Чужаніца
Альбер Камю
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 278с.
Мінск 1986
чаў ён.— Ты верыш у бога! I цяпер ты адкрыеш перад ім сваю душу.
Зразумела, я яшчэ раз сказаў, што не. I ён зноў паваліўся ў фатэль.
Выгляд у яго быў змораны. Нейкі час ён сядзеў моўчкі, і толькі машынка дастуквала апошнія словы з нашага дыялога. Потым следчы ўважліва і крыху тужліва зірнуў на мяне. I прамармытаў:
— Ніколі яшчэ я не бачыў настолькі счарсцвелай душы, як ваша. Ніхто са злачынцаў, якія прыходзілі да мяне, не здолеў стрымаць сваіх слёз перад гэтым пакутным абліччам.
Я хацеў адказаць, што можа яно і так, але ж тое былі злачынцы. Але адразу падумаў, што і я — такі самы. Я ўсё ніяк не мог прызвычаіцца да гэтае думкі. Тут следчы ўстаў, паказваючы, што допыт закончаны. I напаследак, з гэткім жа стомленым выглядам, запытаўся, ці шкадую я таго, што ўчыніў. Я падумаў і адказаў, што не тое, каб шкадую, але, хутчэй,— проста мне непрыемна. Па-мойму, ён не зразумеў. Але ў той дзень на гэтым усё і скончылася.
Пасля мяне часта яшчэ вадзілі да следчага. Але кожны раз са мною цяпер быў адвакат. Яны патрабавалі ад мяне хіба што ўдакладніць сёе-тое ў маіх ранейшых паказаннях. Ці наогул — увесь час гаманілі
паміж сабой наконт ро.зных абвінаваўчых пунктаў. Але сам я ў такія хвіліны ніколі па-сапраўднаму іх не цікавіў. Ва ўсякім выпадку, тон допытаў патроху змяніўся. Следчы, відаць, ужо адшукаў маёй справе нейкае тлумачэнне і страціў да маёй асобы ўсякую цікаўнасць. Ён болей не гутарыў са мною пра бога, і я ўжо ніколі не бачыў яго такім узбуджаным, як у той першы дзень. Некалькі пытанняў, кароткая размова з адвакатам — і допыт канчаўся. Справа мая, як любіў казаць следчы, пасоўвалася сваім парадкам. Часам, калі размова ішла на нейкую агульную тэму, мяне падключалі таксама. I тады мне дыхалася вальней. Усё было так натуральна, ішло так гладка і гаварылася так разумна, што ў мяне нават пачало складвацца ўражанне, што я тут — «свой чалавек». Следства цягнулася адзінаццаць месяцаў, і пад канец я амаль не мог даць сабе веры, што некалі ў мяне былі нейкія іншыя ўцехі, акрамя тых хвілін, калі следчы праводзіў мяне да дзвярэй і, лопаючы па плячы, па-сяброўску казаў: «Ну, на сёння досыць, пане Антыхрысце». I мяне перадавалі ў рукі жандарам.
II
Ёсць рэчы, пра якія мне ніколі не падабалася гаварыць. I калі я апынуўся ў турме, мне ўжо праз некалькі дзён стала ясна, што пра гэтую частку жыцця гаварыць мне будзе непрыемна.
Пазней, праўда, я ўжо не бачыў падстаў для агіды. Але першыя дні я па-сапраўднаму яшчэ не ўяўляў, што я — у турме: я падсвядома чакаў, што вось нешта адбудзецца і ўсё пойдзе інакш. Сапраўднае турэмнае жыццё пачалося толькі пасля першага і адзінага наведвання Мары. 3 таго дня, калі я атрымаў яе ліст (а яна пісала, што прыходзіць ёй болын не дазваляюць, бо яна мне не жонка), з таго самага дня я адчуў,
што камера і ёсць мой дом і ўсё маё жыццё канчаецца тут. Спачатку, адразу пасля арышту, мяне пасадзілі ў памяшканне, дзе ўжо было некалькі вязняў, больш — арабаў. Яны сустрэлі мяне рогатам. I пасля папыталіся, што я зрабіў. Я адказаў, што забіў араба, тады яны сціхлі. Але хутка настаў вечар, і яны растлумачылі, як лепей складаць цыноўку, на якой тут даводзілася спаць. Адзін край трэба было скруціць, і тады атрымлівалася нешта накшталт падушкі. Усю ноч па маім твары поўзалі клапы. Але праз некалькі дзён мяне перавялі ў адзіночку, і тут я спаў на драўняным ложку. У мяне была параша і бляшаная міса. Турма ўзвышалася над горадам, і праз маленькае акенца ў камеры можна было ўбачыць мора. Аднойчы, калі я, ухапіўшыся за краты, лавіў тварам сонечныя прамяні, увайшоў наглядчык. Ён сказаў, што да мяне прыйшлі. Я падумаў, што гэта, відаць, Мары. I гэта сапраўды была яна.
