• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры  Алесь Бычкоўскі

    Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры

    Алесь Бычкоўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 162с.
    Мінск 2018
    34.55 МБ
    — Мімікрыя. Здольнасць жывой істоты злівацца з навакольным светам у мэтах бяспекі і выжывання, — заўважыў Барташэвіч.
    Выкладчыца пытальна выгнула бровы.
    — Ты не думала, Наста, што быць ваўкалакам — гэта форма мімікрыі?
    — Слушна, маеш рацыю, — падумаўшы, адказала выкладчыца. — Дзеля выжывання многія істоты мяняюць колер, знешні выгляд, нават выдаюць іншыя гукі.
    — А чалавек? Чалавек можа прыкідвацца зверам?
    — Нечакана, але калі ўспомніць гісторыю, то можа. Кітайскія баявыя вучэнні, кшталту ушу, усе як адзін вучаць прыкідвацца кімсьці. Школа тыгра, цмока, малпы, змяі, багамола. Заўважым адсутнасцьу шыхце школы чалавека. У вядомым сэнсе праглядаецца пэўная мімікрыя.
    — Быць зверам прасцей, зверу лягчэй выжыць у суровых прыродных умовах. Так?
    — Мабыць. Калі чалавек трапляе ў суворыя ўмовы, ці павінен станавіцца зверам? Ці важна ўсё ж застацца чалавекам? Вадзім, ты філосаф. Сёння і без суворых умоў многія робяцца звярамі і жаруць поедам адзін другога.
    — Я да таго вяду, а што калі ваўкалакі — гэта штучна выведзены новы від чалавека, накіраваны на далейшае выжыванне ва ўмовах забруджанага навакольнага асяроддзя і жорсткага соцыуму?
    — Навуковы эксперымент? Тады каму ён спатрэбіўся, каму выгада людзей рабіць звярамі?
    Барташэвіч не ведаў.
    У кавярні “Гармата” яны замовілі пару кактэйляў і сёе-тое павячэраць. Наста заўважыла заклапочанасць на твары новага сябра.
    — Цябе штосьці трывожыць?
    Замест адказу Вадзім пацікавіўся, ці бачыла Наста хоць раз сапраўднага ваўка.
    — Толькі “У свеце жывёл”. Ніколі не думала, што ваўкі бываюць настолькі агромністымі.
    — Наста, тое не воўк.
    Сяброўка недаверліва глянула.
    — Я хацеў сказаць, незвычайны воўк, — паспяшаўся выправіць Барташэвіч.
    — Мне таксама здалося. Твой сябар столькі страляў, а ён уцёк...
    — Угу, уцёк. Скуру нават не падрапалі кулі, а Валера страляў ва ўпор.
    — Надта звышнатуральна. He можа быць.
    — Наста, — Вадзім звярнуўся да яе загаворніцкім тонам. — Бліжэйшым часам табе давядзецца шмат дзіўнага пачуць і ўбачыць.
    Выкладчыца была заінтрыгаванай.
    — Проста будзь гатовая.
    — А менавіта?
    — Падобныя драпежнікі — вельмі старажытныя істоты, яны ваўкі толькі напалову.
    — Я ўжо недзе чула.
    Вадзім матнуў галавой.
    — А на другую палову?
    — Людзі.
    — Пачакай. Ты хочаш мне сказаць, што воўк, які напаў на таго мужчыну, не зусім воўк? Ты сур’ёзна?
    — Напоўніцу.
    Ну вось, падумаў Барташэвіч, зараз, як і заўсёды ў падобнай сітуацыі, палічаць за дурня. Ну чаму трэба даказваць, што Дзед Мароз існуе насамрэч?
    — Працяг легенды пра Усяслава? — асцярожна пацікавілася Наста.
    — Паслухай, у часы Рымскай імперыі ў змрочных лясах нашай краіны жыў дзікі страшны народ, — пачаў Вадзім.
    — Неўры? Я ведаю.
    — Неўры зніклі з нашай зямлі з прыходам цывілізацыі. Куды зніклі — невядома, але пэўная частка, як вядома з паданняў, вырашыла назаўсёды застацца драпежнікамі ў звярыным абліччы. I вось незадача: частка іх ад людскога паходжання поўнасцю пазбавіцца не здолела. Такім чынам і захаваліся ваўкалакі: напалову ваўкі, напалову людзі...
    — Цікавая версія, — засведчыла выкладчыца.
