Чужаніца  Альбер Камю

Чужаніца

Альбер Камю
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 278с.
Мінск 1986
65.84 МБ
ашую ядлаўцоўку. Каб вам добра жылося! Ага, вы бачылі — наш гарыла разявіў рот, ён назваў мяне доктарам. У гэтых краях усе дактары. Ці прафесары. Галандцы любяць паважаць — праз сваю дабрыню ці праз сціпласць. Зласлі-
васць, прынамсі, у іх зусім не нацыянальная рыса. А я, дарэчы, не ўрач. Да прыезду сюды, калі вас гэта цікавіць, я працаваў адвакатам. А цяпер вось — суддзя-пакаяльнік.
Але дазвольце ж назваць еваё імя: Жан-Батыст Кляманс, ваш накорны слуга. Рады пазнаёміцца. У вас тут, несумненна, нейкія справы? Амаль што? Выдатны адказ! I галоўнае — слушны, бо мы ўсе і ва ўсім усяго толькі «амаль што». Паслухайце, дазвольце я згуляю з вамі ў дэтэктыва. Вы амаль што майго ўзросту, у вас спрактыкаванае вока саракагадовага чалавека, які амаль што ўсё паспеў зведаць у жыцці, вы амаль што добра апрануты — ці менавіта так, як у нас апранаюцца ўсе,— і нарэшце, у вас гладкія, дагледжаныя рукі. Значыць... значыць, вы — буржуа, амаль што! I буржуа вытанчаны! Вам непрывычны мае выкручастыя фразы? Што ж, гэта толькі двойчы даказвае вашу высокую культуру, бо, па-першае, вы ўсё-ткі разумееце іх сэнс, а па-другое, яны вас абураюць. I нарэшце, хваліцца не буду, але, па-мойму, я вас зацікавіў, а гэта сведчыць пра пэўную шырыню вашага розуму. Прымаючы ж усё сказанае пад увагу, прыходзім да высновы, што вы — амаль што... Зрэшты, якое гэта мае значэнне? Прафесіі мяне цікавяць меней за секты. Дазвольце, я задам вам пару пытанняў? Калі палічыце іх нясціплымі — не адказвайце. Вы багаты? Збольшага? Добра. I вы не падзяліліся сваім багаццем з жабракамі? He. Значыць, вы належыце да тых, каго я называю садукеямі. Праўда, калі вы не чыталі Святога Пісання, вам гэта наўрад ці што скажа. Нешта гаворыць? Дык вы ведаеце Святое Пісанне? Слухайце, вы сапраўды вельмі мяне цікавіце.
Што ж да мяне... Ну, тут ужо мяркуйце самі. Плячыма, ростам і сваім, па агульным прызнанні, лютым тварам я хутчэй нагадваю рэгбіста, праўда? Аднак калі меркаваць па гаворцы, мне нельга адмовіць у пэў-
най вытанчанасці. Поўсць, з якой зрабілі тканіну на маё паліто, састрыглі, відаць, з кароставага вярблюда, затое пазногці ў мяне дагледжаныя. Чалавек я спрактыкаваны, як і вы, але здаюся на вас без ніякай перасцярогі, цалкам давяраючыся толькі вашаму твару. I нарэшце — нягледзячы на свае добрыя манеры і вычварную мову, я сталы наведнік матроскіх бараў у Зэйдыку. Але кіньце, можаце не шукаць адказу. У мяне дваістая прафесія, вось і ўсё. Як і ўся мая натура наогул. Я ж вам казаў: я — суддзя-пакаяльнік. Са мною толькі адно проста: у мяне абсалютна нічога няма. Праўда, раней я быў багаты, але не, я не дзяліўся сваім багаццем з іншымі. Пра што гэта сведчыць? Што я быў такі самы садукей, як і вы... 0! Чуеце — сірэны ў порце? Сёння ноччу будзе туман над Зэйдэрзее.
