Чужаніца  Альбер Камю

Чужаніца

Альбер Камю
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 278с.
Мінск 1986
65.84 МБ
адаволены мною, паціскаючы мне руку. У адной жанчыны, якая вельмі доўга, але бясплённа заляцалася да мяне, хапіла добрага густу памерці маладой. Колькі месца яна адразу заняла ў маім сэрцы! А ўявіце сабе не простую смерць, а самагубства! Божа літасцівы, во дзе ўздымаецца вэрхал! Бесперастанку звоніць тэлефон, сэрца перапаўняецца, гучаць наўмысна кароткія фразы, поўныя намёкаў, стрыманага болю і нават папрокаў — алеале! — папрокаў самому сабе!
Так ужо створаны чалавек, мілы пане, у яго два абліччы: ён не можа любіць другіх, калі не любіць самога сябе. Паназірайце за сваімі суседзямі, калі ў вашым доме нехта памрэ. Да таго яны сонна марнеюць у сваім нікчэмным жыцці, але вось, раптам, памірае, ну, скажам, напрыклад, дворнік. I адразу ж усе прачынаюцца. Колькі мітусні, пытанняў, жалю! Нарэшце навіна аблятае ўвесь дом, і спектакль пачынаецца. Што вы хочаце, людзям патрэбны трагедыі, гэта дапамагае ім хоць крыху ўзняцца над самімі сабой, гэта іх хмельны напітак. Дарэчы, я не выпадкова завёў гаворку пра дворніка. У нашым доме таксама быў адзін, асоба сапраўды пакрыўджаная богам — заўсёды злосны, да пачварнага пагардлівы і злапомны. Ён мог бы збянтэжыць нават самага памяркоўнага манахафранцысканца. Я ніколі не гутарыў з ім, але адно яго існаванне ўжо псавала мне радасць жыцця. I вось нарэшце ён памёр, і я пайшоў на яго пахаванне. Чаго — скажыце вы мне?
Два дні да хаўтураў былі, зрэшты, вельмі цікавыя. Дворнічыха ляжала хворая ў сваім адзіным пакойчыку, і труну з целам нябожчыка паставілі побач з ёю на драўляных козлах. Кожны жыхар мусіў сам забіраць сваю пошту. Усе заходзілі, казалі: «Дзень добры, пані»,— слухалі хвалебныя словы ў адрас нябожчыка, на якога няшчасная паказвала рукой, і, узяўшы
свае газеты, знікалі. Вы хочаце сказаць, што ў гэтым няма нічога вясёлага! Тым не менш, увесь дом пабываў у гэтым пакоі, дзе нясцерпна патыхала фенолам. I заўважце, людзі не пасылалі сваіх пакаёвак, яны самі ішлі пакарыстацца такім удалым выпадкам. Зрэшты, і пакаёўкі таксама прыходзілі, але цішком, каб іх не заўважылі. У дзень пахавання аказалася, што труна настолькі вялікая, што не пралазіць у дзверы. «0 даражэнькі ты мой,— прастагнала дворнічыха са свайго ложка, і ў яе голасе пачулася адначасова зачараванае і прыкрае здзіўленне,— які ж ты быў вялікі!» — «Не хвалюйцеся, пані,— азваўся распарадчык працэсіі,— зараз мы яго нахілім і пранясём стаўма». Яго сапраўды нахілілі, пранеслі і потым паклалі, і я быў адзіны (калі не лічыць былога бармена, з якім, як я даведаўся, нябожчык штовечар піў у бары «Перно»), хто дайшоў аж да могілак і кінуў кветкі на труну, раскошнасць якой мяне, дарэчы, здзівіла. Пасля гэтага я зайшоў да дворнічыхі, каб паслухаць, як яна голасам трагічнай акторкі выкажа мне сваю ўдзячнасць. Вы запытаецеся, навошта я гэта зрабіў? Нінавошта. А можа, таксама — каб выпіць свой хмельны напой.
Аднойчы мне давялося хаваць старога супрацоўніка з Калегіі адвакатаў. Гэта быў даволі нікчэмны чыноўнік, але я заўсёды паціскаў яму руку. Зрэшты, там, дзе я працаваў, я ўсім паціскаў руку, і нават не адзін, а два разы на дзень. Такая мілая сардэчнасць, якая, увогуле, нічога не каштавала, прыносіла мне сімпатыю ўсіх, а яна была вельмі карысная майму працвітанню. Старшыня Калегіі нават пальцам не варухнуў, каб уладзіць хаўтуры нашаму беднаму таварышу па службе. А я зрабіў усё як найлепш, і гэта — напярэдадні сваёй вандроўкі, што асабліва ўсімі падкрэслівалася. Безумоўна, я ведаў, што мой удзел у пахаванні будзе абавязкова заўважаны і сустрэне найлепшыя водгукі. Ta-
му вы зразумееце, што нават снег, які падаў у той дзень, не прымусіў мяне адступіцца.
