Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры  Алесь Бычкоўскі

Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 162с.
Мінск 2018
34.55 МБ
— Сёння я высмакчу змесціва тваіх касцей і зраблю дудкі, а калі прымуся на іх граць, ты спазнаеш страшныя мукі.
— Добра палаеш, — парыраваў Корвін.
Цмок зарычэў, калі задымілася рана на скуры.
Корвін зрабіў чарговы выпад. Ён быў паспяховым, клінок увайшоў прама ў грудзі пачвары і... захрас там. Цмок разрагатаўся.
Корвін адчуў няладнае.
Цмок перастаўсмяяцца і замаўчаў, утаропіўшыся за спіну прынца.
— А сяброўка ў цябе вабная.
— He па тваіх цёслах, мудзіла, — сказала Ларэн-Маша і выйшла з цёмнай часткі пакоя.
Цмок насцярожыўся.
— Нешта не тое? — з’едліва спытала Ларэн-Маша.
— Ты гаворыш не па сюжэце, так не павінна быць, — памаўчаўшы, прамовіў цмок.
— Адкуль ты ведаеш сюжэт? Тут і слова такога не існуе. Хто паслаў цябе? — адразу прыстала Ларэн-Маша.
— Пракляцце прынца Эмбера, — прашаптаў не ў тэму Корвін.
Ларэн-Маша не надала ўвагі.
— Міслі гамі градзіл, Стрыгалдвір! — усклікнуў Корвін, як належала па сюжэце.
Цмок глянуў на прынца, як кот на мыш.
— Мяне гэтым не проймеш, — зазначыў ён упарта. — Але вось дзетачка твая апынулася тут дарэмна, ой як дарэмна... I штосьці ў ёй мне вельмі знаёмае.
— Каціся адсюль! — без цырымоній заявіла ЛарэнМашка, потым выдзерла з грудзей цмока меч Грэйсвандзір і падала клінок Корвіну. — Вазьмі і адыдзі назад, сама разбяруся.
Корвін паслухаўся. Яўна не чакаў спрыту ад дзяўчыны. Цмок аж прысеў ад нахабства. Я за шклом гэтаксама. Так прымітыўна і груба?
— Hi фіга сабе прыбачыцца сон, — фыркнула рагатая галава.
— Што? Які сон? — насцярожылася Ларэн-Маша.
— Чаго прычапілася? Брыдота сніцца пастаянна, — зусім не ваяўніча, а нават з крыўдай пажаліўся цмок, абрысы якога павольна набывалі былы стан. Ваяўнічасць знікала, вочы зрабіліся як у цяляці і глядзелі з пакорлівай стомай.
Ларэн-Маша здранцвела ад нечаканай прамовы цмока, нават апусціла рукі.
— Пачакай, цябе Машай Храпінай клічуць, правільна? — удакладніў цмок. — Ну-ну, чытаў твае творы. Сабіронне, адным словам, бязглуздзіца. Мо хоць у сне з цябе паздзекавацца, a то рэдагаваць заўтра...
Ларэн-Машу быццам улупілі токам. Яна азірнулася, нібыта хацела ўпэўніцца, што я пільна сачу за падзеямі, нябачна прысутнічаю і магу ў любы момант яе падтрымаць.
— Як цудоўна, што ты мне снішся, — мовіў цмок ці той, хто замаскіраваўся цмокам. — Хоць праўду скажу: твая апошняя кніжка дрэнь, і я мушу закрыць серыю.
— Феліцыян Артамонавіч?
— Га! А хто ж яшчэ? Пазнала нарэшце. Хоць у сне я магу сказаць табе ў твар, Машка, і аблегчыць сваю пакутлівую душачку. Як я стаміўся ад цябе і тваіх кніжак! Усё фэнтэзі пішаш, дурніца. Чарговы рукапіс пасля мне прывалачэш. Ізноў мне карпець, рэдагаваць тваю каламуць, — цмок скрушна ўздыхнуў. — Надакучыла ўсё, паляцеў я дамоў. Раніцай на работу ў выдавецтва трэба, ізноў вашае сабіронне сто разоў перачытваць і пераправяраць. Які быў бы цудоўны сон, каб не ты, Маша. Як даўно я мару спаліць у печы ўсё тое нахабства, што вы сачыняеце.
Цмок плюнуў полымем і, развярнуўшыся, узмыў да нябёсаў пад праліўныя хмары. Хутка ён знік за небасхілам.
— Гэй, Феліцыян! — крыкнула ўслед Машка і асеклася. Для яе не было горшай абразы, чым пачуць дурнаслоўі пра свае кнігі, хай нават ад цмока. Вобраз Ларэн растаяў, і па твары цукровай дзяўчынкі бобам каціліся слёзы.
Хоць я шчыра спачуваў паплечніцы, аднак ледзь стрымаў здзеклівы смяшок.
★ ★★
— Гэта што было? — запытаў я Машку, калі забег у аддзел віртуалізацыі.
