Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры  Алесь Бычкоўскі

Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 162с.
Мінск 2018
34.55 МБ
звязу і нарадзіўся волат-пярэварацень. Гістарычная асоба — князь. Я да таго кажу, што легенды ж не ўзнікаюць на голым месцы, усяму недзе прыхаваная падаплёка.
Наста заўважыла:
— Бяда ў тым, што пра неўраў нам амаль нічога не вядома. Самая папулярная крыніца інфармацыі пра неўраў — гісторыя Герадота. Маці ж князя, магло так стацца, увогуле магла быць затумканай, зацкаванай жанчынай, настолькі малазначнай, што нават летапісцы не ўпісалі ў хроніку. Рабыняй.
— Пра гэткі варыянт я і не падумаў.
Яны спыніліся каля дэканата.
Барташэвіч спытаў:
— Наста, а вы паверылі б у рэальнасць пярэваратняў, каб выпала самой з імі сутыкнуцца?
— Вы цяпер наўпрост нагадваеце тую знаёмую літаратарку.
— Справа ў тым... Як бы лепей растлумачыць... Мой сябар Лемяшук лічыцца вельмі някепскім стралком. У момант нападзення драпежніка Лемяшук выпусціў цэлы набой з пяці-сямі крокаў. Усе кулі пасля знойдзены ў траве і на асфальце. Яны нібыта наскрозь жывёліны праляцелі. Разумееце? Чалавек, якому сам міністр уручаў грамату за перамогу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па стральбе, не патрапіў з сямі крокаў у буйнагабарытную цэль. Вось таму я і не ведаю сам, што думаць. Наста, мо раскажаце мне пра ваўкалакаў больш?
★ ★★
Першую сутычку са стварэннямі помраку Вадзім Барташэвіч запомніў назаўсёды. Жыццё адразу падзялілася на два адмежкі: да і пасля. Ён нібыта памёр тым незабыўным днём, дакладней ноччу, каб нарадзіцца наноўу іншай якасці.
Палеская глыбінка. Берагі Прыпяці. Ноч. Яркая поўня залівае святлом нябёсы, бачна вакол добра.
Ён у вёсачцы, куды накіравала на практыку вучэльня. Будучы ветспецыяліст. Перадвыходным вечарам наважыўся на танцы-дыскатэку, паклыпаў дзеля цікавасці ды каб разнастаіцьуласнаежыццёўтым правінцыйным трыдзясятым царстве.
Малады Вадзім быў па-студэнцку кволым, скура ды косткі, саплёй перашыбіць можна. А вядома ж, на вясковыя танцы хадзіць лепей, умоўна кажучы, з карданным валам ад “Маза", на ўсяляк выпадак — каб зручней адмахвацца ад тутэйшых п’яных асілкаў. На ражон перці не варта.
Як водзіцца ў падобных выпадках, на танцах прыкмеціў прыгажуню. Скуль яна ўзялася, не ведаў ніхто. Мо з горада да радні прыбыла? Няважна. Вясковыя хлопцы давай падкатвацца са знаёмствамі, дарэчнымі і недарэчнымі прапановамі. Толькі Вадзім стаяў убаку і не набліжаўся да чарнавокай бялявай дзяўчынкі. А куды там, вакол мясцовыя танцоры адзін перад другім вылузваліся, пер’е распускалі. Сунься Вадзім да красуні — умомант рэбры пераломяць, да трох не лічы.
Невядомая госцейка сама падкаціла да студэнтапрактыканта і папрасіла правесці да суседняй вёскі. (Відаць, тутэйшыя гамадрылы былі ёй не да густу.) А гэта кіламетры з тры тупаць праз начны лес. Жахнуўся Вадзім, нядобрыя позіркі вакол заўважыў. Але ж сказаць “ой, чурыкі” і даць заднюю хаду не дазваляла годнасць. Плюнуў, панаракаў сам сабе, а што рабіць, не сам жа напрасіўся. Узяла красуня пад ручку Вадзіма, і крочылі яны вонкі з сельскага клуба пад злавесныя і зайздросныя вочы ўслед.
Ішлі павольна, размаўлялі ні аб чым. Прыгажуню звалі... вось імя Барташэвіч начыста забыўся... Імя цяпер не галоўнае. Калі апынуліся за вёскай, Вадзім з нейкай лёгкасцю ўздыхнуў, разняволіўся, нават абрадаваўся, што няма пераследу, ніхто не пагражае
і не збіраецца натаўчы ў лыч дзеля забавы, так бы мовіць, з ласкі на пацеху.
Але ж разняволіўся Вадзім дарэмна.