Што? О не, я ўжо блізка. Ды вы не турбуйцеся, я зусім не адхіляюся ад тэмы. Дазвольце толькі, я спачатку закончу пра гэтую дворнічыху. Яна літаральна зруйнавала сябе, аддаўшы ўсе грошы на дарагое распяцце і багатую дубовую труну са срэбнымі ручкамі, але ўжо праз месяц — відаць, каб паўней прачуць свае перажыванні — зблыталася з нейкім прайдзісветам, у якога, паміж іншым, быў даволі прыгожы голас. Гэты фат часцяком яе лупцаваў, з іх пакоя даносіўся жудасны лямант, але ўжо праз хвіліну ён адчыняў акно і на ўсё горла спяваў свой улюбёны раманс: «О жанчыны, мае прыгажунькі!» — «Чорт ведае што!» —казалі суседзі. А чаму «чорт ведае што», папытаюся я ў вас? Ну, няхай паводзіны ў гэтага барытона гаварылі не на яго карысць, няхай у дворнічыхі — таксама. Але гэта яшчэ не даказвае, што яны не кахалі адно аднаго. Як і не даказвае, што яна не кахала свайго памерлага мужа. Прынамсі, пасля таго як прайдзісвет раптам знік, натаміўшы свой голас і рукі, верная ўдава пачала зноў узносіць хвалу свайму мужу-нябожчыку! Як бы то ні было, але я ведаў многа такіх, што, здавалася б, знешне жылі ціха і мірна, але праз гэта зусім не былі болей верныя або шчырыя. Я знаў аднаго чалавека, які дваццаць гадоў свайго жыцця аддаў абсалютна пустой балаболцы, усім ахвяраваў дзеля яе: сябрамі, кар’ерай і нават прыстойнасцю,— а потым аднойчы прызнаўся, што ніколі яе не кахаў. Проста яму было нудна, вось і ўсё. Ён нудзіўся, як і большасць людзей, і каб нечым заняцца, стварыў сабе такое жыццё, поўнае складанасцей і драматызму. Людзям трэба, каб нешта здаралася, і гэтым тлумачыцца большасць чалавечых канфліктаў. Усе толькі і чакаюць, каб нешта адбылося — няхай нават рабства без кахання, няхай нават вайна, няхай смерць. I таму
мы маем падставу ўсклікнуць: няхай жывуць пахаванні!
У мяне ж не было і гэтага апраўдання. Я зусім не нудзіўся — я панаваў. А ў той памятны вечар, магу вам сказаць, я нудзіўся меней за ўсё. He, праўда, я абсалютна не хацеў, каб нешта адбылося. I тым не менш... Уявіце сабе такі ціхі восеньскі вечар, калі над горадам яшчэ дзьме цёплы ветрык, а над Сенай ужо ўздымаецца вільготная прахалода. Надыходзіла ноч, яшчэ светлае на захадзе неба змрачнела, цьмяна бліскалі ліхтары. Я ішоў па набярэжнай да моста Мастацтваў. Паміж зачыненых латкоў букіністаў мігцела сваімі хвалямі рака. На набярэжнай было амаль бязлюдна: Парыж сеў за вячэру. Я таптаў нагамі пыльнае жоўтае лісце, якое нагадвала пра нядаўняе лета. Неба пакрысе напаўнялася зорамі. Яны загараліся раптам, калі я адыходзіў ад чарговага ліхтара, і хутка зноў гаслі. Я ўпіваўся цішынёю і вячэрнім спакоем апусцелага горада. Я быў задаволены. Дзень прайшоў вельмі ўдала: мне сустрэўся сляпы, якому я дапамог перайсці вуліцу, я здолеў памякчыць прысуд аднаму свайму падапечнаму, і той горача паіііснуў мне за гэта руку, я зрабіў яшчэ некалькі велікадушных учынкаў і за абедам у коле сяброў вызначыўся імправізаванай прамовай пра чэрствасць нашых кіраўнікоў і крывадушнасць эліты.
