Чужаніца
Альбер Камю
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 278с.
Мінск 1986
мі проста. Судзіць цяпер усе навучыліся гэтак жа добра, як і юрыць. 3 тою розніцай, што, калі судзіш, за вынікі можна не баяцца. Вы ў гэтым сумняваецеся? Тады паслухайце, пра што кажуць за столікамі ў летніх гатэлях, куды нашы шаноўныя суайчыннікі прыязджаюць лячыцца ад нуды. Калі вам гэтага будзе мала, каб прыйсці да пэўнай высновы,— пачытайце, што пішуць нашы сучасныя маралісты. Ці паназірайце, што робіцца ў вашай сям’і,— ужо гэта вас нечамусь навучыць. Дарагі дружа, не трэба даваць ім ніякай зачэпкі нас асудзіць, нават самай маленькай! Іначай яны раздзяруць нас на
шматкі. Мы павінны быць пільныя, як дрэсіроўшчык. Уявіце сабе, што здарыцца, калі ён, перад тым як увайсці ў клетку, на няшчасце парэжацца лязом? Вось дзе будзе слаўны банкет драпежнікам! Я гэта сцяміў даўно — яшчэ тады, як у мяне ўзнікла падазрэнне, што я не такі ўжо бездакорны. 3 той пары я да ўсіх стаўлюся з недаверам: раптам нехта заўважыць, што ў мяне ранка? Усё! Тут мне і капцы — зжаруць разам з трыбухамі.
Mae адносіны з людзьмі знешне заставаліся такія ж, як і раней, але неўпрыкмет пачалі разладжвацца. Mae сябры не перамяніліся. Яны і цяпер пры выпадку маглі пахваліцца, што побач са мной іх агортвае пачуццё гармоніі і трывалай надзейнасці. Але сам я адчуваў толькі беспарадак і блытаніну ў сваёй душы; мне здавалася, што мяне абяззброілі, выставілі на суд перад публікай. Людзі ўжо не былі для мяне той пачціваю аўдыторыяй, да якой я даўно прызвычаіўся. Кола, цэнтрам якога я быў, распалася, і ўсе сталі ў адзін рад — як суддзі на судовым пасяджэнні. 3 той хвіліны, калі я адчуў, што ўва мне таксама ёсць нешта падсуднае, я зразумеў, што ў другіх жыве неадольная прага судзіць. Як і раней, яны былі побач — але яны смяяліся. Мне пачало здавацца, што кожны глядзіць на мяне з прыхаванай усмешкай. I нарэшце я ўбіў сабе ў галаву, што ўсе толькі і думаюць, як бы падставіць мне нагу. I я сапраўды два ці тры разы спатыкаўся, уваходзячы ў людныя месцы, хоць гэтаму не было ніякай прычыны. А аднойчы нават упаў. Праўда, хутка я ўзяў сябе ў рукі і, як і належыць французу-картэзіянцу, прыпісаў усе гэтыя здарэнні зразумелай кожнаму боскай волі, іначай кажучы — выпадку. Але недавер ува мне ўсё ж застаўся.
Цяпер, калі ў мяне абвастрылася ўвага, я без цяжкасці пачаў прыкмячаць сваіх ворагаў. Спачатку — сярод таварышаў па службе, пасля — сярод свецкіх
знаёмых. Некаторым я калісьці зрабіў паслугу, другім мусіў бы зрабіць, але не зрабіў. Але ва ўсім гэтым, увогуле, не было нічога незвычайнага, і маё адкрыццё не велымі мяне засмуціла. Болып балюча і цяжка мне было дапусціць, што ў мяне ёсць ворагі сярод тых, Karo я амаль не ведаў ці не ведаў наогул. Раней, са сваёю звычайнай наіўнасцю, у якой вы маглі ўжо пераканацца, я меркаваў, што варта чалавеку пазнаёміцца са мною бліжэй і ён адразу мяне палюбіць. Але ж не! Больш за ўсё ворагаў я сустракаў якраз сярод тых, хто ведаў мяне толькі па чутках і пра каго сам я нават не чуў. Безумоўна, яны падазравалі, што я жыву поўным жыццём, лунаю ў воблаках шчасця,— а такое не даруецца ніколі. Удачлівы выгляд, асабліва калі ў ім праглядвае саманадзейнасць, здольны раз’юшыць нават асла. У мяне ж жыццё было сапраўды настолькі ўдачлівае і поўнае, што праз нястачу часу я мусіў адмаўляць многім, хто набіваўся мне ў прыяцелі. Па гэтай самай прычыне я вельмі хутка іх забываў. Але ў людзей, якія набіваліся ў прыяцелі, жыццё было не такое поўнае, і ў іх заўсёды ставала часу, каб памятаць пра маю адмову.
