• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чужаніца  Альбер Камю

    Чужаніца

    Альбер Камю

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 278с.
    Мінск 1986
    65.84 МБ
    — Ды сціхні ты! Што ты такое гаворыш пану!
    Стары пачырванеў і папрасіў прабачэння. Але я ўмяшаўся:
    — Ды не, не, што вы.
    Я падумаў, што ўсё тое, што ён кажа,— праўда, і мне гэта здалося цікавым.
    У трупярні ён расказаў, што быў прыняты ў прытулак як чалавек бедны. Але адчуваючы сябе яшчэ здольным працаваць, папрасіўся ў брамнікі. Я зазначыў, што ён, значыць, такі самы жыхар у гэтым прытулку, як і ўсе. Але ён запярэчыў — зусім не. I мяне ўразіў той тон, якім ён гаварыў: «яны», «гэтыя» ці,
    радзей, «старыя», хоць многія, пра каго ён казаў, былі не старэйшыя за яго. Але, вядома, ён і яны — не адно і тое ж. Ён жа брамнік і, у пэўнай ступені, мае над імі ўладу.
    У гэтую хвіліну вярнулася сядзелка. Неяк адразу звечарэла. Над шкляным дахам хутка згусцілася цемра. Брамнік павярнуў выключальнік, і мяне асляпіла нечаканая хваля святла. Брамнік запрасіў мяне схадзіць у сталоўку паабедаць. Але есці мне не хацелася. Тады ён прапанаваў прынесці шклянку кавы з малаком. Я згадзіўся, бо каву з малаком вельмі люблю, і неўзабаве ён вярнуўся з падносам. Я пачаў піць. I тады ў мяне ўзнікла жаданне закурыць. Але я спачатку вагаўся, бо не ведаў, ці можна мне курыць каля мамы. Я падумаў і вырашыў, што гэта не мае ніякага значэння. Я пачаставаў цыгарэтай брамніка, і мы з ім запалілі.
    Праз нейкі час ён сказаў:
    — Ведаеце, сябры вашай маці зараз таксама прыйдуць пасядзець каля яе. Так прынята. Дык я схаджу па крэслы і прынясу чорнай кавы.
    Я запытаўся, ці можна пагасіць адну якуюсь лямпу. Мяне стамляла яркае святло, якое адбівалася ад беленых сцен. Але ён сказаў, што гэта немагчыма. Так зроблена праводка: можна ўключыць ці ўсе адразу, ці наогул ніводнай. Ён выйшаў, потым вярнуўся і пачаў расстаўляць крэслы. На адным ён згрувасціў стос шклянак і кавярнік. Потым сеў насупраць мяне, па той бок мамы. Сядзелка таксама тулілася на крэсле ў дальнім куце, павярнуўшыся да мяне спінай. Мне было не відаць, што яна там робіць. Але па тым, як варушыліся яе рукі, можна было здагадацца, што яна вяжа. Было цёпла, кава сагрэла мяне. Праз адчыненыя дзверы ліўся водар летняй ночы і кветак. Я, напэўна, трошкі задрамаў.
    Прачнуўся я ад нейкага шоргату. I калі расплю-
    шчыў вочы, сцены ў пакоі здаліся яшчэ больш белымі і бліскучымі. Вакол не было ніякага ценю, і кожная рэч, кожны кут, усе выгіны вымалёўваліся да таго рэзка, што балюча было глядзець. Якраз у гэты момант прыйшлі маміны сябры. Усяго іх было чалавек дзесяць, яны бясшумна плылі ў гэтым сляпучым святле. Потым паселі, так ціха, што не рыпнула ніводнае крэсла. Я глядзеў на іх і бачыў так ясна, як ніколі яшчэ нікога не бачыў, я заўважаў кожную рыску на іх тварах, кожную складку на вопратцы. Але не чуў ні гуку, і мне нават не вельмі верылася, што яны сапраўдныя жывыя людзі. Амаль усе жанчыны былі ў фартухах, туга завязаных на поясе, ад чаго іх тоўстыя жываты здаваліся яшчэ большымі. Я раней ніколі не заўважаў, якія ў старых кабет бываюць вялізныя жываты. Мужчыны амаль усе былі худыя і трымалі ў руках кіёчкі. Больш за ўсё мяне ўразіла, што на іх тварах было не відаць вачэй — між глыбокіх маршчын прабівалася адно каламутнае, кволае святло. Калі яны парасселіся, большасць уперылася ў мяне і няёмка затрэсла галовамі, бязгучна варушачы пры гэтым праваленымі ў бяззубы рот вуснамі; але я так і не зразумеў, ці то яны віталіся са мною, ці то быў проста нервовы цік. Па-мойму, яны ўсё ж віталіся. I толькі тут я заўважыў, што ўсе яны сядзяць якраз насупраць мяне, справа і злева ад брамніка, і моўчкі ківаюць галовамі. У мяне на нейкую хвіліну ўзнікла дзіўнае ўражанне, быццам яны сабраліся мяне судзіць.
