• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чужаніца  Альбер Камю

    Чужаніца

    Альбер Камю

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 278с.
    Мінск 1986
    65.84 МБ
    ў вечна не засланым ложку маёй мілай прынцэсы, якая машынальна аддавалася ўцехам і потым спала непрабудным сном. Днела, сонца паціху асвятляла бязладны кавардак у пакоі, і, нерухомы, я ўздымаўся на ранішніх промнях славы.
    Чаго таіць, выпіўка і жанчыны давалі мне тую адзіную палёгку, якой я і быў варты. Я адкрываю вам гэты сакрэт, мілы дружа, каб вы без боязі маглі ім скарыстацца. Вы самі пераканаецеся, што сапраўдная распуста вызваляе чалавека, яна не патрабуе ад яго ніякіх абавязкаў. Калі чалавек распуснічае, ён думае толькі пра сябе, і таму гэты занятак заўсёды будзе найлюбімейшы ва ўсіх вялікіх сябелюбаў. Распуста — гэта джунглі без мінулага і будучага, і галоўнае — без ніякіх абяцанняў і неадкладнай кары. Мясціны, дзе ёю займаюцца, аддзелены ад свету. I кожны, хто туды заходзіць, разам з надзеяй адкідае страх. Размовы там неабавязковыя: усё, па што туды прыходзяць, даецца там без лішніх слоў, а часам нават і без грошай. Дазвольце ж, калі ласка, я ўшаную тых невядомых і забытых жанчын, якія мне тады дапамаглі! Яшчэ і цяпер я прыгадваю пра іх з цёплым пачуццём, падобным нечым да павагі.
    Ва ўсякім выпадку я да душы пакарыстаўся гэтым выратавальным сродкам. Мяне можна было ўбачыць нават у адмысловым гатэлі, ці, як іх яшчэ называюць, грэшным доме, дзе я адначасова жыў і з пераспелай шлюхай, і з маладзенькаю шляхетнаю дзяўчынай. 3 першай я гуляў у паслужлівага рыцара, а другой даваў магчымасць зведаць пэўныя таямніцы нашага жыцця. На няшчасце, шлюха аказалася даволі буржуазнаю натурай і неўзабаве пагадзілася надрукаваць свае ўспаміны ў рэлігійным часопісе, які шырока асвятляў праблемы сучаснага грамадства. А маладая паненка, каб задаволіць свой абуджаны інстыпкт і
    знайсці ўжытак сваім выбітным здольнасцям, хутка выйшла замуж. Mary пахваліцца, што ў той час мяне як роўнага прымалі ў мужчынскіх кампаніях, на якія часта наводзяць дарэмны паклёп. Дый вы самі добра ведаеце, што нават вельмі інтэлігентны чалавек лічыць за гонар, калі можа выпіць на бутэльку больш за свайго суседа. Можа быць, я і здолеў бы знапсці спакой і забыццё ва ўсіх гэтых прыемных уцехах. Але зноў натыкнуўся на перашкоду ў самім сабе. Гэты раз ёю аказалася печань і настолькі жахлівая стома, што я і цяпер яшчэ не пазбавіўся ад яе. Так заўсёды: гуляеш у бессмяротнасць, а сам ужо праз некалькі тыдняў не ведаеш, ці здолееш неяк даліпець да заўтрага.
    Я вымушаны быў адмовіцца ад сваіх начных подзвігаў, і ўсё ж яны прынеслі мне пэўную карысць: жыццё цяпер не здавалася такім пакутным. Стома, якая мучыла маё цела, загаіла многія язвы ў маёй душы. Любая празмернасць памяншае кантакт з жыццём, а тым самым памяншае і пакуту. Насуперак агульна прынятай думцы, у распусце няма нічога апантанага. Гэта ўся толькі доўгі сон. Вы, мусіць, заўважалі, што чалавеку, які дужа пакутуе ад рэўнасці, нічога так не карціць, як хутчэй пераспаць з жанчынай, якая, на яго думку, яму здрадзіла. Безумоўна, ён хоча яшчэ раз пераканацца, што яго дарагі скарб па-ранейшаму належыць яму. Іначай кажучы, ён хоча валодаць ім непадзельна. Але адразу пасля таго як ён авалодвае сваім скарбам, яго рэўнасць цішэе. Наогул, рэўнасць — гэта плён фантазіі, характарыстыка, якую раўнівец дае самому сабе. Бо думкі, якія ўзнікаюць у яго самога ў падобных абставінах, ён прыпісвае свайму саперніку. На шчасце, празмерныя ўцехі паслабляюць фантазію, як і здольнасць даваць нейкія характарыстыкі. Душэўныя пакуты згасаюць разам з мужчынскаю сілай і не абуджаюцца, пакуль яна спіць. Па гэтай самай прычыне першая ж сапраўдная кахан-
    ка пазбаўляе маладых ад метафізічных трывог, а некаторыя шлюбы, якія, па сутнасці, афіцыйна дазваляюць распусту, ператвараісцца ў марудныя хаўтуры па адвазе і вынаходлівасці. Але, мілы дружа, мяшчанскі шлюб абуў нашу краіну ў пантофлі і хутка прывядзе яе да брамы ў нябыт.
