Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры
Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 162с.
Мінск 2018
— He па тэлефоне, калі ласка, давайце, як прыеду, раскажу. Я назапасіў тут багата матэрыялу, як мінімум на адзін артыкул па краязнаўстве ўжо хопіць.
— Ну глядзі мне, герой, калі чакаць?
— Заўтра, сёння аўтобуса няма, — схлусіў Тамаш і адключыў слухаўку.
Пасля нядоўгіх роздумаў вырашыў у якасці падарунка дзядзьку Хведару прэзентаваць вуду, прывезеную перадапошнім разам, ды так і не скарыстаную. Непадалёк мелася рачулка, недзе ў кіламетровай адлегласці ад спаленага вайной хутара. Вось дзядзька абрадуецца, падумаў Тамаш.
★ ★★
Дома Тамаш вынуў крыж з заплечніка, доўга разглядаў пацямнелае з зялёнымі плямкамі і кропачкамі срэбра, апавітае арабскай вяззю і лацінскімі літарамі. Паклаў перад сабою і сабраўся нешта напісаць. Адразу накіды, зацемкі, нататкі на паперы, затым ужо стварыць тэкст і адрэдагаваць на ноўтбуку. Тамаш грыз вяршок асадкі, і так, і гэтак будаваў у думках сказы, але пачаць не выходзіла. У галаву лезлі думкі пра мажлівы прыбытак і пра Вольгу. Тамаш не вытрымаў, схаваў знаходку назад у заплечнік.
Засумаваў. Задумаўся міжволі, чаму так складана склаўся лёс, яму ўжо дваццаць сем, а ўсё халасцякуе.
Здаецца, усё жыццё гнаўся за прафесіяй, навіны, аналітыка, артыкулы, інтэрв’ю, а асабістае жыццё ў ступар загнаў, відавочна не сустрэў кахання. Ці мо тое каханне не варта сустракаць, яго варта браць? Сур’ёзна так, прыйсці і ўзяць за жабры і паставіць перад фактам. Але каго браць за тыя жабры? Тамашу сімпатызавалі прыгажуні. Аднак прыгажуні даўно былі замужам альбо па два-тры разы ў разводзе. А вось Вольга... Вольга выклікала ў Тамашу пачуцці не зусім звычайныя. Пра такую жанчыну Тамаш некалі марыў. Але ці быў ён сам вартым Вольгі? Пытанне нібы абдало кіпнем. Тамаш зразумеў, што ў рэшце рэшт трэба вырашаць: выбраць грошы і прадаць крыж або прызнацца Вользе ў пачуццях і паказаць знаходку, расказаць, як адшукаў, і прапанаваць сумесна вырашыць, што далей рабіць з артэфактам. Аднак пакажы Вользе крыж — і шанц разбагацець сплыве, нібы ранішні туман. А іншай такой Вольгі яму ўжо не сустрэць, такая адна на мільён. Дылема проста. Як разарвацца паміж грашыма і сардэчнымі пачуццямі?
Тамаш адклаў асадку, лёг на канапу і неўпрыкмет закімарыў, затым сон паглынуў, забраў, пацягнуў у свае глыбокія лехі.
Тамаш прысніў насельнікаўЖальніцы, з якімі паспеў пазнаёміцца, затым карчму “Халодныя ногі”, у якой ён разам з Вольгай стаяў супраць бацюшкі айца Аляксандра. На дзяўчыне была шлюбная сукенка, а бацюшка збіраўся іх павянчаць і чамусьці пад-міргваў Тамашу. Неспадзявана ў сне Тамаш зразумеў, што пакахаў Вольгу з першага погляду, тады ў лесе, калі толькі сустрэў. I ён вырашыў застацца. Нахлынула шчымлівая асалода, і цеплыня разлілася па целу. Напрыканцы прысніўся Рабаконь, якога Тамаш ні разу не бачыў, ён пагражаў Вользе і патрабаваў крыж сабе.
Тамаш прачнуўся надвячоркам, калі сонца ўжо датыкнулася віднакраю. Сум і лёгкасць апанавалі душу. Лёгка было ад усведамлення ўласнага кахання і прагі
да Вольгі, а сум спараджаўся думкамі, што ўзяў чужое, украў. Таму і праляцеў скрозь час ажно на тыдзень наперад. Тамаш толькі цяпер зразумеў, што не жадае прадаваць крыж. He прынясуць шчасця тыя амаль крадзеныя грошы. I логіка Тамашова раптам падказала хлопцу такое простае рашэнне, якое надараецца хіба ў дзяцей ці ў прастадушных наіўных асобаў, — вярнуць крыж на месца. Вось калі не тваё — не бяры, не сунь сквапных рук да галавешак у чужой печы, згарыш.
