Чужаніца
Альбер Камю
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 278с.
Мінск 1986
я да мяне. Ці не — я сам да яе вярнуўся, і я знайшоў у ёй успаміны, якія мяне чакалі. Але раней чым расказаць вам пра гэта, дазвольце, я паведамлю яшчэ некалькі прыкладаў з таго, што я адкрыў падчас сваіх пошукаў. Я ўпэўнены, вам яны прыдадуцца.
Дык вось, аднойчы, седзячы за рулём свайго аўтамабіля, я на хвіліну задумаўся перад зялёным сігналам светафора. Нашы цярплівыя суайчыннікі адразу
пачалі гудзець мне ў спіну, і раптам мне прыгадалася адно здарэнне, якое адбылося ў такіх самых абставінах. У той дзень мяне абагнаў на матацыкле маленькі сухарлявы чалавечак у акулярах і ў штанах для гульні ў гольф. Ён спыніўся на чырвоны сігнал і дарэмна стараўся завесці матор, які чамусьці заглух. Калі запаліўся зялёны сігнал, я папрасіў яго, са сваёю звычайнаю ветласцю, адцягнуць матацыкл трошкі ўбок, каб я мог праехаць. Чалавечак, які ўсё яшчэ раздражнёна поркаўся са сваім наравістым маторам, паводле ўсіх правілаў парыжскай галантнасці, адказаў, што я магу каціцца да д’ябла. Я паўтарыў сваю просьбу, паранейшаму ветліва, але ўжо з пэўнай нецярплівасцю ў голасе. Да майго ведама было адразу даведзена, што, калі мне так карціць, мне зараз намыляць карак. У гэты момант за спінай у мяне пачулася некалькі гудкоў. 3 яшчэ болыпай настойлівасцю я папрасіў свайго субяседніка быць ветлівым і ўлічыць, што ён замінае руху. Тэмпераментны пан, безумоўна, раззлаваны цяпер ужо яўнай упартасцю свайго матора, паведаміў, што, калі я хачу, як ён сказаў, «зарабіць па пысе», то ён зробіць гэта з вялікім задавальненнем. Такое цынічнае нахабства мяне добра ўгнявіла, і я выйшаў з машыны, каб накруціць фанабэрыстаму грубіяну вушы. Я ніколі не лічыў сябе за баязліўца (але чаго толькі чалавек не ўяўляе сабе!), апроч таго, я на цэлую галаву быў вышэйшы за праціўніка і мае біцэпсы мяне яшчэ ніколі не падводзілі. Я і цяпер упэўнены, што па пысе хутчэй за ўсё зарабіў бы ён, а не я. Аднак ледзь я ступіў на дарогу, як вакол нас вырас натоўп, і нейкі чалавек падбег да мяне і пачаў крычаць, што я самы апошні нягоднік і што ён забараняе мне біць чалавека, які сядзіць на матацыкле і знаходзіцца, такім чынам, у нявыгадным становішчы. Я павярнуўся да нязванага мушкецёра, але нават не паспеў яго разгледзець як след. Бо толькі я павярнуў галаву, як матацыкл адра-
зу затрашчаў, і я атрымаў важкі ўдар у вуха. Раней чым я ўсвядоміў, што адбылося, матацыкл ужо знік. Разгубіўшыся, я машынальна рушыў да д’Артаньяна, але ў гэты самы момант пачуўся сярдзіты хор гудкоў — за маім аўтамабілем выстраілася доўгая чарада машын. Зноў запаліўся зялёны сігнал. I я, яшчэ крыху збянтэжаны, замест таго каб адлупцаваць нахабнага дурня, які так недарэчы да мяне прычапіўся, паслухмяна сеў у машыну і ад’ехаў. А дурань наўздагон абазваў мяне «нікчэмным баязліўцам», і гэта таксама далося мне ў знакі.
Нічога не варты выпадак, скажаце вы? Безумоўна. Але я доўга не мог яго забыць, вось што важна. Праўда, у мяне былі апраўданні, і хоць я і не адказаў на знявагу, вінаваціць мяне ў баязліўстве было, бадай, нельга. Мяне заспелі знянацку, прычапіліся з двух бакоў, усё перамяшалася ў маёй галаве, і аўтамабільныя гудкі даканалі гэтую разгубленасць. I ўсё ж я адчуваў сябе няшчасным, нібыта страціў свой гонар. Перад маімі вачыма ўсплывала, як я сядаю ў машыну, нічога не адказаўшы на абразу, і на мяне глядзяць кплівыя позіркі з натоўпу, узрадаванага тым больш, што на мне, я і цяпер яшчэ помню, быў вельмі элегантны блакітны гарнітур. У вушах у мяне гучала: «Нікчэмны баязлівец!»—і цяпер я лічыў, што, увогуле, заслужыў гэтую мянушку. Як бы то ні было, але я спасаваў, публічна здрэйфіў. Няхай віною таму быў збег акалічнасцей, але гэта яшчэ не прычына — акалічнасці заўсёды ёсць. Гледзячы назад, я ясна ўяўляў, што мне трэба было зрабіць. Я павінен быў падысці да д’Артаньяна, кароткім трапным ударам збіць яго з ног, потым сесці ў машыну, дагнаць паскудную малпу, якая мяне зняважыла, прыціснуць яе матацыкл да тратуара і, адцягнуўшы злосніка ўбок, задаць яму добрага дыхту, як ён таго заслугоўваў. 3 некаторымі варыянтамі я сто разоў пракручваў гэты фільм у сваіх думках. Але Ta-
го, што мінула, не вернеш, і мяне яшчэ некалькі дзён мучылі чорныя ўспаміны.
