• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чужаніца  Альбер Камю

    Чужаніца

    Альбер Камю

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 278с.
    Мінск 1986
    65.84 МБ
    ачыннасць мела свой адваротны і намнога меней прьтвабны бок. Затое, калі на гэта зірнуць іначай, мае хібы абарочваліся мне ж на карысць. Напрыклад, тое, што я быў вымушаны хаваць ад другіх заганы свайго жыцця, надавала мне халодны і непадступны выгляд, які ўсе прымалі за непадкупную дабрадзейнасць, мая абыякавасць, а значыць, і непераборлівасць у адносінах да людзей, прыносіла мне іх любоў і ўдзячнасць, і нарэшце, учынкі, якія я рабіў з чыстага эгаізму, лічыліся за вышэйшую велікадушнасць. На гэтым пакуль што спынюся, бо залішняя сіметрычнасць перашкодзіць маёй нагляднасці. Дый, зрэшты, што там казаць — які б я ні быў чэрствы, я ніколі не мог устаяць перад прапанаваным кілішкам віна ці прывабнай жан-
    чынай! Мяне ўсе лічылі за дзейнага, энергічнага чалавека, а маёю стыхіяй быў ложак. Я паўсюль крычаў пра сваю вернасць, але ў мяне, бадай, не было ніводнага сябра, якому б я нарэшце не здрадзіў. Здрады, праўда, ніколі не заміналі маёй адданасці, я мог занядбаць добрую справу хіба праз сваю ленаватасць, але ніколі не адмаўляў у дапамозе блізкаму чалавеку, калі знаходзіў у тым асалоду. I ўсё ж дарэмна я паўтараў сабе гэтыя збітыя ісціны, яны мала мяне суцяшалі. Часам, уранку, я выклікаў сябе на бязлітасны суд і прыходзіў тады да высновы, што найбольшага поспеху мне ўдалося дабіцца ў сваёй пагардзе да іншых. Прычым больш за ўсё я пагарджаў менавіта тымі, каму часцей за другіх памагаў. 3 вялікай пачцівасцю і заўжды ўсхваляванай спагадай я, па сутнасці, кожны дзень пляваў у твар усім сляпым, якіх сустракаў на дарозе.
    Ну скажыце, ці можа быць гэтаму нейкае апраўданне? У мяне, увогуле, адно было, але настолькі мізэрнае, што яго нават няёмка прымаць пад увагу. Справа ў тым, што я быў проста няздольны паверыць, што чалавечыя клопаты могуць быць нечым сур’ёзным. У чым было гэта сур’ёзнае, я не ведаў, але тое, што я бачыў перад сабой, здавалася мне нейкай гульнёй — часам забаўнаю, часам нудлівай. Мне былі абсалютна незразумелыя імкненні і намаганні некаторых людзей. I я заўжды са здзіўленнем і недаверам глядзеў на тыя дзіўныя істоты, якія маглі загінуць дзеля грошай, кідаліся ў роспач, страціўшы «грамадскае становішча», ці з самавітым выглядам ахвяравалі сабой дзеля дабрабыту сям’і. Куды лепей я разумеў таго сябра, які ўбіў сабе ў галаву кінуць курыць і праз неверагоднае напружанне волі нарэшце дабіўся свайго. Неўзабаве, адным прыгожанькім ранкам, ён разгарнуў газету, прачытаў пра выбух першай ядзернай бомбы і, азнаё-
    міўшыся з яе чарадзейнымі якасцямі, не адкладаючы пабег у тытунёвую лаўку.
    Безумоўна, часам і я рабіў выгляд, нібы стаўлюся да жыцця сур’ёзна. Але вельмі хутка такая сур’ёзнасць таксама здавалася мне легкадумнай, і я зноў пачынаў выконваць сваю ролю, стараіочыся, каб яна выходзіла як мага лепш. Я прыкідваўся чалавекам разумным, высока маральным, дзейным, прасякнутым грамадзянскімі абавязкамі, памяркоўным, поўным высакароднага абурэння, спагадлівым, павучальным... На гэтым дазволю сабе спыніцца, бо спадзяюся, вы ўжо зразумелі, што я быў такі самы, як і мае галандцы,— і тут, і недзе вельмі-вельмі далёка. Я адсутнічаў менавіта тады, калі, здавалася, засяроджваў на сабе ўсеагульную ўвагу. А сапраўды натхнёны і шчыры я быў, хіба што займаючыся спортам ды ў войску, дзе прымаў удзел у вадэвілях, якія мы ставілі ў палку для свайго ж задавальнення. У абодвух выпадках існавалі пэўныя правілы — абсалютна несур’ёзныя, але дзеля забавы іх трэба было прытрымлівацца. Яшчэ і цяпер поўны да берагоў стадыён падчас нядзельных матчаў і тэатр, які я заўсёды любіў непадзельнаю страсцю,— адзіныя месцы ў свеце, дзе я адчуваю сябе бязвінным.