    Я перабольшваю? Ну, можа быць, не ведаю. Я толькі хацеў расказаць пра тую палёгку, якую прынеслі мне некалькі месяцаў оргій. Я жыў нібыта ў тумане, скрозь які смех прабіваўся так глуха, што нарэшце я наогул перастаў яго чуць. Абыякавасць, якая і раней займала столькі месца ў маёй душы, цяпер не сустракала ўжо ніякага супраціўлення і ператварылася ў сапраўдны склероз. Пачуцці зніклі! Запанаваў роўны і заўсёды аднолькавы настрой, ці, дакладней кажучы,— настрой таксама знік. Падобна да таго, як лёгкія ў сухотніка, калі ён ачуньвае, ссыхаюцца і паціху душаць свайго шчаслівага ўладальніка, так і я, акрыяўшы, ціхамірна канаў. Я па-ранейшаму зарабляў на хлеб сваім рамяством, але рэпутацыя ў мяне была ўжо добра падмочаная маім словаблудствам, а рэгулярнай практыцы замінала беспарадкавае жыццё. Цікава заўважыць, што за начныя прыгоды мяне папракалі намнога менш, чым за моўныя вольнасці. Чыста рытарычныя заклікі да бога, якія я часам дазваляў сабе ўжываць у прамовах, выклікалі ў маіх кліентаў нешта накшталт недаверу. Яны, напэўна, баяліся, што неба не здолее абараніць іх інтарэсаў гэтак жа добра, як адвакат, які бездакорна ведае Статут. Адсюль недалёка было прыйсці да высновы, што мае заклікі да ўсявышняга тлумачацца звычайыым невуцтвам. Менавіта да такой высновы і прыйшла мая кліентура, і колькасць яе адразу паменшылася. Але зрэдку я ўсё яшчэ выступаў у судзе. Часам я нават забываўся, што болей не веру таму, што кажу, і тады прамовы ў мяне выходзілі вельмі ўдала, Я запаляўся ад гуку свайго ж
    голасу і ляцеў за ім; праўда, я ўжо не лунаў, як раней, пад скляпеннем, я адно крыху адрываўся ад зямлі — ляцеў на брыючым палёце. Па-за сценамі суда я рэдка з кім сустракаўся і падтрымліваў хіба адну-дзве сяброўскія сувязі, якія мне даўно ўжо абрыдлі і ледзьве ліпелі. Часам, зрэшты, я цэлы вечар мог правесці ў сяброўскай кампаніі (я маю на ўвазе кампанію, у якой у мяне не ўзнікала ніякага пажадлівага пачуцця), але гэта наганяла на мяне такую нуду, што я нават не слухаў, што мне казалі. Я трошкі памажнеў, і гэта дало мне падставу паверыць, што крызіс нарэшце мінуў. Цяпер заставалася толькі старэць.
    Але здарылася нечаканае. Каб адсвяткаваць сваё адраджэнне, я запрасіў у вандроўку па Атлантыцы адну з сваіх сябровак. Вядома, я не сказаў ёй пра сапраўдную мэту гэтай паездкі. Мы міла прагульваліся, натуральна, па верхняй палубе карабля, і раптам я заўважыў удалечыні сярод шэра-сталёвых хваляў чорную кропку. Я адразу адвёў вочы, маё сэрца шалёна затахкала. I я доўга не мог прымусіць сябе паглядзець у той бок, а калі паглядзеў — кропка некуды знікла. Я хацеў быў ужо закрычаць, як вар’ят, паклікаць на дапамогу, але ўбачыў яе зноў. Гэта быў звычайны абломак бервяна, якія часта сустракаюцца ў моры. I ўсё ж я не мог глядзець на яго спакойна, мне здавалася, што гэта тапелец. I тады я ўразумеў, я ўсвядоміў — пакорна, як пакараюцца думцы, у слушнасці якой даўно ўжо няма сумнення,— што крык, які некалькі год назад пралунаў над Сенай, ні на міг не змаўкаў, яго знесла цёмнымі водамі да Ламанша, ён доўга лётаў па свеце, над неабсяжным акіянскім абшарам, каб нарэшце даждаць таго дня, калі я сустрэнуся з ім. Я зразумеў, што ён цяпер і заўжды будзе чакаць мяне на морах і рэках — паўсюль, дзе ёсць горкая вада майго хрышчэння. А тут, скажыце, мілы дружа, ці ж мы не на вадзе? На гэтай гладкай, мана-
    тоннай і бясконцай вадзе, якая неўпрыкмет ператва раецца ў сушу? Нават цяжка паверыць, што хутка мы будзем зноў у Амстэрдаме! Здаецца, нам ніколі не вырвацца з гэтай гіганцкай купелі. Прыслухайцеся! Вы чуеце, як клічуць кагаркі? Можа быць, яны клічуць нас? Да чаго ж яны нас заклікаюць?
