• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чужаніца  Альбер Камю

    Чужаніца

    Альбер Камю

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 278с.
    Мінск 1986
    65.84 МБ
    талі трамваі. На прыступках, адбойных брусах гронкамі віселі футболь-
    ныя заўзятары. Яны вярталіся з прьігараднага стадыёна. Потым прыехалі і самі гульцы, я іх пазнаў па спартыўных торбах. Яны спявалі, раўлі на ўсё горла, крычалі, што іх клуб не прайграе ніколі. Некаторыя махалі мне рукамі. Адзін нават крыкнуў: «Далі мы ім дыхту!» Я заківаў галавой, нібы кажучы: «Добра». Потым адзін за адным паплылі аўтамабілі.
    Дзень усё не канчаўся. Неба над дахамі трошкі пачырванела, і за вячэрнім прыцемкам вуліцы ажывіліся. Людзі няспешна вяртался з пагулянак. Сярод іншых я заўважыў і таго далікатнага пана. Дзеці плакалі, бацькі цягнулі іх за рукі. Амаль адначасова з усіх кінатэатраў квартала на вуліцу выліўся натоўп гледачоў. Юнакі нешта ўзбуджана паказвалі рукамі, і я падумаў, што ў кіно, відаць, круцілі прыгодніцкі фільм. Трошкі пазней вярнуліся і тыя, хто ездзіў у горад. Гэтыя ішлі болып самавіта. Часам нехта смяяўся, але зрэдку, болыпасць ішлі задумлівыя і нібы стомленыя. Дадому ніхто не разыходзіўся, усе так і хадзілі па тратуары па той бок вуліцы. Дзяўчаты, з распушчанымі валасамі, гулялі парамі, трьімаючы адна адну за ручку. Хлопцы нібы незнарок заступалі ім дарогу, кідалі нейкія жарты, і тыя смяяліся, адварочваючы галаву. Некаторых дзяўчат я ведаў, і яны на мігах прывіталіся са мною.
    Раптам запаліліся вулічныя ліхтары, і першыя зоркі, якія пачыналі ўжо мігцець у начным небе, пабляклі. Я доўга глядзеў на тратуары, прахожых, зыркае святло ліхтароў і адчуў, што вочы ў мяне стаміліся. Пад ліхтарамі блішчаў вільготны брук, праз роўныя прамежкі часу праязджалі трамваі. Яны кідалі водбліскі святла на чыесьці валасы, усмешку ці срэбную бранзалетку. Пасля трамваі пачалі радзець, над дрэвамі і ліхтарамі навісла чорная ноч, і квартал непрыкметна апусцеў. Вунь ужо першая кошка павольна прабегла па зноўку бязлюднай вуліцы. Я ўспомніў,
    што трэба паесці. Доўга седзячы ў адной позе, абапершыся на біла крэсла, я трошкі навярэдзіў сабе шыю. Я спусціўся ў лаўку купіць хлеба і локшыны, потым згатаваў вячэру і з'еў яе стоячы. Мне захацелася пакурыць каля акна, але паветра ўжо пахаладнела, і я трошкі празяб. Я зачыніў вокны і, вяртаючыся ў пакой, убачыў у люстры край стала, на якім стаяла спіртовая лямпа. Побач ляжалі кавалкі хлеба. Вось і праляцела яшчэ адна нядзеля, падумаў я, мама цяпер у магіле, а я заўтра зноў пайду на працу. Урэшце, нічога не змянілася.
    III
    У канторы сёння давялося добра папрацаваць. Патрон быў да мяне вельмі прыязны, запытаўся, ці не надта я стомлены, і пацікавіўся, колькі маме было год. Каб не памыліцца, я адказаў: «За шэсцьдзесят». Яму адразу чамусьці палегчала, ён, відаць, палічыў, што справа на гэтым скончана і гаварыць больш няма пра што.
    Стол у мяне быў завалены цэлай кучай паперы, рознымі дакументамі, і ўсё гэта трэба было неяк разабраць. Перад снеданнем, як заўжды, пайшоў памыць рукі. Апоўдні рабіць гэта вельмі прыемна — не тое што ўвечары: ручнік тады ўжо зусім мокры — усе ж карыстаюцца ім цэлы дзеыь. Аднойчы я сказаў пра гэта патрону. Але ён толькі паспачуваў і заўважыў, што, увогуле, гэта дробязь, не вартая ўвагі. Сёння я выйшаў крыху пазней — а палове першай — з Эманюэлем, які працуе ў экспедыцыі. Кантора наша выходзіць на мора, і мы нейкі час яшчэ забавіліся каля дзвярэй, пазіраючы на гандлёвыя судны ў бліскучым ад сонца заліве. Тут з-за павароткі, бразгаючы ланцугамі і страляючы выхлапною трубой, выехаў грузавік. Эманюэль сказаў: «Давай мо падчэпімся?» I я пабег.
