Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры  Алесь Бычкоўскі

Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 162с.
Мінск 2018
34.55 МБ
і розумам пашкодзіцца. 3 тужлівай думкай Тамаш абмінуў двух вясковых небарак, якія гілгічылі нешта сваё, кідалі вакол баязлівыя позіркі.
Узбоч Вольгінай хаты гучна храпацеў трактар-гартач. Гаспадыня нешта тлумачыла кіроўцу, паказвала рукамі. Калі Тамаш наблізіўся, гартач, пыхкаючы смуродам паленай саляры, рушыў далей па дарозе. Вольга выглядала крышачку самотна.
— Жальніцу рушаць, зносяць і закапваюць пакінутыя непатрэбныя хаты. Пытаў чалавек, ці ёсць тут рачулка, каб памыцца, і калодзеж — пітной вады набраць. Бач ты, сельсавет скасавалі, вёску перавялі пад іншую адміністрацыйную зону, людзей на сяле бракуе.
Вольга рашуча акінула поглядам Тамаша.
— Ведаеш, а заставайся тут.
Тамаш ад нечаканасці заперхаў.
— Ты ж ужо сапраўдны жальнікавец. Таксама блукач скрозь час.
Ён нарэшце пракашляўся.
— Прапаў на тыдзень, а самому падалося, што на некалькі гадзін?
Тамаш прызнаў, што так, і цяпер не дае рады.
— Калі ласка ў клуб пацярпелых. Усе ў Жальніцы блукалі на выклятым месцы, толькі не ўсе прызнаюцца.
— I ты?
Вольга паціснула плячамі.
— Са мной было проста. Летась, калі бабуля лягла ўжо на божай пасцелі, я падалася ў лясок па чарніцы наварыць кісялю. Звычайную металёвую конаўку на паўлітра ўзяла — ягад набрала хутка. Калі вярнулася, два дні быццам май змаіў.
— А бабуля?
— Паспела ў апошні момант. Бабуля аддала душу на маіх вачах.
Вольга сумна ўздыхнула.
— Мяне міліцыя расшуквае.
— He дзіва. Усе, каго я тут ведаю, блукалі па два-тры дні, толькі ты адзіны прапаў тыдзень. Вось і цікава, дзе ты быў і што бачыў?
— He магу дакладна сказаць. Памятаеш, калі мы пазнаёміліся ў лесе раніцай, я быццам упаў і моцна ўдарыўся і без прытомнасці ноч ляжаў, але... — Тамаш змоўк.
— Але?
— Такое ўражанне, што я трапіў у іншы свет. He ў плане рэлігіі ці містычнага досведу, не, я пабываў у мінулым. Але дакладна расказаць, баюся, не атрымаецца. Хачу разабрацца. Ведаеш, я не веру ў машыны часу, іншапланецян, фантастыку і пагатоў містыку і забабоны, а тут літаральна за два дні па маім асабістым часе столькі здарылася! Мне не вельмі страшна, але дужа не па сабе. Па шчырасці, я баюся таго, чаго не разумею.
— Пайшлі ў хату, пазнаёмлю з навукоўцам. Калі хто здольны праліць святло, дык, бадай, акадэмік.
— Дзядзька Хведар прыслаў? — недаверліва спытаў Тамаш. — Прозвішча Ліберман?
— Палову жыцця даследуе тутэйшыя анамаліі, вышукаў нават сямейныя карані. А прыехаў да маёй бабулі па зёлкі ад раматузу, ды спазніўся на год.
Так, варта было пагаманіць з навукай.
Аўтамабіль навукоўца прытуліўся супраць брамы. Двор сустрэў знаёмым кантрастам з вуліцай: кветкі, кветкі, паўсюдна кветкі. На ганку грэўся Пан Арыстокаль. Бліснуўшы вачыма, устаў, саступіў дарогу гаспадыні і госцю. Увайшлі ў хату.
За сталом сядзеў лысаваты чалавек у акулярах, пуза ляжала на каленях. Чалавек-кавун пільна цікавіўся фотаздымкамі, разглядаў, кратаў пальцамі, мармытаў пад нос. Ён устаў насустрач Тамашу, падаў руку, коратка павітаўся, назваў прозвішча.
— Дык вы і ёсць чарговая ахвяра тутэйшых анамальных зон? — даследчык хутчэй падвёў вынік, чым спытаў. — Можаце падзяліцца ўражаннямі?
Тамаш змераў таўстуна крытычным поглядам.