    — Аднойчы ў неўрыдскія лясы ўступіў рымскі легіён, — працягваў Вадзім. — Салдаты імператара ўжо тапталі Брытанію, ваявалі з германцамі і прагнулі заха-
    піць калі не ўвесь свет, дык болыную ягоную частку. 3 лесу ніхто не вярнуўся. Усе легіянеры прапалі без вестак. Згадкі пра дадзены выпадак ёсць у Тацыта, але баюся памыліцца. Далей болей. Даўней існаваў нават цэлы ордэн паляўнічых на ваўкалакаў, задачай было вынішчэнне пярэваратняў па ўсім свеце. Пасля з невядомай трасцы ваўкалакі пачалі знікаць, і ордэн прыйшоў да заняпаду, у паляўнічых прапала патрэба. Неўзабаве наступіў час, калі пра ваўкалакаў увогуле ніхто не чуў дзясяткамі гадоў. Ажно да 1986 года.
    Наста нахмурылася.
    — Чарнобыль?!
    — Так. Першы выпадак нападзення пярэваратняў быў зафіксаваны ў снежні таго года. А пасля пайшлопаехала. Яны ўзнікаюць хвалямі, лерыядамі. To год-два нічога не чутно, то пасля навалай, плынню з усіх бакоў і пераважна ў раёне зоны адсялення вакол рэактара. А вось сённяшні наш выпадак наўпрост унікальны. Бо ўпершыню ваўкалакі дабрылі ажно да сталіцы.
    Выкладчыца заперхала. У рухах і кашлю Насты з’явілася нешта спачувальна-спагадлівае.
    Барташэвіч закрыў рот. Насамрэч мо сказаць праўду?
    — Некалі я быў недасведчаным юнаком, пакуль асабіста не сутыкнуўся з пярэваратнем...
    — Ой, не кажыце, дзядзечка, а колькі вы ўжылі гарэлкі перад тым?
    — Ніколькі.
    — Ізноўку выплывае на памяць тая знаёмая літаратарка, якая пад чаркай клялася, што ваўкалакі жывуць у Менску, — Вадзімава казань канчаткова развесяліла выкладчыцу.
    — Між іншым, мой першы пярэварацень быў у жаночым абліччы.
    — Вось-вось, мо прыгаданая літаратарка?
    Наста шчыра рассмяялася.
    — Ну калі тое была твая знаёмая, яе праткнулі мячом.
    — Дык вось чым можна патлумачыць ейнае даўняе знікненне!
    Наста раптам зразумела, што памылілася ў разліках. Выпадак надарыўся ў юнацтве Вадзіма, а гэта мінімум гадоў з дваццаць таму, калі саму Насту вадзілі за ручку ў садок, і, зразумела, тады яна яшчэ не была знаёмай з літаратарамі-пярэваратнямі ў жаночым абліччы.
    Яна прыгадала начнога гвалтаўніка, які паспеў разадраць на ёй сукенку, адной рукой заціснуў рот і абпальваў вуха словамі, каб маўчала, не піўкнула. I як далей адбыўся літаральна цуд: звер з доўгімі зубалямі, яе збавіцелі на “Таёце”, хуткая, міліцыя, усё так знянацку...
    — Тое звыш майго разумення. Каб не ўчарашні выпадак, канчаткова палічыла б цябе вар’ятам, — ад душы заявіла дзяўчына.
    Барташэвіч паціснуў плячамі.
    — Слухай, а чым ваўкалака можна адолець?
    — Срэбранай куляй, срэбраным лязом. Увогуле любой зброяй з утрыманнем срэбра. Золатам гэтаксама, але золата задужа каштоўны метал, таму вякамі склалася традыцыя карыстацца срэбрам і яго сплавамі. Але чаму можна адолець менавіта срэбрам — тут ужо належыць навуковыя доследы ладзіць, каб высветліць. Справа ў тым, што срэбра — цудоўны антысептык, а ваўкалак, як лічылі асобныя, кшталту носьбіта бактэрыяльнага забруджвання.
    — Цікава... I як цяпер ты мяркуеш паступіць?
    Добрае пытанне. Вадзім распавёў: раз іхні воўк палюе на нягоднікаў, то варта ўзяць у міліцыі спіс асоб у вышуку ці “былых” і пачаць адсочваць кожнага па чарзе ў чаканні, калі драпежнік праявіцца зноў.
    — Паляўнічыя маюць дар. Мы можам адчуваць пярэваратня. Тое пачуцце цяжка апісаць. Павышаецца адрэналін у крыві, тахкае ў грудзях, валасы варушацца па ўсім целе. Гэта тлумачыцца прысутнасцю ў ДНК своеасаблівага гена. Мы чуем адзін другога на адлегласці.
    — Ой, я, калі сутыкнулася са зверам, таксама нешта адчула.
    — Шок, — падказаў сябар і ўдакладніў: — Цябе ж хацелі згвалціць.
    — Мо і нешта большае, чым шок і жах, — у Насце абудзілася даследчыца. — Дык раз, па тваіх словах, істоты тыя існуюць на адселеных тэрыторыях, як падобны воўк з’явіўся ў сталіцы?
