Чужаніца
Альбер Камю
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 278с.
Мінск 1986
ў адвакат,— можна падаць просьбу на памілаванне. Але я ўпэўнены, што ўсё для вас скончыцца шчасліва.
Чакалі мы доўга, хвілін, мусіць, сорак пяць. Але нарэшце пачуўся званок. Перад тым, як пакінуць мяне, адвакат сказаў:
— Зараз старшыня прачытае адказы прысяжных. Але вас упусцяць толькі, каб абвясціць прысуд.
3 усіх бакоў заляскалі дзверы. Людзі пабеглі па лесвіцах, было незразумела — ці то далёка, ці блізка? Потым з залы даляцеў глухі голас, які нешта чытаў. I калі зноў пачуўся званок, дзверы ў адгародку для падсудных адчыніліся і мяне ўразіла цішыня, што панавала ў зале, цішыня і гэтае дзіўнае пачуццё, якое ўзнікла адразу, як я заўважыў, што малады журналіст адвёў вочы ўбок. Я не зірнуў на Мары. Я проста не паспеў, бо старшыня ў нейкіх дзіўных выразах абвясціў, што ад імя французскага народа мне адсякуць галаву, што будзе зроблена публічна, на гарадской
плошчы. I тады, здаецца, я зразумеў, якое пачуццё было адбіта на ўсіх тварах. Па-мойму, гэта было нешта накшталт павагі. Жандары сталі са мной вельмі абыходлівыя. Адвакат паклаў мне далонь на руку. I ўсе думкі вылецелі з маёй галавы. Але старшыня запытаўся, ці ёсць у мяне што дадаць. Я падумаў. I сказаў:
— He.
I тады мяне вывелі з залы.
V
Я трэці раз адмовіўся прыняць свяшчэнніка. Мне няма чаго яму сказаць, і наогул — не хочацца гаварыць, бо я і так ужо хутка яго пабачу. Цяпер мяне цікавіць іншае — ці можна вырвацца з гэтай машыны, ці ёсць нейкае выйсце з майго безвыходнага становішча. Мяне перавялі ў іншую камеру. I цяпер, калі я ляжу на ложку, я бачу неба, толькі неба. I цэлымі днямі гляджу ў яго твар і назіраю за зменаю фарбаў, якія вядуць ад ранку да ночы. Я ляжу, падаткнуўшы пад голаў рукі, і чакаю. He ведаю, колькі разоў я задаваў сабе пытанне, ці былі выпадкі, каб асуджаны на смерць здолеў унікнуць гэтай бязлітаснай машыны, уцячы перад самым пакараннем, прарвацца скрозь паліцэйскія заслоны. I я папракаў сябе за тое, што не звяртаў раней увагі на тыя апавяданні, дзе расказвалася, як адбываецца пакаранне. Такімі пытаннямі заўсёды трэба цікавіцца. Хто ведае, што з табой можа здарыцца ў жыцці. Вядома, як і ўсе, я чытаў у газетах судовую хроніку. Але ж ёсць, безумоўна, і спецыяльныя выданні, пацікавіцца якімі я, на жаль, часу не выбраў. А там, ужо напэўна б, я знайшоў не адно апісанне ўцёкаў. I напэўна б, даведаўся, што хоць адзін раз, ды быў такі выпадак, каб у гільяціне нешта заклінавала, што хоць адзін раз шанц і выпадак усё ж здо-
лелі нешта змяніць у гэтым няўхільным і наканаваным руху. Хоць адзін раз! Па-мойму, мне і гэтага было б досыць. Рэшту зрабілі б маё ўяўленне і сэрца. У газетах часта пісалі пра нейкі доўг, які злачынца нібыта вінен грамадству. I на іх думку, яго трэба было плаціць. Але што гэта дае ўяўленню? Іншая рэч — магчымасць уцячы, унікнуць няўмольнага ахвяравальнага абраду і бегчы, бегчы без памяці насустрач надзеі і ўдачы. Але ж вядома, якая тут надзея — на ўсім бягу атрымаць кулю ў карак на першым жа рагу вуліцы. Аднак, калі добра падумаць, нішто не абяцала мне нават гэтай раскошы, я быў пазбаўлены такога права, пачварная машына не выпускала мяне.