Такім чынам, ужо з аднаго гэтага прыкладу відаць, што жанчыны каштавалі мне дорага. Час, які я ім прысвячаў, быў назаўжды страчаны для мужчын, і яны даравалі мне гэта вельмі рэдка. Як тут знайсці раду? Шчасце і поспех даруюцца вам толькі тады, калі вы гатовы імі шчыра падзяліцца. Але каб быць сапраўды шчаслівым, немагчыма ўвесь час клапаціцца пра іншых. Выходзіць, выйсця няма. Або шчаслівы і асуджаны — або бязгрэшны і няшчасны. Аднак у маім выпадку ўсё было яшчэ болей несправядліва: мяне судзілі за даўно мінулае шчасце. Я жыў у ілюзіі, што паміж мной і людзьмі ёсць поўная згода, але на самай справе на мяне, усмешлівага і няўважнага, з усіх бакоў сыпаліся стрэлы, папрокі, кпіны. I ў той дзень,
калі я з трывогай ачуўся і да мяне вярнулася яснасць, усе раны адначасова адкрыліся на маім целе, і я адразу страціў былую моц. Увесь свет пачаў з мяне кпіць.
Такога не здолее вытрываць ніхто, апроч тых, хто не жыве (я маю на ўвазе мудрацоў). Адзіная абарона — злосць. I вось людзі спяшаюцца хутчэй асудзіць, каб не быць асуджанымі. А што вы хочаце? Думка пра сваю бязвіннасць — самая натуральная ў кожнага чалавека. Яна ўзнікае ў яго інстынктыўна, нібы ідзе з самай глыбіні ягонай істоты. 3 гэтага пункту погляду ўсе мы падобныя да таго французіка, які, трапіўшы ў Бухенвальд, упарта дамагаўся падаць скаргу на імя пісарчука, таксама з ліку вязняў, які заносіў яго ў спіс зняволеных. Скаргу? Пісарчук і яго таварышы пасмяяліся: «Дарэмна, галубе. Тут не скардзяцца».— «Але, пане, зразумейце,— сказаў небарака-французік,— у мяне асаблівы выпадак. Справа ў тым, што я невінаваты!»
Усе мы — асаблівыя выпадкі. I ўсе мы да чагосьці заклікаем! Кожны хоча быць невінаваты — любою цаной, нават калі дзеля гэтага спатрэбіцца абвінаваціць усё чалавецтва і само неба. Вы мала пацешыце чалавека, калі пахваліце яго за намаганні, якія зрабілі яго такім разумным або велікадушным. Затое як ён узрадуецца, калі вы пачняце захапляцца яго прыроджанаю велікадушнасцю! I наадварот, калі вы скажаце злачынцы, што яго правіннаць паходзіць зусім не ад яго натуры і не ад яго характару, а тлумачыцца няшчасным збегам абставін, ён будзе вам бясконца ўдзячны. I падчас абарончай прамовы нават выбера якраз гэты момант, каб заплакаць. Аднак ніякай заслугі ў тым, што ты сумленны або разумны ад нараджэння,— няма. Як і, безумоўна, нельга несці большую адказнасць за тое, што ты — злачынца ад нараджэння, а не паводле абставін. Але гэтыя нягоднікі прагнуць літасці, ці то — безадказнасці, і ў сваё апраўданне гатовы ківаць то на
сваю натуру, то на змякчальныя акалічнасці, нават калі гэтыя довады супярэчаць адзін аднаму. Галоўнае — лічыцца невінаватым, даказаць, што твая прыродная дабрачыннасць — бясспрэчная, а правіннасць — мінучая і тлумачыцца незалежнымі ад цябе прычынамі. Я ўжо казаў: галоўнае — пазбегчы прысуду. А таму, што зрабіць гэта не вельмі проста, як і нялёгка прымусіць другіх захапляцца сваёю натурай і адначасова знаходзіць у ёй апраўданне,— усе імкнуцца разбагацець. Чаму? Вы не задавалі сабе такога пытання? Каб быць болей магутным? Ну, гэта зразумела. Але галоўнае ў тым, што багацце не дазваляе, каб вас асудзілі адразу, яно засцерагае вас ад натоўпу ў метро, хавае ў бліскучым і ўтульным лімузіне, ізалюе ў раскошных дагледжаных парках, вагонах першага класу, каютах-люкс. Багацце, мілы дружа,— гэта яшчэ не апраўданне, гэта толькі адтэрміноўка, але і ёю не варта пагарджаць...
