Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры  Алесь Бычкоўскі

Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 162с.
Мінск 2018
34.55 МБ
У вачах зачараванай прынцэсы зазіхацела вялікая надзея.
— Матроха! — прыляцела спачатку здалёк, затым крыху бліжэй. — Матроха, прыгажунька мая, ты дзе затаілася?
Голас быў да болю знаёмым, прыемным і пяшчотным. Здаецца, нічога ў жыцці не магло ўзрадаваць Тамаша больш, чым гэты мілы сэрцу голас. I пачутыя словы былі да болю знаёмымі. Ён ужо чуў іх тады,
калі ўпершыню апынуўся на гэтым месцы. Анамалія перакінула Тамаша назад у часе, да моманту знаёмства з Вольгай!
— А ты сапраўды здурнеў. Падумаць толькі — размаўляеш з жабай, — памяркоўна зазначыла квакля і дадала следам: — Жартую!
Стварэнне квакнула і скочыла з пня.
Тамаш спехам падняўся і абцерусіў далонямі адзенне.
Затрашчэў хмызняк, і з-за сценкі ссохлых раслін на ўскраі дзялянкі вылезла светлая дзяўчына ў чырвонай куртцы.
— А мамкі мае!.. — усклікнула яна і змоўкла. Імгненная здагадка прамільгнула на твары.
Тамаш глядзеў на Вольгу і адчуваў гудкі пошчакуласнага сэрца.
— Мы знаёмыя? — спытала прыгажуня.
— Я вас ведаю. Вы збіраецеся кніжку паданняў Жальніцы ўкласці.
— Адкуль?.. — Вольга прыкрыла рот далонню.
— А я вам дапамагу, тлумачэнні і пытанні пасля, — пераканаўча запэўніў Тамаш. — Жыў на хутары Чорны Смык адмысловы майстра скрыпак Фіма Ліберман. Чулі паданне пра габрэя Фіму?
I Тамаш на шляхуда аўтамабіля Вольгі распавёўусё тое, што чуў у карчме ТАМ, далёка па-за краем, па-за мяжой, у далёкай невараці, куды трапіў праз браму і здолеў вярнуцца. Тое даўно забытае, што чакала яго, відавочна мусіла стаць лёсам. Новае, цікавае, поўнае прыгод жыццё вандроўніка паміж светамі. Блукача.
Пра аўтара
Алесь Бычкоўскі нарадзіўся ў 1975 годзе ў г. Беразіно Мінскай вобласці.
Закончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў журналістам, загадчыкам рэкламнага аддзела, аддзела сельскай гаспадаркі, вярстальнікам, качагарам, вартаўніком, бурыльшчыкам свідравін пад ваду, адміністратарам камп’ютарнага клуба, мыйшчыкам аўтамабіляў, фотамастаком, гандляваў кніжкамі ды інш.
Друкаваўся ў “Маладосці”, “Літаратуры і мастацтве",
“Крыніцы Жыцця”, расійскім часопісе фантастыкі “Шалтай-Болтай”, у дадатку да часопіса “Мнр Фантастмкм” ды іншых. Браў удзел у праектах Бум-Бам-Літа. Удзельнічаў у калектыўным зборніку беларускай фантастыкі “Люстэрка Сусвету” (2007).
Аўтар кніг “Анамалія" (2012), “У пошуку шчасця” (2017).
ЗМЕСТ
Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры	3
Паляванне на ваўкалака	20
Дом, які здзяйсняе жаданні	52
Блукач	83
Літаратурна-мастацкае выданне
Бычкоўскі Алесь
Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры
Аповесцьіапавяданні
Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Рэдактар Ліда Наліўка Дызайн вокладкі Павел Дарохін Вёрстка Дар’я Пушкар Карэктар Ліда Наліўка
Падпісана да друку 05.09.2018. Фармат 84x108/32.
Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 8,5. Ул.-выд. арк. 6,09.
Наклад 200 асоб. Замова 2774.
Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства “Галіяфы”.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10.2013.
Пр. Партызанскі, 77А, 220107, Мінск.
E-mail: vish@bk.ru www.halijafy.by
ТДА “НоваПрынт”.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014.
Вул. Геалагічная, 59, корп. 4, каб. 10, 220138, Мінск.
У выдавецтве "Галіяфы" у 2012 годзе выйшла кніга:
К Н I Г A Р Н Я
ГАЛІЯФЫ
Інтэрнэт-кнігарня halijafy.by гэта больш за 700 кніг на беларускай мове здастаўкай па Беларусі і ўсім свеце
s
дзіцячыя кнігі
1111
гістарычныя кнігі
мастацкая літаратура
кнігі сучасных	перакладная
беларускіх аўтараў	літаратура
Ці чулі вы, што ўсе выдуманыя сусветы існуюць насамрэч? I не толькі існуюць, але і дапамагаюць пісьменнікам, чытачам, а найперш аматарам казак і фэнтэзі.
Ці вядома вам, што побач з намі жывуць паралельныя цывілізацыі разумных жывёл? Журналіст Тамаш Ян гэтаксама не ведаў, пакуль не ўлупіўся галавой у пень і не трапіў у карчму Халодныя ногі> каля могілак.
Анамальныя з’явы, ваўкалакі, тагасветныя пачвары пад абліччам вабных прыгажунь ды іншае ў новым зборніку беларускага празаіка Алеся Бычкоўскага “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры”.
ISBN 978-985-7140-94-7
ВЫДАВЕЦТВА
ГАЛІЯФЫ