Чужаніца
Альбер Камю
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 278с.
Мінск 1986
начэння. Бо хлусня так ці іначай заўсёды прыводзіць да праўды. Хіба ўсе мае гісторыі, праўдзівыя яны ці хлуслівыя, не вядуць да аднаго? Хіба не маюць усе яны аднолькавага сэнсу? Дык якая розніца, праўдзівыя яны ці хлуслівыя, калі і ў тым, і ў другім выпадку яны аднолькава сведчаць пра тое, кім я быў і кім зрабіўся цяпер. Часам хлуса зразумець лягчэй, чым таго, хто гаворыць праўду. Праўда, як і святло, асляпляе. А хлусня — наадварот, хлусня — гэта прыемны прыцемак, які выразна адцяняе кожную рэч. Зрэшты, можаце ўспрымаць гэта, як вам хочацца, але ў канцэнтрацыйным лагеры мяне сапраўды выбралі папам.
Ды вы сядайце, калі ласка. Ах, вьі хочаце агледзець пакой. Ды тут няма на што глядзець — пуста, хоць, праўда, і чыста. Як на карцінах Вэрмеера, толькі без мэблі і без каструль. I без кніг — я ўжо даўно нічога не чытаю. А раней хата ў мяне проста ламалася ад кніг, хоць я іх чытаў толькі напалавіну. Агідная звычка, ведаеце,— такая самая, як і звычка з’ядаць гусіную пячонку, а ўсё астатняе выкідаць. Зрэшты, цяпер я люблю толькі споведзі, а аўтары споведзяў больш за ўсё не любяць якраз спавядацца. Яны толькі і дбаюць пра тое, каб, крый божа, не прагаварыцца. А калі пераходзяць да так званых прызнанняў, тут трэба быць асабліва пільным: зараз падсунуць нарумянены труп. Можаце мне паверыць, бо я ў такіх штучках сабаку з’еў. I менавіта таму — нічога цяпер не чытаю. Ніякіх кніг! I ніякіх лішніх рэчаў наогул — толькі самае неабходнае. Усё павінна быць чыста і гладка, як у труне. Дарэчы, ложкі ў Галандыі такія мулкія, а прасцірадлы на іх такія беззаганна чыстыя, што, калі паміраеш, дамавіна і саван ужо не патрэбны.
Як бачу, вам рупіць хутчэй пачуць гісторыю пра маё ўзвядзенне на папскі прастол? Але, далібог, гісторыя вельмі банальная. He ведаю толькі, ці хопіць сілы яе расказаць. Зрэшты, гарачка, здаецца, спадае. Гэта было вельмі даўно. Лёс закінуў мяне тады ў Афрыку, дзе, дзякуючы намаганням пана Ромеля, гарэла вайна. Можаце не хвалявацца, я не меў да яе ніякага дачынення. 3 мяне досыць было Еўропы. Праўда, у свой час я быў мабілізаваны, але нюхнуць пораху мне так і не давялося. I ў пэўным сэнсе, я нават шкадую пра гэта. Хто ведае, можа быць, жыццё ў мяне тады склалася б іначай? Але на фронце я французскай арміі не спатрэбіўся. Яна запрасіла мяне адно прыняць удзел у адступленні. I такім чынам я зноў убачыў Парыж, a разам з ім і немцаў. Мяне вельмі спакушала думка ўступіць у Супраціўленне. Пра яго пачыналі гаварыць
Якраз у той момант, калі я заўважыў у сабе патрыёта. Вы ўсміхаецеся? Дарэмна. Я зрабіў гэтае адкрыццё на станцыі метро ў Шатле. Нейкі сабака заблудзіў там у лабірынце падземных пераходаў. Вялікі такі, ведаеце, сабака, з жорсткай поўсцю і адным падраным вухам. Ён шнарыў паўсюль сваімі цікаўнымі вачыма, падскокваў да прахожых, нюхаў ім лыткі. А я, трэба прызнацца, люблю сабак, люблю даўняй і вернай любоўю. Я люблю іх за тое, што яны заўсёды ўмеюць дараваць. Вось і тады я паклікаў гэтага бедалагу. Спачатку ён завагаўся, але потым, відаць, адчуў да мяне давер і вясёла пабег наперадзе, лісліва віляючы хвастом. У гэтую хвіліну мяне абагнаў малады нямецкі салдат. Параўняўшыся з сабакам, ён палашчыў яго па галаве, і той адразу, без ніякага вагання і з такой самай сімпатыяй пабег за чужынцам. Хутка яны зніклі ў натоўпе. Пасля таго, што здарылася, мяне апанавала такая нянавісць да гэтага нямецкага салдата, што сумнявацца ў яе патрыятычнасці я болей не мог. Няхай бы сабака пабег за нейкім цывільным французам, дык я на гэта, можа, і не звярнуў бы ўвагі. Але ж ён пабег за немцам, і калі я ўяўляў, што гэты сімпатычны гарэза зробіцца любімцам якогась нямецкага палка, мяне ажно трэсла ад гневу. Так што, самі бачыце, маё выпрабаванне на патрыятычнасць дало самыя пераканаўчыя вынікі.