— He што, а хто. Феліцыян Дзеркачоў, рэдактар выдавецтва, у якім друкуецца мая серыя, — адазвалася пакутніца творчасці, калі сцягнула з сябе рыштунак.
— Пачакай, якім чынам? — разявіўшы рот, я пракручваў у галаве падзеі дня.
Сёння “Парк” наведала дэлегацыя выдаўцоў, рэдактараў і праваўладальнікаў, якія ўзгаднялі аўтарскія правы з дзейнасцю нашай канторы. Іх вадзілі экскурсіяй па аддзелах, паказвалі, дзе сядзяць аператары, як адбываецца матэрыялізацыя і засяленне “Парку”, Няйначай зазіралі і ў віртуальны аддзел.
— Чакай, а што носіць на галаве твой Феліцыян? — здаецца, я пачаў здагадвацца.
Машка хутка сцяміла.
— Капялюш! Знешне падобны да капелюша Цукеркіна. He знімаючы. Ды ён выпадкова пераблытаў сёння і напяліў наш рыштунак!
Так усё стала на свае месцы.
Мы імгненна звязаліся з кіраўніцтвам, распрацавалі аператыўны план па непрыкметным вяртанні прадукту высокіх тэхналогій. 3 той мэтай з візітам да Дзеркачова напрасілася сама Машка.
Прыгаданы Феліцыян і не спаў яшчэ, проста закімарыўу крэсле за кніжкай, звыкла не зняўшы капялюш. Стомлены рэдактар чытаў твор фэнтэзійнага класіка Жэлязны, удакладняў наяўнасць плагіяту ў рукапісе Храпінай, вядомай фанаткі “Хронік Эмбера”. He ведаю, што ўжо там дакладна сказала Машка свайму рэдактару, але яшчэ адной нагодай сустрэчы стала адмова літаратаркі друкаваць кнігу з прычыны недасканаласці.
Апусціўшы вочы, цукровая дзяўчынка папрасіла вярнуць рукапіс на дапрацоўку і неўпрыкмет падмяніла капелюшы.
— Ён ажно падскочыў з радасці, калі пачуў, — прызналася Машка.
От жа! Цмок-дабрадзей, рэзануў праўду-матку.
Я задумаўся. Ад анамальнага поля да жытла цмокадабрадзея няблізкі свет. Заўтра перад навукоўцамі кіраўніцтва сфармулюе новую задачу, высветліць, якім чынам капялюш Цукеркіна ўплывае на “Парк” на адлегласці.
Напрыканцы дзяжурства я прапанаваў Машцы выпіць кавы. Што і казаць тут, мы былі ўзрушанымі. “Парк” раскрываў перад намі неапісальныя перспектывы і заманьваў-вабіў таямніцамі філасофскаметафізічнага плану. 3 мяне вырваўся ўздых. Ну як магло здарыцца, што рэдактар і аўтарка сустрэліся ў чужым творы?
Сусвет у сусвеце, нібы цацачная матрошка. Сон у сне, тайна ў тайне, дзе ілюзія і падман і дзе рэчаіснасць? Калейдаскоп, дзе каляровыя каменьчыкі змяняюцца і будуюцца ў новыя вобразы. I як разгадаць таямніцу, калі замест адказу на паверхню часам вылупляецца дуля, ну або цмок ці дабрадзей-рэдактар?
Я не знаходзіў слоў.
— Ц-с-с-с, — Маша прыкрыла мне рот пяшчотнай гарачай далонню. — Больш нічога не хачу чуць. Нічога. Hi пра віртуальныя светы, ні пра кнігі.
Цукровая дзяўчынка адвярнулася са спусцелым выразам твару.
— Я болей не пішу фэнтэзі, верыш? Увогуле нічога не пішу.
He вытрымаўшы сардэчнага парыву, я абняў пяшчотную дзяўчыну. Штосьці няўмольным брызам дакранулася маёй душы. Тое быў поўны пачуццяў дотык. Рыхтык раскрылася неба і на вобміг паказаліся неапісальна маляўнічыя відарысы, прыгажосць незямная.
Пад шкляным накрывам “Парку” вецер гайдаў дрэвы, русалкі зноў вытыркнулі галовы з вады і пагрэблі
да стромкага берага, вучоны кот нарэшце спусціўся долу, падняў з глебы гуслі і сеў пад дубам з непахісным намерам распавядаць байкі. Віравала віртуальна-казачнае і адначасова рэальнае жыццё. I так было шкада губляць такую ўдалую гісторыю, што я не вытрымаў і рашуча запэўніў:
— Затое пачну пісаць я!
I дома, калі ўжо ў аповедзе не раз згадваў Бога, я глядзеў на Біблію і міжволі ўсведамляў: як ты ні круці, а вынікае, што ўсе мы гэтаксама, падобна насельнікам “Парку”, з’яўляемся героямі Кнігі, напісанай Творцам. Героі Кнігі кніг. I наш “Парк” наўпрост адлюстраванне свету...
