вернецца. Ён расказаў некалькі выпадкаў, калі сабакі прабягалі дзясяткі кіламетраў, каб вярнупца да свайго гаспадара. Але стары яшчэ больш занепакоіўся:
— Ды як жа вы не разумееце, яго ж заб’юць. Хай бы яшчэ падабраў нехта. Ды дзе ўжо там — каму ён са сваімі шолудзямі патрэбен, усе гідзіцца будуць. Сцапаюць гіцлі — вось і ўсё.
Тады я сьсазаў, што яму варта схадзіць на скуралупню — заплаціць там штраф за паслугі, і сабаку яму аддадуць. Стары папытаўся -— ці вялікі трэба плаціць штраф? Я не ведаў. Тады ён усхадзіўся:
— Даваць грошы за гэтую падлу! Ага! Ды хай сабе спруцянее!
Ён зноў пачаў лаяцца. Раймон засмяяўся і пайшоў у дом. Я рушыў следам, і на лесвічнай пляцоўцы мы развіталіся. Праз хвіліну пачуліся крокі старога. Ён падышоў да маіх дзвярэй і пастукаўся. Я адчыніў. Стары крыху памуляўся каля парога і сказаў:
— Прабачце... прабачце, калі ласка...
Я запрасіў яго зайсці, але ён не захацеў. Ён стаяў у дзвярах і глядзеў на наскі сваіх чаравікаў, яго шалудзівыя рукі дрыжалі. He падымаючы галавы, ён спытаў:
— Скажыце, пане Мёрсо, яны ж не забяруць яго ў мяне? Яны ж яго аддадуць? Бо як жа я, што ж мне без яго?
Я сказаў, што на скуралупні сабак трымаюць тры дні — на выпадак, калі знойдзецца гаспадар, а тады
ўжо робяць з імі ўсё, што захочуць. Ён моўчкі паглядзеў на мяне. I потым сказаў:
— Дабранач.
Стары пайшоў да сябе, і я пачуў, як ён ходзіць сюды-туды па кватэры. Потым рыпнуў ложак. I па дзіўных, прыглушаных гуках, якія данесліся з-за сцяны, я зразумеў, што стары плача. He ведаю чаму, я падумаў пра маму. Але заўтра трэба было рана ўставаць. Есці не хацелася, і я лёг спаць без вячэры.
V
У кантору да мяне затэлефанаваў Раймон. Ён сказаў, што гутарыў пра мяне з адным сваім прыяцелем і той запрашае нас на нядзелю паехаць за горад — у яго там свая хатка. Я адказаў, што ўвогуле не пярэчу, але паабяцаў ужо гэты дзень адной сяброўцы. Раймон адразу заявіў, што сяброўку таксама можна ўзядь з сабой. Прыяцелева жонка толькі парадуецца, што будзе ў мужчынскай кампаніі не адна.
Я ўжо хацеў павесіць трубку, бо ведаю, як патрон не любіць, калі нам тэлефануюць з горада. Але Раймон папрасіў не спяшацца, запрашэнне ён мог бы перадаць і ўвечары і звоніць цяпер таму, што хоча папрасіць у мяне нешта яшчэ. Увесь дзень за ім ходзяць некалькі арабаў, і сярод іх — брат той яго былой каханкі.
— Калі будзеш вяртацца з працы і ўбачыш яго каля дома, папярэдзь мяне.
Я сказаў: «Добра, дамовіліся».
Неўзабаве мяне паклікаў патрон, і на душы ў мяне зрабілася неяк нудна — я падумаў, што зараз ён пачне гаварыць, каб я меней размаўляў па тэлефоне і лепей працаваў. Але аказалася — зусім не. Патрон сказаў, што паклікаў мяне, каб пагутарыць наконт адной справы. Яна, праўда, вырашана яшчэ не канчаткова, але ён
хоча ведаць маю думку. Справа вось якая — маецца намер адкрыць у Парыжы філіял канторы, які, непасрэдна на месцы, будзе кантактаваць з усімі тамтэйшымі буйнымі фірмамі. Дык вось — ці згодзен я туды паехаць? Жыць я буду ў Парыжы і, акрамя таго,— даволі часта змагу вандраваць.
— Вы малады, і вам, па-мойму, такое жыццё павінна спадабацца.
Я сказаў — так яно так, але, па сутнасці, мне ўсё роўна. Тады ён спытаўся — няўжо мне не цікава змяніць жыццё? I я адказаў, што адно жыццё на другое не зменіш, дый, урэшце, усе яны аднолькавыя, а мне і з маім тут зусім няблага. Выгляд у патрона быў незадаволены, ён сказаў, што я заўжды ўхіляюся ад адказу і што ў мяне няма ніякага імкнення да кар’еры, а гэта вельмі дрэнна, калі займаешся справай. Тады я вярнуўся ў кабінет і зноў сеў за працу. Вядома, я не хацеў злаваць патрона, але мяняць жыццё ў мяне ніякай прычыны не было. Калі падумаць, я быў зусім не няшчасны. Праўда, у студэнцкія гады ў мяне былі розныя такія імкненні. Але калі прыйшлося кінуць вучобу, я вельмі хутка зразумеў, што, па сутнасці, ва ўсім гэтым няма ніякага значэння.