Галоўнае — не давайце веры сваім сябрам, калі яны просяць вас быць з імі шчырымі. Адзінае, на што яны спадзяюцца,— што вы яшчэ болыіі умацуеце іх у добрай думцы пра саміх сябе і сваім абяцаннем быць шчырым дасцё яшчэ адно пераканаўчае сведчанне гэтаму. Але скажыце, чаму гэта шчырасць павінна быць неабходнай умовай сяброўства? Прагнасць да праўды любой цаной — гэта страсць, якая не ашчаджае нікога і не спыняецца ні перад чым. Гэта — загана, няхай часам і зручная, але часцей за ўсё падобная на самы звычайны эгаізм. Таму, калі вы раптам апынецеся ў такім становішчы, не губляйцеся: абяцайце быць шчырым і брашыце ўсё, што вам прыйдзе ў галаву. Гэтым вы толькі задаволіце патаемнае жаданне вашага сябра і яшчэ раз пацвердзіце сваю сяброўскую сімпатыю.
Гэта — бясспрэчная ісціна, мілы дружа, і менавіта таму мы редка раскрываем душу перад тымі, хто лепшы за нас. Часцей за ўсё мы стараемся не бачыцца з
імі. I наадварот — мы гатовы паспавядацца перад кожным, хто падобны да нас і падзяляе нашыя слабасці. Справа ў тым, што мы зусім не хочам выправіцца і стаць лепшымі, іначай нам давялося б спачатку даведацца, што мы не такія ўжо беззаганныя. Нам трэба другое, нам трэба, каб нас шкадавалі, каб нас падбадзёрылі, надалі ўпэўненасці ў жыцці. Увогуле, усім нам карціць аднаго: змыць з сябе грэх і не зрабіць ніякага намагання, каб ад яго ачысціцца. У нас не стае цынізму, каб не звяртаць увагі на першае, але не стае і дабрачыннасці, каб пакорна знесці другое. Мы не маем ні магутнасці ліха, ні сілы дабра. Вы чыталі Дантэ? ІІраўда? Д’ябал! Значыць, вы памятаеце, што Дантэ дапускае існаванне анёлаў, нейтральных у спрэчцы паміж Сатаною і Богам. Ён іх месціць у Лімбе, нечым накшталт сеняў да свайго Пекла. Дык вось, мілы дружа, мы з вамі якраз у тых самых сенях.
Цярпенне? Што ж, тут вы, безумоўна, маеце рацыю. Нам усім варта набрацца цярпення і пакорна чакаць Апошняга Суду. Але вось шкада: мы чамусьці спяшаемся. Спяшаемся настолькі, што я нават мусіў ператварыцца ў суддзю-пакаяльніка. Але спачатку мне трэба было неяк паладзіць са сваімі адкрыццямі і звыкнуцца са смехам маіх суайчыннікаў. Я павінен быў нешта адказаць ці, прынамсі, пашукаць адказу на заклік, які быў звернуты да мяне ў той памятны вечар. I гэта аказалася нялёгка, я доўга блукаў. Я не мог знайсці рады да той самай пары, пакуль несціханы смех і кпіны маіх суайчыннікаў не навучылі мяне глыбей зазірнуць у сваю душу, і тады я нарэшце зразумеў, што яна зусім няпростая. He ўсміхайцеся, гэта не такая элементарная ісціна, якою здаецца спачатку. I, дарэчы, элементарнымі называюцца не тыя ісціны, якія відаць адразу, а тыя, што пазнаюцца ў канцы, пасля самых складаных.
Так было і са мной. Я доўга вывучаў сябе і нарэшце
пераканаўся ў глыбокай дваістасці чалавечай натуры. Пакапаўшыся ў сваёй памяці, я зразумеў, што сціпласць дапамагала мне вылучацца, пакорлівасць — перамагаць, а дабрачыннасць — прыгнятаць сваіх блізкіх. Я ваяваў мірнымі сродкамі і, выяўляючы абсалютную бескарыслівасць, дамагаўся нарэшце ўсяго, чаго хацеў. Так, напрыклад, я ніколі не скардзіўся, калі нехта забываў павіншаваць мяне з днём нараджэння, і такая мая сціпласць многіх проста зачароўвала. Але яе прычыны хаваліся намнога глыбей: я хацеў быць занядбаным, забытым, каб потым мець прыемную магчымасць паскардзіцца на гэта самому сабе. Ужо за некалькі дзён да славутай даты, пра якую я, вядома ж, выдатна помніў, я рабіўся пільны і ўважліва сачыў, каб нішто не магло засяродзіць увагу, нішто не патрывожыла памяць тых, на чыю няпамятлівасць я разлічваў (аднойчы ў мяне нават узнікла спакуслівае жаданне пераблытаць лісткі ў насценным календары!). Але нарэшце мая адзінота была даказаная, і я мог спакойна аддацца ўцехам мужнага смутку.
Такім чынам, кожная мая дабр