Чужаніца
Альбер Камю
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 278с.
Мінск 1986
акатам у Парыжы і, далібог, даволі вядомым. Я, зразумела, не назваў вам свайго сапраўднага імя. У мяне была тады спецыялізацыя: высакародныя справы. Удовы і сіроткі, як гэта называюць, хоць я, напрыклад, не надта разумею — чаму? Бо ёсць такія хіжыя ўдовы і злачынныя сіроткі, што другіх такіх пашукай. Але досыць мне было ўчуць, што ад падсуднага хоць крыху патыхае ахвярай, як рукавы самі ўзляталі над маёй галавой. Ды як! Божа, гэта была сапраўдная навальніца! Здавалася, само маё сэрца трапеча ў гэтых рукавах, і багіня правасуддзя спіць са мной у адным ложку. Я ўпэўнены, іпто вас захапіла б дакладнасць маіх інтанацый, шчырае хваляванне, пераканаўчасць, імпэт і стрыманае абурэнне, якія гучалі ў маіх абарончых прамовах. Прырода не абдзяліла мяне фізічна, і высакародныя
манеры даваліся мне без намаганняў. Апроч таго, Mane заўсёды падтрымлівалі два шчырыя пачуцці: задавальненне ад таго, што я змагаюся за справядлівасць, і інстынктыўная пагарда да суддзяў наогул. Пагарда гэтая, зрэшты, была, можа быць, не такая ўжо інстынктыўная. Цяпер я ведаю, што ў яе былі свае падставы. Але збоку яе хутчэй можна было прыняць за падсвядомую страсць. Бо пакуль што, прынамсі, нельга сказаць, што суддзі ўжо непатрэбныя, праўда? I ўсё ж я не мог зразумець, як гэта чалавек можа выбраць сабе прафесіяй такі дзіўны занятак. Я дапускаў гэта, бо бачыў, што такая рэальнасць, але дапускаў не болей, як існаванне саранчы. 3 тою розніцай, што набегі прастакрылых не прыносілі мне ні шэлега, a спрэчкі з пагарджанымі мною людзьмі дазвалялі зарабіць на хлеб.
Дык вось, я абараняў справядлівасць, і гэтага было досыць для майго душэўнага спакою. Усведамленне сваёй праўды, задавальненне тым, што ты маеш рацыю, і радасць, што можаш сябе паважаць, васпане, гэта тыя магутныя спружыны, якія дазваляюць нам высока трымаць галаву і смела рушыць наперад. I наадварот, калі вы пазбавіце людзей гэтых пачуццяў, вы ператворыце іх у шалёных сабак. Колькі злачынстваў зроблена толькі праз тое, што чалавек быў болей няздольны вытрываць сваёй несправядлівасці! Некалі я ведаў аднаго прамыслоўца, у якога была цудоўная жонка. Усе захапляліся ёю. А ён — ён здраджваў ёй. Гэты чалавек літаральна шалеў ад таго, што быў вінаваты, ад таго, што не мог ні дастаць, ні хоць бы выдаць самому сабе пасведчанне ў сваёй дабрачыннасці. I чым болып яго жонка выяўляла сваю бездакорнасць, тым больш ён шалеў. Нарэшце пачуццё сваёй віны зрабілася яму невыносным. I што ж, вы думаеце, ён зрабіў? Перастаў здраджваць? 0 не! Ён забіў яе. Менавіта праз гэта мы з ім і пазнаёміліся.
Але становішча ў мяне было болей зайздроснае. He толькі таму, што я не рызыкаваў прыстаць да лагеру злачынцаў (у мяне, напрыклад, не было ніякіх шанцаў забіць сваю жонку, бо я быў нежанаты), але і таму, што я станавіўся на іх абарону — з адною ўмовай, што яны мусілі быць сапраўдныя забойцы, як бываюць, скажам, сапраўдныя дзікуны. Сама манера, з якою я вёў такую абарону, прыносіла мне вялікае задавальненне. У сваёй прафесійнай дзейнасці я быў абсалютна беззаганны. Я не толькі, што само сабой зразумела, ніколі не браў хабару, я ніколі не апускаўся ні да якіх махінацый. I што здараецца яшчэ радзей, я ніколі не ліслівіў ні перад журналістамі, прыхільнасць якіх магла б мне паспрыяць, ні перад чыноўнікамі, дружба з якімі была б мне карыснай. Двойчы ці тройчы мне выпадала шчаслівая магчымасць дастаць ордэна Ганаровага Легіёна, але я кожны раз адмаўляўся са сціплаю годнасцю, у якой бачыў сваю сапраўдную ўзнагароду. Нарэшце, я ніколі не браў грошай у бедных і ніколі не крычаў пра гэта ўсім і ўсюды. Але не думайце, мілы пане, што я кажу ўсё гэта, каб пахваліцца. Тут маёй заслугі няма: мяне заўсёды смяшыла тая прагнасць да славы, якая замяніла ў нашым грамадстве пачуццё свайго гонару. Я цэліў вышэй. I хутка вы ўбачыце, што ў дачыненні да мяне гэта даволі трапны выраз.