3 начных ценяў насустрач вылучыліся тры постаці з пахам нядаўна ўжытых кепскай самагонкі і таннага чарніла. Постаці абступілі начных спадарожнікаў і намеры паказвалі самыя сур’ёзныя. Ацаніўшы перспектывы, Вадзім наважыўся даць драпака. Ганьба, канешне. Але, словамі класіка, лепей пяць хвілін пабыць баязліўцам, чым пасля — нябожчыкам. 3-за малавядомай, хай сабе і вабнай, прыгажуні з ладнай фігуркай трапіць пад малаткі і скласці галаву ад нажа ў п’янай бойцы ну зусім не свярбела. Асабліва тут, у глыбінцы, калі Вадзім штодня ў каляндарыку закрэсліваў лічбы да канца пастылай практыкі. Вельмі слушна было праявіць сябе сапраўдным мужчынам у наступны раз. Ну як можа кволы інтэлігентны здыхлік супрацьстаяць траім маладым, энергічным вясковым працаўнікам, якія, да таго ж, не зусім цвярозыя? Карданнага вала з сабою, вядома, не прыхапіў.
Тут і надарылася падзея, якая перакуліла Вадзімаў светапогляд і перамяніла адносіны да жыцця.
Пасля кароткага дыялогу, за якім нічога добрага не прадбачылася, аматарка наведвацца на танцы за тры кіламетры, так бы мовіць, з усёй дурасці махнула нагой і трапіла абцасам у горла аднаму незадачліваму шукальніку прыгод. Другому яна тыркнула пальцам у вока і ляснула далонямі па вушах (кліент згорбіўся). Трэці дастаў нож, бліснула лязо, і гучна памянуў чыюсьці маці. Дзяўчына наўпрост выбіла халодную зброю, хітрым рухам выкруціла руку нападніку, дзеўбанула нагой і ўскочыла на шыю, сціснула калені. Праціўнік з хліпаннем і невыразнымі гукамі зваліўся кулём. Вадзім пачуў хрусйенне. Пасля яна накінула кухталёў зверху таму, хто згорбіўся, і таўкла яшчэ, калі той паваліўся. Да адключкі. Адна!
— Пайшлі, кавалер, — кінула дзяўчына і пацягнула Вадзіма за ручку.
He прайшло і хвіліны.
Неяк боязна стала, зніякавеў студэнт. I навошта праводзіць такую?
Тупалі далей моўчкі. Вадзім усвядоміў, што не ён праводзіць, а дзяўчына цягне за руку, вядзе хлопца, нібыта цялё.
Прывяла да возера. На беразе абвіла Вадзіма рукамі за шыю, давай цалаваць, песціць. Ён не супраціўляўся, адказаў узаемнасцю, хоць адчуваў сябе не вельмі. Спрабуй адмоў такой маладзіцы — змесіць у цеста. Але ж Вадзім дармо што кволы, з прыроднымі рэфлексамі ўсё ў парадку было. Пругкае дзявочае цела вабіла ў таямнічым святле поўні. Адзенне паляцела долу. I ў містычным святле месяца ён заўважыў поўсць, густую і бліскучую, смуродам дыхнула з ашчэранай пашчы, чорныя вочы каханкі наліліся чырванню і полымем апраметнай, уласнай скурай адчуў іклы на шыі. Тузануўся спалохана, гучна сапсаваў паветра, але не вырваўся. Навалілася пачвара зверху, закруціла, угрызла, цёплае і ліпкае паплыло на грудзі і жывот, спякотны боль ахапіў каля ключыцы. Капец, падумаў ён, перад тым як выспела пара наступіць цемры. Мільгануў няўлоўны цень, ледзь чутны металёвы ўзмах рэхам адазваўся ўвушшу. Вадзім убачыў, як доўгае і шырокае лязо наскрозь пракалола драпежніцу. I ён знепрытомнеў.
...Хварэў цягам сутак. Трызніў, енчыў, нехта прамакаў анучамі атрутную жыжку з параненай шыі, падносіў да вуснаў чару з прыкрым пітвом. Калі жар адступіўся, здолеў заснуць, моцна спаў, усю наступную ноч навылёт. Расплюшчыў вочы, калі па радыё зайграў гімн. Адзенне змокла ад поту, ва ўсім целе панавала слабасць. 3 цяжкасцю падняўся, выявіў, што ляжыць на ложку ў чыёйсьці хаце. Пахі зёлак луналі ў цёплым паветры. Зёлак і спірту.
— To будзеш жыць, — павярнуўся на словы, вымаўленыя глыбокім басам, і сустрэўся вачамі з барадатым сівым дзядзькам у манаскім рыззі і з цяжкім крыжам на грудзях.
Так яны і пазнаёміліся: Вадзім і айцец Аляксандр.
3 тае пары бярэ пачатак іншае Вадзімава жыццё.
★ ★★
Вечар выдаўся ціхі і спакойны. Барташэвіч прыпаркаваў машыну ў двары пад домам, у якім жыла Наста, і прыняўся чакаць. Зірнуў на гадзіннік. Дамовіліся сустрэцца а восьмай вечара і наведацца ў кавярню.
Ён вырашыў браць на жыўца.
