Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры  Алесь Бычкоўскі

Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 162с.
Мінск 2018
34.55 МБ
Жанчына задумалася.
— Але ж цябе прывёў кон.
— He разумею, — я разгубіўся.
— Дому патрэбны гаспадар.
— Прабач, запярэчу. Я знаёміўся не дзеля асабістай выгады і мяне зусім не цікавіць пасаг. Дарэчы, пра асабняк я даведаўся толькі сёння.
— Дарэмна злуеш, — сказала Багіра. — Насамрэч толькі ты так лічыш. Справы склаліся зусім па-іншаму. Праўда шакуе, Вальдэмар. He ты выбіраў. Дом абраў цябе.
Я з’едліва скрывіўся.
— Па-твойму, дом жывая істота.
— На свеце мёртвыя рэчы не існуюць, калі хочаш ведаць. Тут усё жывое...
Бліснула маланка і грымнуў гром. Багіра непрыкметным рухам распляскала каву.
Эх, не трываю я пафасу. Пад залішкамі пафасу хаваюцца злыдні. Я зморшчыўся, не чакаў пачуць падобныя словы. Здаецца, я крыху памыліўся наконт Багіры. Працяла нечаканая здагадка: Багіра проста вар’ятка. Мажліва, з шызафрэнічным ухілам. Як я не зразумеў адразу, заўважыўшы пякельны агеньчык у яе позірку? Недарэмна ж за парцьерамі на падваконні ляжыць фаліянт па псіхіятрыі. Па спіне прабегліся мурашы.
Сяброўка Надзі некалькі імгненняўуглядаласяўмой твар, пытальны позірк разбіўся аб каменную маску майго экзістэнцыйнага пафігізму.
Багіра зноў заварыла кавы. Духмяны водар бадзёрыў. He заснуць цяпер да раніцы. Калі па-добраму, то варта сабраць манаткі ды сысці адсюль як мага спрытней. Але ж на вуліцы лівень, тупаць дадому далёка. Дый хацелася дачакацца інтэрнэт-сяброўку, каб расставіць усе кропкі ў гісторыі нашага знаёмства. Хоць, з іншага гледзішча, мне ўжо ніякага знаёмства
не хацелася. Навідавоку перада мной пэўна няўдалы жарт. У любым выпадку трэба дачакацца, пакуль вернецца нармальнае надвор’е.
— Раскажы мне пра дом, — папрасіў я. — Хачу пачуць усю гісторыю з пачатку.
— Гісторыя дома заняла б вялікую кнігу, але я распавяду пра галоўнае ў агульных рысах, — выдыхнула Багіра. — Некалі палац пабудаваў вельмі добры, душэўны чалавек, у якога была прыгажуня жонка. Яны шчасліва жылі ў дабрыні, пяшчоце і спагадзе. Здавалася, каханне іх вечнае, бясконцае, як неба. (Цьфу, можна без пафасу?) Гэта адбылося ў далёкія дні дзевятнаццатага стагоддзя. Аднойчы здарылася жахлівае: жонка здрадзіла мужу. Сапраўднае каханне — калі здолееш дараваць блізкаму чалавеку здраду. Муж не здолеў, не вытрымаў ганьбы, у адзіны момант ціхая сямейная ідылія лопнула бурбалкай. Муж страшэнна раззлаваўся, адбылася трагедыя.
Багіра цяжка ўздыхнула, я ўважліва слухаў.
— Ён забіў яе. Адной куляй з паляўнічай стрэльбы, затым пакінуў усё як ёсць і сышоў на край свету.
Жанчына замаўчала. Мне прымроіўся ў галаве сюжэт са стрэльбай. Я чакаў працягу гісторыі.
— 3 тае пары дом блукае ў часе і прасторы. Ён выбірае людзей, падобных да былога гаспадара, вымушае кожнага прыйсці сюды, выпрабоўвае. I хто вытрымае выпрабаванне, стане гаспадаром дома, — завяршыла Багіра.
— I што? Да гэтай пары ніхто не вытрымаў іспытаў?
— Ёсць маленькі сакрэт. Выпрабаванне можа прайсці толькі сапраўдны гаспадар дома.
Я ледзь усміхнуўся.
— He ўяўляю. Гаспадар жа даўно памёр.
Вочы Багіры ўспыхнулі нездаровым бляскам.
— Няма ўпэўненасці. Паданне сведчыць, што жонка таго гаспадара не адразу памерла ад кулі, яна пра-
кляла мужа, які з таго моманту асуджаны вечна бадзяцца па зямлі.
Спытаўшы, што адбываецца з гасцямі, што не прайшлі іспыт, я атрымаў зусім ужо “вясёлы” адказ:
— Дом іх проста ператрушчвае ў дробны мак сваімі сценамі-сківіцамі.