Ды мяркуйце хоць бы па маёй задаволенасці. Я быў зачараваны сваёю натурай, а ўсе мы ведаем, што якраз у гэтым і ёсць шчасце, хоць часам, дзеля ўзаемнага супакаення, мы ганім гэтую ўцеху і называем яе эгаізмам. Я ж упіваўся ёю, я быў зачараваны, прынамсі, тою часткай сваёй натуры, якая так спраўна, так безадмоўна і так чулліва рэагавала на сіротак і ўдоў, што з цягам часу разраслася і запанавала над усім маім жыццём. Мне, напрыклад, было невыказна прыемна пераводзіць сляпых цераз вуліцу. Калі яшчэ здалёк
я заўважаў нерашучы кіёк, які вагаўся на беразе тратуара, я кідаўся наперад, абганяў усіх, часам усяго на нейкую секунду выпярэджваў ужо працягнутую спачувальную руку, каб мой сляпы не мог пакарыстацца нічыёй іншаю спагадай, апроч маёй, і мяккай, але ўпэўненай рукою вёў яго па пераходзе, мінаючы ўсе перашкоды руху, да ціхай гавані другога тратуара, дзе мы расставаліся з узаемнай удзячнасцю і хваляваннем. Гэтаксама я любіў дагадзіць патрэбнаю даведкай незнаёмаму прахожаму на вуліцы, падаць запалкі, падвесці цяжкую каляску ці падштурхнуць раптам заглухлы аўтамабіль, я заўжды купляў газеты ў членаў Арміі грамадскага ратунку ці кветкі ў старой гандляркі, хоць ведаў, што яна іх крадзе на Манпарнасаўскіх кладах. Я любіў — ах, гэта нават цяжка выказаць! — як я любіў даваць міласціну! Адзін мой прыяцель, сапраўдны хрысціянін, прызнаваўся, што першае пачуццё, якое ён адчувае, калі бачыць, як да яго дзвярэй ідзе жабрак,— пачуццё прыкрасці. У мяне ж было нешта горшае: я трыумфаваў! Але пакінем гэта.
Пагаворым лепей пра маю далікатнасць. Яна была агульна прызнаная і бясспрэчная. Мая ветласць, сапраўды, несла мне адны ўцехі. Калі ранкам мне шчасціла саступіць сваё месца ў аўтобусе або ў метро таму, хто меў у гэтым патрэбу, калі я мог падняць аброненую старой кабетай рэч і вярнуць ёй яе з сваёй звычайнаю ўсмешкай ці проста — саступіць таксі таму, хто, можа быць, спяшаўся болей за мяне — увесь мой дзень асвячаўся гэтаю ўдачай. Трэба сказаць, мяне радавалі нават тыя дні, калі баставаў гарадскі транспарт, бо тады ў мяне ўзнікала магчымасць падсадзіць у сваю машыну некалькі няшчасных суайчыннікаў, якія тлуміліся на прыпынку, не ведаючы, як ім дабрацца дадому. Аддаць сваё крэсла ў тэатры, каб дазволіць каханаму сесці побач з каханай, пакласці ў
вагоне валізку маладзенькай дзяўчыны на паліцу, занадта высокую ёй,— усе гэтыя і падобныя подзвігі я рабіў часцей за другіх, таму што пільней лавіў кожны выпадак і таму што яны дарылі мне болыпую асалоду.
Мяне лічылі за чалавека шчодрага і велікадушнага, і я сапраўды быў такі. Я многа ахвяраваў як на грамадскіх пачатках, так і па прыватных матывах. I я ніколі не шкадаваў, калі мне трэба было расстацца з нейкаю рэччу або пэўнаю сумай грошай. Наадварот — я знаходзіў у гэтым трывалыя ўцехі, не самай меншай з якіх была лёгкая меланхолія, што нараджалася ўва мне, калі я прадбачыў бясплённасць сваіх дароў і верагодную няўдзячнасць, якую яны напаткаюць. Я настолькі любіў даваць, што ненавідзеў, калі гэта трэба было рабіць з нейкага абавязку. Педантычнасць, дакладнасць у справах, што маюць дачыненне да грошай, мяне заўжды прыгняталі, і я падпарадкоўваўся ім з вялікаю прыкрасцю. Я хацеў адчуваць сябе адзіным гаспадаром сваёй дабрадзейнасці.