    Трошкі пазней адна жанчына заплакала. Яна сядзела ў другім радзе, за спінаю ў сваёй прыяцелькі, і мне дрэнна было яе відаць.
    Яна плакала доўга, моцна ўсхліпваючы праз аднолькавыя прамежкі часу, і мне здавалася, што яна ніколі не кончыць. Астатнія нібы не чулі яе. Яны сядзелі скурчаныя, пахмурныя і маўклівыя. Хто глядзеў на труну, хто на кіёк, хто яшчэ куды, кожны ўта-
    ропіўся ў адну нейкую кропку і не зводзіў з яе вачэй. Жанчына яшчэ плакала. Мяне гэта вельмі здзіўляла, бо я зусім не ведаў яе. Мне вельмі хацелася, каб яна сціхла. Але я не адважваўся сказаць ёй гэтага. Брамнік нахіліўся і сказаў ёй некалькі слоў, але яна пакруціла галавой, нешта прамармытала і зноў пачала плакаць і ўсхліпваць з тымі ж прамежкамі. Тады брамнік абышоў труну і сеў побач са мной. Ён доўга маўчаў і нарэшце, не гледзячы на мяне, сказаў:
    — Яна вельмі сябравала з вашай маці. Кажа, што яна была тут яе адзіная прыяцелька і цяпер у яе нікога няма.
    Прайшло яшчэ шмат часу. Жанчына ўздыхала і ўсхліпвала ўсё радзей. Цяпер яна больш шморгала носам. I нарэшце сціхла. Спаць ужо не хацелася, але я вельмі стаміўся, балела спіна. Мяне прыгнятала, што ўсе вакол маўчаць. Толькі час ад часу чуўся нейкі дзіўны гук, і я доўга не мог зразумець, адкуль ён. Урэшце я здагадаўся, што некаторыя старыя смокчуць шчокі, і таму ў іх часам вырываецца такое дзіўнае цмоканне. Яны яго не заўважалі, бо былі вельмі паглыбленыя ў свае думкі. У мяне нават узнікла ўражанне, што нябожчыца, якая ляжала перад імі ў труне, не мела для іх ніякага значэння. Але цяпер я думаю, што гэта ўражанне памылковае.
    Усе мы выпілі кавы, якую наліў брамнік. Што было далей, не ведаю. Прайшла ноч. Памятаю толькі, што ў нейкі момант я расплюшчыў вочы і ўбачыў, што ўсе старыя спяць, цяжка ссунуўшыся на крэслах, і толькі адзін абаперся на булавешку свайго кіёчка, паклаў падбародак на рукі і пільна глядзіць на мяне, нібы толькі і чакае, каб я прачнуўся. Потым я заснуў зноў. Прачнуўся я ад моцнага болю ў спіне. За шклёнаю столлю займалася на дзень. Неўзабаве прачнуўся адзін стары. Ён моцна закашляў і пачаў адхарквацца ў вялікую клятчатую насоўку. Здавалася, з кожным пляў-
    ком з сярэдзіны ў яго вылятае кавалак лёгкага. Сваім кашлем ён разбудзіў астатніх, і брамнік сказаў, што ім ужо час ісці. Яны падняліся. Ад доўгага сядзення ў няёмкіх позах яны мелі вельмі стомлены выгляд, твары былі шэрыя, нібы з попелу. На маё вялікае здзіўленне, выходзячы, яны ўсе паціснулі мне руку — быццам гэтая ноч, за якую мы не абмяняліся ніводным словам, павялічыла нашую блізкасць.
    Я стаміўся. Брамнік завёў мяне ў свой пакойчык, і я змог трошкі прывесці сябе ў парадак. Я выпіў яшчэ кавы з малаком, яна была вельмі смачная. Калі я выйшаў, ужо зусім развіднела. Над пагоркамі, якія аддзяляюць Марэнга ад мора, у небе гулялі ружовыя промні сонца. I вецер, які прылятаў адтуль, прыносіў пах солі. Пачынаўся выдатны, пагодны дзень. Я ўжо даўно не быў за горадам і з вялікім задавальненнем пайшоў бы цяпер прагуляцца, каб не мама.
    Я застаўся чакаць на двары, пад платанам. Стаяў і ўдыхаў свежы водар зямлі, спаць ужо зусім не хацелася. Я падумаў пра сваіх прыяцеляў па службе. Цяпер яны, напэўна, устаюць, каб ісці на працу — для мяне гэта заўжды быў самы цяжкі час. У мяне былі яшчэ нейкія думкі наконт гэтага, але ўвагу адцягнула бразгатанне звону, што даносілася аднекуль з багадзельні. За вокнамі пачалася нейкая валтузня, потым усё сціхла. Сонца паднялося вышэй і пачынала ўжо саграваць ногі. Цераз двор прайшоў брамнік, ён сказаў, што мяне кліча дырэктар. Я пайшоў у кабінет. Дырэктар даў мне падпісаць даволі многа нейкіх папер. Я заўважыў, што ён апрануты ва ўсё чорнае, толькі штаны паласатыя. Ён узяў у рукі тэлефон і запытаўся:
    — Службоўцы з пахавальнага бюро ўжо тут. Я зараз паклічу іх зачыніпь труну. Мабыць, вы хочаце апошні раз зірнуць на сваю маці?