— Благая перспектыва.
— Я пажартавала. Замест аплаты за прытулак кожны пакідае часцінку сябе.
— I якую часцінку прапануеш мне пакінуць? Руку, нагу, галаву ці... — я шматзначна з прытворнай трывогай зіркнуў сабе ўніз.
— Душу. Вось нашае сапраўднае багацце. Боль, радасць, няшчасце, каханне. Пачуцці добрыя або благія. Энергіі нервовых нітачак у нашым целе. Дом імі сілкуец-ца. Таму яму непатрэбныя абыякавыя людзі. Дом рады самаадданым гасцям, лепей сказаць, сентыментальным, у якіх пачуцці дамінуюць над халодным розумам.
He, я зусім гэтага не разумеў, хаця патыхала старой добрай фантастыкай. Але ж, прабачце, фантастыка — гэта адно, а сутыкнуцца сам-насам са звар’яцелай бабай — зусім іншае.
— Гвалтоўна выціснутыя эмоцыі дому не трэба, Вальдэмар. Патрабуецца сапраўднае пачуцце — з глыбінь сэрца. У чым хаваецца сапраўдная прычына твайго знаёмства з Надзеяй? Мо калісьці ў тваім лёсе здарылася трагедыя? Спытай сябе.
Ну якія, да халеры, трагедыі? Я жыў амаль шчасліва. Аднак наша размова мусіла набыць характар псіхатэрапіі або гутаркі з дэльфійскім аракулам.
Ніякая яна не вар’ятка, раптам чамусьці вырашыўя. Проста безнадзейна адзінокая жанчына, кранутая на старажытных паданнях. А адзінокая жанчына, зразумела, страшнейшая за мірны атам. Дзве багатыя сяброўкі жывуць пад адным дахам. Вядомая справа: чым больш багацця, тым глыбей адзінота.
— Уражвае, калі шчыра, — з мяне вырваўся ўздых. — Упершыню сутыкаюся з падобным феноменам.
— Страшна, так?
— Зусім не, — я павагаўся. — He ведаю.
Я памаўчаў.
— Лічыш мяне вар’яткай? — спытала Багіра.
Я не адказаў.
Здаецца, дождж зарадзіўда вечара. Кампанія Багіры надакучыла мне гарчэй перцу. Пляваць на дом і непагадзь, я стаміўся. Мне карцела хутчэй дабрацца да сваёй утульнай кватэры.
Я падняўся, сціпла падзякаваў за пачастунак, папрасіў перадаць Надзейцы прывітанне і няспешна пакрочыў да выхаду.
— Зайдзі ў спальны пакой, Вальдэмар.
Я разгубіўся.
— Зайдзі, — яна паўтарыла настойліва. — Напаткаеш тайну.
Чарговы ўзровень гульні? Нічога не разумею.
— Па калідоры направа, — растлумачыла яна. — Заблукаць немагчыма.
Я павярнуўся і крочыў за дзверы. Мне хацелася хутчэй паставіць кропку.
Шлях да спальні — сцежка ў каматоз. Ногі самі данеслі мяне да інкруставанай залачонай ручкі замка, што адчыняў браму ў невядомае.
Што Багіра мне падліла ці падсыпала? Даўно я сябраваў з правізаркай. Аднойчы яна паказвала мне спецыяльныя прэпараты, якія набыць без рэцэпту нельга, наркатычныя рэчывы. Прамаўляла назвы складаных хімічных формул, нібы шаманскія заклёны. Сярод іх сустракаюцца і такія, што пры асаблівых умовах могуць выклікаць галюцынацыі.
Навошта я тут? Я не ведаў, але ўнутры свярбелі цікавасць, страх, і нешта ледзяное абдымала плечы. Я адчыніў дзверы і з пачуццем запраграмаванага зомбі ўвайшоў у пакой.
Мяне ўразіла вялікая карціна, амаль на ўсю сцяну. Перад ёй стаяў кандэлябр з шэра-чорнай свечкай. no634 месціўся круглы столік, на якім прытаіліся некалькі спісаных лістоў і канверты. Паўзмрок.
Цёмная скура канапы ўздоўж сцяны.
Пстрыкнуўшы запалкай, я паднёс вясёлы аганёк да свечкі, каб лепш разглядзець карціну. На свечцы затанчыла халоднае сіняе полымя, пялёстак якога аказаўся значна большым у памерах, чым я чакаў.
He. Нармальныя свечкі так не гараць. Злітуйся, Божа, аб чым гэта я? Патыхнула скразняком, хоць дзверы за сабой я шчыльна зачыніў.
