Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры  Алесь Бычкоўскі

Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 162с.
Мінск 2018
34.55 МБ
I ў гэтай паўзе Барташэвіч адчуваў, што заўтрашняя рыбалка адмяняецца.
— Ведаеш, Лемяшук, тое не сабака. Воўк. Мы бачылі ваўка, мацёрага драпежніка. Нават я, паляўнічы са стажам, не сустракаў ваўка настолькі вялікіх памераў.
— Першы раз сутыкаюся з падобным, — прызнаўся сябар. — Каб чалавека, ды ў горадзе... Галоўнае, я не прамахнуўся ніводнага разу.
— Ведаем цяпер, ад каго драпалі дварнякі.
★ ★★
Абернуты рагожкай старадаўні меч ляжаў на антрэсолі, за трохлітровымі слоікамі гуркоў, рыбацкім рыштункам і гаспадарчай драбязой. Ляжаў у хатнім тайным сховішчы доўга. Барташэвіч ужо і забыўся, калі апошнім разам вымаў каштоўную рэч, каб ужыць для справы. Меч быў неад’емнай часткай яго іншага жыцця.
Клінок вырабілі настолькі даўно, што звесткі пра тую падзею страцілі яшчэ манахі-скрыптары ў эпоху перапісвання хронік і кодэксаў, задоўга да Гутэнберга
і Скарыны. Дзяржальна мяча помніла далоні каралёў і прынцаў, авантурнікаў і патрыётаў, асілкаў і рознага гатунку змагароў. Клінок выкоўвалі, дадаўшы срэбра ў нябесны метал, метэарытнае жалеза, як сведчылі паданні.
Барташэвіч валодаў ім па-майстэрску, бо ўпотай трэніраваўся падчас выездаў на прыроду або не ўпотай — у спартовай залі клуба ўсходніх адзінаборстваў. Дастаўшы меч са спрату, ён звычна ўзважыў зброю ў руцэ, зрабіў некалькі фінтоў-выкрутасаў. Праўда, сцярожка, каб не падрапаць шпалеры і не перасекчы доўгую ножку таршэра.
Дзякуючы рэгулярным трэніроўкам Барташэвіч быў заўсёды ў належнай форме. Ён залюбаваўся віццём на стыку клінка з гардай, арнаментамі і надпісамі ўздоўж ляза. Цікава, як каралі трымалі яго ў руках, шляхетныя людзі, сам Карл Вялікі не грэбаваў, нават паляўнічы на ведзьмаў Ян Сапега пэўны час карыстаўся клінком. А бач ты, захоўваецца цяпер, апавіты анучамі, на паліцы пад столлю звычайнай гарадской двухпакаёўкі за барыкадай са слоікаў з гуркамі. Аніякай павагі да велічнай моцы і старадаўняга флёру. Такая вось спадчына. Барташэвіч пасміхнуўся.
Сёння ў раённым аддзеле міністэрства па надзвычайных сітуацыях даведаўся пра цікавыя рэчы. За апошнія дзесяць дзён ва ўсім горадзе надарылася пяць выпадкаў нападзення дзікай жывёлы на чалавека (і трэба ж — Барташэвіч гэтым часам бавіўся ў водпуску). Ва ўсіх выпадках адзначаліся ваўчыныя ўкусы. Зачухала патыліцы служба аховы прыроды і навакольнага асяроддзя. Ну а з міліцыі паведамілі, што ўсе пяцёра пацярпелых у рознай ступені звязаныя з крымінальным светам. Хто рэкецір, хто рабаўнік, хто гвалтаўнік, хто сядзеў за забойства... Складалася дзіўная карціна: ваўкі мэтанакіравана грызлі злодзеяў. Дэталі начнога здарэння прынёс з аддзела сусед Лемяшук.
— Позна ішла дамоў ад мамы. Раптам прычапіўся злодзей. Адабраў сумачку, хацеў згвалціць, парваў сукенку. Пацярпелая, зразумела, пачала клікаць на дапамогу, раптоўна з ніадкуль з’явіўся... гм... воўк, напаў на гвалтаўніка. I тут своечасова паявіліся мы на “Таёце”.
Далейшая інфа канчаткова запэўніла Барташэвіча ўдзіўным перапляценні нітачак лёсаў.
— Пацярпелую завуць Анастасія Звягіна, дацэнт кафедры гісторыі ва ўніверсітэце, — скончыў расповед сябар.
Змест артыкула “Сляды ваўкалакаў” імгненна ўспыхнуў у галаве. У той момант Барташэвіч і зразумеў прычыну абуджэння інстынктаў ягонай патаемнай існасці. Ну а пасля ўжо дома палез на антрэсоль па старадаўні клінок.
Меч паляўнічага.
Але спачатку трэба сёе-тое ўдакладніць.