— Асабіста ў мяне маюцца звесткі за апошнія трыццаць год як мінімум пра два дзясяткі выпадкаў кшталту вашага. I кожны пра адно і тое ж, усе аднолькавыя ў сукупнасці. Ва ўсіх назіраюцца праблемы няправільнай хады часу. Так бы мовіць, чалавек думае, што ў лесе правёў гадзіну, а насамрэч два дні, а хто і болей.
— За трыццаць гадоў доследы прынеслі вынікі?
Навуковец пацмокаў вуснамі.
— Дайце слова, што нічога з маіх расповедаў не трапіць на старонкі жоўтай прэсы.
— 3 лёгкасцю даю, бо не маю дачынення і ахвоты да жоўтай прэсы.
Таўстун павярнуўся да стала, паварушыў пажоўклыя здымкі.
— Удалося высветліць, што мой продак тут жыў, дакладней прадзядуля. Дарэмна лічыў вось сярод старых здымкаў дзе фота выявіць. 3 продкам звязана самотнае сямейнае паданне, задужа гаротнае.
Навуковец адышоў ад стала і павярнуўся да Тамаша.
— Прадзядулю звалі Фіма Ліберман?
— Адкуль ведаеце? — узрушыўся навуковец.
— Знаёмы з вашай сямейнай легендай.
— Цікава-цікава, — навуковец уважліва разглядаў Тамаша паверх акуляраў. — Меркаваў, толькі я адзіны раскапаў крыніцу. Аднак...
Вольга наблізілася да стала, сабрала фотаздымкі і пачала соваць іх назад пад шкло ў рамку.
— Нічога патрэбнага не знайшлі, пан вучоны?
— He, Волечка, мабыць, трэба распачаць пошукі ў іншым месцы. Ёсць адно ў зацемках, — сказаўтаўстун і падзякаваў, затым павярнуўся да Тамаша.
— Цягам жыцця я вывучаю складнікі сусвету. Я фізік і па натуры, і па прызванні, і тое мая вера. Скажыце, вы верыце ў Бога? Чалавечае вока бачыць бадай не больш за дваццаць адсоткаў усяго спектра электрамагнітных хваляў, чалавечае вуха можа чуць далёка не ўвесь гукавы спектр. Існуюць гукі і ёсцека святло, якое мы не ў стане пачуць і пабачыць з-за ўласнай слепаты і глухаты, па ўласнай прыродзе. Гукі мы чуем ад інфрагуку да ультрагуку, святло мы бачым ад інфрачырвонага да ультрафіялетавага, і нам здаецца — мы ўспрымаем цалкам сусвет. А вось дудкі! Па-за гэтымі рамкамі існуюць святло і гукі, якія мы не можам успрыняць. Іх шмат, іх задужа багата, незлічона проста. Дык пытаннечка: раз мы сляпыя і глухія, як мы можам сцвярджаць, што Бога няма? Або як мы можам сцвярджаць адсутнасць іншых прастораў і светаў? Між тым, іншыя прасторы побач з намі, проста мы не здольныя пераскочыць з аднаго ў другі, бо гэта ідзе насуперак законам, па якіх створаны сусвет, — законам фізікі, на пачатку закладзеных Творцам.
Каб вы зразумелі думку, вось вам наглядны прыклад. У пакоі знаходзяцца два акварыумы з рыбкамі. У кожным рыбінкі жывуць сабе, лічаць свой акварыум адзіным светам і не вераць, што існуе недзе іншы. Рыбкі, канешне, могуць задавацца пытаннем: раз Бога няма, то хто тады мяняе ваду ў акварыуме? Але я пра іншае зараз. Як рыбінкі могуць вандраваць з адной ёмістасці ў другую? Аніяк. Толькі вы самі, калі залезеце рукой, цапнеце за жабрукі і перакінеце з акварыума ў акварыум. Правільна? I вось уявіце сабе, што паміж акварыумамі ўтварыўся масток, тунэль, запоўнены вадой. Рыбкі пра вадзяны калідор не ведаюць, пакуль не наткнуцца. А як наткнуцца, то адразу здольны праплываць у іншы для сябе свет. Усім зразумела? А вось зараз падумайце, што вёска Жальніца і ёсць масток паміж двума акварыумамі.