У пакой для спатканняў мяне вялі па доўгім калідоры, пасля па лесвіцы і, нарэшце, зноў па калідоры. Я ўвайшоў у вельмі шырокую залу з вялізным акном на ўсю сцяну. Дзве перагародкі ў краты рассякалі пакой на тры часткі. Пустая прастора, шырынёй метраў восем ці дзесяць, аддзяляла наведнікаў ад арыштантаў. Насупраць узнікла Мары, я заўважыў яе загарэлы твар і паласатую сукенку. Побач са мной у пакоі стаялі яшчэ некалькі вязняў, чалавек дзесяць, большасць былі арабы. 3 абодвух бакоў ад Мары таксама былі арабкі: з аднаго — сціснуўшы вусны, стаяла маленькая бабулька ва ўсім чорным, з другога — тоўстая кабета з распушчанымі валасамі, яна ўвесь час нешта моцна крычала і размахвала рукамі. 3-за вялікай адлегласці паміж адгародкамі ўсім, хто быў у зале, даводзілася размаўляць вельмі гучна. Рэзкае святло, якое наскрозь працінала шыбы, і гуд галасоў адбіваліся ад голых сцен і мацнелі яшчэ больш. Калі я зайшоў, у
мяне нават закруцілася ў галаве. У камеры было намнога цямней і спакайней. I каб асвойтацца, мне спатрэбіўся пэўны час. Нарэшце я выразна ўбачыў кожны твар, ярка асветлены сонцам. У канцы калідора паміж адгародкамі на крэсле сядзеў наглядчык. Болынасць арабаў і іх крэўныя масціліся на кукішках адзін насупраць аднаго. Гэтыя не крычалі. Нягледзячы на страшэнны гармідар, ім неяк удавалася разумецца, размаўляючы амаль шэптам. Іх ціхае мармытанне, над самай падлогай, утварала нешта накшталт глухога басавітага фону для хору тых гучных поклічаў, што гучалі над іх галавой. Усё гэта я заўважыў неяк адразу, пакуль ішоў да Мары. Яна ўжо прыпала да кратаў і з усяе сілы намагалася ўсміхнуцца. Яна мне здалася вельмі прыгожай, але я не здолеў сказаць ёй гэтага.
— Ну што? — голасна крыкнула яна.
— Як бачыш, вось так.
— Табе нічога не трэба, у цябе ўсё добра?
— Так, усё.
Мы змоўклі. Мары ўсё ўсміхалася. Тоўстая кабета нешта крычала майму суседу, высокаму бяляваму здаравяку са шчырымі вачыма. Відаць, гэта быў яе муж. Сваю гаворку яны пачалі яшчэ да майго прыходу.
— Жана не захацела яго ўзяць,— на ўсё горла крычала кабета.
— Ну, ну,— адказваў муж.
— Я сказала, што ты, як вернешся, забярэш, але яна ўзяць не захацела.
Мары крыкнула з-за кратаў, што Раймон перадае прывітанне, і я адказаў: «Дзякуй». Але мяне перабіў сусед, які пытаўся, «як у яго са здароўем». Яго жонка засмяялася і адказала, іпто «лепей ён сябе ніколі не адчуваў». Сусед справа, невысокі юнак з тонкімі рукамі, маўчаў. Насупраць яго я заўважыў маленькую бабулю. Яны пільна ўзіраліся адно ў аднаго. Але па-
3 3 а к. 1832
65
назіраць за імі яшчэ мне не ўдалося, бо Мары крыкнула:
— Трэба не траціць надзеі.
I я адказаў:
— Ага.
Я глядзеў на яе, і мне хацелася сціснуць яе плячо пад тонкай сукенкай. Мне хацелася адчуць пад сваёю рукой гэту мяккую і лёгкую тканіну, і я не ведаў, пі можна спадзявацца на нешта яшчэ. Але Мары, вядома, таксама хацела сказаць тое самае, яна ўвесь час усміхалася. I я ўжо не бачыў нічога, апроч бляску яе беласнежных зубоў і вясёлых зморшчынак ля вачэй. Мары зноў крыкнула:
— Ты выйдзеш, і мы пажэнімся!
— Ты так думаеш? — адказаў я, але сказаў так болын дзеля таго, каб увогуле нешта сказаць.
I тады, вельмі хутка і па-ранейшаму голасна, яна залапатала — але, але, мяне апраўдаюць, і мы зноў будзем плаваць у моры. Але кабета побач з ёю раўла безупынку. Яна казала, што пакінула ў канцылярыі кошык з перадачай, і пералічвала ўсё, што там ляжыць. Трэба абавязкова праверыць — гэта каштуе немалых грошай, Другі сусед і яго маці па-ранейшаму маўчалі і ўзіраліся адно ў аднаго. На кукішках гэтак жа перашэптваліся арабы. Святло на дварэ нібы напіналася і ціснула ў шыбы.