Я зайшоў на мост Мастацтваў, бязлюдны ўжо ў гэты час, і спыніўся, каб паглядзець на раку, якая ледзь віднелася ў згусцелым змроку. Я стаяў тварам да статуі Генрыха IV, якраз над самым востравам, і адчуваў, як ува мне расце бязмежнае пачуццё сваёй усемагутнасці і, я б нават сказаў, нейкай завершанасці. Я ўжо збіраўся быў запаліць цыгарэту, як гэта часта бывае ў хвіліну задавальнення, але раптам за спінаю ў мяне прагучаў смех. Здзіўлены, я рэзка павярнуўся — нікога. Я кінуўся да парэнчаў — на рацэ не было ні чоў-
на, ні баркі. Я зноў зірнуў на востраў, і зноў пачуў за спінаю гэты смех, але цяпер ужо больш далёкі, нібы яго зносіла плынню. Я стаяў, нерухомы. Смех цішэў, але я чуў яго вельмі выразна, ён ляцеў зніадкуль, з пустаты. Ці, можа быць, з хваль? Я адчуваў, як шалёна тахкае маё сэрца. Але зразумейце мяне правільна, у гэтым смеху не было нічога таемнага, гэта быў звычайны, добры смех, абсалютна натуральны і амаль сяброўскі, які ўсё ставіць на сваё месца. Зрэшты, хутка ён ужо сціх. Я спусціўся на набярэжную і пайшоў па вуліцы Дафін. Купіў зусім не патрэбныя мне цыгарэты. Я быў уражаны, уражаны настолькі, што мне нават дыхалася цяжка. Вярнуўшыся дахаты, я пазваніў свайму прыяцелю, але той ужо некуды пайшоў. Я сам хацеў быў пайсці куды-небудзь, калі раптам пачуў смех пад акном. Я адчыніў аканіцы. На тратуары стаяла моладзь, яны весела смяяліся, развітваючыся пасля пагулянкі. Я зачыніў акно і паціснуў плячыма; нарэшце, мне было што рабіць — трэба было пагартаць адну новую справу. Я пайшоў у ванны пакой, каб выпіць халоднай вады. Мой адбітак у люстры ўсміхаўся, але мне падалося, што ў гэтай усмешцы ёсць нешта няшчырае...
Што? Ах, прабачце, гэта я падумаў пра іншае. Убачымся з вамі заўтра, дамовіліся? Ну, значыць, да заўтрага. Не-не, цяпер я застацца, на жаль, не магу. Бачыце, вунь там мяне кліча гэткі буры мядзведзь? Я абяцаў яму даць кансультацыю. Слаўны хлопец, далібог, а паліцыя ўвесь час да яго чапляецца, і толькі праз сваю гнюснасць і мярзотную звычку. Вы лічыце, што ў яго пыса забойцы? Будзьце ўпэўнены, яго пыса цалкам адпавядае яго прафесіі. Ён сапраўды някепскі грабежнік, і вы здзівіцеся яшчэ больш, калі я скажу, што гэты пячорны чалавек выдатна разбіраецца ў жывапісе і падпольна гандлюе карцінамі. У Галандыі ўсе спецыялісты ў жывапісе ці ў гадоўлі цюль-
панаў. А гэты, дарэчы, нягледзячы на свой сціплы выгляд,— аўтар самага нашумелага ў апошні час крадзяжу. Ён украў карціну. Якую? Можа быць, я некалі вам пра гэта скажу. He здзіўляйцеся, што мне ўсё вядома. Хоць я і суддзя-пакаяльнік, але і ў мяне ёсць слабая струнка: я даю юрыдычныя кансультацыі гэтым мілым людзям. У свой час я старанна вывучыў усе тутэйшыя законы і цяпер маю добрую кліентуру ў гэтым квартале — тут ніхто не пытаецца пра дыпломы. Зрэшты, зрабіць гэта было не так ужо лёгка, але мне давяраюць. У мяне такі шчыры, прыемны смех, я ўмею так бадзёра паціснуць руку — усё гэта вялікія казыры. I потым, я дапамог уладзіць некалькі даволі складаных спраў, прычым зрабіў гэта не толькі дзеля карысці, але і па перакананні. Бо я лічу, што калі сутэнёраў і рабаўнікоў будуць паўсюль і заўсёды караць, дык усе так званыя сумленныя людзі палічаць сябе занадта невінаватымі. А на маю думку, шаноўны пане,— адну хвілінку, я ўжо іду! — на маю думку, якраз гэтага і трэба пазбягаць. Іначай усё будзе вельмі ўжо смешна.
Я сапраўды, мой дарагі суайчыннік, шчыра вам удзячны за вашу цікаўнасць. Але, далібог, у маёй гісторыі няма нічога незвычайнага. I калі вы так ужо хочаце ведаць усё да канца, скажу, што я не доўга памятаў пра той смех, усяго некалькі дзён, а пасля — пачаў забываць. Толькі зрэдку яшчэ мне здавалася, што ён гучыць недзе ўва мне. Але найчасцей я без ніякага намагання думаў пра іншае.
I ўсё-ткі, мушу прызнацца, на