    Я адказаў:
    — He.
    Тады ён загадаў у трубку прыцішаным голасам:
    — Фіжак, скажыце сваім, каб пачыналі.
    Потым ён паведаміў мне, што таксама будзе на пахаванні. Я падзякаваў. Ён сеў за стол, закінуў адну на адну караценькія ногі і папярэдзіў, што, апроч нас, на пахаванні нікога не будзе, пойдзе яшчэ толькі адна санітарка. Паводле правілаў прытулку яго жыхары на пахаванне не дапускаліся. Іьі дазвалялася толькі пасядзець каля труны. «Я лічу, што так яно чалавечней»,— сказаў ён. Але сёння дырэктар дазволіў аднаму з старых маміных сяброў правесці яе на могілкі. «Яго завуць Томас Перэс». Тут дырэктар усміхнуўся.
    — Вы, вядома, разумееце. Гэта было нейкае такое дзіцячае дзівацтва. Але яны з вашаю маці былі неразлучныя. 3 іх у прытулку нават трошкі кпілі, казалі Перэсу: «Гэта твая нявеста». А ён смяяўся. Ім абодвум гэта было прыемна. I трэба сказаць, што смерць пані Мёрсо вельмі яго засмуціла. Я быў няздольны яму адмовіць. Але паводле парады ўрача, які часта да нас прыходзіць, я ўчора забараніў яму сядзець каля труны.
    Мы доўга сядзелі моўчкі. Дырэктар падняўся і зірнуў у акно. Потым ён некага там заўважыў і сказаў:
    — Ну вось, з Марэнга ўжо прыйшоў свяшчэннік. Нешта ён рана.
    Дырэктар папярэдзіў, што пешкі давядзецца ісці хвілін сорак пяць — тутэйшая царква аж у самай вёсцы. Мы выйшлі на двор. Каля трупярні стаяў свяшчэннік і два хлопчыкі з хораў. Адзін з іх трымаў у руцэ кадзіла, а свяшчэннік, схіліўшыся над ім, раўняў даўжыню срэбных ланцужкоў. Калі мы падышлі, свяшчэннік выпрастаўся. Ён назваў мяне «сын мой» і сказаў яшчэ некалькі слоў. Потым ён зайшоў у трупярню, я рушыў за ім.
    Я адразу заўважыў, што шрубы на труне ўжо закручаныя і ў пакоі стаяць чатыры мужчыны ў чор-
    ным. Дырэктар сказаў, што катафалк чакае на дарозе. Свяшчэннік пачаў чытаць малітвы. 3 гэтай хвіліны ўсё пайшло вельмі хутка. Людзі падышлі да труны, захінулі яе покрывам. Свяшчэннік, служкі і я з дырэктарам — вьійшлі. Каля дзвярэй стаяла нейкая незнаёмая жанчына. Дырэктар мяне назваў: «Пан Мёрсо». Імя жанчыны я не пачуў і толькі зразумеў, што гэта і ёсць санітарка. Без ніякай усмешкі яна прыхіліла доўгі кашчавы твар. Потым мы расступіліся, каб даць вынесці цела, і рушылі следам за труной. За брамай стаяў катафалк. Ён быў доўгі, лакіраваны і бліскучы і нагадваў вучнёўскі пенал. Побач з катафалкам стаяў распарадчык працэсіі — карантыш у дзівотным адзенні — і нейкі дзядок ненатуральнага выгляду. Я зразумеў, што гэта Перэс. На ім быў фетравы капялюш з круглым верхам і шырокім брылём (ён зняў яго, калі труну вынеслі з брамы), гарнітур з закручанымі вакол ног калашынамі штаноў, якія маршчыніліся над чаравікамі, і чорны, завязаны вузлом гальштук, які глядзеўся занадта маленькім пад шырокім каўнерам яго белай кашулі. Вусны старога дрыжалі пад навіслым, з чорнымі кропкамі носам. 3-пад сівых, вельмі тонкіх валасоў тырчалі дзіўныя — вялыя і бясформенныя вушы, мяне ўразіў іх крывава-чырвоны колер, які ніяк не клаўся да змярцвела-бледнага твару. Распарадчык паказаў, дзе хто павінен ісці. Спачатку свяшчэннік, потым катафалк. Абапал, па рагах, чатыры мужчыны. Ззаду — мы з дырэктарам, і ў канцы прац'эсіі — санітарка і Перэс.
    Неба было ўжо ўсё залітае со