Пасля той помнай ночы на Палессі ў Барташэвіча з’явіўся дар прадчування. Айцец Аляксандр навучыў авалодаць дарам і дапамог здольнасці раскрыцца напоўніцу. I калі пасля “вучэбных курсаў”, як іх менаваў бацюшка, Вадзім выйшаў у свет, ён ужо не быў кволым здыхлікам. Яму было дадзена прызначэнне вышукваць і вынішчаць сілы помраку ў любым абліччы. Давялося пазбавіцца ад шкодных звычак, заняцца спортам, змяніць прафесію, а дакладней — набыць яшчэ некалькі дадатковых. I бадай, самае важнае: наўпрост змянілася стаўленне Вадзіма да ўласнага жыцця.
Перад тым як перадаць у спадчыну незвычайны меч, айцец Аляксандр расказаў, што да Чарнобыля не карыстаўся старадаўняй зброяй цягам трыццаці гадоў, не было нагоды. To надарыўся перыяд працяглага зацішша. Спакой панаваў у краі. I толькі пасля выбуху рэактара, калі людзі пачалі плыняй з’язджаць з роднай зямлі, ізноўку з’явіліся пярэваратні. Усё часцей і часцей паяўляліся істоты помраку. I сляды іх вялі з адселеных тэрыторый, з трыццацікіламетровай зоны вакол рэактара.
Пасля надарылася яшчэ адно зацішша, і Вадзім не сутыкаўся з пачварамі два гады. Увесь гэты час ён працаваў у аддзеле міністэрства па надзвычайных
сітуацыях, калясіў па краіне і чакаў, пакуль абудзіцца прадчуванне. Дачакаўся.
I гэтым разам выпадак падаваўся надзвычай дзіўным. 3 нейкай незразумелай прычыны пярэварацень нападаў выключна на благіх людзей. Пяць выпадкаў — пацвярджэнне. Вадзім быў упэўнены: праз выкладчыцу гісторыі можна выйсці на ваўкалака. Прадчуванне!
Меч ён схаваў пад сядзеннем “Таёты” ў спецыяльным зручным ёмішчы, з разлікам, каб пры неабходнасці можна было хутка выхапіць.
— Даўно чакаеце?
— У мяне звычка з’яўляцца раней, — прамовіў Вадзім.
Наста без запрашэння села ў машыну.
— Добрая звычка. Куды паедзем?
— Куды прапануеце.
Барташэвіч завёў рухавік, аўто павольна зварухнулася з месца.
— Я дамаседка. He ведаю нават, дзе можна правесці вечар кампаніяй. Прабачце.
— He бяда. Ведаю адно ўтульнае месца.
“Таёта” ўпэўнена набірала хуткасць. Яны прамінулі некалькі святлафораў, звярнулі ў завулак і выехалі на вячэрні праспект. Вадзім уключыў музыку. Наста моўчкі слухала і разглядала рэкламныя шыльды, што віселі на кожным будынку.
— Сара Брайтман, — пазнала яна з першых гукаў. — Падабаюцца яе песні.
— Ухвальна. Люблю музыку, а не дыскатэчныя гопалкі.
— I я не аматарка танцаў.
Вадзім усміхнуўся пра сябе.
— Увогуле люблю адзіноту, — прызналася выкладчыца.
— I я інтраверт-адзіночка.
— Цікава.
Вадзім упісаўся ў чарговы паварот.
— Ёсць на прыкмеце ўтульная кавярня з мілітарысцкім назовам “Гармата”.
— He супраць, — згадзілася Наста.
На прапанову Вадзіма пагадніліся дзеля хуткаспечанага сяброўства перайсці на “ты”. Перакідваліся словамі, а Барташэвіч слухаў прадчуванне. I дар не расчароўваў, сведчыў: сёння адбудзецца сустрэча з трансфармантам, чалавекам-трансформерам, або пярэваратнем. Прыроду прадчування ніхто толкам зразумець не мог. Усе ўладальнікі-носьбіты дару да Вадзіма, па словах бацюшкі Аляксандра, проста выяўлялі свае здольнасці і карысталіся імі. Мо каб зладзілі навуковую лабараторыю, то здолелі б нешта адкрыць, вынайсці. Айцец Аляксандр казаў, што даўней, вякі таму, існаваў цэлы ордэн, не раўнуючы як рыцарска-манаскі. Людзі палявалі на ваўкалакаў. Цяпер жа так званых “паляўнічых” амаль не засталося. Яшчэ святар сведчыў: недзе ў глыбінях зоны адсялення натыкаўся на намёкі, сляды існавання цэлага закрытага інстытута.які вывучаўуплыў радыяцыі на жывёльны свет зоны і наступствы мутацый. Факт: самі па сабе мутанты існаваць не могуць, выжывае толькі адзін з тысячы. Дзякуй богу, законы прыроды. Можа выжыць наўмысна геннамадыфікаваная істота пад кантролем спецыялістаў. Што калі сённяшнія ваўкалакі маюць штучнае паходжанне, з’яўляюцца вынікам навуковых эксперыментаў на адселеных тэрыторыях?