Я адчуваў нейкую кволасць, немач і быў бы рады пайсці. Ад шуму мне рабілася млосна. Але з другога боку, хацелася пабыць яшчэ, паглядзець на Мары. He ведаю, колькі мінула часу. Мары расказвала пра сваю працу і ўсміхалася бесперастанку. Шэпт, крык, гамонка гучалі з усіх бакоў. Адзіны астравок цішыні заставаўся там, дзе, побач са мной, шчуплы юнак і яго маці моўчкі глядзелі адно на аднаго. Патроху арабаў пачалі выводзіць. Калі вывелі першага, амаль усе адразу аціхлі. Маленькая бабуля прыгарнулася да кратаў,
і ў тую ж хвіліну наглядчык зрабіў знак яе сыну. Той сказаў:
— Да пабачэння, мама.
Яна прасунула паміж кратаў руку і павольна, мякка махнула яму наўздагон.
Бабуля пайшла, і на яе месцы адразу ўзнік мужчына з капелюшом у руцэ. Прывялі новага вязня, і яны ажыўлена загаманілі, але не крычалі, бо ў пакоі было ўжо ціха. Прыйшлі па майго суседа справа. Яго жонка, нібы не заўважаючы, што ўжо няма патрэбы крычаць, гучна сказала яму:
— Беражы сябе і будзь уважлівы!
Потым настала мая чарга. Мары рукою паслала мне пацалунак. Ад дзвярэй я яшчэ раз зірнуў на яе. Яна стаяла нерухома, прыціснуўшыся тварам да кратаў, і па-ранейшаму неяк напята, сутаргава ўсміхалася.
Неўзабаве пасля гэтага яна мне напісала. Тады і пачалося тое сапраўднае турэмнае жыццё, пра якое я ніколі не любіў гаварыць. Праўда, тут не трэба перабольшваць — жыць у турме мне ўдавалася лягчэй, чым іншым. Цяжка было хіба што першы час, бо трапіўшы ў турму, я захоўваў яшчэ думкі вольнага чалавека. Хацелася, напрыклад, на пляж, прагуляцца да мора. Я ўяўляў, як першыя хвалі пляскочуць каля маіх ног, як вада прымае маё цела, і мне адразу робіцца лёгка і вольна. I раптам зноў бачыў турэмныя муры, і мне здавалася, што яны яшчэ шчыльней абступаюць мяне. Але праз некалькі месяцаў гэта прайшло. I пасля ў мяне былі толькі арыштанцкія думкі. Я чакаў, калі мяне павядуць на прагулку на двор або калі прыйдзе мой адвакат. Я няблага навучыўся прабаўляць і рэшту вольнага часу. Я часта думаў тады, што калі б мяне змусілі жыць у камлі старадрэвіны і адзіным заняткам маім было назіраць за барвамі неба над галавой, дык і тады б я патроху прызвычаіўся да
гэтага. Я чакаў бы, калі прыляцяць птушкі або з’явяцца хмары, як чакаю цяпер дзіўных гальштукаў майго адваката, а раней, на волі, чакаў суботы, калі можна было абняць цела Мары. Аднак, калі добра разважыць,— я не ў камлі старадрэвіны. Былі і болей няшчасныя за мяне. Зрэшты, гэта не мае — гэта маміны думкі. Гэта яна часта гаварыла, што ўрэшце чалавек да ўсяго прызвычайваецца. А я ў сваіх думках рэдка заходзіў гэтак далёка.
Першыя месяцы было цяжка. Але намаганне, якое трэба было рабіць над сабой, якраз і дапамагала таму, каб час бег хутчэй. Напрыклад, мне пакутліва хацелася жанчыны. Гэта натуральна, бо я быў малады. Я ніколі не думаў менавіта пра Мары. Я проста думаў пра жанчыну, наогул — пра жанчын, перабіраў у памяці ўсіх, каго ведаў, усе тыя абставіны, у якіх кахаўся з імі, і тады камера напаўнялася тварамі, і ў ёй рабілася цесна ад маіх жаданняў. 3 аднаго боку, гэта парушала маю душэўную раўнавагу. Але з другога — дапамагала прабавіць час. Патроху мне ўдалося заваяваць спагаду старэйшага наглядчыка, які разам з раздатчыкам з кухні хадзіў па камерах, калі разносілі ежу. Ён і пачаў са мною гаворку пра жанчын. Ён сказаў, што гэта самае першае, на што ўсе пачынаюць скардзіцца. Я адказаў, што я тут не выключэнне, але, па-мойму, такое становішча — несправядлівае.
— Але ж дзеля гэтага вас і с