    Гэта тыя самыя кагаркі, што крычалі і малілі над Атлантыкаю ў той дзень, калі я канчаткова ўсвядоміў, што я зусім не акрыяў, што я па-ранейшаму хворы і з гэтым трэба неяк змірыцца. Кончылася пышнае жыццё, кончыліся і выбрыкі, і шалёныя намаганні. Настаў час скарыцца і прызнаць сваю віну. Пачалося жыццё ў каменным мяху. Але вы, мусіць, не ведаеце, што каменным мехам у сярэднявеччы называлі адмысловую камеру ў падземным вязенні. Найчасцей чалавека кідалі туды на ўсё жыццё і забывалі. Такая камера адрознівалася ад іншых умела падабранымі памерамі. Яна была не такая высокая, каб у ёй можна было стаяць, але і не такая шырокая, каб можна было легчы. Жыць там даводзілася ў абсалютна ненатуральнай паставе — наўскасяк. Калі чалавек засынаў — ён падаў, калі не спаў — мусіў сядзець на кукішках. TiaBeppe, нягледзячы на ўсю сваю прастату, гэта было сапраўды геніяльнае вынаходніцтва. Вязень, які кожны дзень быў вымушаны сядзець у неверагодна скручанай паставе, ад якой дранцвела ўсё цела, нарэшце сам усведамляў, што ён — вінаваты, бо бязвіннасць можа, прынамсі, бестурботна выпрастацца на ўвесь рост. Вы можаце сабе ўявіць, каб у такой камеры апынуўся чалавек, прызвычаены да вяршынь і верхніх паверхаў? Што? У гэтых камерах маглі сядзець і бязвінныя людзі? Неверагодна, мілы дружа, абсалютна неверагодна! Іначай гэта знішчыла б усе мае разважанні. Каб бязвіннасць прымусілі жыць гарбатай?! Ды я нават на секунду не хачу дапусціць такой думкі! Зрэшты, хто можа з упэўненасцю сказаць, што той ці іншы ча-
    лавек ні ў чым не вінаваіы? Наадварот — кожны з нас перакананы, што за ўсімі ёсць нейкая віна. Кожны сведчыць пра злачынства ўсіх — вось маё крэда і мая надзея.
    Паверце, рэлігіі горка памыляюцца, калі пачынаюць выдаваць свае маральныя законы і сыплюць перунамі, асуджаючы грэшнікаў. Бог зусім не патрэбен, каб ствараць паняцці граху і кары. Гэта выдатна ўмеюць рабіць простыя смертныя, і мы заўсёды гатовы ім дапамагчы. Вы нешта казалі пра Апошні Суд? Дазвольце ж пачціва ўсміхнуцца. Я чакаю яго без усякага хвалявання, бо зведаў у жыцці нешта горшае — суд чалавечы. У яго няма змякчальных акалічнасцей, ён нават добрыя намеры ставіць у віну. Вы ж, напэўна, чулі пра камеру пляўкоў, якую нядаўна выдумаў адзін народ, каб даказаць, што ён самы вялікі ў свеце? Гэта своеасаблівая каменная скрыня, у якой асуджапы стаіць на ўвесь рост, але не можа нават варухнуцца. Трывалыя дзверы, праз якія яго запіхваюць у гэту цэментаваную шкарлупіну, зачыняюцца якраз пад самым падбародкам, так што звонку відаць адну галаву. I кожны наглядчык, які ідзе міма, смачна плюе яму ў твар. Заціснуты ў камеры, вязень не можа нават абцерціся, хоць заплюшчваць вочы яму, праўда, не забараняецца. Дык вось, мілы дружа, гэтую штучку прыдумалі людзі. I ім зусім не спатрэбіўся бог, каб стварыць такі маленькі шэдэўр.
    Што з гэтага вынікае? Ды тое,