★ ★★
Да заканчэння лекцыі заставалася хвілін пяць. Наста перапынілася, абвяла позіркам аўдыторыю, адзначыла, хто са студэнтаў спіць, хто ўважліва слухае.
— Віткоўскі, — паклікала яна.
Хударлявы студэнт перастаў перашэптвацца з сяброўкай і разгублена павярнуўся да кафедры.
— Вы не падкажаце, колькі княжыў у Полацку Усяслаў?
Студэнт зачырванеў, залыпаў вачамі, прабегся позіркам па аўдыторыі. Ззаду пачуліся смяшкі.
— 3 1044 па... ммм... — Віткоўскі думаў. Сяброўка хуценька штосьці выпісвала пальцам на стале.
Ну?
— Па... 1201! — выдаў небарака.
Суседка гыкнула. Ззаду зашумелі. Наста не стрымалася і сама ледзь прыўзняла ўверх куточкі вуснаў.
— Віншую, Віткоўскі, — сказала яна. — Вы адкрылі невядомыя старонкі ў гісторыі. Ніхто не ведаў, што знакаміты полацкі князь — радня Дункану Макклаўду.
Збянтэжаны студэнт маўкліва апусціў вочы.
— А вы, Ліпская, наступным разам дакладней падказвайце свайму сябру. Пішыце алоўкам, а не пальцам.
Суседка Віткоўскага схавала ўсмешку.
— Такім чынам, — працягвала Наста, — Усяслаў княжыў у Полацку на сто гадоў менш, чым лічыць спадар Віткоўскі. Пяцьдзясят сем гадоў, згадзіцеся, дастатковы тэрмін, каб пакінуцьу гісторыі даволі значны след. Утрымаць уладу на такі працяглы час мог толькі няпросты чалавек. У адрозненне ад шматлікіх уладароў, князь Усяслаў не быў тыранам, хаця летапісцы называлі князя «нялітасцівым на кровапраліцце». Але нялітасціва Усяслаў ставіўся толькі да ворагаў. У часы яго княжання развіваліся рамёствы, гандаль, будаваліся храмы, з заморскіх краін прывозіліся кнігі. Акрамя таго, Усяслаў абараняў свае землі ад варожых нашэсцяў. Заўважце, не ва ўсіх школьных падручніках даўней пра тое пісалі.
Наста зірнула на гадзіннік. Пара закончылася. Пачуўся званок на калідоры. Студэнты пачалі хуценька збірацца.
— Можаце ісці, шаноўныя. Сустрэнемся на заліку.
Студэнты развітваліся і шумным гамузам выкульваліся з аўдыторыі.
— Віткоўскі, — спыніла Наста разгубленага студэнта.
— Слухаю вас.
— Вучыце даты. На заліку праваліцеся. Будзе прысутнічаць кіраўніца маёй кандыдацкай. Яна не даруе памылкі, падобнай сённяшняй, нават калі вы патрыятычна настроены. Вы ёй яшчэ паспрабуйце даказаць, што кароль Артур — нашчадак славянскіх правадыроў, як зрабілі на мінулых занятках, зусім будзе завал.
Калі студэнт выйшаў, Наста задумалася над жыццевымі мэтамі. Тры месяцы прайшло пасля ўладкавання на кафедру, і яна толькі цяпер адчула сябе выклад-
чыцай: дзе трэба — мяккай, пры неабходнасці няўмольнай і жорсткай. Студэнты неўпрыкмет прывыкалі, але аб’ектам іх гумару Наста будзе яшчэ доўга. А што зробіш, калі выкладчыца ўзростам мала адрозніваецца ад наведвальнікаў лекцый? У Насты меўся высокі ўзровень ведаў, дзякуючы чаму дзяўчына набыла характэрны выраз твару, постаць і, галоўнае, своеасаблівы адбітак настаўніцкага досведу ў вачах.
Яна склала ў сумку аркушы з нататкамі і планамі, пакрочыла з класа.
На калідоры каля вакна ўгадала ўжо знаёмую постаць. Наста зачыніла дзверы і пайшла насустрач.
Пэўнае імгненне разглядалі аднодругога.
— Вось нарэшце я вас і дачакаўся, — першым сказаў Барташэвіч.
Сёння ён быў апрануты больш цывілына, замест рыбацкага камуфляжу — кашуля, джынсы, у дадатак лёгкі пах адэкалону.
— Мой ратаўнік, рада бачыць, — прамовіла Наста, з цікавасцю разглядаючы мужчыну.
Барташэвіч сціпла аднекаўся:
— Гэта мой сябар Лемяшук адкрыў агонь па драпежніку... Хаця невядома яшчэ, хто каго абараняў: мы вас ад ваўка або воўк вас ад гвалту.
— У любым выпадку мне радасна вас бачыць! — перапыніла Наста.
— Выдзеліце мне трохі часу?