I тады я вырашыў перабрацца ў Паўднёвую зону і знайсці там болып падрабязныя звесткі пра Супраціўленне. Аднак, калі мне гэта ўдалося і калі я ўсё прачуў, у мяне закралася нерашучасць. Задума стварыць падобнае мерапрыемства здавалася мне неразумнай. Гэта наогул была нейкая рамантычная мара. I галоўнае, жыццё ў падполлі не стасавалася з маім тэмпераментам і маёю цягай да вольных вяршынь. Мне чамусьці ўяўлялася, што мне загадаюць дзень і ноч сядзець у склепе і ўвесь час вязаць нейкую мудрагелі-
стую сетку, пакуль туды не прыйдуць злыдні, якія распусцяць маё вязанне, перацягнуць мяне ў іншы склеп і будуць там катаваць да самай смерці. Я захапляўся мужнасцю тых, хто мог пайсці на такі падзямельны гераізм, але наследаваць іх прыкладу быў няздольньі.
Такім чынам я неўзабаве апынуўся ў Паўночнай Афрыцы, адкуль меў цьмяную надзею дабрацца да Лондана. Але ў Афрыцы сітуацыя была вельмі заблытаная, усе супраціўныя партыі, як мне здавалася, аднолькава мелі рацыю, і я не далучыўся ні да адной з іх, а таму і сваю былую надзею мусіў таксама пакінуць. Па-вашаму, я, відаць, прапускаю тут пэўныя дробязі, у якіх ёсць глыбокі сэнс? Ну што ж, дапусцім, што, разумеючы вашу дасціпнасць, я раблю гэта наўмысна — каб вы маглі заўважыць іх яшчэ лепш. Як бы то ні было, але нарэшце я апынуўся ў Тунісе, дзе адна з маіх мілых сябровак уладкавала мяне на працу. Гэта была вельмі разумная асоба, якая ў той час займалася нечым у кіно. Я прыехаў за ёй у туніскую сталіцу, але пра сапраўдную яе прафесію даведаўся толькі тады, калі ў Алжыры высадзіліся перпіыя войскі саюзнікаў. Якраз у той дзень яе і арыштавалі, а разам з ёй — і мяне, хоць я, далібог, гатага зусім не хацеў. Што з ёй сталася потым, не ведаю, а мне не зрабілі ніякага ліха, і пасля таго, як мінулі першыя страхі, я зразумеў, што мой арышт быў хутчэй за ўсё мерай перасцярогі. Я быў перавезены ў лагер пад Трыпалі, дзе вязні пакутавалі больш ад знямогі і смагі, як аД грубага абыходжання. He буду ўсяго гэтага апісваць. Бо, каб уявіць сабе падобныя ўстановы, нам, дзецям сярэдзіны дваццатага стагоддзя, зусім не патрэбны падрабязныя апісанні. Сто пяцьдзесят год назад людзі з заміраннем душы думалі пра лясы і азёры. А цяпер — цяпер нам уласціва, як бы мовіць, камерная лірыка. Словам, я давяраю вашаму ўяўленню. Да-
дам хіба некалькі мазкоў: спёка, сонца над самай галавой, мухі, пясок і ніякай вады.
Маім суседам па лагеры аказаўся адзін малады і вельмі набожны француз. Ну, проста як у казцы, ведаеце,— гэткі доблесны рыцар Дзюгэсклен! Ён перабраўся з Францыі ў Іспанію, каб змагацца з фашыстамі. Але хутка трапіў у палон, і нейкі такі самы набожны генерал інтэрніраваў яго ў франкісцкім лагеры. Калі ж нябога даведаўся, што сачавічная поліўка там (няхай мне даруюць гэта блюзнерства) асвянчоная самім Рымам, ён горка засмуціўся. Hi пякучае афрыканскае неба, ні вясёлыя лагерныя ўцехі — нішто не здолела пазбавіць яго гэтага смутку. Нарэшце ад сваіх чорных думак ён нават крыху звар’яцеў. I вось аднойчы, калі мы ўдзесяцёх сядзелі пад распаленай сонцам павеццю, з якой на галовы нам ліўся гарачы свінец, і, задыхаючыся, дарэмна адмахваліся ад мух, ён зноў пачаў праклінаць таго, каго называў цяпер не іначай, як Рымлянінам. Ён не галіўся ўжо некалькі дзён, вочы яго блукалі, цела блішчала ад поту, і пальцы нервова скакалі па рэберных клавішах. I тут ён абвясціў, што чалавецтва павінна абраць сабе новага папу — такога, які жыў бы сярод няшчасных, а не маліўся, седзячы на прастоле, і чым хутчэй гэта будзе зроблена, тым лепей. Ён матлянуў галавой, зірнуў на нас сваімі шалёнымі вачыма і паўтарыў: «Так, чым хутчэй, тым лепей!» Потым ён раптам паспакайнеў і паведаміў змрочным голасам, што папам трэба выбраць каго-небудзь з нас, гэта павінен быць звычайны і паўнацэнны чалавек, з усімі яго вартасцямі і недахопамі. Мы ж усе прысягнём яму ў паслушэнстве з умовай, што ён будзе падтрымліваць у сабе і ў другіх пачуццё еднасці з усімі пакутнікамі.