Увечары прыйшла Мары і спытала, ці хачу я з ёй ажаніцца. Я сказаў, што мне гэта ўсё роўна і што, калі яна так хоча, мы можам пажаніцца. Тады яна пацікавілася, ці кахаю я яе. Я адказаў, як ужо гаварыў аднойчы, што гэта не мае ніякага значэння, але, вядома, я яе не кахаю.
— Навошта тады ты збіраешся са мной ажаніцца? — спытала яна.
Я растлумачыў, што гэта не іграе ніякай ролі і, калі яна так хоча, мы можам пажаніцца. Дарэчы, яна сама мяне пра гэта просіць, а я толькі згаджаюся. Тады яна заўважыла, што шлюб — сур’ёзная справа. Я адказаў: «Не». Яна сціхла і нейкую хвіліну моўчкі
глядзела на мяне. Потым загаварыла зноў. Ёй проста было цікава, ці згадзіўся б я ажаніцца, каб мне тое самае прапанавала другая жанчына, з якой бы ў мяне былі такія ж адносіны, як і з ёй. Я сказаў: «Натуральна». Тады яна заявіла, што і сама не ўцяміць — кахае яна мяне ці не, але гэтага я ўжо наогул ведаць не мог. Яна зноў змоўкла і потым прамовіла ціхім голасам, што я нейкі дзіўны і за гэта яна мяне, безумоўна, вельмі кахае — але, мабыць, некалі менавіта праз гэта я ёй і абрыдну. Я маўчаў, бо дадаць не было чаго, a яна, усміхаючыся, абняла мяне і заявіла, што хоча выйсці за мяне замуж. Я адказаў, што мы зробім гэта, як толькі яна захоча. I расказаў ёй пра прапанову патрона. Мары сказала, што ёй бы вельмі хацелася ўбачыць Парыж, і я паведаміў, што ўжо некалі жыў там. Яна спыталася, як ён выглядае. Я адказаў:
— Там брудна. Галубы паўсюль, двары змрочныя. I людзі нейкія бледныя.
Потым мы пайшлі гуляць у цэнтр і прайшлі праз увесь горад. Было шмат прыгожых жанчын, і я папытаўся ў Мары, ці бачыць яна гэта. Яна сказала, што бачыць і разумее мяне. Потым мы пэўны час ішлі моўчкі. Але мне хацелася, каб Мары засталася са мной яшчэ, і я сказаў, што мы можам паабедаць у Селеста. Увогуле, яна не адмаўлялася, але, на жаль, мела нейкія справы. Мы былі ўжо каля майго дома, і я развітаўся. Яна паглядзела на мяне:
— Няўжо табе не цікава, якія ў мяне справы?
Мне, вядома, было цікава, але запытацца я чамусьпі не падумаў, і менавіта таму яна зірнула на мяне нібы з папрокам. Відаць, я крыху збянтэжыўся, бо яна раптам засмяялася, прыгарнулася да мяне ўсім целам і падсунула вусны.
Я пайшоў абедаць да Селеста. I пачынаў ужо есці, калі ў шынок увайшла нейкая дзівотная маленькая жанчына. Падбегла да майго століка і папыталася, ці
можна сесці. Сесці, натуральна, было можна. Нейкая дзіўная, сапраўды: рухі парывістыя, аблічча маленькае і круглае, нібы яблык, вочы блішчаць. Скінула камізэльку, села і пачала ліхаманкава праглядаць меню. Потым паклікала Селеста і скорагаворкай, але вельмі выразна, заказала адразу ўсё, што выбрала. Пакуль неслі закуску, яна адчыніла сумку, выняла аркушык паперы і аловак, усё загадзя палічыла, потым дастала кашалёк, адлічыла дакладную суму, дадала на чай і паклала грошы на стол. Якраз прынеслі закуску. Яна праглынула яе ў адзін міг і, чакаючы наступнай стравы, зноў дастала сіні аловак, часопіс з праграмай радыёперадач на тыдзень і вельмі акуратна адну за адной пачала пазначаць крыжыкамі амаль усе перадачы. Часопіс быў вялікі, старонак на дванаццаць, і яна рупліва працавала ўвесь абед. Я даўно паеў, а яна ўсё ставіла крыжыкі з ранейшым дбаннем. Потым устала, дакладным рухам, як аўтамат, накінула камізэльку і пайшла. Рабіць мне не было чаго, я таксама выйшаў і нейкі час ішоў за ёй. Яна стала на броўку тратуара і надзіва хутка і ўпэўнена пайшла дакладна па прамой, прычым ні разу не азірнулася. Нарэшце я згубіў яе з вачэй і павярнуў назад. Дзіўная нейкая, падумаў я, але хутка забыў пра яе.
На парозе каля маёй кватэры стаяў стары Саламано. Я запрасіў яго зайсці, і ён сказаў, што яго сабака згубіўся, бо на скуралупні яго няма. Тамтэйшыя службоўцы сказалі, што ён, відаць, трапіў пад машыну. Стары запытаўся, ці можна пра гэта даведацца ў камісарыяце, але яму адказалі, што такія звесткі не захоўваюцца, бо рэч гэта звычайная і здараецца кожны дзень. Я сказаў старому Саламано, што ён мог бы ўзяць сабе іншага сабаку, але ён адказаў, што прывык ужо да гэтага, і, вядома, меў рацыю.
Я залез з нагамі на ложак, а