Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры  Алесь Бычкоўскі

Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 162с.
Мінск 2018
34.55 МБ
за капейкі, бо жыў недзе ў Сібіры і сюды перабірацца лічыў марнатраўным, таму імкнуўся хутчэй пазбавіцца ад нечаканай спадчыны. Акрамя ж цэнніка, мяне спакусіла гісторыя дома. Гаспадар аказаўся з радаводам, ды такім, які за савецкім часам не рэкламавалі. Хаця я асабліва не ўнікаў у тонкасці. He з простых сялян карані былога ўладальніка. За што сваім часам хоць і ацалеў, але ў Сібір саслалі. Задумаў я прыкласці намаганні і адрэстаўраваць набытак, вярнуць належны выгляд. Тое быў душэўны покліч. Мастацтва дзеля душы, то трэба ж дзеля чагосьці жыць, правільна?
Я пацвердзіў.
— Дачушка праз інтэрнэт накапала ўсё, што тычыцца дома. Выявіла за мяжой далёкую радню былога ўладальніка, даведалася аднекуль вельмі жахлівую легенду з жыцця былых насельнікаў. Крывавую легенду, між іншым.
— Пра помсту падманутага мужа і праклён? Я чуў.
— Даю слова, што не ўсё чулі.
— Толькі пра лёсавызначальны стрэл з ружжа ў грудзі жанчыны, у сэрца. Ахвяра адразу не сканала, а ў нечалавечых пакутах вымавіла праклён, з-за якога гаспадар застаўся жыць і бадзяцца па зямлі навечна. I дом гэты нейкім чынам ажыў, набыў здольнасць паглынаць чалавечыя душы. От! На Стывена Кінга цягне.
Бацька Надзеі ледзь пасміхнуўся. Ці мо падалося ў паўзмроку штучнага святла?
— Тагачасны гаспадар практыкаваў алхімію. Ён наўмысна забіў жонку рытуальным спосабам, прынёс у ахвяру, каб ажывіць дом, уліць энергію жыцця ў сцены. Пасля лічыў сваё жытло адушаўлёным механізмам. Цела ж сужонкі муміфікаваў і ўтрымліваў ва ўласнай спачывальні цягам дваццаці гадоў. Ставіў эксперыменты, пакуль нехта не ўгледзеў і не данёс у паліцыю. Гаспадару суд прызначыў спачатку падарожжа на шыбеніцу, але вестка даляцела да імператара, і вышэйшым
наказам алхіміка адвезлі ў вар’ятню, дзе ён сам зрабіўся аб’ектам навуковых доследаў у галіне псіхіятрыі. Цела жонкі пахавалі ў зямлю, як належыць добрым хрысціянам. Родзічы гаспадара выракліся ад яго, дом прадаць не змаглі (хто пагодзіцца купіць пасля здарэння?), а гісторыя трапіла ў газеты. На дварэ тады ўжо панаваў 1895 год. Адметная рыса: гаспадар-алхімік, як сцвярджалі, быў мастаком. Да слова сказаць, жонка насамрэч здраджвала мужу. Вельмі не даспадобы ёй прыходзіліся алхімічныя эксперыменты. Вакол віруе свецкае жыццё, балі-маскарады, кавалеры, а тут помрак і цемрашальства. Жанчыну можна зразумець.
— Сапраўды ўражвае, — я хацеў падзякаваць за звесткі, але разумеў, што гэта яшчэ не канец.
— Пасля я і сам не ведаю з чаго ўсё пачалося. Надзея вельмі натхнілася паданнем дома. Вырашыла намаляваць эпізод, у якім абражаны гаспадар катуе жанчыну. Го! Натхнілася — няправільнае слова, Надзея літаральна захварэла ідэяй. Усё не магла ўявіць, як выглядала тая бедная жанчына, якім з твару быў мужалхімік. Перавярнула архівы, звязвалася з нашчадкамі, усё ў пустую. Нават праз інтэрнэт адшукала згадкі пра жудаснае здарэнне ў газетах таго перыяду, бо трагедыя раз-пораз выплывала на старонкі прэсы яшчэ доўга, мо пакуль цара не скінулі. Але знайсці выяву галоўнага героя не выходзіла, і Надзея знайшла вас.
Артур Аляксандравіч зрабіў націск на апошнім слове.
— Надзя падсыпала вам у ежу і пітво лекі, якія сама ўжывае, гм, калі на вуліцы кепскае надвор’е.
Я адчуў занепакоенасць.
— Думаю, вас хацелі соннага прынесці ў ахвяру.
— Нават так? — усклікнуў я.
