Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры  Алесь Бычкоўскі

Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 162с.
Мінск 2018
34.55 МБ
“Аграсядзіба, — зрабіў канчатковую выснову Тамаш. — Так, няйначай аграсядзіба, і займаюцца тут няйначай агратурызмам”. Падумаў, што неахайны дзядзькавершнік не вельмі нагадваў агратурыста.
Тамаш пакінуў ровар перад ганкам, прытуліў да сцяны — халера не возьме — і баязліва пагрукаў калтычком у масіўныя драўляныя дзверы.
★ ★★
...Уздоўж сцен стаялі шырокія лавы. Ладна збітыя драўляныя сталы туліліся па кутах. Сядзелі ў паўзмроку два чалавекі, елі і пілі. Тамаш адразу заўважыў незвычайныя строі прысутных, быццам з кніжкі пра старадаўнія часы. Наведнікі карчмы зіркнулі на прыхадня. Адзін быў у святарскім адзенні, на грудзях блішчэў крыж.
“Калі ласка, запрашайма ў кубоўнік пана Шмуйлы”, — з характэрным акцэнтам мовіў маляўнічы мажны дзядзечка з пэйсамі, магутным шнобелем і вуснаміладкамі. Ён, відаць, і быў пан Шмуйла. Тамаш падумаў пра ролевыя гульні людзей, чый дах паехаў на ніве гістарычных рэканструкцый.
Гаспадар выцер далоні аб фартух і пытальна вытарашчыўся на госця.
“Сёння ў нас лаесці і выпіць удосталь”, — прарыпеў затым пан Шмуйла і запрасіў Тамаша прысесці непадалёк ад кампаніі.
Тамаш з грукатам адсунуў лаву і ўладкаваўся.
Пакуль гаспадар варушыў чапялой у прыску і варочаў саганы, Тамаш з цікавасцю акінуў поглядам памяшканне і прысутных. Ладзіць аграсядзібы не таннае захапленне, усё ж у капеечку ўлятае. Але існуюць адмыслоўцы, якія пераўтвараюць сялянскія падворкі ў выспы старадаўняй культуры. Тамашу даводзілася бываць у стылізаваных “старажытных” дамках, дзе no634 з кроснамі і ручнікамі на абразах суседнічалі плазменныя тэлевізары памерам з палову сцяны і ноўтбукі на сталах. У так званай карчме-“кубоўніку” гэтаксама праглядалася стылізацыя. Простыя драўляныя сцены, драўляная падлога. Праўда, было чыста. У зеўры вялікай печы штосьці шкварылася і свіршчэла, напаўняла прастору апетытным водарам. Пан Шмуйла папраўдзе перагуляў у гісторыю: ні плазмы, ні сродкаў сувязі Тамаш не заўважыў, роўна як ніякага намёку на электрычныя правады і разеткі. Пакой асвятляўся полымем з печы, ды пасярэдзіне са столі звісала драўлянае кола сялянскага вазка, паверх якога капцелі свечкі.
Тамаш разглядзеў прысутных. Мужчына ў святарскім строі меў прыязны тыпова славянскі твар з дагледжанай напаўсівой барадой. А вось прыяцель бацюшкі чамусь адразу навеяў персанажа з “Дзікага палявання”: кароткія вусікі, круглыя акуляры, кепачка-
блінецу клетку, акуратна складзеныя ружовыя вусенкі блішчэлі з-за гарачага тлушчу. Тамаш адразу ахрысціў незнаёмца лялечным чалавечкам. Лялечны мужчына калупаўся ў місе са смажанінай, але прыпыніў занятак пад Тамашовым позіркам.
“Боже, царя храні!” — грымнула з Тамашовай кішэні. Бацюшка перажагнаўся, з далоні лялечнага чалавечка выслізнуў відэлец. Тамаш дастаў з кішэні мабільнік і выключыў мелодыю. Мінулай суботай парыўся ў лазні дзядзькі Хведара, той, як дзіця, гуляўся са смартфонам, вучыўся будзільнік ставіць. Вось і выставіў на чатыры дні наперад, дый песеньку падабраў, гора-патрыёт. Тамаш панаракаў сам сабе, вярнуў рэч у кішэню.
— Сядай з намі, хлопча, — запрасіў бацюшка, і Тамаш падзівіўся глыбокаму святарскаму басу.
— Калі не грэбуеце, — амаль прабляяў лялечны чалавек.
Тамаш не вымушаў сябе ўгаворваць, перасеў куды запрасілі. 3 кампаніяй весялей. Заадно можна і дарогу распытаць да месца з дзіўнай назвай Чорны Смык. Хіба ж добрыя людцы адмовяць?