Каб я нават вельмі захацеў, я не мог пагадзіцца з такою наглаю непазбежнасцю. Бо паміж прысудам, які яе заснаваў, і тым спакоем, з якім разгортваліся падзеі пасля яго вынясення, існавала да смешнага недарэчная неадпаведнасць. Тое, што прыгавор быў прачытаны а восьмай, а не, скажам, а пятай гадзіне, тое, што ён мог быць зусім іншы, што прынялі яго людзі, у якіх сем пятніц на тыдні, што да яго прычапілі чамусьці такое расплывістае паняцце, як французскі народ (хоць з такім самым поспехам тут можна было гаварыць і пра народ нямецкі або кітайскі),— усё гэта, па-мойму, у значнай ступені пазбаўляла сур’ёзнасці падобнае рашэнне. Аднак я мусіў прызнаць, што з той секунды, калі яно было прынята, яго вынікі рабіліся настолькі ж безумоўнымі і адчувальнымі, як наяўнасць гэтай сцяны, да якой я цяпер прыціскаўся спінаю.
У гэтыя хвіліны я прыгадваў гісторыю пра майго бацьку, якую расказвала мне мама. Сам я ніколі не бачыў яго. I ўсё, што больш-менш дакладна ведаў пра гэтага чалавека, было тое, што мне расказвала тады мама: аднойчы ён хадзіў глядзець на пакаранне нейкага забойцы. Яму рабілася млосна ад адной думкі,
што ён пойдзе туды. I ўсё ж ён пайшоў, а калі вярнуўся дахаты — ванітаваў амаль усю раніцу. Тады мне было крыху прыкра за такога бацьку. Але цяпер я разумеў яго — гэта ж было так натуральна. Як жа я мог не бачыць, што няма нічога болып важнага за смяротную кару і што, увогуле, гэта адзінае, на што чалавеку сапраўды цікава паглядзець! Калі мне пашчасціць выйсці з гэтай турмы, я буду хадзіць на ўсе публічныя пакаранні. Але мне, вядома ж, не варта было думаць пра такую магчымасць. Бо тады, ад адной толькі думкі, што я, вольны, буду стаяць на світанку за паліцэйскім заслонам — па іншы бок, калі так можна сказаць,— і глядзець на ўсё як просты глядач, які пасля мае права званітаваць ад убачанага,— ад адной такой думкі радасць горкаю хваляй залівала мне cappa. А гэта было неразумна. Мне не варта было паддавацца такім летуценням, бо ўжо праз хвіліну мне рабілася настолькі холадна, што я ўвесь скурчваўся пад коўдрай. I кляцаў зубамі, не маючы сілы стрымацца.
Але ж вядома, што быць заўсёды разумным немагчыма. Вось і я — пачынаў часам складаць свае праекты законаў. Рэфармаваў крымінальны статут. Я раней яшчэ заўважыў, што самае галоўнае тут — пакінуць асуджанаму хоць адзін шанц на ратунак. Адзін з тысячы, яго было б дастаткова, каб уладкаваць вельмі многае. Напрыклад, можна было б знайсці такое хімічнае спалучэнне, якое забівала б пацыента (гэта я так казаў у думках: «пацыента») у дзевяці выпадках з дзесяці. I пацыент бы пра гэта ведаў — такая была б умова. Бо калі добра ўсё ўзважыць і зірнуць на справу спакойпа, дык самая галоўная загана гільяніцы якраз у тым, піто яна не пакідае ніякага шанцу, абсалютна піякага. Карацей кажучы, яна гарантуе смерць пацыенту на ўсе сто працэнтаў. Справа тут вырашаная, ніякіх варыянтаў быць не можа, і ўсё адладжана настолькі, што ўжо і думаць няма пра што. I нават Ka-
лі першы раз нейкім цудам штосьці выйдзе няўдала — нічога, паўтораць. Адсюль, як гэта ні сумна, вынікае, што асуджаны сам павінен спадзявацца на добрае функцыянаванне машыны. I гэта, як я ўжо казаў,— галоўная яе загана. Але так яно справядліва толькі з аднаго боку. Бо з іншага, мушу прызнаць, якраз тут і тоіцца сакрэт добрай арганізацыі пакарання. Асуджаны сам сваімі паводзінамі мусіць садзейнічаць яго дакладнаму выкананню. Бо менавіта ён зацікаўлены больш за ўсіх, каб справа была зроблена, як той казаў, без задзірынкі.