— Так. Добра, я своечасова вярнуўся з горада, і калі не здолеў адкрыць дзверы, адразу сцяміў, што нешта адбылося, пачаў ламаць. Пра вас і падумаць не мог, я ж не ведаў, што ў дачушкі амуры. Эх, мо варта ўсё
ж было забараніць інтэрнэт? Але ж, на жаль, сеціва ў вядомым сэнсе адзіны масток паміж Надзяй і светам.
_ ?
— Паверце, малады чалавек, Надзея ўяўляе сабой пэўную небяспеку для вас. Разумею, я ўласным унушальным выглядам магу адпудзіць імавернага зяця, але ж самую галоўную пагрозу можа несці мая дачка.
— А калі я скажу, што закахаўся?
— Памагай Бог. Я не супраць.
Усталявалася працяглае маўчанне. Я лічыў удары свайго сэрца. На семдзесят восьмым бацька Надзеі працягнуў казань.
— От, як вы заўважылі, малады чалавек, далей пачынаецца Стывен Кінг. Да Надзеі стала прыходзіць тая жанчына, прынесеная ў ахвяру жонка.
Ён паглядзеў ва ўпор у мой твар.
— Пакрысе, паволі, на хвіліначку, а затым надоўга. Надзея раптам мяняла паводзіны. Звычайна вясёлая, абаяльная, ласкавая, усмешлівая, прыветная дзяўчынка, якую я помню з нараджэння, пачала на пэўны перыяд рабіцца напружанай, змрочнай, злавеснай істэрычкай, рабіцца другой, іншай. Нібыта хтосьці шчоўкае клапыжком бра. Хоп — і ўжо не Надзея, не мая дачушка, а нехта дурны і ў размове, і ў стылі паводзінаў, іншая асоба, зусім без прыемных манераў. Візглівая, некіруемая, цяжка падпарадкаваць. А пасля зноўку — шчоўк! — і перада мной Надзейка. Як ужо было зазна чана, шчаўчкі клапыжка не хаатычныя, а падпарадкоўваюцца сістэме. Дачка страчвае адэкватнасць падчас кепскага надвор’я. Варта засвяціць сонейку — і перад вамі мілая Надзейка. Варта наплыць цьмяным хмарам — і ў абліччы дачушкі пасяляецца злавесная істота з помраку, яна сцвярджае, што жыла ў гэтым доме больш за сто гадоў таму, і заяўляе пра сваё жаданне адпомсціць мужу, які забіў яе ў 1875 годзе. Вось такая мая Надзейка. Непадрыхтаваны чалавек
можа і рады не даць. Таму калі напачатку я выстаўляў вас вон, па-першае, турбаваўся за вашае жыццё і здароўе.
Бадай, пасля пачутага варта папіць вады, аб чым я і паведаміў гаспадару. Артур Аляксандравіч прапанаваў заварыць кавы. Я ўжо даволі ачуняў ад лекаў, падсыпаных мне Надзеяй, і адчуваў звычайную сілу і моц. Здаецца, мне пашанцавала, у арганізм трапіла мала атрутных рэчываў і я не сканаў з-за перадозу. Мы падняліся на кухню. Мужчына патлумачыў, што Надзея праспіць да раніцы, ён зрабіў патрэбную ін’екцыю.
Пад каву бацька маёй сяброўкі працягваў расповед.
— У мяне захаваліся з мінулага жыцця добрыя сувязі. Я неадкладна завёз Надзею ў Навінкі. Дарэчы, там паляжаць сёння не лічаць заганай і здаровыя людзі, так бы мовіць, нервы падлячыць. Мы жывем у век стрэсаў і прыхаваных дэпрэсій, і ў добрых клініках існуюць нават чэргі з запісам на месяцы наперад. Надзея правяла там больш за чатыры тыдні. Урачы дыягназавалі шызафрэнію, выражаную ў падваенні асобы, навыпісвалі лекаў, надавалі рэкамендацый. Па сакрэце: у краіне мо ў паловы жыхароў псіхічныя адхіленні рознай ступені, калі ўсіх класці на стацыянар, дурдомаў не хопіць. Таму пакідаюць на пастаяннай аснове ў закрытых інтэрнатах толькі ўжо самых адмарожаных шызаў, каму ўжо наканавана, хто ўяўляе небяспеку грамадству. Прадбачу вашае пытанне наконт навязлівай ідэі помсты мужу. Я перакананы, што пад маім кантролем Надзечка не здзейсніць неахайны ўчынак. Пакуль яна са мною, я гарантую.