Ну, вы паглядзіце, зноў пайшоў дождж! Давайце схаваемся пад тым вунь адлевам. Вось так, тут будзе лепей. Дык на чым я спыніўся? Ага, правільна — гонар! Дык вось, прыгадаўшы гэту гісторыю, я зразумеў, што яна азначала. Увогуле, мае мары не вытрымлівалі выпрабавання жыццём. Я ўяўляў — толькі ўяўляў, цяпер гэта было ўжо ясна,— што я чалавек паўнацэнны і дасканалы, чалавек, які выклікае ва ўсіх захапленне сваімі прафесійнымі і агульначалавечымі якасцямі. Нешта паміж Сэрданам і дэ Голем, калі хочаце. Карацей кажучы, я марыў быць першым ва ўсім. Я ўвесь час строіў з сябе важную асобу, какетнічаў, каб паказаць хутчэй свае фізічныя, а не інтэлектуальныя здольнасці. Аднак пасля таго, як мне публічна ўляпілі поўху і я пакорна змаўчаў, мілавацца такім сваім прыгожанькім вобразам было ўжо немагчыма. Каб я сапраўды быў прыхільнік праўды і розуму, што б мне было да гэтай гісторыі, на якую ўсе даўно ўжо забыліся? Я хіба што пашкадаваў бы, што ўгнявіўся, што не здолеў стрымаць свайго гневу, панаракаў бы, што ў мяне не хапіла духу, каб узяць сябе ў рукі. Але ж не — я прагнуў узяць рэванш, адпомсціць, перамагчы. Я нібыта ніколі і не марыў быць самым разумным і самым велікадушным стварэннем на зямлі, а імкнуўся да аднаго — біць, біць усіх, хто трапляецца пад руку, быць самым дужым — і ў самым прымітыўным сэнсе гэтага слова. Праўда, пане, крыецца ў тым, што кожны інтэлігент марыць быць гангстэрам і панаваць над грамадствам толькі з дапамогаю грубае сілы. Аднак гэта не так лёгка, як можа здацца пры чытанні адпаведных раманаў. I таму нашы інтэлектуалы кідаюцца да палітыкі, шыюцца ў самыя экстрэмісцкія партыі. Якая розніца, што гэтым яны прыніжаюць свой розум? Затое яны будуць уладарыць над светам! Kapa-
цей кажучы, я таксама заўважыў у сабе салодкую мару стаць прыгнятальнікам.
Прынамсі, я зразумеў, што абараняю злачынцаў толькі таму, што іх злачынствы не робяць мне ніякай шкоды. Іх вінаватасць жывіла маё красамоўства пастолькі, паколькі сам я не быў іх ахвярай. Калі ж нешта пагражала маёй асобе, я рабіўся не толькі суддзёй — я ператвараўся ў гняўлівага феадала, гатовага расправіцца са сваім злоснікам па ўласных законах, збіць, здратаваць, паставіць яго на калені. Пагадзіцеся, мой дарагі суайчыннік, што пасля ўсяго гэтага мне было цяжка ставіцца ўсур’ёз да свайго прызвання служыць правасуддзю і абараняць сіротак і ўдоў.
А дождж усё мацнее, значыць, часу ў нас дастаткова, і я, бадай, асмелюся расказаць вам пра яшчэ адно адкрыццё, якое ўсплыло ў маёй памяці трошкі пазней. Давайце толькі прысядзем на тую вунь лаву пад стрэшкай, Але, ужо не першае стагоддзе тутэйшыя курцы люлек бачаць аднолькавую карціну: усё той жа дождж, усё над тым жа каналам... Тое, што я хачу расказаць, зрабіць будзе не так лёгка. Гаворка гэты раз пойдзе пра жанчын. Перш за ўсё трэба сказаць, што ў жанчын я заўжды меў поспех, і прычым без вялікага намагання. Я не кажу, што мой поспех быў у тым, што я рабіў іх шчаслівымі ці рабіў шчаслівым хоць бы самога сябе. He, я проста дабіваўся поспеху — і ўсё. Іначай кажучы, я дасягаў сваёй мэты амаль заўсёды, калі хацеў. I жанчыны лічылі мяне абаяльным, вы ўяўляеце? Ведаеце, што такое абаяльнасць? Гэта ўмепне дабіцца згоды, не задаючы ніякіх пэўных пытанняў. У мяне ў свой час так яно і было. Вас гэта здзіўляе? Ды вы не адмаўляйцеся, я ж бачу. Пры такой пысе, як у мяне, вашае здзіўленне абсалютна натуральнае. На жаль, пане, з гадамі кожны чалавек пачынае плаціць сваім абліччам за сваё мінулае жыццё. А ў мяне...