    Вадзім адкінуўся на спінку крэсла, апусціў рукі на столік і шчыра прызнаўся:
    — He ведаю. Але мяркую, загадка хутка разгадаецца.
    Яны гаманілі добрую гадзіну. Ідэя браць драпежніка на жыўца з выкарыстаннем дзяўчыны нарэшце аформілася ў Барташэвіча ў канкрэтны план. Мо яно і выглядала жорстка, бязлітасна, але карцела ўпаляваць пачвару. Усе тлумачэнні ён дасць маладой выкладчыцы Анастасіі Звягінай потым. Альбо не дасць.
    Барташэвіч разлічыўся за пачастункі. Развітаўся з Настай, спаслаўся на неадкладныя справы, чым вельмі здзівіў новую сяброўку (нават не прапанаваў падвезці назад да дома, якое нахабства, а здаваўся выхаваным мужчынам!). Затое ў знак прабачэння выклікаў за ўласны кошт таксі. I калі з двайнымі пачуццямі і лёгкай абразай у сэрцы Наста забралася ў салон аўто і ляснула дзвярамі, Барташэвіч паспеў дабегчы да сваёй “Таёты” і неўпрыкмет паехаў следам. Тым момантам у ім зноў ажыло прадчуванне.
    ★ ★★
    Ярка-жоўтая таксоўка збочыла ў знаёмы завулак. Вадзім уважліва сачыў. Яшчэ некалькі паваротаў. Таксі спынілася метрах у дваццаці ад цёмнага пад’езда. Барташэвіч выключыў фары, на хаду выцягнуў са сховішча пад сядзеннем меч і спыніў “Таёту". 3 дапамогай прадчування Вадзім здагадаўся, што ваўкалак тоіцца ў зеўры пад’езда. Разынка хітрага плана хавалася
    ў тым, каб справакаваць звера нападам на дзяўчыну, навязаць сутычку і перамагчы. Ну раз воўк нападае на злодзеяў, чаму не паспрабаваць выкарыстаць гэтую акалічнасць? Барташэвіч вылез з аўтамабіля.
    Наста выйшла з салона і няспешліва пакрочыла да дома. Таксоўка стаяла з заведзеным рухавіком.
    “Едзь ты, зараза”, — папікаў Барташэвіч таксоўшчыка.
    Наста адмерала палову шляху да пад’езда, калі таксі нарэшце схавалася за паваротам.
    “Зараз, тут, або ніколі!”
    Абы атрымалася правільна зымітаваць нападзенне.
    Вадзім спрытна пабег у бок жанчыны і кінуўся зверху.
    — А-а-а, патрапіла! Я цябе зараз!
    Ён з ходу штурхануў выкладчыцу і паваліў на траву, усеўся зверху і пачаў зрываць адзенне. Наста забілася ў істэрыцы, у намаганнях скінуць Барташэвіча.
    — Дапамажыце! Гвалцяць!
    Вадзім здзіраў дзявочы станік. Па-іншаму аніяк!
    Прадчуванне не падвяло. 3 чорнай зеўры пад’езда вылецеў цень.
    Вадзім у імгненне абхапіў Насту і перакруціўся разам з ёй некалькі разоў. Паспеў. Туды, дзе яны толькі што былі, упаў агромністы воўк з ашчэранай пашчай.
    Вадзім скочыў на ногі і выставіў меч. I тут іх позіркі сустрэліся: чырвоныя агеньчыкі ваўка-пярэваратня і зрэнкі Вадзіма. Усяго імгненне ментальнага кантакту. Цягучая сліна папаўзла ўніз са смуродлівай пашчы ваўкалака.
    Паляўнічы прыгнуўся, выставіўшы клінок уверх і наперад. Некалькі фінтоў, спробы кінуцца, спробы адступіць. Драпежнік скочыў і ў палёце натыкнуўся на лязо, віскнуў і ўпаў за спінай Вадзіма. Той паспеў перамяніць пазіцыю. Пярэварацень атакаваў ізноў, іклы са стукам сашчапіліся каля Вадзімавага твару.
    Звер ужо быў падрапаны срэбрам і імкліва губляў моц. Барташэвіч уклаў усе сілы ў наступны ўдар. Праціўнік паспеў хістануцца ўбок, і меч прасвісцеў, літаральна збрываючы поўсць. Вадзім ліхаманкава крутануўся вакол сябе, рассякаючы лязом паветра. Ваўкалак кінуўся пад ногі. Мужчына некалькі разоў ударыў нагой па храпе, пачуўся хруст. Ранены драпежнік заскавытаў і падвоіў спрыт, але ўпустую, прыпаў да зямлі, ляпнуў хвастом і кінуўся ў апошнюю атаку. Вадзім чакаў кідка, скочыў насустрач і маланкава ўтыркнуў клінок прама ў ваўчыныя рэбры.