I карціна ажыла...
Вушы набрынялі шэптам мінулага, сыходзячага з мазаікі халодных фарбаў, якія сведчылі маю прыналежнасць і непрыналежнасць да падзей векавой даўніны. На карціне былі Багіра і я. Яна ляжала з дзірачкай паміж грудзей, а мае рукі трымалі стрэльбу. Увушшу гучала жахлівая гісторыя трагічнага кахання, расказаная Багірай. Нібыта паўсталі здані. Я зразумеў пачуцці ката Шродынгера, які сядзеў у сваім корабе, жыў і не жыў адначасова. I нельга гэта праверыць, пакуль не адсунеш вечка, каб зазірнуць унутр. Свядомасць адмаўлялася ўспрымаць, кіруючыся здаровай логікай.
Пастаяўшы з хвіліну, я задзьмуў свечку, і здані зніклі. Нібыта пасля працяглай сваркі, мы з ценямі прыйшлі да паразумення, што, хутчэй за ўсё, зямля круглая.
Я пакрочыў прэч.
Багіра чакала каментароў.
Я прастаяў нерухома,здаецца, вечнасць. Насамрэч хвіліны тры. Я разглядаў яе, не ведаючы, аб чым спытацца.
— Падабаюся? — пацікавілася Багіра і выгнулася, нібы котка, спакушаючы мяне абрысамі фігуры.
Я ўважліва паглядзеў у яе чорныя, падобныя да сінгулярнасці чорных дзірак, вочы. Захацелася пагладзіць яе супраць поўсці.
— Скажы, навошта ўсё — знаёмства ў сеціве, ліставанне, сустрэча? Навошта я тут? Табе не здаецца, што залішне ўсё... Карціну Надзея малявала? Вы даўно за мной сочыце? Вы абое задумалі нешта благое?
Мяне пасунула ўбок, захлынула хваляй раптоўнай слабасці ў нагах.
— Хочаш праўду? — яна прыўзнялася. — Пераспі са мной.
Да мяне не адразу дайшоў сэнс.
— Пераспі? — я аслупянеў.
— Ты ж хацеў Надзею, давай, не губляйся. Я і ёсць Надзея.
— Ты... Ты... — я не знаходзіў слоў.
— He прыкідвайся святошам, Вальдэмар, — яе голас цішэў і пераўтвараўся ў шэпат. — Вазьмі мяне і пра ўсё астатняе забудзь. Мы павінны спатоліць смагу дома, знішчым векавы праклён, і дом перастане цягнуць жыццёвыя сілы з нас.
Яна паднялася з-за стала, наблізілася нячутнымі пругкімі крокамі. У яе чорных зрэнках свяцілася маё разгубленае адлюстраванне. Лютая злосць ахінула ейны твар. I не проста злосць, яе апанавала чорнае натхненне наўпрост з апраметнай. Я ледзь не войкнуў перад гіпнатызуючым позіркам раз’юшанага драпежніка. На кароткае імгненне падалося, што яна зараз учэпіцца мне ў шыю і пачне грызці.
— Пакінь Надзею, — гучным шэптам прамовіла Багіра. — Пакінь... дзеля мяне. Застанься назаўсёды са мною — і зведаеш таямніцы, я адкрыю для цябе недасягальны свет, навучу зазіраць у будучыню і мінулае, вандраваць паміж зоркамі. Мы павінны зліцца ў адзіным мігу жарсці, дазволь дому выпіць нас да дна.
Я адхіснуўся.
— Вальдэмар. Ідзі да мяне.
Вочы Багіры гарэлі нядобрай чырванню. Злосць на твары набрыняла юрам. Здаецца, яна была гатова восьвось кінуцца на мяне і згвалціць.
Я адсоўваўся далей, прыкідваючы адлегласць да выхаду. У мяне было мала шанцаў.
— Ты не зможаш вырвацца адсюль, пакуль не загадаеш жаданне. Дом не адпусціць, і... я не дазволю!
Я працягваў адступаць.
— Глядзі!
Адным рухам Багіра разадрала сукенку, агаляючы, нібы спелыя яблыкі, грудзі.
Бліснула маланка, грымнуў гром.
3 майго лба сарвалася кропелька вільгаці і застыла ў паветры.
Стоп-кадр!
Паўза.
3 яе горла вырывалася бульканне і здзеклівы смех.
Паміж грудзей Багіры чырванела акуратная дзірачка, несумненна след кулі. 3 яе плынню струменілася кроў, відавочна намаляваная чырвонай фарбай, якую я зараз жа распазнаў па паху.
Нібыта ў зачараваным сне, я тузануўся, вырваўся з гіпнатычных кайданоў і пабег да выхаду.