Апроч таго, я мусіў прызнаць, што меў даволі памылковыя ўяўленні пра тое, што звязана з пакараннем. Я доўга меркаваў — ужо сам не ведаю чаму,— што калі ідзеш на гільяніцу, трэба ўзыходзіць на эшафот, падымацца па прыступках. Відаць, гэта было пад уплывам рэвалюцыі 1789 года — я маю на ўвазе, пад уплывам таго, што нам пра яе расказвалі і паказвалі на карцінках. Але аднойчы ўранку я прыгадаў фатаграфію, якую бачыў у газетах, калі паўсюль пісалася пра адно вельмі нашумелае забойства і пакаранне злачынцы. Дык вось — гільяціна стаяла проста на зямлі (прасцей, сапраўды, бадай што не прыдумаеш) і была намнога меншая, чым я сабе ўяўляў. Дзіўна, чаму я не прыгадваў пра гэта раней. Бо тады, памятаю, мяне вельмі ўразіў яе выгляд — такі дасканалы, закончаны, нічога лішняга. Звычайна, калі чаго-небудзь не ведаеш, у думках заўсёды пачынаеш перабольшваць. А на справе ўсё наадварот выходзіць вельмі проста, так і тут: прылада ставілася якраз на адным узроўні з чалавекам. I ён падыходзіў да яе, ну, зусім так, нібы ішоў насустрач знаёмаму. Па-мойму, гэта было надта ўжо сумна. Іншая справа, калі ўзыходзіш на эшафот, уздымаешся ў неба,— тут ёсць за што ўчапіцца ўяўленню. А ў нашым выпадку адладжаная механіка ўсё толькі псавала: вас забівалі неяк вельмі ўжо сціпла,
нават крыху сарамліва, але затое з вялікай дакладнасцю.
Было яшчэ дзве рэчы, пра якія я ўвесь час думаў: гэта — світанак і просьба пра памілаванне. Я, праўда, стараўся быць болей разумным і не думаць пра гэта. Выпростваўся на ложку, глядзеў на неба, прымушаў сябе назіраць за яго фарбамі. Але вось яно зелянела, і наставаў вечар. Мне зноў даводзілася рабіць над сабой намаганне, каб збіць хаду думак. Я прыслухоўваўся да пульсавання сэрца. Немажліва было ўявіць, што гэты гук, які так доўга суправаджаў маё быццё, раптам можа спыніцца. Але ў мяне ніколі не было сапраўднага ўяўлення. Колькі я ні стараўся ўбачыць у думках тую секунду, калі ўдар сэрца ўжо не азавецца ў маёй галаве,— усё было дарэмна. Я не мог пазбавіцца ад думкі пра світанак і пра памілаванне. I нарэшце вырашыў, што разумней за ўсё будзе сябе не прымушаць.
Звычайна яны прыходзяць на світанні, я гэта ведаў. I кожную ноч, увогуле, толькі тым і займаўся, што чакаў гэтага світання. Бо я ніколі не любіў, каб мяне заставалі знянацку. Калі ўжо нешта павінна адбыцца, дык лепей, па-мойму, быць да яго заўсёды гатовым. Нарэшце, я амаль перастаў спаць, драмаў хіба што крыху ўдзень, а ўсе ночы напралёт цярпліва чакаў, калі ў небе за кратамі пачне займацца на дзень. Самае цяжкае было перажыць той трывожны час, калі яны звычайна рабілі сваю справу. Ужо ад паўночы я пачынаў прыслухоўвацца і чакаў. Ніколі яшчэ мой слых не ўчуваў столькіх размаітых гукаў, столькіх ледзь прыкметпых шолахаў. Зрэшты, мне, у пэўным сэнсе, шанцавала, бо за ўвесь гэты час я ні разу не пачуў чыіх-небудзь крокаў. Мама часта казала, іпто чалавек ніколі не бывае безвыходна няшчасны. I я знаходзіў гэтаму доказ у турме, калі неба пачынала святлець і першыя промні праціскаліся ў камеру. Бо ўсё магло быць іначай — я мог бы пачуць грукат крокаў,
і маё сэрца раздзерлася б на кавалкі. Але нават тады, калі самы пязначны шоргат прымупіаў мяне кідацца да дзвярэй, калі я стаяў, прыпаўшы да іх шчакой, і з жахам прыслухоўваўся, пакуль не адчуваў ужо нічога, апроч уласнага дыхання, якое палохала мяне сваёй сіпатой, падобнай да сабачага екавытання, нават тады — маё сэрца ўсё ж не раздзіралася і я выйграваў яшчэ дваццаць чатыры гадзіны на жыццё.
Цэлы дзень мае думкі круціл