Думкі блыталіся ў галаве Тамаша, калі клыпаў па лясным шляху. I поўня разгаралася ярчэй. Цыганскае сонца абуджала лес, у якім віравала начное жыццё, поўнае гукаў, пахаў, ценяў, што могуць падацца зданямі.
Ён прыспяшыў хаду, рушыў амаль бегма. Забыўся і на дзядзькаў ровар. Ногі самі данеслі. Нарэшце абмінуў знаёмую дзялянку, могілкі, трапіў на руіны, на месца раскопу. Дрогкімі рукамі сабраў парэшткі скарбонкі, дастаў з заплечніка крыж, паклаў у загадзя разгорнутую яміну, хуценька прысыпаў, прытаптаў, прыхлопаў далонямі, нацерусіў вецця, ігліцы, тады падняўся і крыкнуў на ўвесь лес невядома каму:
— Забірайце, забірайце вашае, аддаю!
Рэха паўтарыла ўдалечыні...
Пераход — імгненне.
Імгненне — сплюшчаная, сціснутая ў кропку вечнасць.
He было ні маланак, ні грому, ні землятрусу, а канца свету дык і пагатоў.
Тамаш проста прачнуўся, ачуняў, расплюшчыў вочы.
Ён не адразу ўсвядоміў, дзе знаходзіцца. Позіркам выхапіў пень, на пні сядзела вялікая жаба, якая з цікавасцю таропілася ў Тамаша. У рапухі торгалася падбароддзе.
— Добрай раніцы! — пачуў Тамаш.
Квакля здзекліва падміргнула вокам і паўтарыла:
— Добрай раніцы. Калі ласка.
— Ты хто? — спытаў Тамаш. Крыху загуло ў галаве, мужчына прыгадаў падзенне з ровара, няйнакш ладна ўлупіў галавой, вось і мроіцца.
— А ты хто? — перапытала жаба.
— Чалавек, — адказаўТамаш і моцна здзівіўся. — Няўжо я здурнеў?
Квакля загігікала.
— He, ты відавочна ўпаў, — зазначыла яна.
Тамаш згадзіўся. Балеў лабэшнік.
— He, ты не тое каб упаў, ты праваліўся скрозь час, заблукаў у пазапрасторавых вандроўках, — зусім ужо па-навуковаму падвяло выснову слізкае стварэнне.
Тамаш прыўзняўся і сеў. Побач ляжаў папсаваны ровар. Дзялянка, пні, спілаваныя дрэвы, смецце.
— Дзякуй, што вярнуў браму, — квакнула з пня. — Ты вярнуў браму на месца, і я магу пры жаданні зноўку вярнуцца ў свой свет.
— Вярнуў браму?
— Крыж. Ён выконвае функцыі брамы ў тутэйшым сутарэнні светаў.
— Сутарэнні светаў?
— Я гляджу, ты добра галавой прыклаўся, калі не разумееш.
— А ты праўда жаба?
— Сам як лічыш?
— He. Ты не жаба. Хто заўгодна, але не жаба.
— Ха! Навідавоку назіраецца прагрэс у светапоглядах, але тое не адмяняе сутнасці.
Квакля надзьмулася, нібы надавала сабе важны выгляд.
— Насамрэч я зачараваная прынцэса. Удакладню: у маім свеце... А жаба я толькі тут. Ну, так атрымалася. Лічы, я насунула маску, быццам на карнавал. Вы, людцы добрыя, гэтаксама маскі носіце, нібыта на маскарадзе, і не зразумець адразу, якія вы сапраўдныя.
— А... як? Што тут увогуле адбываецца?
— Запаведнік тутака наш. Мы да вас ходзім праз браму, якую святы Філімон зрабіў. Ходзім, як на экскурсію ў заапарк ці цырк. Вы ўсе гэтакія клоўны, нам смешна. Але з вамі ўтульна і бяспечна. Вы і смешныя, і сур’ёзныя філосафы. Святы Філімон,узнёслы рамантык, быў першым сярод вас, хто самастойна адкрыў у сябе здольнасць вандраваць, або блукаць, па сусветах. Першы блукач. Ён замаскіраваў браму пад крыж, каб святая інквізіцыя не чаплялася, і з той брамай адкрываў усё новыя і новыя светы, бо сусвет бязмежны. Вось мы і вандруем. Жывём сярод вас. Гасцюем. За вамі цікава назіраць. I заўваж.ты першы.хто чуе гэтыясловы.У цябе гэтаксама здольнасць, як у святога Філімона, праўда, недаразвітая... Карацей, Пан Арыстокаль будзе цябе вучыць пераходам паміжсветамі і прасторамі. Мы вось гэткае рашэнне прынялі. У знак падзякі, што вярнуў браму на месца.
— I кот... Пан Арыстокаль з іншага свету?
— Толькі ён зачараваны прынц ужо. Так.
— А каб не вярнуў браму... крыж?