Праўда, усё значна складаней. Вы ж, канешне, не чулі пра шматсветную інтэрпрэтацыю? Растлумачу. Вось наблізіліся вы да развілкі шляху, збочваеце ўправа. Збочылі ўправа — добра. Дык вось, існуе цэлы сусвет, дзе вы збочылі ўлева. I гэткім чынам пахвілінна, пасекундна, бо штоімгненне вы робіце нейкі выбар. Вось тут вы селі, а там вырашылі не сядаць. Тут вы хрумкаеце гурок, а там вырашылі грызці цыбуліну. Тут Сямёныч куёўдзіцца з жонкай, а там жонка чапялой лупіць Сямёныча. Тут адчыніў Сямёныч фіранку і праз фіранку дзьмухнуў вятрыска, а там праз фіранку ўскочыў кот. Даражэнькія мае, варыянтаў — трыльёны трыльёнаў. Але не буду загрувашчваць вушы, скажу адно: усе варыянты між сабой паралельныя, рыхтык два акварыумы ў адным пакоі.
Дык вось, па ўсіх законах, мастка паміж паралельнымі прасторамі быць не павінна, бо парушаецца логіка прычынных сувязяў. Мы жывем ва ўласным сваім сусвеце, і для нас іншых няма. Ізноўку вам прыклад. У адным акварыуме плаваюць селядцы, а ў другім — шчупакі. Ну, селядцу сярод шчупакоў няўтульна пачуваецца, у шчупакоў іншыя светапогляды. Таму і тунэля між іх сусветамі быць не павінна. Тунэль — гэта штучнае ўтварэнне, парушэнне законаў фізікі — анамалія. I ў вас гэтая анамалія ў наяўнасці. Хай да вас праз яе заплывае не шчупак, але пачварнае стварэнне з іншага свету, якому нельга быць у нашым свеце, сярод нас.
Прысутныя панурыліся ў развагі, задаваліся пытаннем, што мае на ўвазе пан навуковец.
— Волечка, здань, якая наведвала вашу бабулю, зусім не здань, гэта жывы чалавек, але з іншага зямнога часу.
Колішняе захапленне навуковай фантастыкай дапамагло Тамашу добра ўсвядоміць і засвоіць пачутае.
— Пачакайце, доктар, — пачаў ён. — Мне Вольга таксама расказала пра здань камісара Рабаконя і праклён, і вы лічыце, што насамрэч Рабаконь ёсць прыхаднем з мінуўшчыны?
— Гэта самае што ні ёсць навуковае тлумачэнне. Прарыў, дзірка ў часе і ёсць масток паміж светамі ў Жальніцы, праз які чалавек з эпохі рэвалюцыі завітваў за нейкім ліхам.
— Ну, гэтае ліха вядомае, — адазвалася Вольга. — Камісар пытаў пра крыж.
— I вось тутака паўстае, шаноўныя, іншы момант ці бок: скуль той крыж узяўся? Бо я ўпэўнены: крыж і ёсць прычына анамаліі, прычына, спарадзіўшая масток паміж светамі.
— Чакайце, а мы гэтаксама можам праз дзірку трапляць у мінулае, у тую эпоху? — запытаў Тамаш.
— Лёгка, — мовіў акадэмік. — Раз камісар Рабаконь праз анамалію скочыўу будучыню, то тэарэтычна, варта меркаваць, мы, адпаведна, можам пераносіцца ў той час, мінулы, калі знойдзем кропку ўваходу. Само жыццё дае падказку. Раз, так бы мовіць, здань шукае крыж, то крыжу не месца тут, крыж, бадай, не з нашага свету. Разумееце? Прысутнасць крыжа парушае лагічны ланцужок прычынных сувязяў, і прастора вакол месца прарыву пачынае існаваць з парушэннем законаў фізікі. I самае першае, заўважнае і прыкметнае: з вамі ўсімі калінікалі мелі месца выпадкі, што час ішоў замаруджана. Правільна я кажу? Вы ў лесе траплялі ў такое месца, я б назваў прасторавы мяшок, калі звонку мінула некалькі дзён, а асабіста для вас — толькі адна-дзве гадзіны. Было такое? Было. Вось вам і навуковае тлумачэнне: калі крыж не з нашага свету.тоягоная прысутнасцьу нас парушае логіку, значыць, вакол крыжа, так бы мовіць, прычыны анамаліі, збіраюцца энергіі іншых вымярэнняў, якія ўплываюць, замінаюць і парушаюць звыклую хаду часу.
— А калі прычына раптам знікне? — спытаў Тамаш.
— Думаю, павінна знікнуць і анамалія, — коратка падумаўшы, адказаў прафесар. — Але ж яна з’явіцца там, дзе крыж узнікне, вось. Анамалія суправаджае крыж, — прафесар раптам задумаўся.
— Пачакайце, — маланкавая здагадка прамільгнула на пяшчотным тварыку Вольгі. — Дык раз анамалія і прарыў у часе ўзніклі там, дзе крыж, то па ўсім вынікае, крыж захоўваецца да гэтай пары там, у эпіцэнтры анамаліі.