    Але хто можа пагадзіцца, каб такое стаўленне лічылася правамерным, калі гаворка ідзе пра каханне, пра смерць ці пра заробкі нашых нябог-працоўных? А што ж мне было з сабою рабіць, калі каханне Іжоты я ўяўляў толькі ў раманах або на сцэне, перадсмяротная агонія здавалася мне добра згулянаю роляй, a ўсе рэплікі маіх збяднелых кліентаў прамаўляліся нібы па адным сцэнарыі? Я жыў сярод людзей, не падзяляючы іх інтарэсаў, і таму быў проста няздольны паверыць у сур’ёзнасць сваіх абавязкаў перад імі. У мяне ставала пачцівасці і абыякавасці, каб адказваць людзям тым, чаго яны чакалі ад мяне ў маім прафесійным, сямейным і грамадскім жыцці, але я
    заўсёды рабіў гэта з такою няўважнасцю, што нарэшце ўсё толькі псаваў. Маё жыццё праходзіла пад знакам дваістасці, і самыя важныя ўчынкі я рабіў найчасцей тады, калі меней за ўсё пра іх думаў. Ці не гэту дваістасць, як і іншэе сваё глупства, я ніколі не мог сабе дараваць? Ці не яна прымушала мяне ўпарта змагацца з судом сумлення і акружаючых і пастаянна шукаць нейкага выйсця?
    Пэўны час маё жыццё знешне цякло так, нібыта нічога ў ім не змянілася. Я каціўся па старых, аб’езджаных рэйках. А пахвал вакол мяне, як знарок, яшчэ болей прыбавілася. Вось тут і хавалася галоўная бяда. Памятаеце: «Гора вам, калі ўсе людзі скажуць добра пра вас!» Залатыя словы! I гора мне! Мая зладжаная машына адразу занаравілася, закапрызіла, і ў яе рухавіку пачаліся незразумелыя перабоі.
    Тады ў маё жыццё і ўварвалася думка пра смерць. Я падлічыў, колькі гадоў мне яшчэ засталося да канца. Пачаў шукаць прыклады, калі нехта паміраў у маім узросце. I мяне занепакоіла думка, што я не паспею выканаць пастаўленую мне задачу. Якую задачу? TaTara я не ведаў. Дый, зрэшты, ці варта было жыць далей так, як я жыў раней? Але праблема была нават не ў гэтым. Мяне мучыў да смешнага дзіўны страх: што здарыцца, калі перад смерцю я так і не прызнаюся ў сваім ашуканстве? He перад Богам, не, і не перад нейкім яго прадстаўніком на Зямлі — я быў вышэйшы за гэта, вы ведаеце. Я мусіў прызнацца людзям, свайму сябру, напрыклад, ці каханай жанчьіне. Бо калі затаіць хоць адну маленечкую ману пры жыцці, смерць зробіць яе назаўжды непапраўнай. I ніколі, ніхто не дазнаецца праўды, бо адзіны, хто яе ведаў, знёс таямніцу з сабой — у магілу. Ад думкі пра такое беспаваротнае праўдазабойства ў мяне круцілася ў галаве. Заўважу дарэчы, што сёння ад падобнай магчымасці я адчуў бы хутчэй далікатную асалоду. Няўжо
    не прывабна знаць тое, чаго марна шукае ўвесь свет, і хаваць у сваёй кватэры рэч, за якой бясплённа ганяюцца тры паліцэйскія службы? Але не будзем спяшацца... Тады ў мяне усё гэта выклікала занепакоенасць, бо я не знайшоў яшчэ патрэбнага рэцэпта.
    Вядома, мне карцела пазбыцца такога пачуцця. Ці мае значэнне ашуканства аднаго чалавека ў гісторыі цэлых пакаленняў? I чаго вартае намаганне праліць святло праўды на мізэрную хлусню, занядбаную ў акіяне вякоў, як драбінка солі ў моры? Я стараўся пераканаць сябе, што цялесная смерць, мяркуючы па тых выпадках, якія я бачыў,— сама па сабе ўжо дастатковая кара, каб змыць любы грэх. Чалавек зарабляе сабе паратунак (або права знікнуць назаўжды) праз пот і пакуты агоніі. I ўсё ж пачуццё неспакою мацнела, думка пра смерць ужо не пакідала мяне, і я пачынаў з ёю кожны свой дзень. Лёсткі сяброў рабіліся мне ўсё больш невыносныя. Мне здавалася, што яны яшчэ больш павялічваюць маё ашуканства, робяць яго настолькі вялікім, што я ўжо ніколі не здолею пазбавіцца ад яго.