    Грузавік паспеў праехаць крыху наперад, і мы кінуліся даганяць. 3 усіх бакоў нас агарнуў грук, ляскат і пыл. Я ўжо нічога не бачыў, нічога не адчуваў і адно як апантаны нёсся сярод лябёдак і партовых кранаў, паўз судны каля прычалаў і мачты, што танцавалі на хвалях каля далягляду. Я першы ўхапіўся за борт і з лёту ўскочыў у кузаў. Потым дапамог Эманюэлю. Мы абодва задыхаліся. Грузавік тросся па няроўным бруку сярод пылу і сонца. Эманюэль заходзіўся ад смеху.
    Мокрыя, потныя, мы ўваліліся да Селеста. Той, як заўжды, сядзеў на сваім месцы, у фартуху, з тоўстым пузам і сівымі вусамі. Калі мы ўвайшлі, ён запытаўся: «Ну што, жыццё ўсё ж ідзе?» Я адказаў: «Ідзе»,— і сказаў, што вельмі хачу есці.
    Я хутка паснедаў і выпіў кавы. Пасля пайшоў дадому і крыху задрамаў, бо за снеданнем, відаць, выпіў лішку віна. Калі я прачнуўся, мне захацелася закурыць. Але было позна, і каб не спазніцца, прыйшлося бегчы на трамвай. Усю другую палову дня працаваў. У канторы было дужа горача, і таму ўвечары, калі я вяртаўся дадому, было прыемна паволі брысці прыморскімі вулачкамі. Неба было зялёнае, на душы ляжаў ціхі спакой. Але я нікуды не заходзіў і пайшоў адразу дамоў, бо на вячэру хацеў згатаваць бульбы.
    Падымаючыся па цёмнай лесвіцы, я натыкнуўся на свайго суседа, старога Саламано. Ён вёў гуляць свайго спаніэля. Вось ужо восем гадоў іх паўсюль бачаць разам. У сабакі нейкая скурная хвароба — шолудзі, па-мойму, ці што,— поўсць амаль уся аблезла і цела пакрылася балячкамі і бурай каростай. Стары Саламано жыве з ім у адным маленькім пакойчыку, і праз гэта ўрэшце сам зрабіўся да яго падобны. Акурат такая ж ружовая кароста на твары і валасы — бляклыя і рэдкія. А сабака пераняў звычкі гаспадара — ходзіць таксама згорблены, з выткнутаю наперад мызай і напятаю шыяй. Можна падумаць, што
    яны наогул адной пароды; але ўсё роўна — ненавідзяць адзін аднаго страшэнна. Два разы на дзень, у адзінаццаць і ў шэсць гадзін, стары выводзіць сабаку на шпацыр. I за ўсе восем год іх маршрут ніколі не мяняўся. Іх можна ўбачыць на Ліонскай вуліцы: сабака бяжыць наперадзе, цягнучы старога за сабой, і так напінае павадок, што Саламано нарэшце пачынае спатыкацца. Тады ён б’е сабаку і бэсціць яго на чым свет стаіць. Сабака баязліва прыціскаецца да зямлі і нехаця пляцецца за гаспадаром. Цяпер ужо старому даводзіцца яго цягнуць. Але хутка сабака на ўсё забываецца і зноў валачэ свайго гаспадара, пакуль зноў на яго не пачынаюць сыпацца грымакі і праклёны. Пасля яны доўга стаяць пасярод тратуара і моўчкі глядзяць адзін на аднаго — сабака з жахам, стары з нянавісцю. I так кожны дзень. Калі сабака хоча да слупа, стары не дае яму часу і цягне за сабой, а за спаніэлем па ўсім тратуары застаецца дарожка з мокрых плям. Калі ж раптам сабака наробіць у пакоі, на яго зноў сыплюцца грымакі. Усё гэта — ужо восем год. Селест кажа, што «абодва яны няшчасныя», але хто ж яго ведае, як яно ёсць сапраўды. Калі я сустрэў іх на лесвіцы, стары бэсціў сабаку. «Свалата! — крычаў ён.— Падла!» — а сабака адно ціха скуголіў. Я сказаў: «Добры вечар»,— але Саламано ўсё лаяўся. Тады я папытаўся, што яму сабака зрабіў. Стары зноў не адказаў і адно паўтараў сваё: «Свалата! Падла!» У прыцемку я ледзь разгледзеў яго. Стары схіліўся над сабакам і нешта папраўляў на аброжку. Я паўтарыў пытанне гучней. Тады, не азіраючыся на мяне, ён адказаў, ледзь стрымліваючы гнеў: «Калі ўжо ён здохне!» I пайшоў, цягнучы за сабой сабаку, які скавытаў і ўпіраўся ўсімі чатырма лапамі.