— Гм. Спасцігла б цябе справядлівая кара. Але ж ты вярнуў, таму цябе і палічылі годным для знаёмства з намі. Да таго ж ты спадабаўся Вользе, нашай тутэйшай гаспадыні.
Дык...
— Індык! Прадбачу тваё пытанне, смяротны. He, мы не з іншай планеты. Мы істоты з паралельных светаў. Увогуле, хто ўбіў у вашыя галовы думку, што іншапланетнікі павіны быць падобнымі да вас, і болей за тое — уважаць вас разумнымі? Адкуль вы ведаеце, што іншыя разумныя істоты не жывуць побач з вамі? Чаму прынята лічыць, што, калі іншапланетнікі існуюць, яны павінны за разумную істоту прымаць менавіта чалавека? Вось, напрыклад, прыляціць якая цывілізацыя разумных птушак, усталюе сяброўства
і блізкія адносіны хай сабе з варонамі, і ўсё. 3 іх пункту гледжання вароны будуць гаспадарамі зямлі, а на вас — пляваць з-пад аблокаў, вас будуць успрымаць як фаўну і адпаведна ставіцца. Але ж прынята фантазіраваць пра гуманоідаў, цьху. А вось вароны і прыляцелыя птушкі будуць кантактаваць, развіваць адносіны, дзяліцца ўражаннямі і ўсім, што каштоўна па іх крытэрыях, напрыклад бліскучымі гузікамі і ведамі, як спрытней лавіць жамяру, а на вас паглядзяць як на дробную перашкоду. Ім начхаць на вашыя атамныя рэактары, узбраенне і тое, што чалавек памылкова лічыць багаццем. He думаў пра такое? Вы сляпыя, іншае жыццё побач, толькі вочы расплюшчы, голаў павярні, зірні з іншага гледзішча. Жыццё ў Сусвеце ёсць усюды, дзе Творца сусвету. Што Бог стварыў, тое і жыццё. У Творцы сусвету няма мёртвых рэчаў.
Зачараваная прынцэса торгала падбароддзем. Тамаш пакратаў галаву пальцамі, ці не абрушыла дах.
— Нам патрэбны брамнік, — зазначыла істота. — Абыхто брамнікам стаць не зможа. Спецыфічная ж пасада, гасцей праводзіцьтуды-сюды. Патрэбны блукач. Пажадана адзінокі, халасты, каб жонка не замінала блукаць па светах. Жартую. Можна і з жонкай, але каб была з паразуменнем. I не п’яніца, без шкодных звычак каб блукач быў.
— I... — толькі адзіны гук і здолеў выдушыць Тамаш.
— I ты пасуеш як мае быць. Папраўдзе, прымусіць мы не ў сілах, дый ты не абавязаны. Тут ужо праблемка. Але ж, варта думаць, табе цікава. Цікава, так? Прага новых ведаў, інфармацыя як наркотык, вось што натхняе сапраўднага даследчыка і творчую асобу. А ты ж творчы, артыкулы пішаш, так?
Тамаш таргануў галавой.
— Напішы пра нас кніжку, — прапанавала жаба.
Ён заперхаў.
— Дзякуй. Нядаўна ўжо прапанавалі напісаць.
— Вольга? Вось і згадзіся. He пашкадуеш. 3 намі весела.
— Пачакай, а што яшчэ павінен рабіць брамнік, акрамя як праводзіць гасцей?
— Ой, не хочацца ўзнёслай хвілінай пра сумнае! Ну раз спытаў: не пускаць злодзеяў, няпрошаных гасцей, напрыклад. Пра аднаго табе ўжо вядома.
— Чырвоны камісар, — здагадаўся Тамаш.
— Так. А яшчэ шмат хто ў розныя часы, — жаба засумавала.
— Раскажы.
— Ат. Была гісторыя з варажбіткай Бэацькай-паляшучкай. Згінула. Быў яшчэ чорны блукач Лаўкрафт, які падарожнічаў па светах, якія адпрэчылі Бога, і кантактаваў са служкамі цемры, пра што і пісаў. Ён прынёс шмат шкоды. Але ж ты не такі, праўда? Ты напішаш добрае. Я проста перакананая ў тваіх добразычлівых памкненнях.
Тамаш задумаўся. Дыхнула свежасцю і ляснымі пахамі. Свет нечакана напоўніўся фарбамі, захацелася жыць. I не верылася, і свярбела, і да роднай газеты вяртацца не тое каб задужа карцела. He, ён усё ж не пакіне Жальніцу, пакуль ва ўсім не разбярэцца сама стойна, уласна. Хай сабе звальняюць. Усё ж ён жальнікавец ужо. I тут яму адкрылася зусім іншая рэальнасць. Колькі разоў Тамаш пераходзіў скрозь час? Ну сапраўдны блукач, далібог, узапраўдачку.