Зрэшты, якая розніца! Факт ёсць факт: мяне лічылі абаяльным, і я гэтым карыстаўся.
У мяне не было, аднак, ніякіх таемных разлікаў — я быў шчыры, прынамсі, амаль што шчыры. Mae адносіны з жанчынамі былі заўсёды натуральныя, простыя — лёгкія, як кажуць у падобных выпадках. Да іх не дамешваліся ніякія хітрыкі, калі не лічыць хітрыкаў яўных, непрыхаваных — тых, што жанчыны лічаць нечым накшталт даніны павагі да сябе. Я іх кахаў, калі скарыстацца агульна прынятым словам, што, урэшце, азначае тое самае, што не кахаў ні адной. Я заўжды меркаваў, што пагарда да жанчын — пачуццё пошлае і бязглуздае, і амаль усіх жанчын, якіх ведаў, лічыў лепшымі за сябе. Аднак хоць я і ставіў іх так высока, але сам карыстаўся іх паслугамічастей, чым служыў ім. Чым гэта растлумачыць?
Разумееце, сапраўднае каханне — надзвычайная рэдкасць, яно сустракаецца, можа быць, два ці тры разы на стагоддзе. А ўвесь астатні час яго ролю выконваюць нуда або марнасць. Адным словам, я не быў Партугальскаю мнішкай. Хоць гэта і не азначае, што ў мяне было халоднае сэрца. Наадварот — яно было вельмі пачуццёвае, і выбіць з мяне слязу было што раз плюнуць. Але ўся бяда ў тым, што гэтая пачуццёвасць, як і ўсе мае душэўныя парывы, была звернута да самога ж мяне. Я сказаў вам, што ніколі не любіў? Гэта няпраўда. У маім жыцці была, прынамсі, адна вялікая любоў — любоў да самога сябе. I калі паглядзець з гэтага пункту, то пасля некаторых, непазбежных у раннім юнацтве трывог, я вельмі хутка ўсё ўразумеў: пачуццёвасць і толькі пачуццёвасць запанавала ў маім інтымным жыцці. Я паўсюль шукаў асалоды і перамог. I ў гэтым мне вельмі спрыяла мая камплекцыя, бо літасцівая прырода не пакрыўдзіла мяне нічым. Я ганарыўся такою сваёй перавагай і здабываў з яе максімум задавальнення. Нават цяжка сказаць, што тут на-
талялася больш — мая прага да ўцех ці імкненне да прэстыжу. Але зараз вы скажаце, што я зноў пачынаю хваліцца. Я і не збіраюся адмаўляць, хоць, зрэшты, ганарыцца тут, сапраўды, няма чым, бо ўсё гэта чыстая праўда.
Калі ж казаць пра маю пачуццёвасць, дык яна ў мяне была такая высокая, што дзеля дзесяцімінутнай любоўнай прыгоды я быў гатовы адмовіцца ад бацькі і маці — няхай нават потым мне і давялося б горка пашкадаваць. Ды што я кажу! Менавіта дзеля дзесяцімінутнай, і асабліва калі я быў упэўнены, што пазней мы ніколі не ўбачымся. Безумоўна, і тут былі свае прынцыпы. Ну, напрыклад, сябрава жонка лічылася ў мяне свяшчэннаю. Іначай кажучы, я ўжо загадзя — прынамсі, за некалькі дзён — і прычым абсалютна шчыра, пераставаў адчуваць да яе мужа ўсякія сяброўскія пачуцці. Можа, гэта трэба назваць не пачуццёвасцю, а неяк іначай? Бо ў пачуццёвасці, здаецца, нічога агіднага няма. Але давайце не будзем судзіць строга і назавём гэта проста своеасаблівай фізічнай заганай — нечым накшталт прыроджанай няздольнасці бачыць у каханні нічога іншага, апроч звычайнага сексу. Такая загана, увогуле,— даволі зручная рэч. У спалучэнні з маёю здольнасцю ўсё забываць яна толькі спрыяла маёй свабодзе. Яна надавала мне гэткі спакойны, адчужаны выгляд абсалютна незалежнага чалавека, і гэта было зарукай маіх новых поспехаў. Я быў далёкі ад рамантычнасці і менавіта праз гэта пастаянна даваў падставы для дамаганняў розных рамантычных паненак. Па-мойму, тут нашы прыяцелькі маюць нешта агульнае з Банапартам: яны заўсёды ўпэўнены, што перамогуць там, дзе ўсе да іх цярпелі паражэнне.
У сваіх адносінах з жанчына