Вы ўжо збіраецеся? Прабачце, калі затрымаў. 3 вашага дазволу я за ўсё заплачў сам. У «Мехіка-Сіці» вы мой госць, і мне вельмі прыемна вас пачаставаць. Вядома, заўтра я таксама буду тут, як, зрэшты, і ў любы іншы вечар. 3 удзячнасцю прыму вашае запрашэнне. Кудой вам ісці?.. Ну-у... Але, калі не палічыце за назойлівасць, я правяду вас да порта? Так будзе прасцей за ўсё. Адтуль вам застанецца абагнуць жыдоўскі квартал, і вы выйдзеце на тыя чароўныя вулачкі, дзе бегаюць трамваі, поўныя кветак і аглушальнай музыкі. На адной з іх — яна называецца Дамрак — ваш гатэль. He, не, толькі пасля вас, прашу. А я, дарэчы, жыву ў жыдоўскім квартале — прынамсі, так ён называўся, пакуль яго не падчысцілі нашыя браты-гітлераўцы. Вось ужо дзе пашчыравалі! Семдзесят пяць тысяч яўрэяў вывезена ці забіта на месцы — як той казаў, чысценька падмялі! Мяне захапляе такая руплівасць, такая цярплівая метадычнасць. Калі не маеш характару, трэба выпрацаваць у сябе, прынамсі, нейкую методу. Тут яна, бясспрэчна, зрабіла цуды, і вось я жыву на месцы аднаго з самых вялікіх злачын-
стваў у гісторыі. Мусіць, якраз гэта дапамагае мне разумець нашага гарылу і прычыны яго недаверлівасці? Дзякуючы гэтаму я магу змагацца з сваёю прыроднаю схільнасцю, да ўсіх ставіцца спагадна. Калі я бачу новы твар, нехта крычыць ува мне: «Цішэй. Небяспека!» I нават калі мяне вабіць да каго-небудзь неадольна, я па-ранейшаму пільны.
Ведаеце, падчас адной карнай экспедыцыі ў нашай вёсцы нямецкі афіцэр вельмі ласкава папрасіў старую кабету, каб яна сама выбрала, каторага з яе двух сыноў расстраляць як заложніка. Каб сама выбрала — вы ўяўляеце? Гэтага? He — таго. I потым глядзець, як яго павялі. He будзем кідацца ў крайнасці, але, паверце, у гэтым свеце ўсё магчыма. Я ведаў, аднаго крыштальна чыстага чалавека, які ўсім сваім нутром не прызнаваў недаверу. Гэта быў пацыфіст, прыхільнік неабмежаванай чалавечай свабоды, ён любіў непадзельнай любоўю ўсё чалавецтва і ўсіх звяроў на зямлі. Выбраная душа, гэта ўжо пэўна! I вось, калі пачаліся сучасныя рэлігійныя войны ў Еўропе, ён падаўся на вёску. I на парозе сваёй хаты напісаў: «Адкуль бы вы ні прыйшлі, уваходзьце, вы тут — жаданыя госці!» Хто ж, на вашу думку, адгукнуўся на гэта ласкавае запрашэнне? Фашысцкія памагатыя. Яны ўвайшлі да яго, як у сваю хату, і выпусцілі яму кішкі.
О, прабачце, пані! Зрэшты, яна нічога не зразумела. А як людна, га? I гэта нягледзячы на тое, што ўжо позна і некалькі дзён бесперастанку лье дождж. На шчасце, ёсць ядлаўцоўка, адзіны светлы праменьчык у гэтым змроку. Вы адчуваеце, як яна запальвае ў вас свой залаціста-жоўты агонь? Люблю вось так, вечарамі, хадзіць па горадзе і адчуваць, як ядлаўцоўка грэе мне кроў. Часам я магу хадзіць цэлую ноч і ўсё думаю, мару. Ці размаўляю сам з сабой. Вось як цяпер, ваша праўда. Але баюся, я вас ужо натаміў? Дзякуй, вы вельмі ласкавы. Я, ведаеце, увесь перапоўнены, до-
сыць разявіць рот, і словы цякуць, цякуць... Бадай, мяне натхняе гэта краіна. Я люблю гэты люд, што кішыць на тратуарах, заціснуты ў вузкай прасторы паміж каналаў і дамоў, абложаны з усіх бакоў туманам, настылай зямлёй і морам, над якім падымаецца пара, як над лугаванай вадой. Я люблю яго за тое, што ён таксама дваісты. За тое, што ён тут і недзе вельмівельмі далёка.