Я падумаў і згадзіўся. А які добры бацька пакіне дачку ў вар’ятні, каб кожны санітар лапаў яе за вабноты потнымі далонямі? Суразмоўца нібыта прачытаў мае думкі.
— Бачу, вы мяне разумееце. Гэта прыемна.
Ува мне ўзнікла думка паспрабаваць пазбавіць Надзею крыніцы яе навязлівага стану — перасяліць у іншы дом.
— Спрабаваў, жылі ўжо на кватэры цягам года. Нічога не атрымалася, — з горыччу засведчыў бацька. — Яе неадольна цягне сюды, яна збягае, адмаўляецца ад ежы, не хоча размаўляць навату яснае надвор’е. Хоць ты бі ў лапаць, нічога не дапамагае. Да таго ж, амаль містыка, пакупнікоў няма, каб палац прадаць. Заклятае месца. Бракуе ахвотнікаў набыць дом, разы з чатыры аб’явы рассылаў, з рыэлтарскімі канторамі звязваўся. Той-сёй прыпрэцца, паглядзіць — і лататы. Ніхто не хоча.
Усталявалася напружаная атмасфера. Каб яе разрадзіць, Артур Аляксандравіч зазначыў:
— Калі не заўважаць забабоны і іншае, то тут шыкоўнае месца, з прыгожымі краявідамі, тут утульна. Увогуле мне тут падабаецца. Каб не хвароба дачкі, жыў бы шчаслівым.
Ён зрабіў паўзу.
— Дык што вы цяпер скажаце, малады чалавек?
Я дапіў каву і падзякаваў.
— Прызнацца, я не аматар спыняцца на палове кроку.
— Даводзіце справы да завяршэння? Ухваляю.
— Я амаль гатовы і сёння прасіць рукі і сэрца Надзеі, нягледзячы на тое, што сам ледзь не стаў ахвярай.
Я прызнаваўся шчыра і ад душы. За паўгода нашага ліставання ў сеціве я прасякнуўся пачуццямі, душой амаль прыляпіўся да сяброўкі. Мо нічога і не здарылася б, каб загадзя ведаў пра немач. Відавочна, Надзея таксама думала пра мяне як пра абранніка. I не хацела прыносіць мяне ў ахвяру. Іначай не стала б яна пісаць да мяне ліст-папярэджанне, у якім прасіла ні пры якіх абставінах не прыходзіць, нават пазбавіцца ад думак завітаць у госці, калі на вуліцы непагадзь. Яна папярэджвала, што ў дажджлівую пахмурную пару робіцца іншай, небяспечнай. Яна добра ўсведамляе ўласнае
становішча, а значыць, існуе шанец на вылечванне і ўратаванне. Шанец павінен быць, аб чым я неадкладна ўголас заявіў.
— Вы рашуча настроены, малады чалавек. Я ўражаны. Аднак і вы зразумейце мяне правільна.
— А я і разумею, — перабіў я суразмоўцу. — Трэба шукаць спосаб вылечыць вашу дачку.
— Ёсць ідэі?
He разважаючы, я выпаліў тое, што ляжала на сэрцы ўвесь час пасля абуджэння ў фатэлі:
— Хваробы душы надзейна лекуе толькі Творца душаў.
— Вы верыце ў Бога?
— А вы — не?
Мужчына скептычна скрывіўся.
— Артур Аляксандравіч, а што перад намі, як не апантанасць? Надзейцы патрэбны экзарцыст.
— Чорнае натхненне, — адазваўся ён нарэшце. — Мастаку, творцу патрэбна крыніца натхнення, без гэтага бадай аніяк. Вось дачка і знайшла крыніцу ў паданні з гісторыі дома. Выпіла забруджанай вады, пакаштавала забароненых пладоў і наталілася чорным натхненнем, на ніве чаго і стварыла карціну-шэдэўр, адлюстраванне, адбітак жахаў далёкай мінуўшчыны.
Ён ляснуў далонню па стале.
— На дом пакупніка не знайсці, а карціну ўжо могуць адарваць з рукамі. Дзеля цікавасці фотаздымак выставіў у інтэрнэце, і дня не мінула, як прапанавалі добрыя грошы, — ён пахітаў галавой.
— Маеце рацыю ў тэрмінавызначэнні, Артур Аляксандравіч. Я — музыка, таксама творца, і скажу вам наступнае. Ведаеце, як паміж сабой часам выканаўцы блэк-метал мянуюць сваю музыку? Чорным блюзам. Вельмі сугучна з чорным натхненнем. Толькі адэпты блэку натхняюцца рознымі формамі сатанізму, а нашая Надзейка натхняецца старажытнымі паданнямі,