— Міліцыянты ўжо размаўлялі, выдала ўсё як на духу. He ведаю нават, чым дапоўніць.
— А я не з той нагоды.
— Тады калі ласка.
Яны пайшлі па калідоры.
— Давайце пазнаёмімся, — прапанаваў Барташэвіч. — Мяне завуць Вадзім.
— Вельмі прыемна. Мяне можаце зваць Наста.
— Скажыце, гісторыя — цікавая навука?
— Каму як, — уздыхнула дзяўчына. — Для мяне — вельмі. Я вывучаю гісторыю са школы. Добра займацца, калі побач ёсць аднадумцы.
— Здаецца, у вас іх зашмат.
— Маеце на ўвазе студэнтаў? Смеху варта. Гісторыя — прыдатак для іх ведаў. Адзін сёння ляпнуў, што князь Усяслаў княжыў у Полацку на сто гадоў больш, чым сведчаць гістарычныя крыніцы. Відавочна абмовіўся. Праўда, хоць дату пачатку княжання назваў правільна. Увогуле ж той, хто вывучае эканоміку, гісторыю не вельмі шануе. Яна не патрэбная, каб зарабляць грошы пасля дыплома.
— Ну і хай сабе, а Усяслаў пры жаданні мог княжыць і трыста гадоў.
— Ой, адкуль вы ведаеце? — спытала яна з адценнем іроніі.
— Старажытныя паданні кажуць, што знакаміты князь быў пярэваратнем, ваўкалакам, а яны, вядома, жывуць болей, чым звычайныя людзі.
— 3 пачуццём гумару ў вас усё добра, Вадзім. Вы таксама цікавіцеся старажытнымі паданнямі?
— У нас шмат агульнага. Чытаў ваш артыкул у “Дзівосах і прыгодах”. Вы ўдала ўплялі ваўкалакаў у версію паходжання назвы Беразіно.
— To не я — фалькларысты. Я ж толькі пераказала.
— 3 вашага гледзішча, падобныя стварэнні могуць існаваць насамрэч?
Наста зірнула на Барташэвіча, як на дзівака, ён падміргнуў у адказ.
— Скажу, Вадзім, што аднойчы на прэзентацыі кнігі аднаго задужа правінцыйнага аўтара знаёмая сталічная літаратарка на падпітку клялася ў тым, што ваўкалакі жывуць у Менску, маўляў, яна асабіста знаёмая.
— Гэта ж пасля якой чаркі ўзнікла версія?
— Пасля чацвёртай. А між іншым, паважаная жанчына, у часопісе працавала. Знікла недзе.
— Мо залішне цікавілася, задужа паглыбілася ў тэму?
Наста гігікнула і папрасіла прабачэння.
— Раптам ваўкалакі не любяць, калі імі шмат цікавяцца, а высочваюць падобных людзей і грызуць? — развіваў думку Барташэвіч.
— Занадта жорстка, — не згадзілася выкладчыца. — Можна ж яшчэ ў сваю веру чалавека звярнуць. Цапнуў раз і — хоп! — яшчэ адзін пярэварацень. Армію цемры папаўняць зручна.
— Мяркуеце, усе яны спараджэнне цемры?
— А як жа іначай?
— Тады Усяслаў Полацкі — выключэнне.
— Трэба яшчэ даказаць, што ён быў ваўкалакам.
— Доказы даўно паглынуў час... Наста, калі пішаш пра цемру, можаш выклікаць да сябе ўвагу істот з помраку. I калі так рабіць часта, цемра аднойчы пагрукае ў вашы дзверы.
— Вы дзеля гэтых слоў вырашылі са мной сустрэцца?
— He толькі. Мне спадабаўся ваш артыкул і карцела проста паразмаўляць пра загадкі гісторыі. Напрыклад, ізноўку пра Усяслава Чарадзея. Бацьку князя звалі Брачыслаў, ён быў праўнукам Рагнеды. А вось хто маці? Гісторыя не захавала. Падобная адсутнасць дакладных звестак наўпрост дае волю фантазіям.
— Жадаеце пакрытыкаваць мой артыкул?
— He. Проста вось думаю, а што калі маці Усяслава была нейкай там неўрыдскай прынцэсай? Ну раз быў народ гэтакі — неўры, значыць, павінен быць і правадыр народа, а ў правадыра — дачка-прыгажуня. Лагічна? I вось Брачыслаў выпадкова сасватаўся. Акалічнасцей мы не ведаем, ізноўку можна нафантазаваць. Ну праўда, сюжэт недзе пераклікаецца з вашым артыкулам, так. Неўры былі некалі магутным народам. Яны жылі ў лясах на тэрыторыі нашай краіны ў адзінстве з прыродай, лесам, навакольным асяроддзем. Паданні сведчаць, што многія неўры, найбольш знітаваныя з лесам, мелі здольнасці ваўкалакаў. Вось ад дзіўнага