Усё гэта, вядома, толькі дробныя штрыхі да маёй біяграфіі, але яны дапамогуць вам зразумець, якую трывалую асалоду я знаходзіў у сваім жыцці і асабліва ў сваёй прафесіі. Быць, напрыклад, перастрэтым у калідоры Палаца правасуддзя жонкай якогась падсуднага, якога ты абараняў толькі ў імя справядлівасці або праз шкадаванне, што значыць — бясплатна; пачуць, як гэтая кабета лапоча, што нічым, далібог, нічым нельга выказаць, якую паслугу зрабіў ты іх сям’і; адказаць, што іначай і быць не магло, любы іншы зрабіў бы таксама, прапапаваць нават граіповую дапамогу на періпыя цяжкія дні, а потым рэзка спыніць яе сардэчныя падзякі, каб захаваць іх чыстае гучанне, пацалаваць нябозе ў руку і сціпла знікнуць — гэта, паверце, шаноўны пане, і ёсць дасягнуць той вышьтні, на якую вульгарная прагнасць да славы не здольная, гэта
значыць — узбіцца на тыя вяршыні, дзе дабрачыннасць жывіцца ўжо толькі самою сабой.
Але спынімся на гэтых вяршынях. Вы цяпер разумееце, што я хацеў сказаць, калі гаварыў, што цэліў вышэй. Я меў на ўвазе менавіта гэтыя вяршыні — адзіныя, на якіх я мог жыць. Сапраўды, мне пачувалася добра толькі тады, калі я быў на вышыні. Нават у самых нязначных жыццёвых сітуацыях я адчуваў патрэбу быць вышэй. На аўтобусе я любіў ездзіць болып, як на метро, на брычцы — больш, як на таксі, жыць на верхнім паверсе мне падабалася больш, як на ніжнім. Я быў вялікі аматар спартыўных самалётаў, любіў, каб усё неба было адкрыта над маёй галавой, і на параходах заўсёды гуляў на верхнім памосце. Я ўнікаў цяснін у гарах, лез на перавалы, на ўзгор’і, а калі і пагаджаўся на раўніну, дык яна мусіла быць, прынамсі, высакагорная. Каб мне па волі лёсу давялося выбіраць паміж прафесіямі токара і страхара, будзьце спакойны, я выбраў бы стрэхі і не адчуваў бы галавакружэння. Скляпы, сутарэнні, бездані, пячоры абуджалі ўва мне жах. Я нават адчуваў нейкую асаблівую нянавісць да спелеолагаў, якія мелі нахабства друкаваць свае артыкулы на першых палосах газет. Іх поспехі выклікалі ў мяне агіду. Імкненне залезці пад зямлю на глыбіню ў восемсот метраў з рызыкай, што табе зацісне галаву ў нейкай каменнай лёсе (ці «сіфоне», як кажуць гэтыя ўтрапёныя вар’яты), здавалася мне подзвігам, вартым людзей з ненармальнай, хваравітаю псіхікай. У гэтым было нешта заганнае.
Зусім іншае — натуральная тэраса на скале вышынёіо ў пяцьсот — іпэсцьсот метраў, над морам, што плёскаецца ўнізе, залачонае сонцам. Тут мне заўжды дыхалася лёгка, асабліва калі я быў адзін, над усім чалавечым мурашнікам. Я добра тады разумеў, чаму ўсе вялікія казані, прароцтвы і цуды рабіліся на вяршынях. Па-мойму, чалавек не здольны мысліць у скле-
пе ці ў вязніцы (хіба што яна будзе на вежы, адкуль відзён увесь абшар); там не мысляць — там пакрываюцца цвіллю. I я выдатна разумеў таго чалавека, які, пастрыгшыся ў манахі, убачыў, што акно ў яго келлі выходзіць не на шырокі краявід, а на глухую сцяну, і адразу скінуў з сябе клабук. Што ж да мяне, дык тут ужо можаце быць упэўнены — я не цвіў. Штогадзіны, штодня, сам-насам і на людзях я караскаўся да вяршыні, я запальваў там зыркі агонь і прыслухоўваўся да радасных прывітальных крыкаў, што несліся знізу. Вось так я цешыўся жыццём і сваёй дасканаласцю.
Мая прафесія, на шчасце, спр