    Якраз у гэту хвіліну зайшоў другі мой сусед па лесвічнай пляцоўцы. У квартале кажуць, што ён жыве за кошт жанчын. Аднак, калі ў яго пытаюцца пра пра-
    фесію, ён называе сябе кладаўшчыком. Увогуле, яго не надта шануюць. Але са мной ён гутарыць даволі часта і нават калі-нікалі заходзіць пасядзець на хвілінку — бо я заўсёды гатовы яго паслухаць. Па-мойму, тое, што ён кажа, цікава. Дый зрэшты, у мяне няма ніякіх прычын не размаўляць з ім. Яго завуць Раймон Сэнтэс. Ростам ён не высокі, але плячысты і мае баксёрскі нос. Апранаецца заўсёды прыстойна. Гаворачы пра Саламано, ён таксама сказаў мне: «Ну ці ж не няшчасны тып!» I запытаўся, ці не прыкра мне глядзець на ўсё гэта, але я адказаў, што не. Мы падняліся па лесвіцы, ія ўжо хацеў развітацца, калі ён сказаў:
    — У мяне ёсць крывянка і трошкі віна. Можа, раздзеліце вячэру са мной?..
    Я падумаў, што тады мне не трэба будзе нічога гатаваць, і згадзіўся. Кватэра ў яго таксама маленькая — адзін пакой, як у Саламано, ды кухня без акна. Над ложкам — бела-ружовы гіпсавы анёл, фатаграфіі нейкіх чэмпіёнаў і дзве ці тры голыя жанчыны. У пакоі было брудна, ложак не прыбраны. Раймон адразу запаліў газніцу, потым выцягнуў з кішэні даволі падазронай чысціні бінт і пачаў перавязваць правую руку. Я запытаўся, што гэта ў яго. Ён адказаў, што нядаўна пабіўся з адным тыпам, які не дае яму праходу.
    — Вы ж разумееце, пане Мёрсо,— сказаў ён,— я чалавек не зласлівы, але часам магу пагарачыцца. А гэты кажа: «Выходзь, маўляў, з трамвая, калі ты мужчына». Я кажу: «Супакойся». А ён кажа: «Ты, маўляў, не мужчына». Ну, выйшаў я і кажу: «Адчапіся лепш, бо зараз дам». А ён пытаецца: «Што гэта ты мне дасі?» Ну, тады ўжо я не стрымаўся ды даў разок. Ён паваліўся. Я хацеў яго падняць. А ён ляжыць ды нагамі млне брыкае. Ну, тады я каленам яму — раз! ды пару разоў кулаком сунуў. Тут у яго юшка і паплыла. «Ну што,— кажу,— задаволены цяпер?» — «Ага»,— кажа.
    Расказваючы ўсё гэта, Сэнтэс перавязваў руку. Я сядзеў на ложку. Потым ён сказаў:
    — Вы ж бачыце, я да яго не чапляўся. Ён першы да мяне палез.
    Я згадзіўся і сказаў, што так яно ўсё і было. Тады ён заявіў, што хоча параіцца са мной наконт адной справы,— я, маўляў, сапраўдны мужчына, ведаю жыццё і мог бы яму дапамагчы, а ён затое пасля будзе мне сябрам. Я нічога не адказаў, і ён запытаўся, ці хачу я, каб ён быў маім сябрам. Я сказаў, што мне гэта ўсё роўна, і яго, відаць, такі адказ задаволіў. Ён дастаў кілбасу, падсмажыў яе на патэльні, потым расставіў шклянкі, талеркі, прынёс нажы з відэльцамі і дзве бутэлькі віна. Усё гэта ён рабіў моўчкі. Потым мы селі за стол, і ён пачаў расказваць мне сваю гісторыю. Спачатку, праўда, трошкі муляўся.
    — Была ў мяне адна знаёмая... ну, каханка, так сказаць...
    Чалавек, з якім ён пабіўся, быў брат той жанчыны. Сэнтэс сказаў, што яна жыла за яго грошы. Я змоўчаў. I тады ён прызнаўся, што ведае, якія чуткі пра яго ходзяць у квартале, але сумленне ў яго чыстае — ён сапраўды працуе кладаўшчыком.
    — Дык вось, пра гэту каханку,— сказаў ён.— Заўважыў я аднойчы, што нешта яна махлюе.
    Ён даваў ёй акурат столькі грошай, каб іх ставала на жыццё. Сам плаціў за пакой, дзе яна жыла, і яшчэ кожны дзень выдаткаваў дваццаяь франкаў на ежу.
    — Трыста франкаў за пакой, ш