    I вось настаў дзень, калі я не вытрываў. Першая рэакцыя была хаатычная. Я — хлус, і я сам абвяшчу пра гэта, я кіну сваю двухаблічнасць у твар гэтым ёлупам раней, чым яны пра яе здагадаюцца. Вам патрэбная праўда? Дык вось — бярыце яе, я прымаю ваш выклік. Каб не дапусціць крывадушных усмешак, я лепей сам зраблюся ўсеагульным пасмешышчам. Увогуле, я і тут перш за ўсё стараўся пазбегнуць прысуду. Я хацеў перацягнуць гэтых кпліўцаў на свой бок ці, прынамсі, спадзяваўся сам стаць побач з імі. Я марыў пра тое, як буду штурхаць на дарозе сляпых, і па глухой, нечаканае радасці, якая нараджалася ў мяне ў душы, пачынаў усведамляць, як я іх ненавіджу. Я рабіў планы, як буду праколваць шыны ў інвалідных калясках, як буду крычаць: «Смярдзючыя дурні!»,
    стоячы пад рыштаваннем, на якім працуюць рабочыя, як надаю па карку жаўтаротым сысункам у метро. Але ўсё гэта былі толькі мары, якія ніколі не спраўджваліся, а калі мне і выпадала рабіць што-небудзь падобнае, то я адразу пра ўсё забываў. Тым не менш, ужо адно слова «правасуддзе» даводзіла мяне да лютасці. Я па-ранейшаму быў вымушаны карыстацца ім у сваіх адвакацкіх прамовах. Але пасля — помсціў за гэта, публічна абліваючы брудам усю сутнасць чалавечай справядлівасці. Я нават абвясціў, што збіраюся выдаць маніфест, у якім пакажу ўсю паднаготную прыгнечаных, якія самі прыгнятаюць сумленных людзей. А аднойчы, калі я ласаваўся лангустам на тэрасе адкрытага рэстарана, да мяне прычапіўся жабрак. Ён мне так назаляў, што нарэшце я мусіў папрасіць гаспадара, каб ён выгнаў задрыпанага галадранца. Калі ж я пачуў, як гэты змагар за праўду ўгаворвае небараку сысці прэч, я прыйшоў у поўнае захапленне: «Няўжо вам няясна, што вы замінаеце гэтым панам і пані?—казаў ён.— Ды пастаўце сябе на іх месца!» Апроч таго, я ўсім і кожнаму скардзіўся, што цяпер, на жаль, мінуў той час, калі можна было дзейнічаць накшталт аднаго рускага памешчыка, характар якога мяне зачароўваў: ён загадваў сцябаць пугай і тых сялян, якія з ім прывіталіся, і тых, якія гэтага не рабілі,— у абодвух выпадках, як ён лічыў, дзёрзкасць была аднолькавая.
    Зрэшты, у мяне здараліся і горшыя выбрыкі. Я нават пачаў быў пісаць «Оду паліцыі» і «Апафеоз гільяціны». А галоўнае — паставіў сабе абавязкам рэгулярна наведваць кавярні, у якіх збіраліся нашы прафесійныя гуманісты. Дзякуючы майму сумленнаму мінуламу яны прымалі мяне заўжды вельмі сардэчна. I вось, нібы незнарок, я кідаў адну бязвінную фразу — я казаў: «Дзякуй богу!» ці яшчэ прасцей: «Божа мой...» Вы ведаеце, якія прымхлівыя нашы карчом-
    ныя атэісты. У першую хвіліну пасля майго святатацкага заяўлення запаноўвала агульнае аняменне, усе збянтэжана пазіралі адзін на аднаго, і тут пачынаўся гвалт — адны кулём выляталі з кавярні, другія пачыналі гнеўна квахтаць, ніхто нічога не слухаў, і ўсе біліся ў курчы, як чорт, якога акрапілі святою вадой.
    Вы, напэўна, палічыце гэтыя выбрыкі хлапечым дзівацтвам? Але па-мойму, у іх быў намнога глыбейшы сэнс. Я хацеў паламаць гульню і, галоўнае,— збэсціць тую добрую рэпутацыю, якая даводзіла мяне да шалу. «Такі чалавек, як вы...» — звярталіся да мяне, і гэта гучала пачціва, а я ўвесь палатнеў ад гневу. Я болей не хацеў іх павагі, яна ўсё роўна не была ўсеагульнаю. Дый як бы яна магла такой быць, калі я сам не падзяляў яе? Таму — ці не лепей было ўсё абсмяяць, пакпіць і з іхняй павагі, і з іхніх папрокаў? Я павінен быў вызваліцца ад пачуцця, якое душыла мяне, любою цаной даць яму выхад. Каб паказаць усім, чым напханы гэты прыгожанькі манекен, які я сабой уяўляў, я хацеў распароць яму чэрава. Аднойчы мяне папрасілі правесці гутарку з маладымі адвакатамі, якія праходзілі ў нас стажыроўку. Раздражнёны нечуванымі дыфірамбамі, якія спяваў старшыня калегіі, рэкамендуючы мяне слухачам, я болей стрываць не мог. Я пачаў з імпэтам і хваляваннем, якіх ад мяне і чакалі і якія я заўжды лёгка выдаваў у любую патрэбную хвіліну. Але раптам, без усялякага пераходу ўдаўся раіць у якасці найлепшага метаду абароны — блытаніну. «Я маю на ўвазе не тую блытаніну,— казаў я,— якую так умела ўжывае сучасная інквізіцыя, калі садзіць на лаву падсудных адначасова і злодзея, і сумленнага чалавека, каб пераваліць на другога злачынствы, учыненыя першым». Наадварот, я хацеў паказаць, як трэба абараняць злодзея, выкрываючы злачынствы сумленнага чалавека — адваката, у нашым
    выпадку. Дзеля большай нагл