А дыван-самалёт усё кружляў і кружляў.
ПАЛЯВАННЕ НА ВАУКАЛАКА
“...Даўней на Беларусі, акрамя простых людзей, жылі ваўкалакі, істоты злыя і сквапныя. Багацце ім даваў чорт, а з людцаў жылле яны цягнулі ўжо самі. Днём яны сноўдалі ў абліччы чалавека, а вось уначы... Уначы царавалі жуда і паніка — тыя істоты скідалі чалавечае аблічча і станавіліся ненажэрнымі звярамі, што бегаюць па лясах, харчуюцца жывёламі ды начнымі падарожнікамі.
А яшчэ ў беларускіх казках часам сустракаецца негатыўны персанаж у вобразе млынара. Даўней лічылася: хто мае млын — той багаты чалавек. А хто багаты — той, зразумела, прагны і ліхі, з пеклам на кароткай назе. У старадаўніх беларусаў багацце чамусьці асацыявалася з продажам душы д’яблу. I вось вельмі даўно жыў дужа ўжо злы млынар-чарадзей. Днём ён ці то спаў, ці то аглядаў гаспадарку, а ўначы абарочваўся ваўком, і дзе яго насіла нячыстая сіла пасля, пра тое паспалітым людзям было невядома, паданне маўчыць.
Як водзіцца ў легендах, у злога пана млынара дачка была, прыгажуня з прыгажунь, нібыта подых анёла выглядам, дзяўчына — казка, дзяўчына — верш, натхненне паэту, адным словам. I працаваў на багацея парабак, звычайны сялянскі хлопец, мо як Пакаці-Гарошак, але не асілак, проста малады хлопец, рамантычна-
ўзнёслы, як амальуся моладзь. He могён абмінуцьувагай прыгажуню. А дзяўчына... Што яна бачыла за кароткае жыццё, акрамя млына і злога бацькі? Затрымцела пад дыхніцай, успыхнулі пачуцці. I панеслася...
Толькі тата заспяшаецца праз ноч у лес па неадкладных справах, дачушка бяжыць на любошчы з парабкам. Справа маладая, добрая і прыемная, нават карысная, але ж шыла ў меху не ўтоіш. Рана ці позна даведаецца татка пра начныя амуры маладых, тады KaHep свету, хавайся ў бульбу (хоць на той момант бульбы беларусы яшчэ не ведалі, як і назвы «Беларусь»), Трэба заўважыць, у бацькі меўся план парадніцца з суседнімі багацеямі, і дачка тут вельмі да месца. Стаў хлопец чухаць патыліцу: а што ж рабіць? У падобных сітуацыях, дарэчы, хлопцам уласціва чухаць патыліцы, а дзяўчатам — знаходзіць выйсце. Пасля кароткай нарады дачка прапанавала скрасці ў злыдня-таткі чарадзейскае зелле, абярнуцца ваўкамі / бегчы стрымгалоў, наколькі хопіць здароўя, хоць на край свету. Сказана — зроблена. Пакуль млынар днём адпачываў, хітры план быў прыведзены да выканання.
Доўга беглі ў абліччы ваўкоў закаханыя ўцекачы. He адзін дзень, не адну ноч. Паданне сведчыць — спыніліся на стромкім беразе магутнай ракі. I тут цікавая акалічнасць: згодна з міфалогіяй, ваўкалакі не могуць пераскочыць цераз бягучую ваду. Спыніліся яны, абярнуліся назад у людзей і ўбачылі велічную пракаветную прыгажосць тутэйшых мясцін. Бяроз расло вакол незлічона. «Як тут беразна!» — захапілася дзяўчына. Тут яны засталіся жыць, ладзіць гаспадарку, неўзабаве збудавалі хату, а пасля ўжо і дзеці паявіліся. А цягам часу з таго воклічу «беразна!» і пайшла назва мястэчка — Беразіно.
Гісторыя з ваўкалакамі даволі слушная для свайго часу / ў нейкім сэнсе мае зерне праўды. Справа ў тым, што князь Усяслаў Чарадзей (нашчадак Рурыка), які
ў адзінаццатым стагоддзі валадарыў Полацкім княствам, у склад якога ўваходзіла тэрыторыя згаданага мястэчка, згодна са старажытнымі паданнямі таксама быў ваўкалакам і, як сведчаць летапісныя крыніцы / легенды, начамі гойсаў па лясах і абшарах княства. Праўда, ліхім, у адрозненне ад многіх пярэваратняў, не лічыўся, будаваў школы, развіваў рамёствы, мацаваў княства, а злым быў толькі ў адносінах да ворагаў. Тым і запомніўся. I хто ведае, мо ў тую эпоху на стромкім беразе ракі Бярэзіны побач з бярозамі і пасяліўся першы чалавек?”