Праўда-праўда! He верыце? Вы, пэўна, бачыце, як важка яны ступаюць па гэтым брудным бруку, як грузна плішчуцца між сваіх дробных крам, заваленых залачонымі селядцамі і каштоўнасцямі колеру апалага лісця, і думаеце, што ў гэты вечар яны тут? Значыць, вы —■ як усе. Вы прымаеце гэтых слаўных людзей за племя сіндыкаў і гандляроў, якія лічаць свае грошы, спадзеючыся на вечнае жыццё, і робяцца лірыкамі адно тады, калі надзяюць капялюш з шырокім брылём, каб крыху павучыцца анатоміі. Але вы памыляецеся. Яны сапраўды праходзяць побач з намі, але зірніце, дзе іх галовы: яны там, у гэтай неонавай смузе, што пахне ядлоўцам і мятай, спускаючыся з чырвоназялёных шыльд. Галандыя — гэта сон, пане, залацісты, смужлівы сон, больш залацісты ўначы, болей смужлівы ўдзень, але і ўдзень і ўначы ён населены Лаэнгрынамі — вось такімі, як гэтыя, што летуценна коцяць на сваіх чорных веласіпедах з высокімі рулямі — бы на жалобных лебедзях, што безупынна кружаць па ўсёй краіне, уздоўж каналаў і марскіх берагоў. Яны мрояць, ахунутыя ў мядзяную смугу, дрымотна кружацца на месцы і шэпчуць свае малітвы ў залатым туманным фіміяме. Яны ўжо не тут. Яны — за тысячы кіламетраў, на дарозе да далёкага вострава Явы. Яны моляцца гэтым вычварным інданезійскім бажкам, якімі ўпрыгожаны ўсе іх вітрыны, гэтым бажкам, якія лунаюць цяпер па-над намі, раней чым учэпяцца, нібы раскошныя малпы, за нейкую шыльду ці ступеньчаты дах, каб
нагадаць гэтым самотным каланістам, што Галандыя — не толькі гандлёвая Еўропа, але і мора — мора, якое вядзе да Сіпанга і да тых астравоў, дзе людзі паміраюць звар’яцелыя ад шчасця.
Але я зноў даю сабе волю, бачыце — зноў пачынаю абараняць. Ужо прабачце, калі ласка. Што зробіш, прывычка, васпане, прызванне! I апроч таго, мне вельмі хочацца растлумачыць вам, у чым дух гэтага горада, у чым сутнасць рэчаў наогул! Бо гэтая сутнасць — тут, вакол нас. Вы заўважылі, што канцэнтрычныя каналы ў Амстэрдаме нагадваюць колы пекла? Буржуазнага пекла, вядома, населенага кепскімі снамі. Калі падыходзіш да яго звонку і пачынаеш праходзіць колы адно за адным, то заўважаеш, як жыццё з яго зладзействамі паступова гусцее, змрачнее на вачах. Тут мы ў апошнім коле. У коле тых, хто... Га! Дык вы ведаеце? Халера, вас сапраўды не так лёгка класіфікаваць. Значыць, вы разумееце, чаму я кажу, што менавіта тут сканцэнтравана сутнасць усіх рэчаў, хоць мы на самым ускрайку кантынента. Чуллівы чалавек разумее такія дзівацтвы. Ва ўсякім выпадку чытачы газет і юрліўцы не могуць пранікнуць далей, ім гэта — край. Яны сцякаюцца сюды з усіх куткоў Еўропы і спыняюцца на палінялым пяску вакол гэтага марскога заліва. Яны прыслухоўваюцца да сірэн, марна імкнуцца ўбачыць абрысы караблёў у тумане і потым зноў брыдуць уздоўж каналаў, да сябе. Прамоклыя пад дажджом, здранцвелыя ад холаду, яны заходзяць у «Мехіка-Сіці», каб на ўсіх мовах свету папрасіць шклянку ядлаўцоўкі. Тут я іх і чакаю.
Ну што ж, да заўтрага, мілы пане і дарагі мой суайчыннік. Не-не, цяпер вы лёгка знойдзеце дарогу, дазвольце развітацца каля гэтага моста. Уначы я ніколі не хаджу па мастах. Такі ўжо даў зарок. Уявіце, што некаму раптам узбрыдзе кінуцца ў ваду! Тут адно з двух: або вы кідаецеся за ім — а пасля гэтага такой
халоднай парой нічога добрага чакаць не даводзіцца,— або праходзіце міма, і тады ўспамін пра ўсплёск над вадой выклікае ў вас часам нейкую дзіўную ламоту ў спіне. Ну, дабранач! Што? Вас цікавіць, што гэта там за кабеты за шыбамі? Гэта сон, пане, прыемны сон за невялічкую ўзнагароду, вандроўка да Індыі! Гэтыя паненкі пахнуць духмянымі прыправамі ўсходніх краін. Вы заходзіце, яны захінаюць шторы, і плаванне пачынаецца. Багі сыходзяць да аголеных цел, міма плывуць астравы, звар'яцелыя, увянчаныя раскудлачанымі на ветры пасмамі высачэзных пальм... Вы паспрабуйце.
Што такое суддзя-пакаяльнік? Ага! Як бачу, я вас заінтрыгаваў. Але паверце, я зрабіў гэта без ніякага злога намеру і гатовы цяпер жа ўсё растлумачыць. У пэўным сэнсе, гэта нават уваходзіць у мае абавязкі. Але спачатку — некалькі фактаў з майго жыцця, яны дапамогуць вам лепей зразумець мой расказ.
Некалькі год назад я быў адв