У хатцы, стылізаванай пад старажытную, было ўтульна. Тамаш, калі набываў лецішча, і сам раз-пораз падумваў стварыць у ім “нешта нейкае”, наколькі грошай хопіць. I зараз нават узрадавала, узрушыла, што побач маецца аграсядзіба з цікавымі гаспадарамі, будзе дзе досвед пераймаць ды чаму навучыцца. 3 той нагоды знаёмства з прысутнымі Тамаш не цураўся і назваў сваё імя з прозвішчам.
— Айцец Аляксандр, — сваёй чаргой ветліва прадставіўся бацюшка.
— Пан Грыб, павятовы ўрач, — прыўзняўся з лавы лялечны мужчына.
На стале ўжо стаялі місы з ежай ды экзатычнага выгляду кубкі з пітвом. Пан Шмуйла адазваўся каля печы ды хутка сабраў тое-сёе, паставіў перад Тамашам.
— Апошняе даядаем, — нібыта з роспаччу ўздыхнуў бацюшка.
— Дык зразумела, эканамічны крызіс у краіне, нікому не стае сродкаў, — мовіў Тамаш і дадаў: — Нават ва ўсім свеце праблемы ў гэтым плане, каму ж невядома?
Пан Грыб пераглянуўся з бацюшкам.
— Скажы мне, пан Тамаш, а што за музыка ў цябе дзіўная?
— Гэта? — Тамаш дастаў тэлефон і пакруціў у далоні. — Дый панапіхаўусякага-ўсялякага на рабоце, сам яшчэ не слухаў.
Пан Грыб з цікавасцю ўтаропіўся ў слухаўку.
— Дзіўная скрыначка, — зачаравана мовіў павятовы ўрач.
Тамаш скептычна схмыліў вусны.
— Вы быццам смартфона ані разу не бачылі.
У адрозненне ад лялечнага чалавечка, айцец Аляксандр здзіўлення ніякага не выказваў, але набыў тварам насцярожаны выгляд.
— I гэтая музычная скарбонка грае песні? — пацікавіўся святар.
Замест адказу Тамаш запусціў “Короля н шута”. Пакой карчмы напоўнілі гукі песні, у якой мужыкі елі мяса, запівалі півам і не разумелі конюха.
Пан Шмуйла паставіў перад Тамашам яшчэ місу з чымсьці духмяным і сеў супраць, не міргаў.
— Тэхнічны прагрэс, шаноўнае панства, вось ён — век рэвалюцыі ў дзеянні, — выдыхнуў лялечны мужчына, якому прозвішча Грыб зусім не пасавала.
Тамаш выключыў песню.
— А вы ўражваеце, шаноўныя. Упершыню бачу, каб так глыбока рэканструявалі мінуўшчыну, — ён ляснуў далонню па стале. — Хоць кіно здымай!
Пан Шмуйла падпёр рукамі галаву і разважліва перапытаў:
— Пан Тамаш мае на ўвазе сінематограф?
— Моднае слоўка, — уставіў пан Грыб.
— He трэба, у нас свайго тэатру ўдосталь, — мовіў гаспадар карчмы і з выразам сусветнага смутку на твары дужа ўжо гаротна падкрэсліў: — Аж няма дзе схавацца.
— А можна даведацца, дзе вынаходзяць падобныя музычныя скарбоначкі? — папытаў лялечны чалавек.
— У Японіі, на Тайвані, шмат дзе, вядомая справа, — растлумачыў Тамаш і накаціла нешта, не стрымаў пачуццяў: — Ды хіба вы не ведаеце, людцы мае? Сорамна, дарослыя мужчыны, а ў нейкую дурасць гулі пачалі. Зразумела, у вас дакладны закос пад старадаўняе, але відавочна з фанатызмам. Хопіць ужо, я дастаткова ўражаны і спяшаюся запэўніць шаноўнае спадарства: падобнага ў жыцці не сустракаў. Няма гаворкі, тутака ў вас жывы музей. Знадворку мужык у адзенні парабка верхам на кані гойсае, ці, лепей сказаць, трушляе, конік той нейкі звятохлы ўжо дужа, у чым там душа трымаецца? Назва карчмы “Халодныя ногі” вельмі пасуе, калі ўлічыць наяўнасць могілак непадалёк. А гэтыя драўляныя сцены, гатаванне ежы ў печы, вашыя строі — усё нібыта з кінахронікі пачатку дваццатага стагоддзя. Л юдцы мае, я вас запэўніваю: нідзе на Беларусі нямашака нічога падобнага. Вас рэкламаваць трэба, турыстаў вадзіць і драць з іх па тры скуры. Тое, што вы “Короля н шута” ніколі не чулі, я паверу, хай сабе, але тое, што вы быццам смартфона ні разу не бачылі, — прабачце, гэта цераз край. Ролі рэпетуеце, здымаецца кіно, так?