«У каго сярод нас больш за ўсё слабасцей?» — запытаўся ён. Дзеля жарту я падняў руку, і аказалася, што ніхто болей гэтага не зрабіў. «Ну што ж,— сказаў
ён,— Жан-Батыст падыдзе». He, ён сказаў не так, бо ў мяне тады было іншае імя. Проста ён сказаў, што, каб прызнацца ў сваіх слабасцях, як гэта зрабіў я, чалавек павінен валодаць бясспрэчнымі вартасцямі, і таму ён прапаноўвае выбраць мяне. Каб прыняць удзел у гульні, усе пагадзіліся. Але, кажучы праўду, зроблена гэта было не без пэўнай сур’ёзнасці, бо наш Дзюгэсклен усё ж уразіў нас сваімі прамовамі. Ды і сам я, дарэчы, не лічыў гэта такім ужо смешным. Па-першае, мне здавалася, што гэты малы прарок мае ў нечым рацыю, а па-другое, ад бязлітаснага сонца, працы на змор і вечнай бойкі за ваду мы ўсе ўжо былі крыху ненармальныя. Як бы то ні было, але, уступіўшы ў духоўны сан я з кожным тыднем усё сур’ёзней выконваў свае папскія абавязкі.
У чым яны заключаліся? Далібог, яны хутчэй нагадвалі абавязкі начальніка групы ці сакратара партыйнай ячэйкі. Патроху ўсе, і ў тым ліку няверуючыя, прызвычаіліся мне падпарадкоўвацца. Дзюгэсклен пакутаваў — я палягчаў яму пакуты. 3 часам я пачаў заўважаць, што быць папам не так лёгка, як гэта здаецца. I ўчора, з такою пагардай гаворачы пра нашых братоў-суддзяў, я таксама падумаў пра гэта. Галоўнай праблемай у лагеры было размеркаванне вады. А ў нас тады стварылася вельмі многа розных груповак — і палітычных, і рэлігійных,— і кожная імкнулася паспрыяць сваім аднадумцам. Таму і я мусіў дбаць пра сваіх, што само па сабе ўжо было маленькім адхіленнем ад боскае роўнасці. Але поўнай роўнасці я не мог дабіцца нават сярод сваіх. Я заўсёды быў вымушаны даваць перавагу таму ці іншаму таварышу ў залежнасці ад стану яго здароўя ці ад цяжкасці выкананай ім працы. А такія адрозненні могуць завесці вельмі далёка, паверце. Здаецца, я ўсё-ткі страшэнна стаміўся, у мяне ўжо няма ніякага жадання ўспамінаць пра ўсё гэта. Словам, аднойчы я пераступіў гэту небяспечную
’/27 Зак. 1832
193
мяжу і выпіў ваду, якая прызначалася смяротна хвораму таварышу. Не-не, гэта быў не Дзюгэсклен — ён, здаецца, памёр раней, бо вельмі сябе ва ўсім ушчамляў. I дарэчы, каб гэта быў ён, я, можа быць, устрымаўся б ад падобнага ўчынку, бо ўсё-ткі яго любіў. Прынамсі, мне так здаецца. А тады я ваду выпіў, можаце не сумнявацца. Я пераканаў сябе, што патрэбен другім больш за таго, хто ўсё роўна ўжо мусіў памерці. Я павінен быў захаваць сябе дзеля іх. Вось так, шаноўны, і нараджаюцца імперыі і веравызнанні: дарогу ім асвячае смерць. А цяпер, каб трохі выправіць тое, пра што я казаў учора, я хачу вам паведаміць адну цікавую думку, якая ўзнікла ў мяне падчас гэтага расказу (дарэчы, я ўжо і сам не ведаю, напраўду я перажыў гэтую гісторыю ці яна мне толькі прыснілася). А думка 'вось якая: папу трэба дараваць. Па-першае — таму, што гэта неабходна яму больш за другіх. А па-другое — таму, што гэта адзіны спосаб стаць вышэй за яго.
Паслухайце, а вы добра зачын