Тамаша слухалі і не перабівалі, прамова скончылася паўзай, пасля якой адазваўся першым бацюшка:
— Ты тут чужынец, хлопча. Выбачай, не са зла кажу. Проста сведчу: ты не наш.
Ён стрэльнуў вачамі на госця.
— Прабачце, мяне апанавала абурэнне, — Тамаш супакоіўся, — дык тое з уражанняў, бо падобную аўтэн-
тыку, як у вас, я насамрэч упершыню бачу. Гэтыя місы, стравы, кубкі...
— He, справа ў іншым, — запярэчыў айцец Аляксандр.
Тамаш пытальна ўзняў бровы. Бацюшка па-хрысціянску шкадаваў за словы, якія мусіў сказаць.
— Схавай свой рыштунак ад вачэй падалей, пан TaMam, — параіў гаспадар карчмы. — Час зараз непрадказальны, а за песеньку пра цара могуць і...
Ён выразна чыркнуў пальцамі па шыі.
— Небяспечна ў нас, — патлумачыў пан Грыб. — Злодзеі шастаюць размаітыя, бандыты.
— А, вось вы пра што, — здагадаўся Тамаш.
— Распавядзі лепей, куды кіруеш, добры моладзец? — змяніў тэму гутаркі бацюшка, затым напяў на відэлец скварчыну, адкусіў, прыняўся малоць.
— Па шчырасці, збіўся са шляху, — прызнаўся Тамаш. — А шыбую да месца з назвай Чорны Смык. Справа ў мяне там.
Бацюшка заперхаў. Пан Грыб выразна глянуў на айца, а Шмуйла запытаў, якая справа.
— Сяброў павінен напаткаць.
Прысутныя разам змоўклі і насупіліся. Тамаш чакаў. Пан Грыб крадком употай паглядаў на госця.
— На хутары Чорны Смык з сённяшняга дня кіруюць чырвоныя, тамака ўсталявалася савецкая ўласць, новая ўлада, халера яе бяры, — з горыччу растлумачыў Шмуйла, не вытрымаўшы доўгай паўзы. — Заўтра будуць і ў нас. I бегчы няма куды, так абярнулася. Асабліва лютуе камісар Рабаконь, як кажуць. Эх...
Столькі непадробнай скрухі набрыняла ў Шмуйлавым “эх”, але ён з патаемнай надзеяй дадаў:
— А мо абмінуць вытлукі гэтае месца?
— Пачакайце, а Чорны Смыкхіба хутар? — на “ўласць” і астатняе Тамаш не адрэагаваў.
— Спракавету, — пацвердзіў бацюшка.
Тамаш пашкрэб патыліцу.
— He супадае штось.
Ён зусім забыўся пра падзенне на дзялянцы, і за апошні час на ілбе вылез гузак, які раптам адазваўся і заторгаў болем. Тамаш паморшчыўся.
— Там зараз павінен быць лагер археолагаў, — засведчыў ён. — Раскопкі мяркуюцца.
— He ведаю пра архе... арха... хай сабе там, але Саветы тамака ўжо дакладна, — запярэчыў пан Шмуйла, — і з песенькай “Божа, цара храні” вам, паночку, лепей не паказвацца, бо грабуцьусіх.
Гаспадар карчмы гаротна развёў рукамі.
— Чаму так мала народу сёння? Разбегліся, што вошы, паўцякалі. Мы тутака на водшыбе, але і нам пудліва: у чырвоных доўгія рукі, заўтра мусяць атабарыцца і тут. Зладуюць з карчмы якісь дом саветаў, а нас да сценкі. — Ён уздыхнуў. — Мы тут людзі адзінокія, лёс такі, нам то і ўцякаць нехцам, а па-другое, тут блізкія пахаваныя. Вось сабраліся сёння, мо ў апошні раз. Далібог!
— Ну вы і артысты, — толькі і мовіў Тамаш, калі напрыканцы пранікнёнай прамовы пан Шмуйла ўсхліпнуў.
— Карацей, зробім наступным чынам, — вырашыў бацюшка. — Ноч на дварэ, куды табе сунуцца праз непагадзь, хлопча, начуйма з намі, у цеплыні каля печы. А на досвітку, пакуль Рабаконь не наехаў, Шмуйла, пан Грыб, а мо і я пакажам табе напрамак на Чорны Смык, ідзі сабе. Глянеш сам, ці сябры табе цяперашнія тамтэйшыя насельнікі. Паразумеемся на тым?
Тамаш быў згодны. Насамрэч з місы ды з патэльні смачна пахла. У хаце было цёпла, а за сценамі зноў узяўся лівень, шамацеў і шапацеў сабе з натуральнай прыроднай моцай.